Оценить:
 Рейтинг: 0

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI—XVIII стагоддзяў

Год написания книги
2022
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
7 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Самi паседжаннi сейма часцяком напаyнялiся звадамi, i палiтычны працэс iшоy пад акампанемент мноства крыкаy разгарачаных шляхцiцаy. Дадаткова yскладняла гэтыя сесii магчымасць выкарыстання знакамiтага права «liberum veto», паводле якога любы дэпутат мог спынiць працу сейма, толькi па сваiм жаданнi. Некалькi парадаксальным, на гэтым фоне, выглядае захаванне дастаткова складанага цырыманiялу. Перад паседжаннямi адбывалася абавязковае набажэнства, шляхцiчы агучвалi yступныя прамовы, i нават рассаджвалiся yдзельнiкi паводле iерархii: на першых месцах у Сенатарскай залi сядзелi вышэйшыя царкоyныя саноyнiкi, а потым ужо сенатары свецкiя.

У Пасольскай iзбе паслы займалi месцы i галасавалi таксама y пэyным парадку.

Старшынстваваy на сейме сеймавы маршалак. Для таго, каб суняць хаас, якi напаyняy паседжаннi, яму даводзiлася прыкладаць немалыя высiлкi. Тут маршалку быy вельмi прыдатны сiмвал яго yлады – жазло. Вiльгельм Шлемюлер успамiнае, як на гродзенскiм сейме 1752 года, сеймавы маршалак, i радавiты гродзенскi шляхцiц, Юзаф Андрыян Масальскi, стукаy жазлом па падлозе, патрабуючы цiшынi.

Арыстакратычныя сем'i, як было сказана вышэй, абапiраючыся на сваю эканамiчную моц, кантралявалi размеркаванне вышэйшых пасад, таму менавiта магнаты займалi iх.

Зрэдку да верхавiны шляхецкай iерархii мог дабрацца i якi-небудзь сярэднi шляхцiц, да прыкладу, Андрэй, прадстаyнiк гродзенскага роду Катовiчаy, змог стаць кашталянам вiленскiм i, адпаведна, увайсцi y Сенат.

Сенатар i Смерць. Фрагмент палатна «Танец Смерцi», манастыр брыгiтак у Гродне, XVII—XVIII ст.

Паслы, якiя, звычайна, прадстаyлялi не самыя бедныя, па мерках павета, сем'i, атрымлiвалi iнструкцыi ад свайго сеймiка i павiнны былi вырашыць мясцовыя пытаннi на агульнадзяржаyным узроyнi.

Часам шляхта магла аб'яднацца y своеасаблiвы саюз, заклiканы забяспечыць iнтарэсы шляхецкага саслоyя, так званую «канфедэрацыю». Звалiся канфедэрацыi, часцяком, па месцы стварэння.

Гародня з'яyлялася адным з самых папулярных месцаy для такiх саюзаy. У горадзе над Нёманам было створана некалькi канфедэрацый, у тым лiку i адно з апошнiх шляхецкiх аб'яднанняy – Гродзенская канфедэрацыя 1793 года.

Шляхта ВКЛ магла звяртацца y розныя суды, а працэсы y iх нярэдка мелi палiтычнае значэньне.

Дваранам, у тым лiку i гродзенскiм, служылi, сярод iншых: асэсарскi, земскi, падкаморскi i гродскi суды. Кожны з iх меy пэyныя асаблiвасцi. Напрыклад, асэсарскi суд, цi iнакш «асэсорыя», займаyся, апроч iншага, пытаннямi, якiя былi звязаныя з каралеyскiмi маёнткамi. Старшынстваваць там павiнен быy канцлер цi падканцлер.

Вядома, што y «асэсорыi», якая праходзiла y Гродне y 1751 годзе, старшыняваy князь Мiхаiл Фрэдэрык Чартарыйскi, падканцлер ВКЛ i гарадзенскi стараста.

Па yспамiнах аднаго з асэсараy, Марцiна Матушэвiча:

«На гэтую асэсорыю з'ехалася амаль уся Лiтва, i для спраy, i для розных выгод, i дзеля будучых сеймiкаy дэпутацкiх, i каб спадабацца князю падканцлеру».

У гэтым паведамленнi адлюстроyваецца найважнейшы момант палiтычнай сiстэмы Рэчы Паспалiтай, а менавiта: важнасць пратэкцыi найбольш уплывовых магнатаy, якiя запраyлялi не толькi дробнай i сярэдняй шляхтай, але нават менш магутнымi магнатамi. Падобная сiстэма завецца «клiенцкай». Клiентам у такiх адносiнах выступаy менш магутны шляхцiц, а патронам больш уплывовы, якi нярэдка валодаy магнацкiм статусам. Менавiта тут залатое правiла «клiент заyсёды мае рацыю» можа быць пераасэнсавана y iранiчным ключы.

Патронам, дарэчы, магла быць i жанчына магнатка, i аб пратэкцыi «вяльможнай панны дабрадзейкi» прасiлi не менш лiслiва, чым аб пратэкцыi магната мужчыны.

Пасады

Кар'ера шляхцiца не абмяжоyвалася атрыманнем статусу пасла на сейм цi дэпутата-суддзi y судовым органе. Доyгi пералiк дзяржаyных пасад вабiy дваран сваiмi перспектывамi. Пасты шляхцiчу маглi даць яго таварышы на сеймiку, або манарх. Назвы пасад i фармальныя абавязкi гэтых чыноyнiкаy XVI – XVIII стагоддзяy, безумоyна, могуць быць вельмi цiкавымi.

