Потым параксiзмы здаралiся кожны дзень. Бучэла заклiнаy караля i yгаворваy Сiмонiуса, каб перасталi даваць вiно.
Нарэшце кароль паабяцаy.
Тут зноy успыхнула спрэчка памiж лекарамi аб тыпе хваробы, Бучэла, называy яе эпiлепсiяй, Сiмонiус астмай. Прычына гэтай спрэчкi заключалася y тым, што яны з цяжкасцю згаджалiся наконт лекаy, якiя трэба было даць. У вынiку, яны пагадзiлiся на адвар iсопа, бо ён не шкодны нi пры якiх захворваннях, дадалi некалькi кропель купарваснага экстракта, змясцiлi чатырох п'явак яму на спiну, двух на крыж – гэтыя да васьмi yнцый крывi высмакталi, дадалi крыху безаара i ласiнага капыта, якiя кароль заyсёды з задавальненнем ужываy.
Камень безаар. Падобным спрабавалi лячыць Баторыя.
Падчас абеду Сiмонiус не паказваyся, бо паабяцаy Бучэла, што y гэты дзень ён будзе маyчаць пра вiно.
Бучэла, каб папярэдзiць усе просьбы аб гэтым напоi, прыгатаваy разнастайныя запраyленыя воды, памiж якiмi адна была з цукрам i грэнкамi з пшанiцы, а кароль астылым пiy гэта падчас абеду.
Стравы былi амаль такiя ж, як i раней.
Пасля абеду кароль аб звычайнай для яго падчас лiхаманкi вадзе папрасiy, у якой растваралi кансерваваную ружу. Выпiyшы гэта, ён моцна спаy на працягу двух гадзiн.
Прачнуyшыся, ён загадаy паклiкаць лiтоyскiх канцлераy.
Апоyначы зноy вярнулася цяжкае дыханне. Сiмонiус прашаптаy Весялiнi, што калi кароль не вып'е вiна, то хутка памрэ. І зноy дактары параiлiся, i было вырашана даць тыя ж таблеткi, што i раней, але яны не дапамаглi.
У час абеду кароль рашуча загадаy даць сабе вiна, на што Сiмонiус з радасцю дазволiy. Адразу ж Бучэла паслаy свайго пляменнiка да лiтоyскага падканцлера, сказаць, што кароль хутка памрэ i што, хоць ён, здаецца, весела размаyляе i не такi змучаны хваробай, ён не можа yстаць i iсцi, i калi Бог не пашкадуе, то найвялiкшая небяспека застаецца. Пачуyшы тое, падканцлер неадкладна паведамляе аб гэтым прысутным сенатарам, не згадваючы, аднак, аб тым, што атрымаy гэтае пасланне ад Бучэла, бо гэтага доктар не хацеy.
Абодва канцлеры адправiлiся адразу ж у замак. К вечару кароль зноy выпiy сваё вiно, макаючы y яго хлеб, таму што ён адчуваy жудасную смагу, быy надзвычай сумны i маyчаy, а калi Бучэла падтрымлiваy яго i прасiy спадзявацца на лепшае кароль сказаy:
– Я yжо аддаy сябе y рукi Бога, я падрыхтаваны да смерцi, мяне гэта не палохае, калi я i не буду адказваць, дык гэта таму, што y мяне цяжкая галава i я хацеy бы заснуць.
Тут канцлеры падышлi да каралеyскага пакоя, папракаючы лекараy у тым, што яны не папярэдзiлi аб небяспецы. Бучэла адказаy, што калi кароль загадваy нiкога не yпускаць яны баялiся не выканаць каралеyскi загад, але цяпер, калi яны y яго пытаюцца, ён павiнен сказаць, што кароль неyзабаве развiтаецца з жыццём.
Толькi ён сказаy гэтыя словы i y караля здарыyся жорсткi параксiзм. Менавiта тады Сiмонiус упершыню сказаy сенатарам, што ён таксама зразумеy, што каралеyская хвароба была смяротнай, але як доyга кароль зможа пражыць, толькi пасля другога параксiзму ён зможа судзiць.
Потым яго паклiкалi расцерцi караля, яму дапамагаy сам Весялiнi, але адразу ж другi быy жудасны параксiзм, такi, што наш лепшы пан, найхрабрэйшы з каралёy, аддаy падчас яго свой дух.
