Оценить:
 Рейтинг: 0

Нязніклыя

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 >>
На страницу:
6 из 7
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

На чыгунцы тоyпiлiся вагоны: грузавыя i пасажырскiя. Злева, ля пераходнага моста, на чыгунцы бязладна адпачывалi перакуленыя цэлыя саставы. Сутыкнуyшыся адзiн з адным, яны перамяшалiся, збiлi амаль усе слупы, якiя трымалi правады. Уся куча была накрытая пяском, нiбы шэрым попелам, i yсё гэта непрыемна глядзелася y нежывых танах. А вось з правага боку было значна чысцей, прыстойней. Вагоны стаялi смiрна пад блакiтным небам. Два сумных дызельных састава на далёкiх пуцях i адзiн электрычны састаy, што быy блiжэй да вакзала, на другiм пуцi. Гэты транспарт ужо даyно нiкуды не спяшаyся.

– Вось ён… Ацалеy, – цiха прашаптаy Мiкалай. – Я за iм даyно назiраю.

Двое глядзелi на шэра-чырвоны састаy электрычкi, над якiм вiселi непашкоджаныя правады. Затым, ад спалоху, яны паглядзелi y бок вакзала. Дадатковы груз трывогi, да, да таго не спакойным чалавечым сэрцам, надаy раптоyны шум крылаy дробных чырвоных стварэнняy, што зграяй паднялiся высока над вакзалам.

– Пойдзем… – сказаy хлопец i працягнуy Палiне руку.

Дзяyчына yзялася за яго левую далонь. Яны ступiлi на першыя засыпаныя пуцi, якiя асвятлялiся прамымi сонечнымi прамянямi. Ішлi цяжка. Абутак патанаy. Ногi, амаль да каленяy, хавалiся y масе сыпкiх пясчынак бетону. Ішлi як зiмой па высокiм мяккiм снезе. Мiкалай моцна трымаy дзяyчыну за цёплую далонь, дапамагаy ёй не yпасцi. Пад нагамi яны адчувалi: то рэйкi, то шпалы, то дробныя камянi. Хоць вакол не было чуваць нейкiх звяроy, iстот, i yсё ж, яны не рызыкнулi падысцi да транспарту праз ценявую частку, з боку вакзала.

Усе дзверы чатырох вагонаy былi зачыненыя, шкла зусiм не было.

Падышоyшы да першага ад iх вагона, Мiкалай зняy з сябе заплечнiк i кiнуy яго праз акно, затым зняy са спiны сумку-пераноску з сабакам i перадаy яе Палiне. Дзяyчына адчула вялiкi цяжар, цярпела боль у руках. Мiкалай хутка yзлез унутр вагона праз шырокае акно, а затым падаy руку дзяyчыне. Падняy спачатку Яшу, затым пацягнуy да сябе Палiну. Унутры шэрага вагона было цiха, амаль не страшна. Слядоy ад прысутнасцi жывых буйных арганiзмаy тут не было. На некаторых пасажырскiх месцах было не занадта пыльна i можна было разгледзець зялёны колер крэслаy. Да таго ж, шмат розных прадметаy ляжала y цэнтры, у калiдоры: часопiсы, жаночыя сумачкi, чамаданы, тэлефоны, акуляры.

Мiкалай маyчаy. Ён паглядзеy на зачыненыя шэрыя дзверы, якiя вялi y кабiну кiравання. Нервова патузаy iх за ручку, не адчынiy. Хлопца гэта не вельмi знервавала, бо яму трэба было yзяць кiраванне электратранспартам з iншага боку састава. Гэта казала аб тым, што прыйшоy ужо час iсцi далей.

– Глядзi па баках, – сказаy Мiкалай дзяyчыне i прысеy да Яшы.

Хлопец выпусцiy сабаку з сумкi, надзеy яму на пысу спецыяльна пашытую павязку, каб жывёла не задыхнулася ад шкоднага пылу. Затым скруцiy сумку-пераноску i змясцiy яе y заплечнiк, якi пасля накiнуy на плечы.

– Ну што там, за вокнамi, нiкога? – спытаy ён i yстаy на ногi.

– Звяры, аблезлыя звяры ля вакзала, ходзяць па ценi… Глядзяць на нас, – сказала Палiна.

– Яны да нас не палезуць. У мяне заyсёды для iх ёсць кулi, – спакойным, цвёрдым голасам загаварыy хлопец. – Пойдзем ужо. Давай, за мной.

Увесь калiдор добра праглядаyся, наперадзе было бачна нутро iншых вагонаy. Яша бег наперадзе. Спачатку ён недалёка адыходзiy ад гаспадара, але як толькi яны перасеклi палову саставу, то тут жа сабака iрвануy, нiбы бег у атаку. Мiкалай i Палiна паскорылi свае крокi, паспяшалiся за iм. Падышоyшы блiжэй да галавы электрычцы, пачуyся глухi брэх за прыадкрытымi дзвярыма кабiны кiравання. Хлопец узяy у рукi пiсталет i павольна yвайшоy за дзверы, Палiна засталася стаяць каля крайнiх пасажырскiх месцаy. Яна стаяла тварам да дзвярэй i yважлiва слухала, трывожна, страшна думала пра тое, хоць бы нiчога дрэннага не здарылася з Мiкалаем. Сабака замоyк. І y гэты момант за спiной дзяyчыны штосьцi непрыемна заскрыгатала. Як быццам моцна сцiснутая людская скiвiца стачвала свае зубы. Хутка развярнулася Палiна. За iмгненне, яна перад сабой разгледзела брыдкi твар i ад страху, па yсiм яе стройным целе, прабеглi мурашкi. Холад i жах ахапiлi яе. Перад ёй стаяла iстота. Яна мела, свайго роду, адрозненнi: шэрая вiльготная скура, чалавечыя рысы твару, белыя бровы, безжыццёвыя бела-сiнiя вузкiя вочы, маленькi нос з закругленым кончыкам, белыя вусны – гэты вобраз надоyга засядзе y памяцi дзяyчыны. Ёй здавалася, што яе дрыжачае ад страху сэрца спынiлася. Не паспела Палiна хоць неяк адрэагаваць, як гэтая невядомая iстота схапiлася за яе руку. Яна кончыкамi сваiх доyгiх вiльготных пальцаy кранула адкрытага yчастка скуры на запясце дзяyчыны. Палiна не паспела зразумець, цi быy кантакт альбо не, як ёй здалося, што iстота растварылася. У гэтую секунду y белую скуру дзяyчыны yвабралася вiльгаць ад адбiткаy, ад пальцаy iстоты. Палiна заплюшчыла вочы.

Свядомасць Палiны iмгненна атруцiлася. Пасля чаго дзяyчына нiбы перанеслася y сон, апынулася зусiм у iншым вобразе. Яна стаяла y ярка-чырвонай пышнай сукенцы, якая сваёй даyжынёй хавала ногi. Распушчаныя кучаравы валасы былi спакойныя. Прастора вакол Палiны асвятлялася штучным белым святлом, радыусам у метр, а за iм была толькi цемра. Побач нiкога. Яна быццам бачыла сябе з боку, здалёку, на yвесь рост. Дзе пад нагамi павольна калыхалiся дробныя хвалi цёмнай вады. Няроyная вiльготная паверхня, як люстэрка, адлюстроyвала яе сiлуэт з боку твару. Не дакранаючыся цёмнай вадкасцi, Палiна нiбы стаяла на шкле. Яна ад цiкаyнасцi павярнула галаву налева i тады, нiбы па пстрычцы, яе акружылi тыя самыя iстоты, аб якiх казаy Мiкалай. Яны былi y пашарпаным, брудным, чалавечым адзеннi. На адкрытых участках блакiтнай скуры можна было yбачыць белыя yзоры. Але блiжэй за yсiх да Палiны стаяла тое самае стварэнне, што кранула яе y вагоне. Яно было не падобна на астатнiх, адрознiвалася не толькi знешнасцю, але i чыстым, чорным, сухiм адзеннем. Істота трымала Палiну за руку, як у электрычцы. Затым гучна пракрычала:

– Прымi! Прымi гэта, як належыць! Данясi! Данясi як выратаванне! Як нешта добрае! Як агульнае!

Пасля, паверхня перавярнулася на другi бок, як манета або як лёд на рацэ. Цяпер Палiна бачыла сябе на дне вадаёма. У асяроддзi белага багавiння i мёртвых рыб. Чырвоная сукенка была патрапаная i брудная. Чорныя валасы асвятлялiся, ператваралiся y белыя адценнi. Яна стаяла, як раней, з працягнутай рукой, нiбы адчувала дотык iстоты. Затым зверху пачалi падаць у ваду чырвоныя густыя кроплi крывi, якiя апускалiся yсё нiжэй i цяжэй да яе рукi, пакiдаючы пасля сябе чырвоную размазаную нiтку. Калi ж першая цёплая кропля кранулася халоднай скуры Палiны, пачуyся гучны стрэл. Дзяyчына адразу ж адкрыла вочы, свядомасць вярнулася y рэальны свет. Перад Палiнай ляжала бяздушная iстота, на якую павольна апускаyся пыл, павольна хаваючы выразную абмалёyку мёртвага цела.

Тады дзяyчына пачула голас Мiколы, хлопец стаяy у яе за спiной.

– Яна кранула цябе? Істота паспела дакрануцца да тваёй скуры? – грубым тонам казаy ён, накiроyваючы на дзяyчыну пiсталет.

Напалоханая i разгубленая Палiна не павярнулася да яго, яна не змагла сказаць нi слова. Быццам адчувала пагрозу, якая сыходзiла ад хлопца. Мiкалай зноy паyтарыy тыя ж самыя пытаннi i зрабiy крок назад, не жадаючы, але ён гатовы быy стрэлiць ёй у галаву.

– Не… – цiха, скрозь сухiя вусны, ледзь чутна прасачыyся адказ Палiны.

Хлопец не апускаy пiсталет i з лёгкiм недаверам паглядзеy на яе спiну.

– Павольна павярнiся. Паглядзi на мяне, – сказаy ён.

Дзяyчына апусцiла руку i павярнулася да яго. Мiкалай, не падыходзiy, старанна аглядаy напалоханую Палiну, якая дрыготкiм голасам спытала:

– Ты заб'еш мяне?

– Адкажы. Ты тут бачыш толькi мяне? За мной няма нiкога або вакол нас? Няма нiчога дзiyнага?

Бачачы перад сабой пiсталет i вусцiшныя зялёна-жоyтыя вочы хлопца, Палiна яшчэ больш спалохалася. Яна разважала, стрэлiць ён цi ж не. «Якi яму патрэбен адказ?» Яна хутка перабiрала y галаве розныя варыянты свайго рашэння i тое, як яны паyплываюць на зыход сiтуацыi, якая зараз склалася памiж iмi. Некалькi маyклiвых секунд пагрозлiва пранеслiся i кранулiся душ абодвух. Хлопец ледзь калыхнуy пiсталетам. Тады Палiна з жаласлiвым выглядам паглядзела y яго злыя вочы.

– Хто гэта быy? Ты забiy яго…а зараз заб'еш мяне? А як жа наша падарожжа? – падымала тон сваiх словаy дзяyчына.

– Палiна?! Зьбярыся! Спакойна адкажы мне на пытанне. Ты акрамя мяне, кагосьцi яшчэ бачыш побач?

– Тут толькi мы з табой…i сабака, Яша. І…нейкая гiдкая iстота, за маёй спiной. Ты яе забiy? Яна не yстане на ногi? Чаму ты навёy на мяне пiсталет i задаеш дзiyныя пытаннi?

Страх ахутаy Палiну з галавы да ног, усё яе нутро трапятала ад агiдных падзей. Але вонкава дзяyчына не падавала выгляду. Не паказвала, што была напалохана чымсьцi iншым, iншым, чым проста пачварнай iстотай, якая каменем ляжала за спiной. Усё здавалася ненармальным i вельмi незразумелым.

