– Глупства! Калi прычына толькi y гэтым – выкiнь з галавы свой намер, – з палёгкай уздыхнула эканомка, i яе вусны скрывiла ледзь улоyная насцярожаная yсмешка.
Думаючы пра нешта сваё, фрау Эльза зашпацыравала па пакоi, i калi праз некалькi хвiлiн зноy спынiлася насупраць Любы, разгубленасцi як i не было, вочы эканомкi пазiралi холадна i yладна, было вiдавочна, што яна прыняла нейкае рашэнне.
– Дазволь мне прыводзiць у парадак твае валасы, – сказала фрау Эльза.
Прапанова была настолькi недарэчнай, што Люба yспрыняла яе як жарт, але фрау Эльза iмгненна развеяла сумненнi.
– Усё жыццё марыла мець такiя валасы, – убачыyшы, як разгубiлася дзяyчына, памякчэлым голасам здалёк пачала эканомка. – Кажуць, марыць няшкодна, але ж прыроду не перайначыш, i парыком натуральнае не заменiш…
– Не-не, я сама, – адчайна запярэчыла Люба.
– А калi я вельмi цябе папрашу?..
Любе стала страшна, здалося, што эканомка хоча спакусiць на нешта нядобрае, пра такое чытала y кнiжках, а калi жыла y Мiнску, у iнтэрнаце ёй паказвалi дзвюх дзяyчат, пра якiх гаварылi, што яны жывуць як муж i жонка.
– Не думай нiчога кепскага, – быццам прачытаyшы Любiны думкi, запэyнiла фрау Эльза, – не хацела гаварыць, але ты нагадала Інгрыд, маю дачку… Ты думаеш, адкуль я ведаю рускую мову?
Люба глядзела на эканомку шырока расплюшчанымi, немiгатлiвымi вачыма, пачуццё страху пацiху саступала месца бездапаможнаму адчаю, нечакана прыйшло разуменне таго, што яна на цэлым свеце адна i, калi нешта здарыцца кепскае, нiхто не прыйдзе на дапамогу.
– Адкуль? – машынальна перапытала Люба i нечакана здзiвiлася: чаму раней ёй нават у галаву не прыйшло запытацца y эканомкi пра мову, на якой фрау Эльза гаварыла вольна i без усялякага акцэнту?..
– Я руская немка, нарадзiлася i сорак гадоy пражыла y Казахстане, непадалёк ад горада Кустанай, чула пра такi?
Люба згодна кiyнула. Яна не ведала, як далей сябе паводзiць, пра што гаварыць.
– Інгрыд выйшла замуж за казаха i, канешне, са мной на радзiму продкаy не паехала. Цяпер у iх з Русланам трое хлопчыкаy, жывуць бедна, летась наведвала i на свае вочы пабачыла: у суседа ваду з калодзежа i тую купляюць… Але сiтуацыя хутка зменiцца, я пабудую новы дом, не горшы за гэты, i мы будзем жыць разам, усiм месца хопiць. Для Руслана нават работу прыгледзела…
Фрау Эльза сумна yсмiхнулася i, прыхiльна паглядзеyшы Любе y вочы, роспачна yздыхнула:
– Асабiстае жыццё не склалася: у пяцьдзясят гадоy нi сям’i, нi сяброy… А ты мне глянулася, як дачка… У Інгрыд гэткiя ж доyгiя валасы, i я заyсёды дапамагала з iмi yпраyляцца.
Чулая душа не заyсёды чуе ману, але яна заyсёды, пры любых абставiнах, прагне рабiць дабро. Нечаканая споведзь фрау Эльзы кранула Любiна сэрца, дзяyчыне было сорамна за ганебныя думкi, i, каб найхутчэй паправiць памылку, яна, даверлiва зiрнуyшы на эканомку, далiкатна зазначыла:
– Фрау Эльза, я не супраць Вашай дапамогi, наадварот, буду вельмi yдзячна. Калi быць шчырай, мне i самой не хочацца адразаць валасы, касу вельмi любiy…
Люба запнулася, вiнавата паглядзела на эканомку, але yбачыyшы, з якой прыхiльнасцю фрау Эльза глядзiць на яе, працягвала:
– Касу любiy мой каханы, яна як памяць…
– Вы разышлiся, але ты yсё яшчэ кахаеш яго? – выказала здагадку эканомка.
– Так, – пагадзiлася Люба, – iнакш…
– Інакш даyно б выкiнула касу на сметнiк… – скончыла за Любу фрау Эльза i самазадаволена, задзiрлiва засмяялася: – Ты, як мая Інгрыд, наiyная i зусiм непрактычная… Верыш у каханне з першага погляду i з любiмым гатова yсё жыццё пражыць у шалашы.
