Мала таго, што мяне палохаy стары, дык яшчэ я не пачуy, як робат вярнуyся i наблiзiyся да мяне.
– Буры няма. – сказаy робат за маiм плячом.
Я тузануyся, i, нiбы конiк, адскочыy ад яго. Уся мая мужнасць i сiлы iмгненна знiклi. Усё з-за старога-псiха, якi балюча бiy сваiмi фразамi па маiм слабым характары, па страхах у маёй галаве.
Нечакана, у ва мне штосьцi пстрыкнула, мяне ахапiла злосць. Я паставiy у бок вiнтоyку. Потым адарваy кавалак тканiны ад адзення, якое ляжала y куце i iм жа заткнуy рот старому. З мяне хопiць ужо гэтага вар'яцтва.
– Ну што, Ф-11, збiраемся i праз дзесяць хвiлiн выходзiм?! – сказаy я.
– Я рэкамендую застацца тут на ноч. Праз пару гадзiн пачне цямнець. Нам лепш выходзiць заyтра, ранняй ранiцай. Наперадзе яшчэ доyгi шлях па пустынi.
– Мммм… – незадаволена прамовiy я. – Чорт пабяры! Колькi можна!?
Правесцi ноч пад зямлёй, у кампанii робата i вар'яцкага старога? Гэта пекла нейкае! Робат, якi не хоча адказваць мне на пытаннi аб людской нянавiсцi да СКР, якi прымушае мяне сумнявацца y iм. У дадатак стары, гарлапанiць, жадаючы маёй смерцi. А што, калi гэты стары ноччу развяжа рукi i заб'е мяне? Не, трэба нешта з гэтым рабiць.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: