– Ты заyсёды такi ласкавы?
– У маёй праграме закладзеныя законы, паводзiн i правiлы, якiм, я павiнен прытрымлiвацца.
–Так-так-так…можна было здагадацца. – пасля крушэння я yпершыню злёгку yсмiхнуyся.
Ужо было пара выходзiць. Белы заплечнiк з цвёрдага матэрыялу я замацаваy за плячыма. З дапамогай невядомага мне прыцягнення, ён лёгка накiдваyся i таксама лёгка здымаyся, калi мая далонь цалкам краналася яго. Ён выдатна злiваyся з усiм касцюмам. Я таксама падабраy ляжачы кавалак паперы i змясцiy яго y маленькую непрыкметную кiшэню yнiформы. Штурмавую вiнтоyку я накiнуy на сябе. Выйшаyшы з карабля, я ступiy у вадкi, паyсухi рыжы бруд. Ён добра прылiпаy да маiх падэшваy. Я з цяжкасцю перасоyваy ногi y бок вялiкiх раслiн. Наперадзе мяне iшоy робат. Ззаду, след у след, iшоy я. Мы дайшлi да блiжэйшага хмызняку, лiсце якога, у большасцi сваёй, былi здзiраyленыя i пакрытыя тым жа брудам, якi мы каталi пад нагамi. Я падумаy: «Дык дажджлiвая вада павiнна была змыць увесь бруд!?» Яшчэ мне не здалося дзiyным, што пасля yчорашнiх ападкаy кусты ператварылiся y салату. Учора па iх бiy град. Але чаму yся зелянiна вакол засталася бруднай?
Мы рухалiся далей, углыб зараснiкаy. Робат працягваy iсцi наперадзе мяне. Раслiны краналiся нас, таму мы абодва былi абмазаны рыжым брудам. А я yсё чакаy, калi ж шлях стане чысцей.
– Эй!? Ф-11! Чаму тут так брудна?
– У гэтых месцах з неба льецца брудны дождж кожныя тры днi. Вялiкая колькасць пылу лётае y небе, ад таго i дождж з пяском.
Робат размахваy сваёй левай, адзiнай рукой. Шамацеy галiнкамi, пырскаy брудам, нястомна прасоyваyся наперад. Пад нагамi ляжала вельмi шмат зялёнага падранага лiсця, мы ступалi на iх, тапiлi iх у земляной кашы. Шолах i хлюпанне пад нагамi. Хацелася хутчэй перасоyвацца, але акрамя бруду, мне яшчэ перашкаджалi вялiкiя галiны, якiя былi сарваныя ветрам з вяршыняy дрэy i раскiданы па yсiм лесе. Нам было няпроста y пачатку шляху, а якi шлях будзе далей, мне толькi трэба будзе даведацца.
Праз дзве гадзiны мы выйшлi з гэтага непрыемнага вялiкага лесу. Цяпер жа нам трэба было прайсцi праз невысокую, чыстую i вiльготную траву, якая была мне па пояс. Было прыемна ачысцiцца, памыцца ад пяску. Жоyта-зялёныя раслiны былi прыгожыя i спакойныя. Яны раслi на аранжавай, цвёрдай глебе з дробнымi каменьчыкамi. Тут я хацеy спынiцца на прывал. Месца было прыгожае. Я сказаy пра гэта робату, але яму мая iдэя не спадабалася. Ён пачаy пераконваць мяне працягваць шлях, казаy пра тое, што тут зусiм не так бяспечна, як мне здавалася. З-за гэтага мне давялося yзяць у рукi штурмавую вiнтоyку i аглядзецца па баках. Я стаy пiльна yглядацца ва yсё без разбору. І калi мы зайшлi y сярэдзiну, да мяне дайшло, што гэта месца па-сапраyднаму дзiyнае, улiчваючы yсё тое, што было мною yбачана раней. Бо я неаднаразова цэлiyся, жмурыyся, азiраyся назад i падганяy робата. Тут вiдавочна нешта было, яно хутка бегла y траве… Рэдкiя, але yсё ж гучныя пiскi зыходзiлi з самiх раслiн. Часам незразумела было, адкуль яны. Луг шамацеy, дрыжаy паласой. Тут жа трава стала мяняць сваю афарбоyку: з жоyта-зялёнага на цёмна-чырвоны, часам на карычневыя колеры. Нешта бегала вакол нас то тут, то там. Затаiлася, мабыць палявала.
Нягледзячы на стомленасць ног, я yсё ж хутка перабiраy iмi, тым самым паскараy тэмп хадзьбы.
І калi гэты луг скончыyся, мы зноy зайшлi y нейкiя джунглi. Зайшлi yглыб новага лесу, так далёка, што пранiзлiвыя пiскi невядомай iстоты больш не дакраналiся нашых вушэй.
Тут, з галiнкi на галiнку пераляталi каляровыя птушкi. Яны шчабяталi, спявалi свае сумныя песнi. Ад гэтай мелодыi мне станавiлася яшчэ цяжэй iсцi. Уся паверхня глебы гарэла y нейкiх маленькiх сiнiх кветках. Смачна пахла.
Я yсё спадзяваyся скiнуць заплечнiк i сесцi адпачыць. Але робат маyчаy аб прывале. А калi я захацеy сам пра гэта загаварыць, то ён спынiyся. Застыy. Я таксама спынiyся i паспяшыy супакоiць сваё дыханне. А вось ногi працягвалi гудзець ад гадзiнных прагулак.
– Ну што, тут бяспечней? – раздражняльна спытаy я. – Можам ужо, нарэшце, прывал зладзiць?
Ф-11 па-ранейшаму маyчаy i не рухаyся. І калi я падышоy да яго вельмi блiзка, ён рэзка павярнуyся i павалiy мяне на зямлю. Я y разгубленасцi i здзiyленнi ляжаy на сырой паверхнi. Хацеy хутка yстаць, але ад стомы тармазiy сваё цела i думкi. Я пацягнуyся за вiнтоyкай. А робат тут жа падняy свой паказальны палец i вертыкальна падвёy яго да сваiх штучных шэрых вуснаy. Паказаy мне жэст цiшынi i стаy аглядацца па баках. Я не на жарт спалохаyся, гэтае няведанне таго, што адбываецца мяне пужала. Ф-11 роyна стаяy, круцiyся y розныя бакi. Потым я пачуy, як нешта рухалася каля нас. Рэдкiя шоргаты блыталi мае думкi, наводзiлi на мяне яшчэ большы страх. Здавалася, што хтосьцi скрабе кару з дрэy. Я працягваy ляжаць, падрыхтаваy зброю да стральбы. Здалёк, нешта дзiка захрыпела, заравела. Мы абодва замерлi. Услухоyвалiся i чагосьцi чакалi. А джунглi то застывалi y маyчаннi, то ажывалi y гэтых гучных танах. Мне падалося, што пара yжо yстаць i навесцi вiнтоyку. Парадкам надакучыла баяцца, пара бы yжо выпусцiць пару куль ад злосцi.
І я yскочыy, прыцэлiyся. Наперадзе, у раслiнах мiльгала нейкая цёмная iстота. Холад прабег па yсiм маiм целе. Трэба было нешта рабiць. Праявiyшы рашучасць, я нацiснуy на курок, стрэлiy адным патронам у бок гiдкага гуку. Нечакана храп пачуyся yжо за маёй спiной. Я хутка павярнуyся, не раздумваючы, зноy стрэлiy у злоснага, iкластага звера, якi стаяy перада мной. На гэты раз я паспеy кiнуць унiз чатыры гарачыя гiльзы. А y адказ атрымаy па твары звярынай лапай. Кроy тут жа пырснула з маёй шчокi прама y бок робата, якi проста назiраy i не yмешваyся. Адвёyшы галаву y бок пасля чапляльнага yдару звера, я працягваy страляць. Ад шматлiкiх агнястрэльных раненняy iстота застагнала i прынялася бегчы.
Апоyднi я стаяy з шырока расплюшчанымi вачыма, моцна сцiскаy зброю. Я застыy на месцы y гэтым становiшчы. Затым агледзеyся i зноy застыy на месцы. Углядаyся y кожны рух лiсця. Я ледзь не загiнуy. У галаве трымаy гэты вобраз: бардовае кудлатае цела, ростам з мяне, але y некалькi разоy шырэй, падабенства вялiкай малпы. Яно мела розныя па велiчынi пары пярэднiх канечнасцяy. Вочы яго былi чорныя, як бездань. Вострыя iклы маглi б мяне папросту разарваць. Да такога я вiдавочна не быy гатовы.
З маёй раны, кроy павольна цякла па шыi, на форму.
– З вамi yсё y парадку?! – паспяшаyся спытаць робат. – Вам варта апрацаваць рану.
– Не, не ведаю! – спалохана прамармытаy я. – Ты гэта бачыy?
– Так. Калi ласка, я дапамагу вам! Трэба апрацаваць рану. Дастаньце з заплечнiка аптэчку.
– Ды пачакай ты са сваёй дапамогай! Што за пачвара напала на мяне? – горача сказаy я, размахваючы штурмавой вiнтоyкай з боку y бок.
– Гэта быy дзiкi звер Скей, людзi яго так празвалi дзесяць гадоy таму. Мутаваная iстота. Іх раней было даволi мала, але цяпер становiцца yсё больш i больш. Калiсьцi яно адарвала мне руку y барацьбе за чалавечае жыццё. – распавёy сваю гiсторыю робат, а пасля блiжэй падышоy да мяне. – Прашу вас. Давайце апрацуем рану i пойдзем далей.
Я зiрнуy у вочы робата, затым на месца адарванай рукi. Апусцiy бровы i супакоiy свае рукi. Дула вiнтоyкi yжо глядзела yнiз. Яго гiсторыя выклiкала yва мне яшчэ больш пытанняy, але на iх пакуль не было часу. Я адразу ж дастаy з заплечнiка аптэчку, выцягнуy з яе балончык i працягнуy яго робату. Ф-11, не губляючы нi секунды, упырснуy на рану празрыстае рэчыва i кроy перастала цекцi. Пасля, вярнуyшы назад прадметы y заплечнiк, мы хуткiмi крокамi сталi прабiрацца наперад. Настрой мой быy трывожны i злы. Я не збiраyся чакаць, пакуль на нас нападзе яшчэ якое-небудзь звяр'ё.
Прайшоyшы yсяго пяцьсот метраy, мы выйшлi з лесу да пясчанай пустынi. У тую жа гадзiну я адчуy, як прыпякала гарачае сонца. Яно хутка сагравала мяне. Зусiм не было ветру. Жоyтая лiстота, ззаду нас, мёртва вiсела на кустах. Наперадзе плыy белы пясок. Вялiзныя кучы солi цягнуy за сабой гарызонт.
Я вельмi моцна стамiyся.
Тут та мы i разгарнулi свой прывал. Я зняy заплечнiк i вiнтоyку. Сеy на сумны пясок. Зняy з галавы павязку: пад ёй былi русыя, кароткiя валасы i, зараз ужо, вялiкi шнар. Я прысеy, дастаy ежу i ваду. Таксама я дастаy з кiшэнi кавалак паперы i падаy робату, узяy з заплечнiка пiшучы маркер, папрасiy яго намаляваць наш маршрут на гэтым шматку. Падчас гэтага адпачынку я пачаy задаваць пытаннi робату i разважаy над тым, што адбываецца з гэтым светам. Першае, што я спытаy, гэта тое, адкуль ён узяyся i як даyно ён блукае y гэтым краi. Ён распавёy мне дзiyную гiсторыю. Пачыналася яна з таго, што вялiкая колькасць робатаy яго серыi выпуску была знiшчана людзьмi з прыходам новых, больш функцыянальных робатаy Ф-12. Астатнiя былi адпраyленыя y малыя гарады або пакiнуты y бязлюдных месцах. Ён жа дзевятнаццаць гадоy таму з'явiyся y невялiкiм горадзе, дзе на аднаго робата было каля чатырох чалавек. Тады горад квiтнеy i рос, дзецi шчаслiва бегалi, дарослыя не мелi прычын хвалявацца за заyтрашнi дзень. Але yсё хутка змянiлася, свет пачаy мяняцца лiтаральна на вачах. Змянiyся клiмат, паводзiны людзей i yсяго жывога свету y цэлым. Жыццё стаяла пад пагрозай. Жывёлы i казуркi сталi эвалюцыянаваць, станавiлiся нашмат мацней i небяспечней, чым раней. Слабыя ж вiды памiралi. Людзi yсё больш сталi гiнуць з-за недахопу ежы. Многiя ж змаглi дабрацца да больш буйных гарадоy i аб'яднацца. Робаты Ф-11 сталi бескарыслiвымi. А y яго горадзе зусiм не засталося людзей. Цяпер маленькi горад – гэта руiны, пустыя будынкi, косцi i мноства разабраных робатаy. А ён, гэты робат, з дня y дзень самотна блукаy сярод гэтага цiхага хаyса. Да таго моманту, пакуль мой касмiчны карабель не павалiyся, i ён не заyважыy транспарт, якi падае у небе, недалёка ад сябе. Тады той робат накiраваyся да мяне.
Я спытаy у яго, што чакае наперадзе. А ён толькi адказаy, што я павiнен паберагчы прыпасы i сiлы, бо чакае нас доyгi i небяспечны шлях.
Падчас нашай размовы я спрабаваy успомнiць нешта пра сябе. Памяць па-ранейшаму хавалася i да гэтага часу мучыла мяне. Хто я такi? Цi ёсць у мяне родныя? Адкуль я? Навошта мне трэба y той закрыты горад Розжыг? Я стаy меркаваць, што yсе адказы я знайду y горадзе, калi дабяруся да яго.
Я забраy у робата свой маленькi кавалак паперы. Цяпер у мяне ёсць карта. Змясцiy яго y кiшэню. Сабраy заплечнiк i, накiнуyшы вiнтоyку, я быy гатовы рухацца наперад.
