Оценить:
 Рейтинг: 0

Па той бок

Год написания книги
2021
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 >>
На страницу:
4 из 6
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Тым часам робат стаяy ля вялiкага праёму для акна, глядзеy удалячынь. Я прапанаваy яму сесцi побач са мной. Ён паглядзеy на мяне i ахвотна пагадзiyся. Прысеy таксама, спiной абапiраючыся на сцяну. Я паглядзеy у яго бяздушныя вочы i раптам успомнiy, як лавiy на сабе гэты погляд раней. Успомнiy яго y смутных белых танах, здаецца, ён мне тады перавязваy рану на галаве. І гэтыя словы аб аказаннi дапамогi… Так, так…гэтыя вочы дакладна глядзелi на мяне тады, гэтак жа, як цяпер.

Успамiны пачалi вяртацца. Да чаго ж добра мне было даведацца, што мая памяць не зусiм страчана. Я yсмiхнуyся, нягледзячы на yсе праблемы нашага шляху.

Мяне хiлiла y сон. У пустэльным пакоi я прылёг на яшчэ цёплы пясок для таго, каб паспаць. Заyтра сiлы яшчэ як спатрэбяцца. Прайшло толькi некалькi хвiлiн роздумаy, як я iмгненна заснуy.

З чорнай шахты лiфта сталi даносiцца галасы i рыпеннi. З яе пачалi выпаyзаць выродлiвыя светла-шэрыя кiбаргi, паyлюдзi-паyробаты. Яны былi аблiтыя цёмна чырвонай вадкасцю. Кроy сцякала па iх метале, па iх чалавечай плоцi i вялiкiмi, вязкiмi кроплямi падала на халодны сыпкi пясок. Целы iх былi з адарванымi часткамi i элементамi, якiя адсутнiчалi. Як мерцвякi, яны быццам ажывалi i накiроyвалiся y наш бок. Пад намi, паверхам нiжэй, яны кiшаць сотнямi. Я yзяy штурмавую вiнтоyку, перазарадзiy яе. У жаху трымаy дрыготкiмi рукамi зброю. Мой спадарожнiк, робат, свяцiy лiхтарыкам у бок, адкуль даносiлiся гукi. Затым, з дзвярнога праёму паказалiся некалькi зласлiвых, упартых кiбаргаy. Яны зiрнулi на нас ярка зялёнымi вачыма i накiравалiся да нас. Я страляy як мага часцей. Гiльзы выляталi iмгненна. А гэтых мерцвякоy станавiлася yсё больш. Яны шчыльней прыцiскалi мяне да сцяны. Смерць падыходзiла yсё блiжэй i блiжэй. Крывавыя кiбаргi лавiнай накiнулiся на мяне.

У гэты момант я прачнуyся!

Не паспеyшы апамятацца, я схапiy вiнтоyку i стрэлiy з яе y шэрую сцяну. Сэрца вырывалася з маiх грудзей, я адчуваy страх i безабароннасць свайго становiшча. У жаху, цяжка дыхаючы, я працягваy глядзець на дзвярны праём. Робат падбег да мяне i працягнуy руку, унутраная частка далонi глядзела на мяне, выцягнуyшы пальцы yверх. Гэтым жэстам робат хацеy спынiць мяне.

– Вы y бяспецы! Вам нiчога не пагражае! – выцягнуyшы руку, Ф-11 паyтарыy мне гэтыя словы некалькi разоy.

Я апусцiy вiнтоyку. Пацёр вочы i пакруцiy галавою, агледзеyся. Нiкога i нiчога пужлiвага вакол нас я не бачыy. Паступова я стаy супакойвацца.

– Усё прайшло, гэта yсяго толькi сон, – цiха сказаy сабе я.

Пасля чаго падняyся, атросся ад пяску i павярнуyся да святла. Маё цела пасля ночы пахаладзела. Праз праём вакна было прыкметна, як мёртва стаялi халодныя будынкi. Мой погляд слiзгаy па цёмных плямам iх сцен. Я задумаyся. Адразу ж у галаву палезлi секундныя yрыyкi жудаснага сну. Я ледзь не прамок. Памiргаy i цяпер стаy глядзець на яркiя верхнiя паверхi будынкаy. Прамянi сонца yжо краналiся iх вяршыняy. Выгляд быy прыгожым i тужлiвым.

