Нягледзячы на праблемы са здароyем, кароль дазваляy сабе забавы i нават, як лiчыцца, удзельнiчаy у маскарадным балi.
У маi гэтага года манарх прыняy свайго маскоyскага пасла Гарабурду. А затым i царскага пасла Траякурава, дамовiцца з якiм па yсiх пытаннях не yдалося, хоць мiр памiж краiнамi працягнулi.
У Гродне Баторый выношвае планы персанальнай унii з Расiяй, гэта значыць, кароль бачыy сябе кiраyнiком аб'яднанай дзяржавы Польшчы, ВКЛ i Маскоyскага Царства. Такая дзяржава-цяжкавагавiк магла б змясцi асманаy i вызвалiць, родную для Баторыя, Трансiльванiю.
Тады да Баторыя заязджаy i яшчэ адзiн вельмi цiкавы госць – князь Генрых XI (Henryk XI Legnicki) з польскай каралеyскай дынастыi Пястаy. Гэты арыстакрат кiраваy Лягнiцкiм княствам i y пэyны момант не змог дамовiцца са сваiм сюзерэнам – iмператарам Рудольфам II. У вынiку, Генрых апынуyся y вязнiцы, адкуль змог уцячы y Польшчу, а затым наведаy i Баторыя y Гродне.
Генрых XI Лягнiцкi. Liegnitzische Jahr-B?cher, Worinnen so wohl… Thebesius G. Jauer, 1732—1733.
Найкаштоyнейшымi матэрыяламi, якiя iлюструюць жыццё караля y 1586 годзе, з'яyляюцца yспамiны нямецкага падарожнiка Самуэля Кiхеля.
Гэты госць горада над Нёманам бачыy як Баторый скача на службу з замка y касцёл. Выгляд караля, у шапцы з чорнымi пёрамi, здаyся падарожнiку надзвычай велiчным i шыкоyным. Манарха акружала свiта з рыцараy i самых шляхетных саноyнiкаy, а паабапал вулiцы Замкавай стаялi каралеyскiя гвардзейцы. Самуэль адзначае, што кароль застаецца y горадзе толькi y нядзелю, i менавiта y гэты дзень у Гродне праходзяць прыёмы, астатнi час манарх праводзiy на паляваннi.
Кiхелю наверагодна пашанцавала, i ён убачыy вельмi запамiнальную падзею, а менавiта: пажар у замку. Рэзiдэнцыя, зрэшты, не надта пацярпела, бо дакладна вядома, што Баторый менавiта y палацы Старога замка правёy свае апошнiя днi.
У свiце манарха Кiхель асаблiва вылучыy нейкага спадарожнiка, з якiм у гiсторыкаy звязана займальная загадка. Гэтага чалавека немец бачыy паблiзу ад караля, а потым, падчас пажару, незнаёмец вылез на дах замка. Самуэль называе чалавека Scotus, што можна перавесцi як «шатландзец» або зразумець, як iмя yласнае, што дазваляе выказаць здагадку: гэты той самы Скота з Пармы, якi нярэдка, на старонках спецыяльнай лiтаратуры, называyся архiтэктарам Старога замка яшчэ да таго, як галоyным дойлiдам прызначылi Санцi Гучы. У некаторых публiкацыях Скота нават завуць «вядомым архiтэктарам», i, мабыць, настолькi вядомым, што нават яго iснаванне выклiкае сумневы.
Замак Баторыя y Гродне. Гравюра Т. Макоyскага, 1600 год.
Агледзеyшы Гродна, Кихель паехаy далей i наведаy яшчэ шмат гарадоy, напрыклад, Пскоy, аб насельнiцтве якога ён распавёy у добра знаёмай манеры: дрэнныя дамы, зласлiвыя жыхары i шмат гарэлкi.
Цiкава, што рэдактар выдання шляхавых нататак Кiхеля, у сваiм пасляслоyi да кнiгi Самуэля, дзе пералiчваюцца розныя яркiя моманты вандравання аyтара, з усяго масiва дадзеных аб Рэчы Паспалiтай абраy менавiта эпiзод з гродзенскiм Scotus-ам, якога заве zauberer (чараyнiк).
Дакументы сапраyды паказваюць, што цiкавасць Баторыя да акультыстаy не абмяжоyваyся англiчанамi Дi i Кэлi.
Хоць манарх, як вынiкае з запiсак Кiхеля, працягваy выглядаць як моцны мужчына, аднак здароyе yладара iмклiва пагаршалася. Пры гэтым кароль i вялiкi князь працягваy паляваць, у прыватнасцi, у Кундзiнскiм лесе, якi знаходзiyся y раёне сучаснай Кузнiцы.
