Нелюбiмыя гiнуць
Виктор Правдин
Чарговая кнiга беларускага пiсьменнiка Вiктара Праyдзiна – першая частка рамана «Нелюбiмыя гiнуць» – «Выпрабаванне». Гэта няпростыя гiсторыi трох жанчын. Зусiм розных, але iх аб’ядноyвае нялёгкi лёс i выпрабаваннi. Глыбокая псiхалогiя, паглыбленне y абставiны, нечаканыя павароты розных сюжэтных лiнiй. Кнiга з’яyляецца мастацкiм творам. Усе аналогii з рэчаiснымi асобамi цi падзеямi выпадковыя.
Виктор Правдин
Нелюбiмыя гiнуць
Мацi Зiнаiдзе Арсенцьеyне прысвячаю
1
Толькi-толькi бралася на ранiцу. Агнiсты сонечны дыск квола мацаy далягляд, быццам яму нешта перашкаджала вылузнуць з-за яго i yскараскацца на нябесны блакiт, а мытня yжо была падобная да мурашнiка. Толькi не жвавыя мурашы беглi да аднапавярховых, здавалася, плоскiх будынiн, а вужакай сунулася паyкiламетровая чарада рознакаляровых, непаваротлiвых, але шумных i смуродных машын. Тыя, хто апынуyся тут трошкi раней, не звярталi yвагi на зыблiва-барвовы далягляд, на малiнава залацiстыя промнi, якiя вяшчалi пра новы дзень, мо таму не спяшалася паказвацца i сонца. Яно yздымалася паволi, з годнасцю, ад яго, як i ад гэтых людзей, сённяшнiм травеньскiм ранкам таксама веяла раyнадушным, калючым холадам.
Некаторыя чарадоyцы падсiлкоyвалiся, расклаyшы прыпасы тут жа, на машынах: хто на капоце, хто на заднiм веку багажнiка. Яны выглядалi yважлiва-засяроджанымi, напружанымi, гатовымi y любы момант iмгненна завяршыць трапезу i yцiснуцца y цесныя салоны аyтамашын, прапахлыя чалавечым целам, парфумай i тытунём, каб праз хвiлiну-другую, зрушыyшы з месца i праехаyшы yсяго некалькi метраy, зноy заглушыць рухавiкi, перад тым мацюкнуyшы, абняславiyшы yлады за вядомыя на yсю Еyропу чэргi.
Нiхто не звярнуy увагу на прапылены «рафiк», якi пад’ехаy апошнiм: змрочныя позiркi скiраваны толькi yперад, туды, дзе ёсць нейкi рух, адкуль даносяцца галасы, чуецца пералiвiсты званочак – мiлiцэйскi свiсток. Напэyна, мытня – адзiнае месца, дзе гэты свiст слухаюць з задавальненнем, яго тут чакаюць, да яго прыслухоyваюцца, бо ведаюць, што наперадзе, раyняючы чаргу i накiроyваючы машыны да памежнiкаy, шчыруе мiтуслiвы даiшнiк.
Рухавага мiлiцыянера нiхто не баiцца, але большасць вадзiцеляy, хутчэй па звычцы, пазiрае на яго лiслiва, iншыя хiтруюць i вiтаюцца, быццам з даyнiм знаёмым, хоць i бачаць сяржанта yпершыню. І yсё ж боязь ёсць: раптам мiлiцыянер надумае праверыць дакументы i выпхне з чаргi? А гэта, лiчы, цэлая гадзiна, а то i больш дарма патрачанага часу.
Дзесьцi апоyднi павiтаyся з даiшнiкам i вадзiцель «рафiка». Мiлiцыянер у адказ iмпэтна закруцiy паласатым жэзлам i незадаволена крыкнуy: «Праязджай, не затрымлiвай».
Памежнiк, невысокi хударлявы прапаршчык, з вузкiм хваравiтым тварам, прастуджана шморгаючы кручкаватым носам, доyга вывучаy дакументы: спярша вадзiцеля, а потым семярых пасажыраy. У «рафiку» ехала шасцёра дзяyчат, прыблiзна аднаго yзросту, ад дваццацi да дваццацi трох гадоy, i трошкi старэйшы, апрануты y скураны пiнжак, джынсы, на нагах белыя красоyкi, чарнявы цыганаваты хлопец, якому з-за ранняй сiвiзны можна было даць i yсе трыццаць.
Калi блiзка пасаджаныя шэрыя вочкi памежнiка натыкалiся на фотаздымак, ён неяк нервова yскiдваy галаву i yпiваyся iмi y пасажыра, быццам не толькi параyноyваy гаспадара пашпарта з фотаздымкам, але i сiлiyся прачытаць ягоныя думкi.
Нарэшце чарга дайшла i да Любы Анiкейчык. Паслiнiyшы палец, прапаршчык важна перагарнуy храбусткiя старонкi дакумента, гэтак жа па-начальнiцку строга агледзеy Любу i нарэшце з непрыхаваным сарказмам выдыхнуy:
– Усё лепшае вывозiм…
– Я еду працаваць па дамове, – сумелася, незадаволена перасмыкнула плячамi Люба, – буду пакаёyкай.
– Падлогу, значыцца, мыць. А мне здалося, што ты артыстка i едзеш у Галiвуд, – засмяяyся прапаршчык i, казырнуyшы, паспешлiва выйшаy з машыны.
Пасля памежнiкаy «рафiк» сустрэлi ганарлiва-прыдзiрлiвыя мытнiкi, але пасажыры нiякага тавару акрамя асабiстых рэчаy не везлi, таму мытнiкi цiкавасцi да iх не праявiлi. Нават вялiкая чорная аyчарка некалькi разоy лянотна пазяхнула, калi яе праводзiy адзiн з сяржантаy па вузкiм праходзе памiж крэсламi.
– Праязджай, – паблажлiва сказаy старэйшы i, махнуyшы рукой, каб паднялi шлагбаум, скоса зiрнуy на шафёра. – Табе сёння пашэнцiла.
– Мне заyсёды шэнцiць, – весела засмяяyся бялёсы трыццацiгадовы Дзмiтрый. – Бiзнес мой легальны: адвёз, прывёз – i нiякiх праблем. Галоyнае – не заснуць у дарозе.
Польскiя памежнiкi падалiся Любе маyклiвымi i занадта засяроджанымi: нiводнага лiшняга слова i руху. Самым гучным у iхняй мiтуснi быy стук штэмпеля, якi абвясцiy уезд у межы Польшчы, пасля чаго iх, як надакучлiвых i нiкому тут не патрэбных людзей, як мага хутчэй справадзiлi з мытнай зоны.
І толькi праз паyгадзiны, калi «рафiк» ад’ехаy ад мяжы з добрую дваццатку кiламетраy, i Люба, i yсе астатнiя yздыхнулi з палёгкай. Пачулiся жарты, зашамацелi цэлафанавыя пакеты, пасярод салона на адным з пухлых чамаданаy, якi чарнявы хлопец (а ён быy у iх кампанii за галоyнага) кульнуy набок, зазiхацела пляшка гарэлкi. Каля яе iмгненна yзнiк паyлiтровы слоiк з марынаванымi грыбочкамi, з’явiлiся каyбаска, вэнджанiна, марынаваныя гурочкi. Шафёр у люстэрка пажадлiва пазiраy на чамадан з пачосткай, цiкаваy за манеyрамi маyклiвага, падобнага да цыгана хлопца i, сустрэyшыся позiркам з кiмсьцi з пасажырак, шматзначна, з хцiвым агеньчыкам у вачах падмiргваy: маyляy, усё iдзе як трэба, можаце не хвалявацца.
– Мо лепш прыпынiцца на перакус? – прапанавала вастраносая дзяyчына, што сядзела на апошнiм справа сядзеннi, i, прыпалiyшы цыгарэту, з цяжкасцю прачыняючы акенца, ад напругi ажно пачырванеy твар, незадаволена дадала: – Амаль суткi y дарозе, можна i адпачыць.
– Не насядзелася на мытнi? – iмгненна абурыyся шафёр, нават твар пачырванеy. – Можаш спаць, жраць, пiць, але прама тут, у машыне. Нiхто не перашкодзiць. А y мяне графiк! Я сёння павiнен перасекчы нямецкую мяжу.
– Дзмiтрый кажа праyду, – глухiм, прастуджаным голасам падтрымаy шафёра цыганаваты. – Вось яна, – чарнявы паклаy руку Любе на плячо, – згодна з дамовай абавязана yжо сёння быць на месцы. Немцы, як вядома, народ пунктуальны: спознiшся – могуць i не прыняць. Назад, у Мiнск, мы i яе, i кожную з вас, канечне, завязём, але ж за асобную плату, якая, зразумела, будзе yдвая большая. З Нямеччыны вяртаюцца yжо багаценькiмi…
– Дзяyчаткi, пра якi уiкэнд вы гаворыце? – пырснула, зайшлася ад смеху дзяyчына, што сядзела за Любiнай спiнай i да гэтага часу амаль усю дарогу спала. У Мiнску яе праводзiла вясёлая, на добрым падпiтку кампанiя, i суседку з песняй пра «дальнюю дорогу» некалькi чалавек амаль занеслi y машыну. Не зусiм працверазелая, яна з цяжкасцю трымалася на мытнi, але цяпер, калi мяжа была пройдзена, усялякая боязь знiкла. – Я не першы раз еду i ведаю, што да чаго…
Убачыyшы чамадан з бутэлькай гарэлкi i раскладзенымi на iм закускамi, дзяyчына iмгненна змянiла тэму гаворкi.
– Ого, – ускрыкнула яна, – ужо i стол накрыты i, зразумела, за кошт фiрмы?.. Ашот, Дзмiтрый, а дзе шампанскае? Няyжо зажылiлi?
– Наколькi я памятаю, у цябе, Ірына, ад шампанскага жывот пушыць, – выцягваючы з чорнай дарожнай сумкi пластмасавыя кiлiшкi, спакойна сказаy Ашот.
– Дзяyчаткi, нас рабуюць, за yсё заплачана, – раз’ятрана, п’яна затупала нагамi Ірына. – А пра пуза не хвалюйся, няхай яно хоць трэсне, але маё – аддай. Я за справядлiвасць… Немец i той, перш чым зацягнуць у ложак, шнапсам цi хоць бы пiвам, але пачастуе…
– Ірка, не баламуць i не пужай дзяyчат немчурой, – падаy голас шафёр. – Ты адна y нас вандроyнiца, астатнiя едуць капейчыну зарабляць.
– Ха, вандроyнiца? – iстэрычна засмяялася дзяyчына. – Скажы лепш – валацужнiца… І невядома, хто з нас больш «бабак» заробiць… Я не толькi iх маю на yвазе, – дзяyчына падхапiлася на ногi i, тэатральна раскiнуyшы рукi, крыкнула: – Я больш зараблю i за цябе, i за Ашота… Ды што казаць, я больш зараблю за yсiх вас разам узятых. Паyгода – i трохпакаёвая кватэра y кiшэнi… І не загаворвай мне зубы – ганi шампуньку.
Гэтая размова, i асаблiва шматзначны, бессаромна-iстэрычны Ірынiн смех, непрыемным халадком закралася y Любiну душу. Адразу yзгадалася рослая, як не пад два метры, касцiстая, мужчынападобная начальнiца аддзела кадраy трамвайнага дэпо, якая, аддаючы працоyную кнiжку, брыдка скрывiлася i скрозь зубы працадзiла: «Усiм вядома, чаго нашы дзяyчаты туды едуць, але нiколi не думала, што i ты – блуднiца».