Залiты слязьмi Весялiнi выйшаy да сенатараy i павёy iх да yжо нябожчыка караля. Ён неадкладна аддаy iм ключы ад скарбнiцы i yсё, што y яго было з сабой. Тут сказаy Бучэла:
– Калi панства думаюць, што смерць караля павiнна быць утоена на карысць грамадства, гэта можна зрабiць лёгка.
– Мы пракансультуемся, з гэтай нагоды, з сенатарамi, – адказалi яны, – але казаць пра гэта пакуль не варта.
Калi надышла ноч, паслалi за падскарбiямi, каб тыя таемна прыйшлi y замак. Яны неадкладна запячаталi скарбнiцу i пакоi, дзе знаходзiлiся каралеyскiя рэчы, i yсю ноч неслi вахту, з двума падкаморыямi i двума дактарамi, у цела караля.
Ранiцай вестка аб каралеyскай смерцi разнеслася па Гродне. Паны радныя, дваране, гараджане, са слязамi накiравалiся да замка.
У тую ноч Сiмонiус выслаy жонку з горада з грашыма i маёмасцю.
На наступную ранiцу, па загадзе сенатараy, цела yскрылi, калi яно yжо пачынала пухнуць. Прысутнiчалi Бучэла, Сiмонiус, Гослас (Мабыць, лекар Гаслаyскi. Прым. Я.А.) хiрург, медык i iншыя.
Сiмонiус абвясцiy, што yсе знойдзеныя ворганы здаровыя, за выключэннем дробных каменьчыкаy у мачавым пузыры, i што ён напоyнены не жоyцю, а чыстай вадой.
Гэта сумная прыгода, якую нельга да канца аплакаць, i я пасылаю яе Пану са шчырай праyдай апiсанай. Я нiчога не пакiдаю сабе. Я вырашыy, што як толькi належнае мне атрымаю, так i паспяшаюся да Яснавяльможнага Пана, жадаючы, каб Яснавяльможны Пан i адукаваны князь доyгiя шчаслiвыя гады жыy.
Дадзена y Гродне 19 снежня 1586 г. Ежы Х'якор».
Баторый памёр 12 снежня 1586 года, у сваiм гродзенскiм замку, у пакоi, якi знаходзiцца y паyднёвай частцы палаца. Каралю было yсяго 53 гады.
Варта адзначыць, што паведамленнi аб дэталях апошнiх дзён караля дастаткова значна адрознiваюцца y розных дакументах.
У ананiмным апiсаннi «Смерць Стэфана польскага караля y Гродне 12 снежня 1586 года», аyтарам якога лiчаць каралеyскага лекара Гаслаyскага, ёсць адрозненнi ад прыведзенага апiсання, да прыкладу, акрамя вiна i вады манарх п'е яшчэ i гарэлку з карыцай, ды прымае бабровы струмень.
Аднак няма сумневаy, што лекары Баторыя спрачалiся пра яго лячэнне, i разумнасць yжывання вiна, выкарыстоyвалi расцiраннi i розныя лекi, эфектыyнасць якiх, зразумела, не магла быць высокай, бо наyрад цi караля магло выратаваць ласiнае капыта або бабровы струмень.
Баторый памёр падчас аднаго з прыступаy са стратай прытомнасцi. Бучэла казаy, што падобныя прыпадкi адбывалiся з будучым каралём яшчэ на радзiме.
Менавiта y мекванным пасланнi Гаслаyскага паведамляецца аб незвычайных нырках караля, якiя нагадваюць ныркi вала. Акрамя таго, у жоyцевым пузыры быy вялiкi камень.
Але праблемны адток жоyцi, зразумела, не мог забiць Баторыя. Што ж стала прычынай смерцi гэтага манарха?
Інтрыгi y гэтую сiтуацыю дадае лiст вядомага еyрапейскага «чарнакнiжнiка» Леанарда Турнэйсера. Гэты чараyнiк, якi займаyся лекаваннем, пiсаy Баторыю з Берлiна, у 1578 годзе:
«Я атрымаy лiст Вашай Каралеyскай Вялiкасцi праз пана Баяноyскага са Львова 21 траyня да мяне напiсаны. Я пасылаю Вашай Каралеyскай Вялiкасцi пэyнае процiяддзе (antydotum), гэта значыць Alexipharmacum супраць усякай атруты, прыстасаванае да натуры i камплекцыi Вашай Каралеyскага Вялiкасцi. Бальзам гэты я з немалой працай зрабiy, у адпаведнасцi з правiламi кабалiстыкi i натуральнай магii, таму што людская злосць зараз да такой ступенi дайшла, што асцярожным варта быць не толькi y ежы i пiтве, але нават i y адзеннi, мыццi i дотыку, таму што здрада можа быць утоена y самых розных рэчах: столiках i лавах, iх калi хто кране або пераступiць – можа памерцi. Пры гэтым вынiк часам праз 15, а нават i 30 дзён прыходзiць, а яд праз мускулы, нервы i жылы пранiкае y сэрца. Таму гэтага каштоyнага бальзаму, якi моцна yмацоyвае здароyе i ахоyвае ад яду, я пасылаю Яго Каралеyскай Вялiкасцi чатыры порцыi. Іх я, паводле звычаяy каралеyскага двара, пакаштаваy у прысутнасцi пана Баяноyскага, i ён за мной тое самае зрабiy».