– Ну, раз няма нiкога старонняга, значыць, iстота да цябе не дакранулася! Не хвалюйся, яна не yстане на ногi. Зараз табе няма чаго баяцца, – апусцiy зброю Мiкалай i памяняy злаваны выраз свайго твару на халодны. – Прабач, за пiсталет. Я павiнен быy гэта зрабiць…накiраваць яго на цябе… Дотык iстоты гэта… – недагаворваючы, ён абышоy Палiну i падышоy да мёртвай iстоты.

Дзяyчына з асцярожнасцю сачыла за iм, баялася зрабiць крок у бок, перабiрала y галаве yсю блытанiну i не магла адшукаць адказы. А Мiкалай хоць i паверыy ёй, але нешта yнутры насцярожвала яго.

– Цяпер, i ты знаёма з iстотай, – сказаy ён, – Але, я такую толькi раз бачыy. Яна вельмi адрознiваецца ад iншых. Занадта чыстая…i твар крыху iншы.

– А што б было, калi б iстота дакранула да мяне? – сказала Палiна i цяжка выдыхнула.

Хлопец паправiy чорныя пальчаткi i з лёгкасцю адцягнуy мёртвую iстоту далей ад дзяyчыны, углыб трэцяга вагона. Затым падняy i адкiнуy гэтую скуру з косткамi y тоyсты пласт пяску. Вяртаючыся назад, з незадаволеным выглядам, ён злосна паглядаy на вокны, шукаy новых iстот, але вакол электрычкi было занадта спакойна. Мiкалай падышоy да Палiны i больш мякка зiрнуy на яе. Ён не расказваy ёй усё i адразу. Многiя гiсторыi чакалi правiльнага месца i часу. Хлопец хацеy зберагчы Палiну ад заyчаснага страху. Але y гэты момант адна з яго гiсторый была дарэчы. Ён хацеy загладзiць сваю вiну i апраyдаць свой учынак з накiраваным пiсталетам. Мiкалай увайшоy у кабiну, падышоy да панэлi кiравання электрычкай, паглядзеy на Яшу, якi сядзеy на крэсле. Затым хлопец павярнуyся да дзяyчыны i загаварыy:

– Не памятаеш, я казаy табе цi не, што да цябе я не сустракаy па-сапраyднаму жывых людзей?! Калi так, то я табе хлусiy, але гэта было на карысць, не хацеy цябе палохаць сваiмi гiсторыямi. Але зараз, выпадак кажа расказаць адну. Падыдзi да мяне блiжэй, – сказаy ён i, не губляючы часу, вырашыy адначасова разабрацца з запускам электрычкi.

Дзяyчына хутка пакiнула месца, дзе раней ляжала iстота з знясiленым целам, з-за смерцi. Палiна падышла да сяброy i зачынiла за сабой дзверы, што падзялялi кабiну з грамадскiм памяшканнем. А Мiкалай усё казаy:

– Як i y першыя змрочныя днi, я yсё хадзiy па горадзе, шукаy людзей, заходзiy усё далей, i далей. І y адзiн з такiх дзён я набрыy на хлопца, на аднагодка, якi выходзiy з крамы з поyнымi пакетамi ежы. Адзiн з пакетаy не вытрымаy яго хцiвасцi i парваyся на маiх вачах, прадукты вывалiлiся на пыльную паверхню. Я хацеy падбегчы да яго, дапамагчы яму i з-за радасцi сустрэчы хоць нешта сказаць яму. Не паспеy. Я yбачыy, як iстота спынiла яго i yстала перад iм. Я бачыy, як рука iстоты кранула твар хлопца, а затым iстота павалiлася y шэры попел, як мёртвае сухое дрэва. Я быy не занадта блiзка да iх, але што разгледзеy, тое i распавядаю, – казаy Мiкалай, робячы пару нацiскаy на кнопкi панэлi, лямпачкi загарэлiся зялёным колерам i ён прадоyжыy гаварыць. – Потым з’явiлася яшчэ адна iстота, але пасля брэху сабакi, яна yскрыкнула сваiм рэзкiм голасам, i схавалася y пясочных вятрах. Пасля чаго, я падбег да хлопца, выказаy здагадку, што ён паранены i паспрабаваy выратаваць яго. Але ён быy у поyным парадку, так ён мне сказаy. Ён назваy мне сваё iмя, Уладзiмiр. І ведаеш што, ён нават не вельмi здзiвiyся майму з'яyленню. А без усялякай турботы вымавiy: «Ты бачыy гэта?» Я так зразумеy, ён казаy аб iстотах. Мы вялi дыялог, я iшоy за iм, побач. Мы правялi нейкi час у наваколлях пустога мiкрараёна. Думаy: «Ну вось, нарэшце, я не адзiн.» Пакуль не пачалося яго… Ну, пакуль ён не пачаy гнаць нейкае трызненне. Ён усё часта паyтараy пра нейкiя прывiды. Часта казаy пра тое, што з намi iдзе нехта яшчэ, з самага нашага знаёмства, нехта трэцi. Ён казаy аб дзяyчынцы. Але акрамя Уладзiмiра, я з людзей нiкога не бачыy. Я правёy з iм некалькi хвiлiн, i за гэты час ён усё больш з’язджаy з глузду. Ён гаварыy з уяyнай дзяyчынай. Распiсваy мне жахi, што стваралiся y яго галаве, казаy аб тым, у што было цяжка паверыць. Але калi Уладзiмiру здалося, што побач iстоты, ён закрычаy, як шалёны, размахваy рукамi. Як я зразумеy, яму здавалася, што яны акружаюць яго i нападаюць. Толькi yсё было спакойна y акрузе. Затым той хлопец накiнуyся на мяне. У яго жорсткiх счырванелых вачах адбiвалася бязлiтаснасць. Вiдаць, я стаy для яго той iстотай, якая хацела яго забiць, а можа нейкiм iншым ворагам. Я быy напалоханы, змагаyся з iм. Адчуваy яго yдары зноy i зноy, пры гэтым не адчуваy, як па маiм твары лiлася мая кроy. Яша спрабаваy напужаць Уладзiмiра, брахаy на яго скрозь ахоyную маску, якая ахоyвала яго ад пылу i не давала yсадзiць iклы. Не ведаю як, можа лапай, але сабака зняy з сябе маску i дзiка накiнуyся на таго хлопца – укусiy яго. У той момант я заyважыy, як Уладзiмiр, знаходзячыся не y сабе, адцягнуyся ад удараy. І я адкiнуy яго да машыны, выцягнуy пiсталет i халоднакроyна стрэлiy… Уладзiмiр сядзеy каля аyтамабiля, перакулiyшы галаву, нiбы глядзеy у неба. Я не змог змiрыцца з тым, што рабiлася y яго галаве. Хлопца мучылi галюцынацыi, крыкi ад болю, злосць i нянавiсць да фантазiй у галаве. Мне было вельмi страшна – i я вырашыy спынiць яго атручаны розум.

Палiна слухала хлопца i нiяк не магла ачуцца. Палохала yсё: высокi рудавалосы хлопец насупраць, невядомая iстота, дрэнныя думкi, змрочнае апавяданне, заблытаны вiдзеж.

– Але я, спадзяюся, што ты мне не хлусiш, – з нейкiм вiдавочным папярэджаннем у голасе вымавiy Мiкалай. – Не хачу, каб сiтуацыя паyтарылася…

Дзяyчына адышла блiжэй да сабакi i вельмi спадзявалася, што з ёй не будзе так, як было з Уладзiмiрам.

– Ёсць! Ёсць кантакт з электрычнасцю! – радасна выклiкнуy Мiкалай, быццам казаy гэта Яшу, абыходзячы сяброyства з Палiнай. – Запускаю рухавiк!

Невялiкi сабака хутка завiляy чорным хвастом, выбiваy пыл з мяккай спiнкi чорнага крэсла.

Цiха загуy чыгуначны транспарт, затрашчалi токапрыёмнiкi ад бадзёрага дотыку да кантактнага провада. Загарэлася табло y вагонах з надпiсам: «Гомель – Мiнск». Павольна, як вусень, наперад заварушылiся вагоны. Спачатку, Мiкалай не спяшаyся да мэты, але крыху пачакаyшы, дадаy хуткасцi транспарту, жадаючы хутчэй пакiнуць горад. Але так, як шкла не было нi на адным з вокнаy, прахалоднае паветра yрывалася i прасочвалася скрозь адкрытыя месцы, высока паднiмаyся пыл, не дазваляючы камфортна глядзець па баках. Тады хлопец запаволiy ход электрычкi i дастаy з свайго заплечнiка пару ахоyных акуляраy. Ён падзялiyся з Палiнай, загадаy iх хутка надзець.

Транспарт кацiyся па горадзе, якi быy падобны да горада y час вайны. Лета нiбыта было толькi на календары, а не на вулiцах. Шэра-чорныя будынкi прабягалi каля iх, яркiя фарбы страцiлi сваю прывабнасць, увесь змрочны выгляд наводзiy сум, а y душы не сцiхала нуда па мiнулым жыццi. За вокнамi yсё згасала. Праязджаючы пад аслабелым мастом i гледзячы на кiнуты горад, Палiне здавалася, што дастаткова яшчэ пару тыдняy i Гомель зусiм знiкне. Застануцца толькi горы пяску, попелу i пылу. Ну а пакуль, дзе-нiдзе гулялi маленькiя тарнада. Лёталi птушкi над дрэвамi, садзiлiся на галiнкi, аббiвалi пыл, надавалi сапраyдную зялёную афарбоyку лiстоце – змагалiся i прыстасоyвалiся да новых рэальнасцяy.

Палiна адцягнулася ад дарогi, глядзела y бок на невялiкую колькасць чорных птушак i быццам казала iм: «Адлятайце, адлятайце y iншыя краi!» Яна як бы клiкала iх з сабой. З цяжкай душой, думала аб тым, каб яе родныя былi зараз з ёй. І адразу, справа, нiбы зусiм побач, Палiна пачула гучны крык крумкача i здрыганулася. Яна павярнула галаву на Мiкалая. Але замест яго яна yбачыла iстоту, якая стаяла y iрваным адзеннi хлопца. Плячыстае цела вяло машыну па рэйках i глядзела наперад. А калi павярнула галаву на дзяyчыну, паказала ёй свой пачварны бела-блакiтны твар. Палiна спалохана задрыжала на месцы, затым зрабiла маленькi хуткi крок назад, жадаючы прыцiснуцца да сценкi, але замест рэчаiснасцi, яна yпала y чорную прорву. Ляцела yнiз у цемру, як апалы чырвона-жоyты кляновы лiст. Перад яе вачыма куляй праляталi каляровыя фрагменты. У наступную хвiлiну пачуyся самотны пранiзлiвы крык чорнага крумкача, i дзяyчына мякка yпала на чыгунку. Яна не адчувала болю, толькi страх i панiку. На бетонных шпалах ляжала дзiцячая цацка яе дачкi: белае медзведзяня з чорным носiкам i чорнымi кропкамi вачэй. Палiна падабрала мяккую цацку i yстала на ногi. Падняyшы галаву наперад, перад ёй з’явiлася знаёмая электрычка, тая самая, якой кiраваy Мiкалай. Састаy нёсся на яе з вялiкай хуткасцю. Палiна вельмi выразна yбачыла y кабiне Мiкалая, а побач з iм сваю трохгадовую дачку Марыю, якая стаяла на мяккiм крэсле машынiста. Пасля чаго, за адзiн момант, электрычка yрэзалася y Палiну i дзяyчына птушкай закружыла над зямлёй. Яна з вышынi назiрала, як пасля сустрэчы з ёй, вагоны пачалi з’язджаць з рэек, нiбы чыгуначны састаy урэзаyся y тоyстую, магутную сцяну i разляцеyся па баках. Пасля чаго падняyся чорны дым над усёй аварыйнай часткай чыгункi, ён сабой схаваy катастрофу, а з дыму yзляцелi чырвоныя iстоты, якiя шалёна, накiнулiся на Палiну. Яна тут жа вярнулася y рэальнасць.

– Марыя?! – усклiкнула Палiна.

Дзяyчына стаяла yнутры кабiны, прыцiснулася спiной да сцяны. Мiкола павярнуyся да яе i гучна прамовiy:

– Што? Палiна?! Што ты сказала?
<< 1 2 3 4 5 6 7 >>
На страницу:
6 из 7

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич