Я з болем у барацьбе:
Да свету, я калючы.
Не ведаю, дзе ты.
Цi yспамiнаеш пра мяне!?!
І y цемру кiнуты гады,
Прычына крыецца y бядзе.
Пад намi нiбы парасон,
Прамень нам не даступны.
Хацелася, каб толькi сон,
А ранiцай твой голас чутны!
08.2017
*****
Мне хочацца ляцець туды,
Дзе ззяюць зоркi…i праз хмары,
Ляцець, праз кропелькi вады.
Нiбы дзiця, але ж я дужа сталы.
У марах маляваць сузор'е
І ахiнаць прыемных тысяча планет!
Дзе кожны час, своё надвор'е.
Няма навiн у стужкi бед.
І будаваць салодкiя вясёлкi,
Каб усмiхалiсь шэры змрокi!
Рабiць, няхай i невялiкi крокi,
Да той яскравай большай зоркi.
Узровень i yзрост не значны,
Калi ты цалкам узляцеy!
Але y кожнага свет розны.
Цябе адзiн ён зразумеy.
Не iснуюць навогул межы.
Паветра непатрэбна y гэты час.
Галоyны ты, ты незалежны!
Складаеш свой прыгожы сказ!
04.2018
*****
Мне ёсць яшчэ аб чым казаць
І я пушчаю свае каранi!
Каб шмат гiсторый напiсаць,
Пра знойдзеныя мною камянi.
Я не iмкнуся да вяршынi,
Да той паэзii лепшых iмён!
На лiст кладу я yспамiны,
Пражытых мною розных дзён.
І ёсць жаданне, каб чыталi.
Знаходзiлi y вершах сэнс.
Каб у жыццi сваiм не заблукалi,
Рабiлi вынiкi па перш.
Ад маiх слоy i меркаванняy,
Можа кранецца штосьцi yнутры!
Шмат у мяне абгрунтаванняy.
Застацца y гэтай сферы назаyжды.