Люба палуднавала без усялякага апетыту. Нават некалькi невялiкiх глыткоy шампанскага не змаглi не тое што развеяць, нават прыцiшыць хваляванне i трывогу, якiмi напоyнiлася душа яшчэ y Мiнску, калi з ад’язджаючага «рафiка» y натоyпе на прыпынку yгледзела цётку Клаву, стрыечную сястру мацi. Цётка, калi даведалася, што Люба падпiсала кантракт i збiраецца y Нямеччыну, спярша абрадавалася, але на другi дзень знайшла Любу на працы i пачала yпрошваць не ехаць. Яна страшыла пляменнiцу выпадкамi бясследнага знiкнення тых, каго вывозiлi, усхвалявана шаптала, што маладых дзяyчат гвалцяць i прадаюць у рабства, а калi расказвала пра тое, што палiцыя часцяком знаходзiць знявечаныя трупы, у якiх адсутнiчаюць пэyныя yнутраныя органы, нават заплакала. Толькi не цётчыны страшылкi парушылi раyнавагу i душэyны спакой, трывожна было ад няведання, што чакае яе y будучым.
Нечакана машына рэзка yзяла yправа, завiскаталi тармазы, некалькi сумак, складзеных у канцы салона адна на адну, ад рэзкага тармажэння звалiлiся на падлогу.
За Любiнай спiнай дзынкнула шкло, i адразу iстэрычна залямантавала Ірына:
– Асцярожна, не дровы вязеш… Ледзь бутэльку не разбiла.
– Прыехалi, дзяyчаткi, – заклапочана зiрнуyшы y акно, сказаy Ашот i, кiруючы да выхаду, загадаy: – Сядзiце цiха, як мышы пад венiкам, я паспрабую дагаварыцца.
Калi Ашот падышоy да Дзмiтрыя, вадзiцель прытрымаy яго за крысо скуранкi i цiха сказаy:
– Не спяшайся, няхай самi падыдуць.
З чорнага трохсотага «Мерседэса», якi перагарадзiy iм дарогу i прымусiy з’ехаць на yзбочыну, выйшлi коратка падстрыжаныя, спартыyнага складу трое хлопцаy i, засунуyшы рукi y кiшэнi, няспешна рушылi да «рафiка». Іх адзервянела-зацятыя твары са скiвiцамi, якiя рытмiчна соyгалiся, напэyна, жавалi жвачку, не прадвяшчалi нiчога добрага.
– Старыя знаёмыя, – грэблiва yсмiхнуyся Ашот.
– Сёння не праскочылi, – расчаравана yздыхнуy Дзмiтрый.
– Нiчога не зробiш, – прачыняючы дзверцы, напружана, з хваляваннем у голасе адказаy Ашот i, саскочыyшы на пыльную yзбочыну, дадаy: – Раз на раз не прыходзiцца.
– Дзяyчаткi, гэта па нашыя душы, – заявiла Ірына i гучна iкнула. – Толькi яны не душапрыказчыкi, а звычайныя рэкецiры. Рыхтуйце зялёненькiя, лепш дробнымi, бо здачы не дачакаецеся. Канечне, Ашот дамовiцца, не yпершыню, грошыкi ж выграбуць з нашых кiшэняy. Цi праyду кажу, Дзмiтрый?
– Твой доyгi язык аблегчыць нашыя кiшэнi не на дзесяць долараy, ён можа пазбавiць нас усяго.
– Не плявузгай, вас не зачэпяць, – Ірына зноy гучна iкнула i, дапiyшы рэшту шампанскага, зласлiва зазначыла: – Трэцi раз рабуюць у адным i тым месцы, не паверу, што гэта выпадкова. А мiнулы раз, дарэчы, не па дзесятцы, а па трыццаць баксаy з носа спагналi. Сёння ж могуць выпатрашыць i yсе пяцьдзесят.
– Не каркай, Ашота яны паважаюць.
– Грошы яны паважаюць, – прабурчэла Ірына, i y машыне надоyга yсталявалася прыгнечаная, напружаная цiшыня.