Так пачынаyся новы дзень.

Нахiлiyшыся да заплечнiка, я дастаy з яго напалову з'едзены батончык сухiх пладоy, раслiн, разгарнуy этыкетку i адчуy гэты салодка-кiслы густ. Зрабiy пару глыткоy чыстай вады з жалезнай бутэлькi. Такi быy мой сняданак. Я гатовы быy зноy рухацца наперад.

Мы спусцiлiся, выйшлi з будынка, вярнулiся зноy на дробны белы пясок. На другiм будынку насупраць я заyважыy надпiс: «смерць СКР». Даволi вялiкi надпiс, памiж першым i другiм паверхам, на yсю сцяну. Я спынiyся, а робат, не азiраючыся, працягваy iсцi. Я пакратаy пальцамi лiтары на грудзях сваёй формы, зiрнуy на iх. Я з СКР! Трохi занепакоена паглядзеy на робата. Бо менавiта СКР стварыла Ф-11. І носячы форму гэтай карпарацыi, я вiдавочна частка гэтага yсяго. Нейкае дрэннае прадчуванне стала трывожыць мяне. Я яшчэ быy сонным i лянiвым, каб разбiрацца з гэтым. І з задуменным выглядам рушыy з месца, стаy даганяць робата.

Першыя хвiлiны iсцi было даволi лёгка. Наш шлях быy вольны ад абломкаy. Пад нашымi нагамi знаходзiyся толькi халаднаваты пясок. На шчасце, сонца яшчэ не паспела сагрэць усё y акрузе. Яно было не занадта высока i таму ценяy было дастаткова шмат, каб бадзёра праходзiць гэты горад. Мы iшлi па вулiцы, так як справа i злева y шэраг выстраiлiся высокiя будынкi. Пару верхнiх паверхаy i дахi толькi суправаджалi нас. Яны былi выдатна захаваныя, нават шэраг сцен меy зашклёныя пыльныя вокны. Аднак усё добрае калi-небудзь заканчваецца. Так здарылася i з намi. Вулiца скончылася. Цяпер нам трэба было прайсцi праз мноства руiн.

Куды iсцi, у якiм напрамку, мне было невядома. Хоць я заyсёды памятаy пра маленькую карту y кiшэнi, але ленаваyся зазiрнуць у яе i разабрацца. Навошта гэта трэба, калi Ф-11 дакладна ведаy, куды нам iсцi. Ён кiраваyся сваёй навiгацыйнай сiстэмай i па-ранейшаму iшоy наперадзе, я iшоy за iм i часам з трывогай азiраyся назад, быццам адчуваy, што за намi хтосьцi сочыць. Праходзiлi праз горы разбiтага бетону. Яны былi складзеныя так, што yтваралi тунэлi, можна было прайсцi скрозь iх. А калi яны скончылiся, то мы iшлi па паверхнi сухога пяску i па кавалках бетону, з якога тырчалi жалезныя пруты. Мне было маральна цяжка падарожнiчаць, але даводзiлася цярпець.

Таксама, мы прайшлi праз будынак, якi ляжаy разбураным, дзе я заyважыy яшчэ адзiн надпiс: «Іх свет знiкне. Нашы ворагi загiнуць».

– Эй, Ф-11?! Ты не казаy пра вайну, пра ворагаy. Не згадваy нiчога такога. Што за ворагi? Ты паглядзi на надпiс. Эй?! Ня маyчы! Цi ты нешта yтойваеш? – спытаy я.

Робат працягваy упэyнена iсцi наперад. Маyчаy, быццам зусiм не чуy мяне, хоць я знаходзiyся y пару метрах ад яго.

– Я з табой размаyляю! Ты мяне чуеш? – я зноy звярнуyся да робата. – Ты бачыy той надпiс?..

Робат, крыху счакаyшы, усё ж адказаy.

– Я чую вас. Я шукаy адказ у сваёй памяцi. Нiякай вайны не было, у маёй памяцi яе няма. Надпiсы, мабыць, маюць нейкi iншы сэнс. Магчыма, яны былi зробленыя вельмi даyно i носяць выключна самотны характар. – прамовiy робат.

Ф-11, калi адказваy, не абарочваyся да мяне i не збаyляy крок.