Хвароба, смерць, рэчы караля i яго пахаванне
Хвароба Баторыя i яго апошнiя днi нядрэнна апiсаны сучаснiкамi. Нейкi загадкавы чалавек – Ежы Х'якор (Jerzy Chiakor) за iмем якога хаваyся, як лiчаць, адзiн з лекараy караля – Мiкалай Бучэла, апiсаy фiнальны адрэзак жыцця выбiтнага манарха. Вось пераклад, зроблены па тэксце y кнiзе польскага гiсторыка Юлiяна Урсын-Нямцэвiча.
«У той момант, калi Весялiнi адпраyляе лiсты да прымаса Яго Мосцi i сенатараy, iнфармуючы iх пра фатальную смерць Найяснейшага караля Яго Мосцi, Пана нашага, я не хацеy упускаць выпадак для падрабязнага апiсання таго, як гэта адбылося, таму што кожны дзень я запiсваy усё, што мне, як сведцы, траплялася на вочы.
Не без пралiцця многiх слёз даводзiцца мне выконваць гэты абавязак. Хто ж гэтую смерць аплакваць не будзе, а менавiта мы, венгры, засталiся y гэтай краiне, як статак без пастыра, страцiyшы з гэтым героем, усiх заслуг нашых узнагароды i надзеi.
Сграфiта з Баторыем. Стары замак Гродна, рэканструкцыя 10-х гадоy XXI стагоддзя. Першапачатковы варыянт (злева) i з выпраyленай тытулатурай. Фота аyтара.
Чацвёртага чысла, месяца снежня, 1586 года, Найсвятлейшы Пан вярнуyся y Гродна i правёy тры днi на паляваннi. Праз два днi пасля гэтага, кароль выдатна сябе адчуваy, i доктару Бучэла дазволiлi паехаць да свайго маленькага пляменнiка, якi захварэy у яго маёнтку. Шостага, у нядзелю, кароль адчуy цяжар i нейкiя болi y целе, з усiм гэтым ён быy на службе i публiчна еy абед. Увечары ён не хацеy спаць, i згодна з рэцэптам Бучэла, ён хацеy, каб яму расцерлi yсё яго цела, але доктар Сiмонiус параiy толькi пацерцi рукi i ногi, а каралю, каб заснуць, параiy два кубкi старога вiна з кавалачкам хлеба. Так i сталася, i кароль пайшоy адпачываць.
З-за лiхаманкi, i ад галаyнога болю, кароль не мог заснуць, ён устаy i пайшоy у малы бакавы алькеж, дзе вокны былi заyсёды адчыненыя, каб астудзiцца. Калi ён вярнуyся адтуль, на яго навалiлася слабасць, i так, што ён без пачуццяy упаy на зямлю i аб лаyку моцна, але не глыбока, паранiy правае калена. На гэты шум прыбег Весялiнi, падняy караля i агледзеy крывавае месца. Кароль не памятаy, якiм чынам з iм адбылося такое; ён жа сам вярнуyся y ложак.
Паклiканы былi, адразу ж, Весялiнi i разам з iм доктар Сiмонiус. Гэты прыклаy яечныя бялкi да раны з невялiкай колькасцю мiры i сказаy, што y гэтым выпадку yсё адбылося з-за галавакружэння памiж абуджэннем i сном, а, акрамя таго, з-за дуyшага ветру, але гэта не будзе мець найменшых наступстваy, калi толькi кароль прыме крыху манны на наступны дзень i застанецца y ложку дзеля хутчэйшага гаення раны.
Кароль прачнуyся вельмi ранняй ранiцай, выклiкаy да сябе Весялiнi i загадаy яму пайсцi да канцлераy, каб яны не прыходзiлi да яго y гэты дзень з якiмi-небудзь справамi. Больш за тое, ён строга рэкамендаваy нiчога не згадваць пра выпадак, якi адбыyся yначы, i калi хто-небудзь спытае, варта сказаць, што з-за звычайнага гемарою ён застаецца y ложку.
Ён таксама загадаy, каб ключы ад пакояy аддалi Весялiнi. Нiкому, акрамя трох гэтых людзей, не дазвалялася yвайсцi да караля.
Сiмонiус прыгатаваy лякарства y пакоях, даy яго каралю, а пазней сам прынёс абед. Абед складаyся з ячменнай кашы, цяляцiны i сцю з каплуна. З дазволу Сiмонiуса ён таксама пiy вiно i ваду з карыцай столькi ж, колькi пiy звычайна, калi yстрымлiваyся ад вiна. Тым часам ужытае каралём лякарства мала цi нiчога не дало.
Увечары з'явiyся доктар Бучэла, выклiканы Весялiнi, i, пачуyшы пра хваробу з вуснаy караля, ён папрасiy, каб сам Найяснейшы Пан некалькi дзён устрымлiваyся ад вiна. Але кароль сказаy:
– Мне ж дазволiy вiно доктар Сiмонiус.
– У дадзеным выпадку, – сказаy Бучэла, – замест вiна павiнен кароль пiць прыгатаваны шалвей з цукрам або лiманад, як прыемны напой, што yмацоyвае галаву.