Праз лабавое шкло Люба бачыла, як напачатку спакойна размаyляy Ашот са стрыжанымi хлопцамi. Яны здалiся ёй неймаверна падобнымi, i не таму, што былi апрануты аднолькава, у джынсавыя касцюмы, а больш праз мiмiку i рухi. Стрыжаныя, панурыyшы галовы i манатонна соyгаючы скiвiцамi, нейкi час слухалi Ашота, потым адзiн з iх паклаy армянiну руку на плячо i нешта сказаy. Ашот зрабiy крок назад, замахаy рукамi i, раз-пораз азiраючыся на «рафiк», пачаy нешта даказваць. Рэкецiры адмоyна захiталi галовамi i, як па загадзе, выцягнуyшы з кiшэняy рукi, пагрозлiва, сцяной пасунулiся на Ашота. З «Мерседэса» з манцiроyкай у руцэ выкулiyся невялiкага росту, шчуплы, з доyгiмi патлатымi валасамi шафёр. Ён падбег да «рафiка», тузануy дзверцы ад вадзiцеля, i не паспеy Дзмiтрый нават уцямiць, што да чаго, як крывая манцiроyка yпiлася яму y шыю пад самай скiвiцай.
– Т-ты што, здурнеy? – прахрыпеy Дзмiтрый i паспрабаваy ухапiцца за жалязяку. Але патлаты быy напагатове. Манцiроyка iмгненна падкiнула галаву вадзiцеля «рафiка» yгору, ды так, што вочы y бедака закацiлiся, як у мерцвяка, а рукi канвульсiyна затузалiся.
– Не чапай яго, – закрычала Люба, – мы заплацiм, колькi скажаце…
– Мужыкi, мамзелi згодны плацiць, – выскалiy два рады залатых зубоy патлаты i трошкi апусцiy руку, даy Дзмiтрыю хватануць паветра.
Стрыжаныя, як па загадзе, спынiлiся, засунулi рукi y кiшэнi i зноy абыякава засоyгалi скiвiцамi.
Ашот, iдучы да машыны, нешта iмпэтна крычаy, некалькi разоy плюнуy пад ногi, але, залезшы y салон, сказаy адно:
– Пяцьдзясят баксаy з чалавека…
І Люба, i yсе астатнiя адразу зашамацелi даyно падрыхтаванымi паперкамi, толькi Ірына злосна мацюкнулася:
– Скулу iм, а не пяцьдзясят…
Ашот сабраy грошы, хутка пералiчыy, выцягнуy з кiшэнi сотню за сябе i Дзмiтрыя. Потым падышоy да Ірыны i сцiшана сказаy:
– Не хапае пяцьдзясят.
– Аддай грошы патлатаму, i няхай Дзiмку адпусцiць… Ды скажы, што пра недастачу я сама буду гаварыць.
– Рабi як хочаш, толькi ведай, з агнём гуляеш.
– Я ведаю, як за сябе пастаяць, – скiдваючы з плячэй плашчоyку, адмахнулася Ірына.
Яна дастала з сумачкi люстэрка, памаду i рашуча падмалявала вусны. Потым выцягнула з валасоy заколку, матлянула галавой, i адразу цёмна-каштанавыя валасы густа рассыпалiся па плячах. За адну хвiлiну на вачах агаломшаных пасажыраy Ірына ператваралася з заспанай, не па гадах iстэрычнай кабеты y спакуслiвую, кiдкую прыгажуню. У наступнае iмгненне на падлогу паляцелi мяккiя белыя красоyкi, на спiнцы крэсла павiслi замытыя да белага джынсавыя штаны, а замест iх Ірына з цяжкасцю нацягнула кароткую чорную спаднiчку i блiскучыя, на высокiх абцасах чаравiчкi. У яе агромнiстых аксамiтных вачах цяпер палыхалi дзiкавата-шальмоyскiя yпартыя агеньчыкi.
– Ну, дзяyчаткi, пажадайце мне нi пуха нi пер’я, – цокаючы абцасамi на выхад, сказала Ірына.
– Нi пуха… – разам выдыхнулi прысутныя, а Дзмiтрый, усё яшчэ трымаючыся за скiвiцу, прагундосiy:
– Ірка, не ведаю, што ты задумала, але глядзi, не yлезь к чорту y балота.
– Ты нас ужо абаранiy, цяпер дазволь мне за сябе i цябе, немаyлятку, заступiцца, – праходзячы мiма, раскудлацiла вадзiцелю чупрыну дзяyчына i весела, па-блазенску рассмяялася.
Як толькi стрыжаныя yбачылi дзяyчыну, адразу змянiлiся: вонкавай абыякавасцi i пагрозлiвай засяроджанасцi як i не было, на тварах iмгненна з’явiлiся гуллiвыя, з’едлiва-пошлыя yсмешкi, да гэтага абыякавыя, немiгатлiвыя вочы ажылi, заiскрылiся прагавiтым, бессаромным жаданнем.
Ашот, як i стрыжаныя, зразумеy, на што наважылася Ірына, i рашуча пераступiy ёй дарогу:
– Не рабi глупства, я за цябе заплачу…
– Адыдзi, ты мне не муж i не бацька, – як ад надакучлiвай мухi, адмахнулася дзяyчына i гучна крыкнула: – Хлопчыкi, ёсць размова, толькi скажыце гэтаму лоху, каб сеy у машыну i не высоyваyся…
Тое, што потым адбылося на вачах дзяyчат, пасажырак «рафiка», не проста iх збянтэжыла, убачанае выбiла з каляiны i неймаверна yзмацнiла страхi, якiмi i без таго поyнiлiся душы. Некаторых паводзiны Ірыны i рэкецiраy прывялi да нервовага зрыву.
Бачачы, як Ірына слiзганула y прачыненую дзверцу «Мерседэса» i як паважна yслед за ёй залез адзiн са стрыжаных, а астатнiя, назiраючым за тым, што робiцца y сярэдзiне, весела, па-блазенску скалiлiся i пагойдвалi машыну, першай не вытрымала Кацярына. У яе руцэ няведама адкуль з’явiлася небяспечная брытва, пагрозлiва блiснула лязо.
– Я iм не дамся, няхай толькi сунуцца…
– Ты што, здурнела?!
Каля Кацярыны iмгненна з’явiyся Ашот i, перацiснуyшы дзяyчыне запясце, адабраy брытву.
– Хiба не бачыш, што гэтая гадаyка сама пайшла? – Ашот абвёy пасажырак злым позiркам, секануy паветра рукой. – Нiхто, чуеце, нiхто вас не зачэпiць, калi, канечне, самi таго не пажадаеце!
Праз гадзiну напружанага чакання пасажыры «рафiка» убачылi, як Ірына вылезла з «Мерседэса» i, хiстаючыся, няyпэyнена, па-матроску шырока ставячы ногi, пасунулася да «рафiка». Рэкецiры нешта крычалi ёй услед, але дзяyчына нават не азiрнулася, толькi падняла рукi над галавой i развiтальна памахала. Раптам яна спынiлася, быццам наткнулася на нейкую нябачную перашкоду, скiнула чаравiкi, замiтусiлася, крутнулася yправа-yлева, як пераламалася напалам, i, прыкрыyшы далонню рот, подбегам кiнулася да yзбочыны. Стрыжаныя, убачыyшы, як дзяyчына, стоячы на yзвале на каленях, ванiтуе, зарагаталi, ды так, што здрыганулася шкло y «рафiку».
У Любы саленаваты камяк перахапiy горла. І адразу, як калiсьцi y дзяцiнстве, яе iмгненна агарнула даyно забытае, запаланiла мiжвольнае i амаль непераадольнае жаданне yцячы адсюль, схавацца, каб нiкога не бачыць i нiчога не чуць. Яна падхапiлася i кiнулася да дзвярэй, але нiяк не магла зразумець, чаму ногi не бягуць, а рукi не слухаюцца, не магла зразумець, чаму цяжка дыхаць, а y вачах ружовы туман.
Калi Люба расплюшчыла вейкi, зыркае сонца балюча сцебанула па вачах. Яна адвярнулася i yбачыла перапалоханага Ашота, якi трымаy каля яе носа ватку. Пахла нашатырным спiртам.
– Ну, дзякуй Богу, – узрадавана yздыхнуy хлопец i пацёр ваткай Любiны скронi i шыю.
– Дасца y знакi нам гэтая паездка, – незласлiва прабурчэy Дзмiтрый. – Адна трахаецца, можна сказаць, прынародна, другая з брытвай кiдаецца на людзей, а трэцяя – зусiм чокнутая, памiраць уздумала…