Шчыра кажучы, я засумняваyся y яго словах. Нейкае пачуццё yнутры мяне прымушала сумнявацца y iм. Складвалася такое адчуванне, што Ф-11 нешта не дагаворвае, нешта хавае. Хм… Якая хiтрая гэтая штука – робат! Працягваць пытацца y яго аб надпiсах або аб чымсьцi iншым я не стаy, мне стала неспакойна. Хоць я i давяраy яму y многiх нашых прыгодах, тут жа я yсумнiyся.

Мы падоyгу блукалi па гэтых гарадскiх развалiнах. Лёгка праходзiлi па пустынных доyгiх калiдорах, дзе я супакойваy сваё дыханне. А часам, даводзiлася yзбiрацца на кучу бетону i спускацца, iмкнучыся не паранiцца.

– Руiны заканчваюцца! – сказаy i павярнуyся да мяне робат. – Паслухайце, за гэтымi ацалелымi будынкамi нас чакае пустыня.

Ф-11 паказваy пальцам на будынкi, што знаходзiлiся ад нас на адлегласцi, дзесьцi за сто метраy. Робат бачыy маю стомленасць. Я цяжка дыхаy, твар пакрываyся буйнымi празрыстымi кроплямi поту. Таму, калi ж мы дайшлi да апошняга шматпавярховага будынка, я прысеy у ценявой часткi i абапёрся спiной аб халодную шэрую сцяну. Я дастаy новую прастакутную тканiну з аптэчкi для таго, каб прыкрыць нос i рот ад пясчынак пустынi, што лёталi па ветры. Бо цяпер, нас чакала yсё тая ж цяжкая беласнежная пустыня.

Пасля невялiчкага прывалу я лянiва yстаy. Зрабiyшы спробу адысцi ад будынка, я заyважыy, што пад маiмi нагамi з пяску праглядаюцца нейкiя косткi. Тады я нагой злёгку капнуy перад сабой пясок, спачатку носам абутку, а затым пяткай. Робат маyчаy i назiраy за тым, што я раблю. На пяску, сеяным дробнымi каменьчыкамi, ляжалi тры вялiкiя косткi i парачка крыху меншых. Я iмгненна паглядзеy на робата i вярнуy свой погляд назад.

– Што тут такое?! – вымавiy я.

Зрабiyшы пару крокаy назад, неакуратна стаy, трохi сагнуyшы ногi y каленях, ледзь было не павалiyся на пясок. Пад маёй ступнёй ляжаy белы чалавечы чэрап.

– Што тут адбылося? Яны паyсюль! – казаy я, азiраючыся па баках.

Ад апошнiх будынкаy i y бок пустынi ляжала вельмi шмат чалавечых костак. Рэбры, доyгiя i кароткiя, хрыбетнiкi i розных памераy чэрапа. Дарослыя i дзецi…

Але чаму яны тут ляжаць, чаму iх тут так шмат? Я думаy толькi аб дрэнным. Можа iх забiy СКР? Я нiяк не мог забыцца пра yбачаныя надпiсы.

Яшчэ трохi агледзеyшыся, я так i не yбачыy яснасцi. Ф-11 не адчуваy тых жа пачуццяy, што i я, i таму працягнуy мне руку i сказаy:

– Нам пара iсцi.

– Ты нiчога не хочаш мне расказаць пра гэта? Паглядзi, колькi тут загiнула людзей! – сказаy я.

– Я нiчога не ведаю аб гэтым месцы. Нам пара. Калi ласка, хадзем, – адказаy робат.

Калi Ф-11 казаy гэтыя словы, я y апошнi раз зiрнуy на парэшткi. Я заyважыy, як вецер размывае пясок на маленькiм чэрапе, якi ляжыць з iншымi косткамi. У гэтым чэрапе была адтулiна y вобласцi iлба. Вось яна, адна здагадка таго, што адбывалася – людзей застрэлiлi.

Сумна станавiлася на душы. Таямнiча i страшна. Цяжка змiрыцца з гэтым, мяне мучылi розныя пытаннi.

Я не стаy больш гаварыць з робатам. Мы iшлi далей. Ісцi з Ф-11 было непрыемна: ён нiчога не распавядаy, iшоy iмклiва па нашым шляху i толькi зрэдку мог сказаць пару слоy.