Цёмны лес аддаляyся ад нас. Тэмпература паветра, па маiх адчуваннях, павялiчвалася з кожным нашым крокам наперад, станавiлася вельмi горача. Пустыня была велiзарнай. Над ёй, удалечынi, мiгцела гарачае паветра, яго хвалi ляцелi да неба. Час ад часу дзьмуy лёгкi ветрык, якi падымаy белыя салявыя пясчынкi крыху вышэй за мяне. З-за гэтага мне станавiлася цяжэй дыхаць i вельмi хацелася пiць.
– Кхе-кхе-кхе! – закашляy я.
Спынiyся, упаy на каленi, на мяккi беласнежны пясок.
– Пастой! – сказаy я робату. – Не магу дыхаць…мне цяжка…
– Я чымсьцi магу дапамагчы? – спытаy робат i падышоy да мяне.
– Кхее-кхе… – зноy вырваyся кашаль.
Я зняy заплечнiк, дастаy з яго ваду i аптэчку. Прамачыy горла маленькiм глытком вады. Затым адкрыy аптэчку i yзяy тонкi квадратны кавалак тканiны. Прыкрыy iм нiжнюю частку твару. Так дыхаць было значна лягчэй.
– Вам патрэбна мая дапамога? – зноy спытаy робат.
– Так! Усё, што ты можаш цяпер, гэта дапамагчы мне несцi рэчы, – сказаy я i аддаy заплечнiк робату.
Штурмавую вiнтоyку я вырашыy пакiнуць у сябе – так было спакайней.
Гарызонт плавiyся, дрыжаy. Мае ногi трохi патаналi y пяску, з-за гэтага было цяжка iсцi. Сонца пякло y галаву. Пот iмклiва сцякаy па yсiм целе. Я зняy верхнюю частку свайго касцюма, накiнуy яго на галаву, тым самым схаваyся ад сонца. Напалову агалiy цела.
Здавалася, што мы iшлi вельмi павольна, нiбы цэлую вечнасць. Сонца, абагнаyшы нас, цяпер апынулася наперадзе i свяцiла мне прама y вочы. Затым яно стала патроху хавацца y нейкiх прадметах. Мiльгала, падморгвала мне сваiмi асляпляльнымi прамянямi. Адразу i не разабраць, што там наперадзе. На вялiкiм цёплым крузе сталi праглядацца нейкiя ценi i, чым блiжэй мы да iх падыходзiлi, тым больш iх станавiлася.
Толькi да заходу мы дабралiся да гэтых ценяy. Гэта былi закiнутыя будынкi. Высокiя пабудовы, напалову сыходзiлi y пясок. Іх было з дзесятак такiх, можа больш: шэрыя, паyразбураныя будынкi. Вельмi шмат руiнаy, бетонных плiт ад ня ацалелых высотак. Мёртвы горад. Мы хадзiлi тут як па лабiрынце. Шукалi добрае месца для начлегу. Былi yжо прыцемкi, калi мы зазiрнулi y першы высокi будынак. На першы погляд, старыя сцены былi моцнымi, нiякiх цэлых вокнаy i дзвярэй няма. Унутры ляжаy сухi пустынны пясок. Паyразбураная лесвiца вяла yверх да iншых паверхаy. Каля яе быy лiфт, дзверы якога былi адчыненыя. Я пабаяyся туды зазiрнуць. І, забраyшы свой заплечнiк у робата, я адышоy ад яго. А вось робат паглядзеy унiз, пасвяцiy лiхтарыкам i адышоy.
– Што там унiзе? Пясок? – спытаy я.
– Цемра. Якая глыбока сыходзiць унiз. – адказаy робат.
Ад гэтага мне станавiлася неспакойна, нейкiя страхi i перажываннi ахуталi мяне.
Пасля таго, што было ззаду нашага шляху, я стаy сцерагчыся падобных месцаy. Цяпер я быy гатовы да новых небяспек. Напэyна, я стаy сам сабе прыдумляць страхi i ад таго не мог расслабiцца. Магчыма, тут ёсць нехта яшчэ.
Мы паднялiся па лесвiцы на паверх вышэй. Прайшлi крыху далей, углыб шырокага памяшкання. Тут я знайшоy прыемны для сябе куток.
Зняy павязку з твару, якая хавала мой нос i рот. Тканiна была трохi жоyтай, пакрылася маленькiмi пясчынкамi гэтай пустынi. Тут жа, у будынку, дыхаць было свабодна i лёгка.
Стала хутка цямнець. За нашымi сценамi адразу ж тэмпература падала. Пабудова, як i yся пустыня, павольна астывала. Я працёр вочы, пачухаy ямачку на барадзе, а затым надзеy на сябе верхнюю частку касцюма. Узяy заплечнiк i паклаy яго побач з вiнтоyкай, каля сябе. Павячэраy: з'еyшы палову сухога батончыка з зерняy, выцiснуyшы трохi мяса з цюбiка, запiy гэта вадой. Запасы ежы канчалiся, даводзiлася эканомiць.