Тым часам Сiмонiус даведаyся, што Весялiнi прывёз Бучэла з вёскi, i пачаy яго папракаць, што выглядае гэта так быццам уласных ведаy Сiмонiуса недастаткова i трэба яшчэ кагосьцi паклiкаць. Угневаны ён на вячэру не прыйшоy да караля.
Падчас гэтай трапезы кароль настойлiва прасiy вiна, i Бучэла, хоць i доyга супрацiyляyся гэтаму, але дазволiy нарэшце вiно, змяшанае з вадой. Кароль, паспрабаваyшы толькi, палiчыy за лепшае пiць ваду з карыцай. Сiмонiус прыйшоy пасля вячэры. У прысутнасьцi Весялiнi Бучэла сказала яму:
– Па-мойму, гэта хвароба, з якой не трэба жартаваць, i перамагчы яе трэба альбо кровапусканнем, альбо моцным слабiльным.
– Няма нiчога небяспечнага, – адказаy Сiмонiус, – не патрэбны кровапусканне цi слабiльнае, не трэба караля турбаваць, ён ледзь-ледзь i на гэтыя лекi згадзiyся, дастаткова даць хвораму персiкавую цукерку, якую той хоча прыняць.
Бучэла доyга спрачаyся са сваiм калегам, але yрэшце яму давялося замаyчаць.
Баторый i Гейдэнштэйн, яго гiсторык. Кiпрыян Дзiльчынскi, 1886 год. Нацыянальны музей у Кракаве.
На наступны дзень кароль з дазволу Сiмонiуса з'еy за абедам персiкавую цукерку, выпiy вiна i yвесь астатак дня весялiyся.
Падчас вячэры, бачачы, што Бучэла вельмi крывiцца, калi прынеслi вiно, ён выпiy толькi адзiн кубак i два вады з карыцай.
Пасля вячэры, перавязаyшы рану, Сiмонiус сказаy:
– Май добрую надзею, Твая Каралеyская Вялiкасць, небяспекi нiякай няма.
– Я добра ведаю, што няма, – сказаy кароль нецярплiва, але тут жа выкiнуy ногi з ложка, закацiy вочы i пачаy скрыгатаць зубамi. Напалоханыя людзi сталi рукi заломваць i крычалi, каб кароль супакоiyся.
– Што вы робiце? – усклiкнуy кароль.
– Табе дрэнна, Твая Каралеyская Вялiкасць, – сказаy Весялiнi. – Праyда, – адказаy кароль, – я адчуваю гарачку i жудасны галаyны боль.
Гэтыя словы перарывалiся з-за цяжкага дыхання. За iмi рушылi yслед неспакой i млоснасць. Толькi тады было заyважана, што гэты параксiзм здарыyся y той час, што i апошнi.
Стэфан Баторый. Па некаторых звестках, партрэт створаны y Гродне, у год смерцi караля. Нацыянальны музей у Кракаве.
Затым Сiмонiус пагадзiyся, каб Бучэла даy каралю пiлюлi, а як iх кароль не любiy, iх растварылi y вадзе ландыша з пяццю грамамi экстракта марознiка. Гэта выклiкала лёгкi панос у караля, чатыры разы.
За абедам зноy разгарэлася сварка з-за вiна, але перамагло меркаванне Сiмонiуса аб наблiжэннi параксiзма i аб тым, што вада можа нашкодзiць. Тады Бучэла настаяy, каб хаця б вiно было змяшана з вадой.
– Спачатку я хачу выпiць вiно, – адказаy кароль, – а потым саму ваду.
Але пасля таго як ён выпiy два кубкi самага старога вiна кароль сказаy, што гэтага дастаткова i вада не патрэбна. На абед былi яйкi, булён з каплуна i печаныя яблыкi з цукрам.
Праз гадзiну ён шмат размаyляy з каронным канцлерам, дыхаy павольна, i амаль не было вiдаць, што ён хворы. Пры гэтым Бучэла, бачачы, што кароль мае намер не адмаyляцца ад вiна i лiчачы яго самым небяспечным пры гэтай хваробе, папрасiy кароннага кухмiстра папярэдзiць канцлера аб стане караля, бо гэтая хвароба была вельмi цяжкай i яшчэ цяжэй ад таго, што y лячэннi не згаджалiся абодва лекары. Так што няхай сенатары вырашаюць, што iм у гэтым выпадку рабiць. Гэта ж самае ён сказаy падканцлеру Лiтвы, папрасiyшы яго паведамiць пра гэта вiленскаму кашталяну, але, аднак, самым таемным чынам, з-за каралеyскай забароны.
Надышоy час вячэры, i кароль не жадаy пiць ваду, кажучы, што пасля яе заyсёды становiцца горш.
Калi ён збiраyся спаць, здарыyся трэцi параксiзм, але ён быy лягчэйшы за першы.