Белы, нiбы люстэркавы, гарызонт разаслаyся вакол нас. Здавалася, што гэтай пустынi няма канца. Другi дзень яна праплывае y мяне перад вачыма. Куды нi паглядзi – усюды яна.

Пакуль я цяжка iшоy па гэтай хвалiстай паверхнi, я напружваy галаву, хацеy нешта yспомнiць пра свой дом, пра сябе. Пуста y маёй галаве. Як мяне завуць? Можа Ігар або Максiм … Пару iмёнаy я ведаy, круцiy у памяцi. Але як клiчуць мяне на самай справе? Толькi пра гэта я думаy. Горка капаyся y сабе. Я хацеy было yжо здацца, як з маёй памяцi нешта прачнулася. Так! Я дакладна yспомнiy нешта новае. Гэты момант вiдавочна адбываyся y маiм жыццi. Падобная пустка вакол мяне, таксама смажыла сонца. Побач са мной быy мой бацька. Тады я быy яшчэ дзiцём, i ён вазiy мяне далёка за горад, у невялiкую пустыню, дзе дрэy не было, была толькi жоyтая, высахлая трава, што схiлiлася да зямлi. Памятаю тое месца, адкуль нам быy бачны вялiкi горад, над якiм лётала з дзясятак касмiчных караблёy. Бацька вучыy мяне стральбе. Расстаyляy усялякiя знакi, вучыy мяне цэлiцца i распавядаy аб зброi. Дапамагаy трымаць пiсталет, разбiраць яго. Гадоy дваццаць таму гэта было… Так, гэта мой успамiн. Вайсковец, навуковец-iнжынер, жорсткi i рашучы – такiм я памятаю бацьку. Мне тады не падабалася быць салдатам, я жадаy больш утульную абстаноyку. Але з-за страху я не мог пра гэта сказаць свайму бацьку i моyчкi выконваy яго загады. Ён радаваyся, што я праводзiy з iм час. І раздражняyся, калi y мяне не атрымлiвалася нешта зрабiць. Бацька нават не здагадваyся, як мне брыдка страляць i бегчы ад сваiх захапленняy.

Мацней забiлася маё сэрца, узрадавалася i засмуцiлася yслед.

Наперадзе, на кучу пяску yзбiраyся Ф-11, я iшоy следам за iм. Узбiраючыся на вяршыню насыпу, я працягваy блукаць у памяцi, шукаy сваё новае або, хутчэй, сваё мiнулае. Падняyшыся на вяршыню, я спынiyся, паглядзеy унiз. У мiгценнi цяпла, на гарызонце, стаяла адзiнокая пабудова. Я не адразу звярнуy сваю yвагу, але спынiyшы погляд на ёй, я разгледзеy бел-чорны маяк. Большая частка яго знаходзiлася над зямлёй. Вельмi хацелася падысцi да яго блiжэй i схавацца y яго ценi.

Злева падзьмуy лёгкi ветрык, якi падарыy мне трохi прахалоды. Прыемны холад ахапiy усё цела. Я павярнуyся да яго тварам, каб яшчэ больш паддацца яго yплыву. Мне захацелася птушкай узляцець i паляцець у неба. Вецер дарыy свабоду. Здавалася yсё не так дрэнна. Але на бяду, у наш бок наблiжалася пясчаная бура. Сцяна святла i цемры. Пясок круцiyся y патоку вялiкага ветру. Велiзарная бура, у якой вышыню цi шырыню адразу i не вызначыш. Тым часам, робат спакойна спускаyся з выдмы yнiз, ад цяжару слiзгаy па ёй.

– Паглядзi! Бура! Ты не казаy, што тут ёсць буры! – гучна крыкнуy я, прыбраyшы тканiну з рота.

Робат ужо спусцiyся i стаяy на роyным месцы. Ён моyчкi паглядзеy на мяне.

– Туды паглядзi! – я хутка спускаyся да яго, паказваючы рукой на высокую сцяну пылу i yсё таксама крычаy у яго бок. – Паглядзi!

– Прабачце мяне за няyважлiвасць, – штучна сказаy робат. – Нам варта схавацца y той пабудове! – паказаy ён на маяк.

– А мы паспеем дабегчы? – спытаy я.

– Калi не будзем стаяць на месцы i весцi дыялог, то па маiх падлiках паспеем!
<< 1 2 3 4 5 6 >>
На страницу:
4 из 6

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич