Оценить:
 Рейтинг: 0

Нелюбімыя гінуць

Год написания книги
2010
Теги
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 9 >>
На страницу:
7 из 9
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Мужчыны сям’i Баджыевых ваявалi. Айшэ не бачыла свёкра Мусу з самага Цiмуравага пахавання, па чутках, ён быy недзе непадалёк ад Ведэно, а Рэнат, Цiмураy малодшы брат, абараняy Грозны i чым мог дапамагаy мацi i цяжарнай нявестцы. Беды сыпалiся, быццам гарох з дзiравага меха. Нечакана захварэла Лола. Паслiзнулася, калi пераходзiла вулiцу, ударылася галавой аб брукаванку i злягла, здарыyся iнсульт. Рэнат, якi планаваy вывезцi жанчын у нейкае iншае, больш бяспечнае месца, цяпер зрабiць гэтага не мог, патрэбна была машына, каб Лола магла ляжаць нерухома. Калi ж ён нарэшце знайшоy «хуткую дапамогу» (па чырвоных крыжах i федэралы не рызыкнуць страляць), горад не змагла пакiнуць Айшэ. У адзiн з начных налётаy загiнулi яе мацi i бацька. Бомба трапiла y новы бацькоyскi дом, куплены Цiмурам у лiк калыму, i цяпер на яго месцы чарнела глыбокая варонка, напалову запоyненая ржавай вадой з пагрозлiва yзнятымi на дыбкi абгарэлымi бярвеннямi, пакручастымi металiчнымi штырамi, каменнымi глыбамi.

Цудам ацалеy разгалiсты, таyшчэзны, як абхапiць рукамi, клён, якi, учапiyшыся тоyстымi каранямi за край варонкi, усё ж утрымаyся, не рухнуy, хоць яго i добра-такi нахiлiла. З аднаго боку дрэва было як згрызенае, з сярэдзiны ствала тырчаy вялiзны руды асколак, падобны на зламаны клык дзiка, ад чаго здавалася, што не бомба ператварыла y руiны трохпавярховае жытло, а злы, шалёны звер, якi, спрабуючы выкулiць клён, крышыy, капытамi таптаy зямлю, клыкамi рваy усё, што траплялася на ягоным шляху, ажно пакуль гэтая смертаносная зброя не зламалася.

Жудасную навiну прынёс Рэнат. У першыя хвiлiны Айшэ быццам скамянела, яна глядзела на хлопца невiдушчымi чорнымi вачыма i не магла yсвядомiць, што ён гаворыць пра яе бацькоy. Калi, зрэшты, зразумела сэнс пачутага, ухапiла палiто i паспрабавала апрануцца, але нiяк не магла патрапiць у пусты рукаy. Калi палiто выслiзнула з рук, падымаць яго не стала, наадварот, адпiхнула нагой i заспяшалася да выхаду. Але Рэнат пераступiy ёй дарогу i нiкуды не пусцiy. Пасля хвiлiннай барацьбы i спробы прарвацца знясiленая Айшэ апусцiлася на падлогу i, абхапiyшы галаву рукамi, хiсталася, адчайна i доyга галасiла.

Не зважаючы на маленне, просьбы i нават беспадстаyныя пагрозы, Рэнат замкнуy цяжарную нявестку y пакоi, а ключ схаваy у кiшэню. Ён толькi паабяцаy завезцi яе да бацькоyскай хаты на машыне, але пазней, калi яна супакоiцца i, галоyнае, калi федэралы зробяць перадых i пакiнуць бамбiць Грозны. Рэнат прыходзiy штодзень i, калi yбачыy, што нявестка звыклася i пачала yспрымаць смерць бацькоy як здзейснены факт, слова стрымаy. Надвячоркам, калi звычайна самалёты знiкалi аж да самай ранiцы, ён у суправаджэннi барадатага yзброенага гвардзейца пад’ехаy на пакамечанай, без шкла, дзверцаy i верху, у некалькiх месцах прастрэленай легкавой машыне i завёз Айшэ на руiны бацькоyскай хаты.