Люба скоса зiрнула на суседку, якая ноччу, калi ад’язджалi з Мiнска, назвалася Кацярынай, i, сустрэyшыся з ёй позiркам, паспрабавала yсмiхнуцца. Гэткая ж вымучаная, палахлiвая yсмешка кранула i Кацярынiны вусны.
– Мне прапанавалi месца рэпетытаркi музыкi для васьмiгадовага хлопчыка, – нясмелым стомленым голасам сказала дзяyчына, – з веданнем рускай мовы.
– А y мяне кантракт пакаёyкi y доме, дзе жыве калека… Ён паралiзаваны, ногi не ходзяць.
– Хоць бы гэтая «Чарадзейка» не падвяла, – цяжка yздыхнула Кацярына.
– Фiрма надзейная, – упэyнена сказала Люба. – Муж маёй лепшай сяброyкi там за галоyнага.
– Запрашаю yсiх да нашага стала-чамадана, а y каго рукi караткаватыя, лiчыце мяне афiцыянтам: усё, што пажадаеце, паднясу, – уладна абвясцiy Ашот. – Як кажуць, служба службай, а абед па распарадку.
– Баюся я гэтага Ашота, цi не бандыт? – паспешлiва прашаптала Кацярына. – Падазрона маyчыць, iмя не нашае, хоць i прамаyляе без акцэнту.
– Ён – армянiн i нiякi не бандыт, – прыхiльна yсмiхнулася Люба, – сяброyка пра яго добра казала, i y «Чарадзейцы»
Ашот – не апошнi чалавек.
– Афiцыянт, – зноy падхапiлася на ногi Ірына, – апахмялi даму шампанскiм… І бутэрброд хачу з чым-небудзь салёненькiм.
Ашот як i не чуy, але шампанскае з сумкi выцягнуy.
– Дай ты ёй бутэльку, няхай нап’ецца ды спiць, – не yстрымаyся, не паварочваючы галавы, крыкнуy шафёр.
– Правiльна, Дзiмачка, няхай маё аддасць – i я буду спаць ажно да Берлiна.
Атрымаyшы бутэльку, Ірына тут жа яе схавала y цэлафанавы пакет, але, убачыyшы, што Ашот дастаy яшчэ адну, шампанскае выцягнула i пiсклявым голасам пачала кленчыць:
– Ашоцiк, мiленькi, адкаркуй. У мяне не атрымаецца, стрэлiць, i yсё выльецца, – убачыyшы, што хлопец яе iгнаруе, Ірына рашуча сарвала з бутэлькi блiскучую залацiстую фольгу i, хiтра пазiраючы на Ашота, прагаварыла: – Шампанскае напаyсухое, ляжала y цяпле ды яшчэ цэлыя суткi трэслася y сумцы… Стрэлiць, як пiць даць стрэлiць i yвесь салон залiе. А на салодкае мух наляцiць, вялiзных, гнойных, але галоyнае тое, што кожны палiцэйскi будзе чапляцца i прынюхвацца да Дзiмкi, на ап’яненне правяраць. Мыць трэба будзе машыну, а на гэта гадзiны дзве часу пойдзе, не менш…
Ашот моyчкi выхапiy з Ірынiных рук бутэльку i, хутка адкруцiyшы драцяны хамуток, на нейкi час зацiснуy белы корак у далонi. Калi ж прыняy руку, цяпер ужо разам з коркам, над тоyстым рыльцам, невялiкiм грыбным капялюшыкам, запенiлася шампанскае, але нiводнай кроплi долу не адарвалася. Хлопец накiнуy на рыльца пластмасавы кiлiшак, працягнуy бутэльку Ірыне.
– Ірка, табе галаву трэба лячыць, – сказаy ён i зноy вярнуyся да чамадана з закускамi.