Гэта сапсавала мне спрэс увесь настрой. Цяпер нам трэба было бегчы y бок маяка. А мне iмчацца што ёсць сiлы.
Пры хадзе мае ногi добра грузлi y пяску, а калi я пабег, з-за хуткага перамяшчэння мне yдавалася хутка падымаць ступнi, перш чым яны цалкам схаваюцца y пяску. Я бег цяжка. Пасля адкiнуy тканiну, якая закрывала нос i рот. Задыхаy поyнымi грудзьмi. Стаy больш актыyна размахваць двума рукамi. І бегчы стала значна лягчэй. Хай дробныя пясчынкi i спрабавалi yскладнiць маё дыханне, але я амаль не заyважаy iх. Страшней было не паспець схавацца ад буры.
Вялiкая сцяна пылу не рассейвалася, а наадварот, станавiлася яшчэ магутней i мацней. Белыя вiхры хутка наблiжалiся да нас. Здавалася, быццам бура расцягнулася ад самага неба да паверхнi зямлi, i цягнулася ад усяго боку левага краю. Вецер каля нас узмацняyся, дробныя пясчынкi сталi падымацца значна вышэй, iх станавiлася yсё больш. Бiлiся прама аб маё цела. І тут я стаy закрываць далонню нiжнюю частку твару.
Мы падбеглi да маяка. Ён быy з выкладзенай чырвонай цэглы, афарбаваны y бел-чорную фарбу, якая амаль аблезла з яго сцен. Я пакратаy маяк рукамi, абышоy яго па крузе. Дзвярэй у маяку не было, галоyны yваход даyно пахаваны глыбока yнiзе. Замест iх, у сцяне, над узроyнем паверхнi, было нешта падобнае на yваход. На месцы выбiтых цаглiн знаходзiyся невялiкi праход, якi быy зачынены знутры цёмным лiстом металу. Гэта прымушала мяне турбавацца яшчэ мацней. Я азiрнуyся назад i yбачыy, як выдмы iмгненна схавалiся y пяшчаным тумане. Бура хавала y сабе вялiкую плошчу пустынi, злавесна паглынаючы yсё на сваiм шляху. Нягледзячы на сваю стомленасць, я зняy з пляча штурмавую вiнтоyку i, што ёсць сiлы, стаy бiць прыкладам па метале, якi закрываy уваход. Загароду хiстала, але, як бы я нi стараyся, яна не падала ад маiх удараy. У гэты час вецер узмацнiyся i бiy мацней у спiну. Пясчынкi yжо не былi такiмi безабароннымi, яны бiлi мяне яшчэ мацней. Вочы мае чырванелi ад болю, пускалi слёзы. Вось-вось нас ахопiць i накрые бура, мы апынемся yнутры яе. У гэты момант робат мяне злёгку адштурхнуy, i я мiжвольна зрабiy крок у бок. Ён, адным ударам сваёй сталёвай рукi, выбiy загароду.
Я першым улез унутр маяка, следам хутка yскочыy робат. Менавiта зараз бура разгулялася y поyную сiлу. Вялiкая колькасць пяску сыпалася да нас. Ф-11 хутка падняy адбiты лiст металу i прыкрыy праход. Прыбiy яго на месца магутнымi yдарамi сваёй непарушнай рукi. Цяпер мы стаялi на лесвiцы. Я крыху адкашляyся, атрос ад пяску i адразу ж агледзеyся. Затым дастаy ваду з заплечнiка, працёр вочы i yвесь твар.
Ад уваходу i yнiз, па сцяне, вiселi драты, на якiх размяшчалiся маленькiя яркiя дыёды. Яны нястомна свяцiлi, часам хутка мiгцелi. Агнi нiбы паказвалi нам, запрашалi спусцiцца yнiз.
Калi тут ёсць святло, значыць, ёсць i людзi. Я спадзяваyся, што там, унiзе, нас добра сустрэнуць добрыя людзi i дапамогуць мне з адказамi на yсе мае пытаннi, прапануюць добры адпачынак, ежу. Хочацца спадзявацца толькi на гэта.
Я думаy толькi аб спакоi. Вымыць ад пяску твар i цела. Не перашкаджала б добра паесцi, вельмi yжо хацелася. Усё гэта падарожжа стала мяне раздражняць, хутчэй бы яно скончылася. Я не той чалавек, якi любiць пераадольваць такiя складаныя перашкоды. Гледзячы на свае далонi, якiя былi занадта далiкатнымi i мяккiмi, я зноy i зноy думаy пра гэта.
Блiжэй да змяркання, мы пачалi асцярожна спускацца. Робат iшоy першым, а я асцярожна рухаyся за iм. Прыступак было не занадта шмат. І калi мы спусцiлiся, прыадчыненыя драyляная дзверы yсталi перад намi. Ф-11 не стаy адразу заходзiць за iх – ён чакаy мяне. Калi мы разам сталi ля дзвярэй, я працягнуy руку, каб адкрыць iх цалкам. Нечакана, за гэтымi дзвярыма пачуyся шоргат, i я прыбраy руку. Павярнуyся да робата. Паказаy яму, што той павiнен заходзiць першым. Ён нетаропка yвайшоy у жылое памяшканне маяка, я yважлiва прыслухоyваyся да яго хадзе, як i да yсяго шоргату. Зрабiyшы пару крокаy наперад, робат спынiyся. Я yвайшоy у памяшканне yслед за iм, паказаyся з-за спiны робата, тут жа спынiyся. Стаяy побач з iм.
Нас сустрэy пажылы мужчына з чорна-сiвой барадой, з доyгiмi, густымi, сiвымi валасамi. Стаяy ён у пажоyклай майцы, на якую была накiнутая старая патрапаная шынель, у брудных джынсавых нагавiцах, босы. Ён моyчкi сцiскаy свае худыя рукi, трымаy перад сабой пiсталет. Яго цёмныя вочы кiдалiся ад страху. Стары размахваy зброяй, цэлiyся то y мяне, то y бок робата. Разгублена дрыжаy.
– Спакойна. Апусцi пiсталет. Мы проста схавалiся ад буры. Выпадкова знайшлi гэты маяк. Можна нам тут схавацца? Пасля мы сыдзем. Апусцi зброю, прашу. Давай пагаворым спакойна. – я пачаy размову.
Цяпер стары наводзiy свой пiсталет толькi на мяне, цэлiyся мне y галаву.
– Я думаy, што вы yсе даyно сышлi. Памерлi y пясках. За мной, значыць, вярнулiся?! Я так проста не здамся. Альбо прэч адсюль, альбо я нас усiх падарву! – гучна, з ценем страху, загаварыy стары.
У яго быy выгляд упэyненага y сабе чалавека. Затым свабоднай рукой ён дастаy з кiшэнi чорны пульт, сцiснуy яго i вялiкiм пальцам ледзь крануyся чырвонай кнопкi. А другой рукой ён па-ранейшаму цэлiyся y мяне.
– Супакойся, стары, мы не прычынiм табе зла… Мы зараз развернемся i павольна сыдзем… Пасядзiм наверсе, пакуль бура не ацiхне. Добра? – прадоyжыy я.
– Прэч адсюль, СКР паганы! Ідзiце прэч, пацукi! – крычаy пажылы мужчына. – Пайшлi прэч, вырадкi! Мяне так проста не возьмеш! А-а-а-а! Я падарву yсiх!
І праyда, над столлю вiселi вялiкiя квадраты выбухоyкi. Стары вар'ят не жартаваy.
– Мы сыходзiм! – сказаy я.
Я рушыy спiной да выхаду, зрабiy першыя крокi назад. Робат зрабiy таксама крок назад, але yжо y паyабароце. Я патроху стаy рухацца за дзверы, але Ф-11 раптам тузануyся да старога, выцягнуy сваю руку i выбiy пульт. Хуткая рэакцыя робата за лiчаныя секунды абяззброiла вар'ята. Пульт вiсеy у палёце, робат не дазволiy звалiцца яму на падлогу, схапiy яго. Працягнуy мне. І адразу, нагой, выбiy пiсталет з рукi старога – зброя адскочыла y бок. Тады стары нават не паспеy тузануцца, каб нацiснуць на курок цi ж на вялiкую кнопку пульта.
І вось я трымаю пульт y адной руцэ, другой жа накiраваy дула сваёй штурмавой вiнтоyкi на старога. А робат стаяy блiзка да гаспадара маяка i нiбы чакаy чагосьцi.
– Сволачы! Сволачы! Заб'ю! – выгукнуy стары i кiнуyся на мяне.
Робат збiy яго з ног, той павалiyся перада мной. Стары хацеy было yжо yстаць, абапiраючыся на рукi, падымаy сваё цела, але я тут жа махнуy прыкладам вiнтоyкi па яго галаве, той павалiyся на падлогу, страцiyшы прытомнасць. Стары вельмi не хацеy здавацца, гэтак жа, як i я, ён не хацеy, каб усё скончылася выбухам.
Робат забраy у мяне пульт, знайшоy пiсталет старога i паклаy усе прадметы на стол. Я адцягнуy у кут гаспадара маяка, моцна звязаy яго рукi i ногi. Было пару кропель крывi на яго галаве пасля майго yдару. Затым, я стаy абшукваць памяшканне. Святло маленькiх дыёдаy усё часцей мiгцела, цiснула на вочы. Мабыць, з-за буры, прырода yсё яшчэ працягвала шумець над намi.
Тут я знайшоy шмат кансерваy, бутэлек, прадуктаy без тэрмiну прыдатнасцi. Цiкава, адкуль у старога такi запас ежы? Я yзяy адну банку для сябе, адкрыy яе i стаy з'ядаць змесцiва. Праганяючы голад, адчуваy прыемную асалоду. Мiж тым, я працягваy аглядаць памяшканне маяка. Ірванае, працёртае адзенне ляжала акуратна складзенай на пластмасавым крэсле. Шэрыя сцены былi распiсаны чорным вуглём, у асноyным лаянкi i абрэвiятура «СКР».
Чаму такая нянавiсць да СКР? Што yсё гэта значыць? Хвалявалi мяне гэтыя пытаннi yжо не першы раз.
У адным з кутоy, было вельмi шмат дробных прадметаy, мабыць, гэта сабрана на той выпадак, калi раптам нешта спатрэбiцца. Была i адна палiца на сцяне, на якой размясцiлiся мноства папяровых кнiг i yсякiх лiстовак, не звязаных адзiн з адным. Калi я перабiраy кнiгi i разглядаy палiцу, з папер выпала ледзь абгарэлая фатаграфiя. Я падняy яе. На ёй былi намаляваныя два дзiцяцi i жанчына, на адваротным баку амаль сцёртымi чарнiламi напiсаныя нейкiя словы. Я так i не разабраy нiводнага слова на здымку, вярнуy яго назад.
Я зiрнуy на старога – ён па-ранейшаму знаходзiyся без прытомнасцi.
– Бедалага. – сказаy я. – Колькi ж часу ён жыве тут?..
Што адбывалася з гэтым чалавекам я i yявiць не мог.
Я вельмi стамiyся ад усяго гэтага. Прысеyшы на ложак з пары матрацаy, я пастараyся задрамаць. Робат нерухома стаяy насупраць старога. Ён быццам быy пагружаны y нейкi сон, бяздушныя вочы яго былi адкрытыя, а сам ён стаяy, як мёртвае дрэва.
Я стомлена сядзеy, паклаyшы вiнтоyку на ногi i блякла глядзеy наперад. Павекi хутка стулiлiся.
Пару гадзiн сну.
– Арцём! Арцём! Прачынайся! Табе пара бегчы!
Жаночы голас разбудзiy мяне.
Я хутка адкрыy вочы. Паглядзеy па баках. Робат усё таксама стаяy на месцы i глядзеy на старога. А той ужо прыйшоy у сябе i нешта мармытаy пад нос.
Гэта быy сон…жаночы голас у маёй галаве. Я пазнаy гэты голас, голас маёй жонкi. Гэта яна мяне клiкала. Яе вобраз вярнуyся да мяне, вярнулася маё iмя. Маё сэрца бiлася часцей чым звычайна. Дзе ж яна, мая жонка, мая сям'я? Цяпер, з думкамi аб новых падзеях майго жыцця, я больш мужна стаy глядзець на сённяшнi дзень.
Я yстаy, падышоy да старога i робата.
– Ідзi i правер, скончылася цi бура. – сказаy я робату сонным голасам.
Ф-11 выйшаy з памяшкання i стаy нетаропка падымацца па лесвiцы, стукаy сваiмi металiчнымi ступнямi. А я павярнуyся да самотнага старога. Паглядзеy на яго сумныя вочы, яны былi крыху апушчаны yнiз.
– Усё не дарма, yсё не дарма… – цiха, хрыплым голасам паyтараy стары. – Усё не дарма…
Я апусцiyся да яго, прысеy насупраць. Стваралася такое адчуванне, што стары не заyважае мяне. Хоць вось ён я, перад iм.
– Ты мяне чуеш? Эй? Я тут! – пажылы працягваy сядзець, апусцiyшы нос. – Як цябе завуць? – пацiкавiyся я.
– …усё не дарма… – ён зноy паyтарыy гэтыя словы, зараз жа злёгку заварушыyшыся, нiбы маятнiк, хiстаyся yперад?назад.
– Арцём. Маё iмя Арцём. – я цiха прашаптаy гэта, хутчэй больш сабе, чым яму.
– …усё не дарма…усё не дарма… – не змаyкаy стары.
– Як ты сюды трапiy? Колькi ты тут жывеш? Што за нянавiсць да СКР? – я, адзiн за адным, задаваy яму пытаннi, спадзеючыся, што хоць на нейкае з iх ён адкажа.
Пачуyшы абрэвiятуру з маiх вуснаy, стары змоyк. Ён падняy вочы i з нянавiсцю паглядзеy на мяне. Я падумаy, што ён памiрае. Стары падняy бровы i шырока раскрыy вочы. Было непрыемна глядзець на яго, i я тут жа yстаy, выпрастаyшы спiну.
– Справядлiвасць прыйдзе! СКР памрэ, памраце вы yсе! Усё не дарма. – рэзка i гучна крыкнуy стары. – Справядлiвасць прыйдзе! Смерць прыйдзе за кожным з вас!
Я адразу зрабiy два крокi назад, моцна сцiснуy зброю. Гэты чалавек працягваy палохаць мяне сваiм поглядам. Яго выраз твару быy раз'юшаным. Голас, з якiм ён крычаy, трашчаy, шыпеy ад злосцi.
– Справядлiвасць прыйдзе! Вы yсе памрэце! – крычаy стары, яго слiна вылятала з рота, чаплялася за бараду.