Леанард Турнэйсэр. Нацыянальная бiблiятэка медыцыны ЗША.
Дык цi быy прычыннай смерцi караля яд, аб якiм папярэджваy Баторыя Леанард? Гэта версiя яркая, аднак жа вельмi сумнеyная. Тады ад чаго ж памёр Баторый? Аб гэтым разважалi не толькi дактары XVI стагоддзя, але i спецыялiсты найноyшага часу.
Найбольш укаранёнай версiяй з'яyляецца здагадка аб урэмii – сiндроме вострай або хранiчнай аутоiнтаксiкацыi, выклiканай дрэннай працай нырак. Плыyнае пагаршэнне здароyя манарха i прыступы са стратай прытомнасцi, якiя адбывалiся з даyнiх часоy (дарэчы, венгерскi арыстакрат, як было сказана раней, пакутаваy яшчэ i ад язваy на нагах) падштурхоyваюць да сумневаy наконт версii, што апавядае пра смерць ад атруты. Пры гэтым, хоць прыпадкi, падобныя да эпiлепсii, на першы погляд, не занадта добра тлумачацца yрэмiяй, няхай нават моцна запушчанай, але астатнiя сiмптомы, такiя як апатыя, смага, дрэнны апетыт, мурашкi на скуры, праблемы з дыханнем – могуць суправаджаць гэта захворванне.
У цяжкiх выпадках можа развiвацца энцэфалапатыя i, як следства, зблытансць, курчы i абамленнi. Язвы на нагах, якiя з'явiлiся яшчэ y маладога Баторыя, могуць быць сiмптомамi цукровага дыябету, якi y сваю чаргу, здольны прыводзiць да yрэмii. Пры гэтым i трафiчныя язвы часам з'яyляюцца як следства запушчанай урэмii.
Бугрыстасць нырак, бачная падчас укрыцця, можа казаць аб спадчынным полiкiстозе нырак, якi, iзноy жа, здольны прыводзiць усё да той жа yрэмii.
А вось упэyнена звязваць меркаваную yрэмiю караля з празмерным ужываннем алкаголю, як гэта робяць многiя аyтары артыкулаy пра Баторыя, на самай справе не варта, бо п'янства з'яyляецца толькi адным з фактараy здольных, у тэорыi, выклiкаць нырачную недастатковасць, аднак менавiта генетычныя захворваннi венгерскага магната выглядаюць больш праyдападобнымi прычынамi для развiцця y яго сур'ёзных праблем з ныркамi.
Непасрэднай прычынай смерцi караля магло стаць спыненне сэрца y час урэмiчнай комы.
Пасля Баторыя y гарадзенскiм замку засталося мноства рэчаy. Іх апiсанне прадстаyляе пэyную цiкавасць, бо менавiта прадметы побыту часцяком могуць нямала распавесцi аб сваiм уладальнiку.
Такiм чынам, што ж захоyвалася пры двары Баторыя y Гродне.
Сярод iншага:
Некалькi скрыняy з кнiгамi i шкатулка з лiстамi ад iмператара Рудольфа II.
Белая скрыня з ручнiцамi (агнястрэльная зброя. Заyв. Я.А.)
Вялiкi гадзiннiк, падораны князем Ансбаха (Мабыць, гаворка пра Георга Фрыдрыха Гогенцолерна. Заyвага Я. А.)
Некалькi табурэтаy з чырвонымi пакрыццямi i шкатулка, упрыгожаная бурштынам.
Ложа з чырвоным, узорыстым балдахiнам i срэбнымi навершамi, а разам з iм пара yзорыстых, чырвоных матрацаy, чырвонае, узорыстае, падгалоyе ложка, пярына з шаyковым пакрыццём.