– Так было раней, – спахмурнела Люба. Ёй было непрыемна гаварыць з малавядомым чалавекам на yсё яшчэ балючую тэму.
– Канешне, раней, – адразу пагадзiлася фрау Эльза, – iнакш сюды не прыехала б. Усе мужчыны аднолькавыя, даб’юцца свайго, i памiнай як звалi… Мая Інгрыд таксама нарадзiлася ад «вялiкага кахання», i напачатку яе бацька абяцаy залатыя горы з маннай нябеснай, а як даведаyся, што забрухацела, пра абяцанкi-цацанкi забыyся, стракача задаy: па сённяшнi дзень почуту няма… Адна дачку гадавала, вось i сюды за лепшым жыццём падалася… І yсё дзеля яе. Але цяпер маладыя сваiм розумам жывуць, праyда, да таго часу, пакуль, як людзi кажуць, свая вош не yкусiць… Вось i цябе тая вош укусiла… Прызнавайся, хлопчык цi дачушка засталiся y Мiнску?
– Што Вы, якiя дзецi! – усхвалявана yскрыкнула знiякавелая Люба i запунсавелася. Пачутая бязглуздзiца yзрушыла, на нейкi момант выбiла з каляiны, нават стала цяжка дыхаць, у роце перасохла, язык зрабiyся цяжкiм i шурпатым. Яна аблiзнула iмгненна сасмяглыя вусны i пажадлiва паглядзела на сподак са шклянкай малака, што высiлiся на трумо, на вечцы самай вялiкай шкатулкi, i сваёй недарэчнай прысутнасцю yносiлi дысгармонiю y мiрнае суiснаванне рознакаляровых футаралаy-касметычак.
– Зрэшты, я тут не гаспадыня, – паблажлiва yсмiхнулася фрау Эльза i, таксама паглядзеyшы на шклянку, дадала: – А малако, напэyна, астыла…
Люба зразумела, што ёй не паверылi.
– У мяне з Іванам нiчога не было… – яшчэ больш залiваючыся чырванню, пачала апраyдвацца дзяyчына, i раптам вочы адкрылiся, яна зразумела, чаму эканомка завяла гаворку пра дзяцей. Люба набрала поyныя грудзi паветра i раздражнёна выдыхнула: – Фрау Эльза, можаце перадаць пану Гансу, што я дамовы не парушыла, дзяцей у мяне сапраyды няма…
– Што ты, што ты, – замахала рукамi, замiтусiлася знiякавелая эканомка. – У мяне i y думках не было цябе пакрыyдзiць недаверам…
Яна крутнулася да трумо, абедзвюма рукамi схапiла сподак са шклянкай i, кiруючыся да выхаду, унiкаючы Любiных вачэй, кiнула:
– Нешта мы забалакалiся, позна yжо, ты кладзiся, а я зараз падагрэю малако.
Калi фрау Эльза вярнулася, Люба yжо ляжала y ложку пад нязвыкла пульхнай i надзiва лёгкай коyдрай. Яна моyчкi прыняла з рук эканомкi шклянку з малаком i невялiчкiмi глыткамi запiла дзве таблеткi аспiрыну. Эканомка, прадчуваючы, што роспыты пра дзяцей насцярожылi новую пакаёyку, цяпер з усiх сiл старалася загладзiць сваю вiну. Яна паправiла коyдру, спыталася, цi запалiць начны свяцiльнiк, на што Люба адмоyна хiтнула галавой, i пасля даyгаватага напружанага маyчання, вiдавочна, думаючы пра сваю Інгрыд i yнукаy, цяжка yздыхнула:
– Няyжо i y Беларусi yсё так кепска, што вы едзеце сюды i згодны на любую працу, самую цяжкую, непрэстыжную, за якую мала плацяць?
– Вы таксама прыехалi не слёзы лiць па продках, – непрыветна сказала Люба, якой гэтыя надакучлiвыя «допыты» пачалi здавацца небеспадстаyнымi.
– Люба, ты злюка, – вымучана засмяялася фрау Эльза i праз хвiлiну па-начальнiцку строга дадала: – У нас будзе час пра yсё пагаварыць, а цяпер – спаць, спаць, спаць… Заyтра пабуджу а шостай гадзiне, i памятай пра наш угавор…
Доyгачаканая цiшыня i адзiнота не прынеслi Любе спакою i жаданага сну. Наадварот, як толькi за эканомкай бясшумна зачынiлiся дзверы, журботныя, часта пакутлiвыя думкi iмгненна запаланiлi свядомасць, напоyнiлi душу i надарваным болем, i асцярожнай недаверлiвай радасцю. Яны (думкi), чапляючыся адна за адну i выхоплiваючы падзеi не толькi апошнiх напружаных дзён, але i жыцця ранейшага, жыцця вясковага, бударажылi, няyлоyна прымушалi часцей бiцца сэрца. Усё яшчэ не верылася, што яна y Нямеччыне, што ляжыць у гэтым шыкоyным мяккiм ложку i, пачынаючы з заyтрашняга дня, пачне працаваць на сябе, на сваю мару… Цяпер яна зробiць усё, каб вярнуцца дадому з грашыма, яна адкрые сваю фiрму i, зрэшты, паступiць вучыцца ва yнiверсiтэт, на завочнае юрыдычнае аддзяленне з эканамiчным ухiлам. Люба дакажа i бацьку з мачахай, i мiнскай цётцы Клаве, i сяльчанам-верацейцам, i асаблiва Івану, што зможа дабiцца y жыццi большага, чым яны думалi i што прадракалi.
Перад вачыма iмгненна yзнiк бацька. Чамусьцi Люба заyсёды yзгадвала яго п’янага i слязлiвага. Мо таму, што грубым i злым ён мог быць толькi цвярозы, на падпiтку ж заyсёды дачку шкадаваy, амаль заyсёды плакаy, у нечым сябе вiнавацiy i yсё кляyся i абяцаy… Кляyся кiнуць пiць гарэлку i зноy сесцi за руль «МАЗа», каб зарабiць Любе на кватэру y Мiнску. Абяцаy павезцi яе з мачахай адпачываць «да сiняга мора», вада якога адразу вылечыць жончыны касцяныя хваробы. Мачаха, якая пiла разам з бацькам i сваё п’янства тлумачыла клопатам пра мужа, маyляy, яму менш дастанецца, гэтыя абяцанкi-цацанкi yспрымала yсур’ёз i гнеyна крычала:
– Ёлупень, колькi разоy казаць, што нiякага Сiняга мора няма, ёсць Чорнае, туды хачу… Толькi на каго парсюка пакiнуць?
– Зацугляю i адвяду на калгасную ферму, – разважлiва адказваy бацька. – Федзька-свiнар за пляшку гарэлкi дагледзiць у агульным статку.
– Ха, Федзька, знайшоy, каму давяраць, – кiдала yсе свае справы жонка i з кулакамi сунулася на мужа. – Не чапай майго кабанчыка!.. Свiнар – сцыкун, ён калгасных прап’е, а нашым закусiць…
Люба наперад ведала, што плануемая курортная iдылiя скончыцца звадай, у якой больш за yсё пацерпiць гадавалы парсючок, i, каб не бачыць i не чуць iдыятычнай бязглуздзiцы, паспешлiва сыходзiла з хаты. Чутка, што Фроська зноy збiраецца да мора, iмгненна разносiлася па вёсцы. Дзятва гарохам высыпала на вулiцу i сядлала штыкетнiк уздоyж дарогi, у дарослых таксама знаходзiлiся справы y панадворках. Старыя i малыя y чаканнi дармавога цырка таyклiся непадалёк ад Любiнай хаты, iм карцела y чарговы раз пачуць, а калi пашанцуе – i пабачыць, як расчырванелая дзябёлая Фроська венiкам, а здаралася, што i дзяржальнам вiлаy, апантана пераконвае мужыка купляць пуцёyку да Чорнага мора, а не да Сiняга. Крыкi, калатнеча i валтузня памiж жонкай i мужам скончацца тым, што яны вывалакуць з хлява худога, косцi ды скура, парсючка i сiлком пацягнуць яго y другi канец вёскi да Ванькi-прадпрымальнiка, якi дасць паyцаны за вiскатлiвага перапужанага бедака. Потым мачаха купiць у краме новую сукенку, чаравiкi, капялюшык i абавязкова модны купальнiк. Тут жа аб’явiцца вiрлавокi Федзька, якi прапануе пакупкi «абмыць», каб даyжэй насiлiся, i важная Фроська з дзвюма торбамi, у адной – рэчы, у другой – вiно, з капялюшыкам на галаве i y суправаджэннi не надта цвярозых мужчын вернецца y змрочную хату. Праз паyгадзiны бацька выцягне з-за печы стары баян, i пачнецца сапраyднае вяселле. Праз пэyны час у краму па вiно прыклыпае бацька, потым прысунецца Федзька-свiнар, а ранiцай аб’явiцца яшчэ п’янаватая Фроська. Яна прынясе купальнiк i будзе малiць прадаyшчыцу вярнуць за яго грошы, бо «…рэч не мерала, а парваная гумка – завадскi брак…».
Любе заyсёды было сорамна за бацьку i мачаху, i, нават жывучы y Мiнску, яна панiчна баялася Верацей i верацейцаy. Толькi аднойчы, калi ад Івана доyга не было пiсьмаy, Люба набралася мужнасцi i прыехала дадому. Зайшла y панадворак i быццам наляцела на нябачную перашкоду, здалося, што нiкуды i не выязджала. У хаце натужлiва i глуха рыпеy баян, Федзька неyпапад падвываy нешта пра тундру, а мачаха крычала пра сiне-чорнае мора, ажно аконнае шкло трымцела, вось-вось вывалiцца. Люба, не памятаючы сябе, кiнулася прэч, нявыплаканыя сiрочыя слёзы спусташалi, вымывалi з душы апошнiя спадзяваннi на бацькоyскую калi не любоy, дык хоць бы спагаду. Як незаслужана адлупцаваны шчанюк, не бачачы перад сабой нiчога, акрамя пыльнай дарогi, спiнай адчуваючы спачувальныя позiркi аднавяскоyцаy, яна, цiха галосячы, бегла да аyтобуснага прыпынку, каб паспець на той самы аyтобус, якiм прыехала y Верацеi. Аyтобус ад’язджаy, але маладжавы шафёр з раскосымi азiяцкiмi вачыма, убачыyшы y люстэрка сваю нядаyнюю пасажырку, прыпынiyся, абачлiва адчынiy заднiя дзверцы, дачакаyся, калi дзяyчына зойме вольнае месца… Ужо на выездзе з вёскi, каля калгаснага клуба, пад вялiзным кустом бэзу Люба yбачыла зламаную лаyку, i слёзы жалю з новай, здавалася, невычарпальнай сiлай хлынулi з вачэй. Не так даyно на гэтай учарнелай лаyцы, абварожаная начным пахам квiтнеючага вясновага бэзу, яна yпершыню адчула на сваiх вуснах нясмелы дотык Іванавых вуснаy i прызнанне y каханнi.
У той прыезд Люба так i не даведалася сапраyднай прычыны Іванавага маyчання, а зламаная лаyка надоyга пасялiла y душы невыразны загадкавы страх i прадчуванне блiзкай бяды. І бяда прыйшла, прыйшла трошкi пазней, яна звалiлася на Любу з атрыманай з Верацей паштоyкi…
«Іван у войску ажанiyся…» – дрыжачай i, вiдавочна, нецвярозай рукой коратка паведамляла мачаха.
У канверце ляжаy яшчэ адзiн лiсток, пiсьмо ад Іванавай мацi, у якiм цётка Вера катэгарычна прасiла Любу пакiнуць сына y спакоi, не пiсаць i не шукаць сустрэч. Яна хвалiла нявестку, называла «крутой бiзнесмэншай», вiдавочна, гэтыя словы нехта ёй падказаy, бо y Верацеях iх Люба нiколi не чула.
Менавiта y тую хвiлiну Люба паклялася yсiмi святымi на свеце, што вернецца y Верацеi толькi тады, калi даб’ецца y жыццi поспеху i… пераплюне Іванаву жонку.
4
Расiйскiя федэральныя войскi акружалi Грозны, i складвалася yсё намнога горш, чым у першую ваенную кампанiю. Сiлы былi няроyнымi. Нi прэзiдэнцкая гвардыя, нi спешна мабiлiзаваныя i на хуткую руку зведзеныя y роты i батальёны жыхары нешматлiкiх гарадоy, пасёлкаy i горных аулаy не маглi адкрыта супрацьстаяць рэгулярным войскам. Асаблiва цярпелi ад самалётаy, якiя, адчуваючы сваю беспакаранасць, метадычна, як на вучэннях, наносiлi смертаносныя yдары спярша па адмiнiстрацыйных будынках Грознага, а потым па дамах, дзе, як потым перадавалi па радыё ды пiсалi y скiнутых лiстоyках, была наладжана бандыцкая абарона. А калi yлiчыць, што кожны дом быy ператвораны y крэпасць, то й бамбiлi yсё i yсiх.
Айшэ са свякроyю жылi y сутарэннi, перабудаваным i yзмоцненым пад бамбасховiшча, побач плошча Мiнутка – цэнтральны пляц Грознага. Сцены, столь, падлога цэментаваныя, неймаверна рыпучыя дзверы абабiтыя ржавым жалезам, акон не было. Асвятляyся пакой учарнелай лямпай-газнiцай, да якой Айшэ баялася нават дакрануцца, бо патрэсканае шкло y любы момант магло рассыпацца на шматлiкiя аскепкi. У сценах было некалькi квадратных адтулiн, адкуль цягнула скразняком, i на ноч Айшэ затыкала iх анучамi.