Айшэ ведала, што Рэнат зрабiy усё, каб знайсцi астанкi бацькоy i пахаваць iх па-чалавечы, ведала i не магла змiрыцца з тым, што не будзе iх магiлы, не будзе месца, куды можна прыйсцi i з радасцю, i з болем.

– Пасля вайны тут паставiм помнiк, – быццам прачытаy думкi нявесткi Рэнат.

Айшэ згодна кiyнула, але працягвала рабiць усё па-свойму. Ігнаруючы штохвiлiнную пагрозу быць зацiснутай каменнымi глыбамi, яна з апантанай адчайнасцю сноyдала па руiнах, зазiрала y кожны закуток панадворка, праз кожныя пяць хвiлiн прымушала Рэната i маyклiвага гвардзейца абгарэлымi жардзiнамi абмацваць дно варонкi, i y той самы момант, калi зразумела, што трэба вяртацца i вяртацца нi з чым, позiрк зачапiyся за клён, за жалезны клык, якi наскрозь прабiy дрэва i цяпер у промнях заходзячага мёртвага сонца здаваyся крывавым i жудасна-страшным. Нечакана i клён, i раyнадушнае, нядобрае неба змяшалiся y адно цэлае, у нешта блакiтна-зялёнае, працятае чырвонымi пiсягамi, падобнымi на крывавую жалязяку-клык, i адразу зямля захiсталася, iржавая вада y варонцы зарабацiлася i нахiлiлася, вось-вось выплюхнецца вонкi…

Ачомалася Айшэ ад прытарнага паху нашатырнага спiрту i холаду y скронях. Яна ляжала y машыне на заднiм сядзеннi, галава y Рэната на каленях, i ён вiльготнай марляй, злiтай лякарствам, iмпульсiyна цёр нявестцы скронi. Барадаты гвардзеец, аб’язджаючы завалы на дарозе, нервова тузаy рыпучы рычаг пераключэння перадач, нешта злосна мармытаy i раз-пораз кiдаy на патрэсканае мутнае люстэрка незадаволеныя позiркi.

Убачыyшы, што Айшэ расплюшчыла вочы, барадач крыкнуy:

– Праз хвiлiну-другую няверныя пачнуць артылерыйскi абстрэл, гэты раён ужо тыдзень пляжаць.

– Праскочым, – спакойна адказаy Рэнат i, ласкава зiрнуyшы на Айшэ, нечакана yсмiхнуyся: – Ты зусiм лёгкая, хоць i не адна…

Гэтыя словы i асаблiва нерухомы, быццам каменны, саркастычна-пагардлiвы позiрк гвардзейца, якi yбачыла y люстэрку, канчаткова вярнулi свядомасць. Прысаромленая Айшэ падхапiлася i рашуча адсунулася далей ад Рэната. Не падымаючы вачэй, яна заправiла пасмачкi валасоy, якiя выбiлiся з-пад чорнай хусцiнкi, i сцiшылася.

«Праскочыць», як сказаy Рэнат, яны не паспелi. Нечакана над iмi вiскнула паветра, i адразу леваруч разарваyся снарад. Як падкошаны рухнуy тэлеграфны слуп, другi снарад падкiнуy у паветра абгарэлую легкавушку, трэцi yздыбiy зямлю пад вокнамi агароджанай калючым дротам прыземiстай аднапавярховай будынiны.

– Склады прыстрэльваюць, – прыжмурыyшы вочы, па-камандзiрску строга вызначыy Рэнат.

– Позна, – выскалiyся гвардзеец. – Два днi, як муку i бочкi з алеем вывезлi…

– Ведаю, што вывезлi, але ж нехта навёy?..

– Ужо няма шакала, iначай не трацiлi б снарады на пустое…

Федэралы нечакана змянiлi тактыку, самалёты пачалi бамбiць не толькi днём, але i па начах. Адразу ж некуды знiк Рэнат, i больш за два тыднi ад яго не было нiякiх вестак. Скончылiся лекi i прадукты, пачалiся перабоi з вадой. Лола правай рукой, якая трошкi шавялiлася, быццам немаyля, паказвала на рот i цмокала вуснамi, што азначала: «Хачу пiць». Айшэ yсё цяжэй i цяжэй давалiся вылазкi на паверхню па ваду. Страх напаyняy душу, калi яна мацала свой вялiкi жывот i, адчуваючы далоньмi моцныя штуршкi, разумела, што хутка прыйдзецца раджаць. У гэтыя адчайныя хвiлiны Айшэ з жалем пазiрала на Лолу, якая цяпер нiчым не магла дапамагчы, узгадвала яе папярэджаннi пра тое, што нi ёй, нi Айшэ не выпадае трапiць у рукi федэралаy, бо Муса i асаблiва Рэнат займалi значныя пасады y войску Ічкерыi. Але ж рабiць не было чаго, сама яна не народзiць, дый з Лолай няма сiл упраyляцца. Трэба было неадкладна прымаць рашэнне.

«Калiдоры жыцця», па якiх пакiдалi Грозны дзецi, жанчыны i нямоглыя старыя, федэраламi ладзiлiся yсё радзей i радзей i толькi y непагадзь, калi кепскае надвор’е не дазваляла самалётам пакiдаць аэрадромы. Спакутаваная чаканнем Айшэ наважылася шукаць дапамогi y суседзяy, у гэткiх жа, як i сама, заложнiкаy вайны, i спрабаваць самастойна вывезцi Лолу y лагер бежанцаy, дзе па чутках была ежа i дактары. Не атрымалася. Планы парушыy чалавек, якi ноччу прыйшоy ад Рэната i разам з харчамi i лякарствамi для Лолы перадаy цыдулку, у якой мужаy брат катэгарычна забараняy ёй здавацца на мiласць федэралаy i iх прыслужнiкаy. Рэнат загадваy чакаць яго, прасiy падрыхтаваць Лолу i быць гатовымi да доyгай i небяспечнай дарогi.

– Колькi трэба чакаць? – прачытаyшы пасланне, спыталася ва yзброенага чалавека Айшэ.

– Гэта ведае толькi камандзiр, – прастуджаным голасам паведамiy вястун i, скасiyшы вока на вялiкi жывот жанчыны, паспрабаваy яе супакоiць: – Два-тры днi, самае большае – тыдзень.

– Каб не было позна, – адказала Айшэ i, паклаyшы рукi на жывот, заклапочана дадала: – Перадай Рэнату, што адна я не змагу нарадзiць…

Той ноччу, калi прыходзiy чалавек ад Рэната, да iхняга жытла прыбiyся згаладалы хлопчык, на выгляд гадоy сямi, не болей. Айшэ яго нiколi не бачыла, але было вiдавочна, што хлопчык хаваyся дзесьцi побач, хоць раней нiчым аб сабе i не нагадваy. Айшэ на спiртоyцы разагравала бляшанку мясных кансерваy, калi ён, прываблены пахам смажанага, нясмела зашкробся y абабiтыя жалезам дзверы. Напачатку здалося, што гэта пацукi, якiя y сутарэннi лiчылi сябе гаспадарамi i амаль не звярталi yвагi на прысутнасць людзей. Атрута, якую Рэнат калiсьцi пасыпаy па кутках сховiшча, iмгненна знiкла, але пацукоy не паменела, як швэндалiся па пакоi хвастатыя пачвары, так i швэндаюцца, не было ад iх анiякага ратунку, паyсюль сунулi доyгiя морды, паyсюль вiдаць адбiткi зубоy, нават на жалезным ложку згрызеная фарба. Неяк звечара Айшэ не заyважыла, што спаyзла коyдра з нагi y Лолы, а ранiцай знайшла yсе пазногцi згрызенымi. А самае дзiyнае, што свякроy нават не пачула болю, бо нiякага знаку здаровай рукой не падала, не стукнула, як звычайна, жалязякай па спiнцы ложка.

Нехта шкробся звонку. Не без боязi Айшэ прачынiла дзверы i yбачыла хваравiтага, дыстрафiчна-худога хлопчыка. Брудны yчарнелы твар, рукi y крывавых драпiнах, на галаве капа yскудлачаных агнiста-рыжых валасоy, з якiх тырчала пер’е i нешта падобнае на пiлавiнне. На хлопчыку вiсела не па росце доyгае, чырвонага колеру дзявочае зiмовае палiто з адарванымi рукавамi i каyняром, з плечыкаy тырчалi пашкамутаная матэрыя i вата, iржавая, быццам абгарэлая, замест гузiкаy – страляныя аyтаматныя гiльзы, прыкручаныя да матэрыi медна-залацiстым дротам. На нагах – старыя вайсковыя паyботы, адзiн без шнурка, халява перавязана даyгаватай калмацiстай шпагацiнай.

– Што табе? – спыталася Айшэ.

Малы не адказаy. Ён умольна глядзеy на Айшэ шырока расплюшчанымi васiлькова-блакiтнымi вачыма i, як спаралiзаваная Лола, торкаy учарнелым брудным пальцам у разяyлены рот.

– Ты хочаш есцi? Пiць?..

У адказ хлопчык толькi шырэй разявiy рот i глыбей засунуy у яго палец. На яе ложку ляжаy рэчмяшок з харчамi, што пакiнуy Рэнатаy пасыльны, i Айшэ выцягнула з яго пачак пячэння, першае, што трапiлася y руку, i падала малому. Ён абедзвюма рукамi yхапiy пачастунак i зубамi пачаy разрываць папяровую yпакоyку. Блiскучая папера не паддавалася, i Айшэ працягнула руку, каб дапамагчы, але хлопчык зразумеy гэты жэст па-свойму i, баронячы пачастунак, крутнуyся да яе спiнай. У гэты момант пачак разарваyся, i пячэнне рассыпалася па падлозе. Хлопчык iмгненна плюхнуyся на каленi i, мiтуслiва збiраючы пячэнне, таропка засоyваy яго y рот, а што не yлезла, хаваy за пазуху. Айшэ не перашкаджала, яна замкнула дзверы, падсунула блiжэй да свайго ложка адзiную табурэтку i паставiла на яго шклянку з апельсiнавым сокам, напалову разбаyленым вадой, якi да з’яyлення малога выцягнула з таго ж самага рэчмяшка i мелася выпiць сама. Потым узяла хлопчыка за плечы i, паставiyшы яго на ногi, крутнула тварам да табурэткi:

– Гэта табе.

Хлопчык нават не зварухнуyся, толькi спадылба зiрнуy на Айшэ i y чаканнi знерухомеy. Рот у яго быy пусты, пячэнне, вiдавочна, незаyважна для Айшэ таксама апынулася за пазухай.

– Сок i пячэнне можаш з’есцi, – па-руску сказала Айшэ i па тым, як у малога заблiшчэлi вочы, зразумела, што ён нарэшце яе пачуy. Ацэньваючы дзiyнаватыя паводзiны госця i назiраючы, як ён, амаль не жуючы, уплятае пячэнне, Айшэ выцягнула з рэчмяшка яшчэ адну бляшанку кансерваy i, адкрываючы яе, спыталася: – Ты нямы?

Хлопчык нават брывом не павёy.

Айшэ тузанула яго за плячо i, калi малы yзняy на яе свае вялiкiя вочы, крыкнула:

– Ты не гаворыш?

Хлопчык згодна закiваy, нясмела, як велiзарнейшую каштоyнасць, паклаy надкусаную пячэнiну побач са шклянкай соку i адчайна запляскаy бруднымi далонямi сябе па вушах.

– І-i не чуеш?.. – здзiyлена yскрыкнула Айшэ.

Хлопчык уважлiва сачыy за яе вуснамi.

– Ты глуханямы?..

Малы, задаволены тым, што яго таксама зразумелi, згодна закiваy галавой.

– Ты можаш чытаць па губах?

Хлопчык задаволена заyсмiхаyся i нешта хутка-хутка паказаy на пальцах.

– Дзе ж твае бацькi? – дапытвалася Айшэ.

Хлопчык iмгненна спахмурнеy, васiльковыя вочы яшчэ больш акруглiлiся i неяк памутнелi. Патрэсканыя шурпатыя нямыя вусны yпарта акрэслiлiся, ледзь прыкметна задрыжалi. Ён сцiснуy кулачкi, адтапырыy вялiкiя пальцы i, паказваючы, што страляе, iстэрычна затрос рукамi каля свайго твару.

– Іх забiлi?.. – роспачна yздыхнула Айшэ i, стомлена сядаючы на край ложка, падсунула табурэтку блiжэй да хлопчыка. – Ты еш…

Айшэ глядзела на маленькага начнога госця i думала пра тое, што да вайны таксама можна прывыкнуць. Невядома як, але ж выжывае гэты сiрата, ды й яна прызвычаiлася да грукату, стрэлаy i нават забiтых. З нейкага моманту штохвiлiнную небяспеку yспрымае як непазбежнае, разумее, што прыйдзе час i пакуты скончацца, яна жыве надзеяй, рыхтуецца нарадзiць хлопчыка, i гэта дае сiлы. Айшэ прызвычаiлася да бамбёжак i ведае, што пасля трыццацiхвiлiннай калатнечы будзе гадзiнны перадых, i за гэты час трэба агледзець уваходныя y сутарэнне дзверы i, калi трэба, гукнуць суседзяy, каб адкiнулi каменне, а блiжэй да вечара, пасля мiнамётнага цi артылерыйскага абстрэлу, трэба вынесцi смецце i нечыстоты i яшчэ паспець праз завалы даклэпаць да суседняй вулiцы i прынесцi вады. Заyважыла, што з нейкага часу яна з большым хваляваннем прыслухоyваецца да штуршкоy у жываце, чым да выбухаy снарадаy i бомб. Калi над галавой калатнеча, Айшэ заyсёды гуляе са сваiм дзiцём, яна ведае, што так супакойвае яшчэ ненароджанае дзiцятка. Яна кладзе руку на жывот i чакае штуршка y далонь, потым мяняе месца i праз некалькi хвiлiн зноy чуе «стук-стук». Дзiцятка без слоy разумее мацi, яно адчувае яе трывогу i, здаецца, з радасцю прымае няхiтрую гульню.

Малы валацужка павольна апусцiy рукi, i Айшэ адразу yявiла, як гэтыя брудныя кулачкi калiсьцi таксама пiхалi жывот сваёй мацi i яны таксама без слоy разумелi адно аднаго… Нешта тужлiвае падкацiлася пад самае горла, з грудзей быццам вырваyся цяжкi, з прысвiстам уздых. Айшэ паднялася i няспешна пасунулася да дзвярэй.

У той самы момант, калi яна штукавала над замком, каб выпусцiць з пакоя глуханямога хлопчыка, за спiнай пачулася металiчнае скрыгатанне, гэта Лола падавала знак, шкрэбла металiчным трохкутным напiльнiкам па жалезным ложку. Азiрнулася i yбачыла, як свякроy адчайна праганяе хлопчыка, махае на яго бяссiльнай, неймаверна схуднелай рукой, у няветлых, глыбока запалых вачах свекрывi неспакой i пагарда. Малы, вiдавочна, раней трапляy у падобныя сiтуацыi i даyно звыкся са сваёй неласкавай доляй, ён наперад ведаy, што павiнен рабiць, каб не гнявiць гаспадынь. Хлопчык вокамгненна крутнуyся да кутка, у якiм тулiлася сметнiца – зялёная, месцамi праржавелая да дзiрак скрынка з-пад патронаy з венiкам усярэдзiне, – i, ухапiyшы дрэyка, з веданнем справы, не yздымаючы пылу, пачаy падмятаць падлогу.

Лола запытальна i злосна паглядзела на Айшэ. У адказ нявестка, ледзь стрымлiваючы радасную yсмешку, абыякава перасмыкнула плячыма i y думках падакарала саму сябе, што не дапетрыла раней, не дадумалася пакiнуць бяздомнага валацужку сабе памочнiкам. Ён i па ваду збегае, i суседзяy гукне, калi yзнiкне патрэба расчысцiць ад камення yваходныя дзверы, i смецце вынесе…

– Ён будзе нам дапамагаць, – папраyляючы падушку Лолы, сказала Айшэ.

Свякроy адмоyна матлянула рукой, у куточках бяскроyных непаслухмяных вуснаy з’явiлiся кропелькi пены. Цяпер гэтак было заyсёды, калi Лола хвалявалася i сiлiлася нешта сказаць.
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 9 >>
На страницу:
7 из 9

Другие электронные книги автора Виктор Правдин