У гарадзенскiм павеце шляхцiц мог заняць наступныя пасады цi, iнакш кажучы, урады:

Войскi – прыглядаy за парадкам у павеце. Пасада была па-свойму yнiкальнай, бо такi чалавек павiнен быy забяспечваць жыццё сем'яy шляхты, што пайшла на вайну. Такiм чынам, выконваючы абавязкi войскага шляхцiц заставаyся y адноснай бяспецы, пакуль яго таварышы па зброi ваявалi. Зразумела, на падобную «амаль сiнякуру» лагiчна было ставiць пажылых мужчын з добрай рэпутацыяй, аднак на практыцы часта атрымлiвалася iнакш.

Гараднiчы – павiнен быy прыглядаць за гарадамi i замкамi, захоyваy ключы ад важных дзвярэй горада.

Земскi суддзя – з'яyляyся кiраyнiком земскага суда.

Лоyчы – першапачаткова чалавек, якi займаyся арганiзацыяй манаршага палявання.

Маршалак земскi або павятовы маршалак – кiраyнiк мясцовых сеймiкаy, якi меy i некаторыя iншыя важныя паyнамоцтвы. Адзiн з найважнейшых чыноyнiкаy павета.

Гарадзенскi маршалак упаy з каня. Фрагмент роспiсу лаy у Кангрэгацкай каплiцы фарнага касцёла Гродна. Фота М. Супрон.

Мечнiк – асоба, якая наглядае за yзбраеннем уладцы.

Пiсар земскi – той, хто клапацiyся пра кнiгi земскiх судоy, займаyся напiсаннем судовых пратаколаy.

Падкаморы – галоyны суддзя y падкаморскiм судзе.

Падстараста – намеснiк старасты.

Падстолiй – першапачаткова намеснiк стольнiка, якi нават нёс перад iм ягонае жазло.

Падсудак – намеснiк земскага суддзi.

Падчашы – ураднiк, якi першапачаткова займаyся каралеyскiм кубкам, клапоцячыся аб тым, каб патрэбны напой заyсёды быy даступны для манарха.

Стараста градовы – адмiнiстратар староства i старшыня гродскага суда.

Стольнiк – першапачаткова падобная пасада быy звязана з клопатам пра стол манарха.

Харунжы – тытулярны сцяганосец, якi аб'яyляy ваенны збор мясцовай шляхты i камандаваy ёй, часам з дапамогай памочнiкаy – ротмiстраy.

Чашнiк – яшчэ адзiн «алкагольны» пост. Абавязкi чашнiка паходзiлi на абавязкi падчашага, якi першапачаткова быy яго памагатым.

Акрамя вышэй пералiчаных iснавала яшчэ мноства пасад-тытулаy, да прыкладу: мастаyнiчы, ляснiчы, дзераyнiчы, крайчы, будаyнiчы, неваднiчы, пiyнiчы.

Большасць урадаy паступова сталi толькi ганаровымi пасадамi.

Жанчыны не займалi пасад, але выкарыстоyвалi тытул мужа цi бацькi. Напрыклад, жонка ваяводы – гэта ваяводзiна, а дачка – ваяводзянка. Чытачы могуць самастойна, у рамках практыкума, утварыць жаночыя формы тытула дзераyнiчы. А чытачкi, акрамя таго, спытаць сябе: хацелi б яны быць дачкой дзераyнiчага i насiць адпаведны тытул цi yсё ж такi не.

У канцы iснавання Рэчы Паспалiтай, Гародня нарэшце атрымала сваё ваяводства, i y iерархii гродзенскай шляхты з'явiлiся значныя пасады ваяводы i кашталяна.

Канешне, прадстаyнiкi мясцовых родаy далёка не заyсёды абмяжоyвалiся yнутранай кар'ерай, i часам даходзiлi да агульнадзяржаyных пасад. Некаторым удалося атрымаць нават найважнейшыя свецкiя, ваенныя i духоyныя пасады ВКЛ, то бок, заняць урады маршалка вялiкага, канцлера, вялiкага гетмана i вiленскага бiскупа.

Паyсядзённае жыццё

Рэлiгiйны светапогляд i вучоба

Як ужо было сказана раней, рэлiгiйны светапогляд вызначаy канву жыцця сярэднестатыстычнага шляхцiча ВКЛ у перыяд XVI – XVIII стагоддзяy. Гарадзенскiя дваране не былi выключэннем.

Шляхта жыла y сiстэме царкоyных святаy i рэгулярна наведвала храмы. Напрыклад, гетман вялiкi лiтоyскi Мiхаiл Масальскi, любiy падоyгу малiцца y гарадзенскiм езуiцкiм касцёле.

Жонка вiцебскага ваяводы Яна Храпавiцкага неяк адправiлася на богаслужэнне y Гродна, з найблiжэйшага маёнтка. Яна iшла пешшу i прыхапiла з сабой дзяцей. Зроблена гэта было, вiдаць, дзеля дэманстрацыi асаблiвай рэлiгiйнай стараннасцi, аналагiчнай той, што дэманструюць пешыя паломнiкi XXI стагоддзя.

Рэлiгiйны складнiк прывiваyся дамашнiмi настаyнiкамi, а таксама y езуiцкiх калегiумах i Вiленскiм унiверсiтэце, якi заснаваy Стэфан Баторый, пераyтварыyшы y езуiцкую акадэмiю вiленскi калегiум.

Важкi yклад у развiццё мясцовай адукацыi yнеслi i iншыя каталiцкiя ордэны, у прыватнасцi, дамiнiканцы: iх гродзенская навучальная yстанова была адной з найлепшых у краiне i магла пахвалiцца адной з самых вялiкiх бiблiятэк у ВКЛ.

Канешне, багатая шляхта нярэдка выязджала вучыцца за мяжу.

Паляванне i рыбалка
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
7 из 8