Шум сустрэчнага ветру i схаваныя пад чорны капюшон вушы, не давалi ясна пачуць дзяyчыну.
Палiна маyчала. Нiбы словы хлопца не даходзiлi да яе. Цяжкi стан не дазваляy засяродзiцца на чымсьцi, акрамя разваг другога вiдзежу. Яе страшна палохала думка, што яна з’язджае з глузду. А што калi не? Што тады з гэтым рабiць? Палiна была тым чалавекам, якi мог хутка разгледзець усе варыянты любой сiтуацыi i разлiчыць iх вынiк. Усё вялося да таго, што y вынiку яе складанага становiшча, Мiкалай зноy навядзе на яе пiсталет. І хто ведае, можа на гэты раз ён нацiсне на курок. Бо хлопец быy траyмаваны сустрэчай з Уладзiмiрам. Ён вельмi баяyся сустрэць чалавека, якога кранала iстота. Але yсё ж, адзiн варыянт быy у Палiны, не самы просты, але yсё ж рабочы – трэба было прыкiдвацца, што нiякiх вiдзежаy не было, паводзiць сябе натуральна i не загаварыць аб гэтай праблеме.
Хлопец зiрнуy на яе страчаны стан i выказаy здагадку, што гэта звязана з растаннем роднага горада i магчыма, што яны больш сюды нiколi не вернуцца. Ён нават не меркаваy, якiя думкi цягнуць Палiну да смутку.
– Палiна?! – крыкнуy ён, дзяyчына паглядзела на яго. – Дастань карту, паглядзi, цi правiльна мы рухаемся. З табой усё добра?
Пасля яго гучных слоy яна вярнулася да сябе, зрабiла выгляд, што нiчога сур'ёзнага з ёй не адбылося, i цiха сказала:
– Усё добра. Я проста задумалася аб дрэнным…
– Падыдзi блiжэй, чаго ты так адышла? Карту выцягнi з заплечнiка i паглядзi, цi супадаюць прыпынкi, рэйкi нас не звярнулi з шляху! – не памяншаy гучнасць у голасе Мiкалай.
– Так! Зараз! – крыкнула яна y адказ.
Шум ветру y кабiне яшчэ больш накiдваy на яе раздражняльных пачуццяy, нiбы гуляy на яе нервах. Але Палiна з усiх сiл трымала планку раyнавагi i стрымлiвала эмацыйны напал у сабе.
Яны yжо ад'ехалi ад горада, Палiна звяралася з картай i пераканала хлопца y правiльнасцi чыгуначнай дарогi. Як толькi выехалi да першай невялiкай вёсцы – рухавiк аслабеy, з-за перападаy электрычнасцi, быy чуваць яго цiшэючы шум. Вiдавочныя перабоi прымушалi хвалявацца за гэтак рызыкоyнае падарожжа. Хуткасць падала, як быццам электрычку пакiдалi сiлы, i яна здрадзiла сваiх пасажырыy. Але як толькi яны праехалi паварот, павярнулi на прамую чыгунку – электрычка ажыла, зноy загула з новым жыццём. Збоi спынiлiся i, Мiкалай задаволенымi вачыма паглядзеy на Палiну. Але yсiх не адпускала думка раптоyнага спынення. Яны маральна рыхтавалiся да яго, а больш за yсё, дзяyчына. Яна дадавала y свае напружаныя думкi новыя развагi, шукала сувязь памiж збоямi i аварыяй у яе вiдзежы.
Калi быy пакiнуты Гомель, адкрылiся шырокiя палi i густыя лясы. За горадам было зусiм iнакш, нiбы i не было нiякай катастрофы: сонца бесперашкодна сагравала чыстае паветра на пустых сельскагаспадарчых плошчах, вяршынi высокiх дрэy злёгку пагойдвалiся, чыстая трава не хавалася пад пластом пылу, мiма прабег зусiм здаровы заяц, якi не ведаy пра тое, што здарылася з людзьмi. Усё было па-сапраyднаму прыгожа i жыва. Палiна хацела спадзявацца, што так будзе i далей, наперадзе, што жыццё iх сустрэне y iншых населеных пунктах. Але як толькi электрычка перасекла чыгуначны прыпынак «Уза», на палях i лугах з'явiлася мноства чорных плям. Выпаленыя кругi, памерам з аyтамабiльнае кола, былi паyсюль. Яны хаатычна знаходзiлiся адзiн ад аднаго, пры гэтым не дакраналiся адзiн да аднаго. Некаторыя з iх яшчэ пускалi чорны дым. Тое самае было i y лесе. Кругi, нiбы сляды ад чорнай пячаткi, былi паyсюль. Ствалы павольна тлелi y чырвона-чорных вуглях, у месцах, дзе, як лазерам, зрэзала дрэва. Суседнiя вёсачкi yсеяныя цёмнымi роyнымi кругамi. Людзей не вiдаць, толькi хатнiя жывёлы, чорна-белыя каровы, рэдкiм статкам мiтуслiва бегалi ля драyляных платоy.
Калi электрычка праехала прыпынак «Зялёны Востраy», Мiкалай тут жа yбачыy удалечынi дарослага чалавека, якi стаяy на шпалах i энергiчна размахваy рукамi. А за iм, за незнаёмцам, ляжаy перакулены цягнiк, якi моцна пашкодзiy рэйкi. Усе шэра-блакiтныя вагоны сцiснулiся i пераплялiся на шляху, як купка дроy для вогнiшча. У той жа момант Палiна не глядзела наперад, яна yткнулася y карту, нават не для таго, каб нешта даведацца цi з чымсьцi зверыцца, а каб спакойна паразважаць над тым, што стала з ёй пасля дотыку iстоты. Яе смутнасць i моцнае хваляванне yтваралi цяжар у сэрцы – яна разумела, што з гэтым трэба неяк змагацца.
Мiкалай апусцiy галаву да панэлi кiравання, сiльнымi рукамi ён пацягнуy тармазны рычаг на сябе. Электрычка зменшыла хуткасць, i да таго яшчэ, кантактныя правады страцiлi забеспячэнне транспарта токам.
Палiна адчула, як шпарка скiдалася хуткасць, як яе крыху схiлiла наперад. Яна прыбрала ад сябе карту i, паглядзеyшы наперад, усё стала зразумела – далей iм не праехаць. Перашкода на шляху, у выглядзе збiтых вагонаy, пераконвала яе y гэтым.
Электрычка yсё блiжэй наблiжалася да аварыйнага yчастку, павольна кацiлася як шарык. Хлопец быy упэyнены, што iх транспарт спынiцца своечасова. Ён уявiy гэта y галаве, нiбыта разлiчыy хуткасць i сiлу тармажэння.
– Спынiся! – з назапашанай энергiяй крыкнула дзяyчына.
– Зараз! Усё будзе! – усклiкнуy ён.
Сабака пазiраy па баках, ён адчуваy напружанне Палiны. Наступiла кароткая паyза yсiх слоy, усе сачылi, як паволi састаy наблiжаyся да поyнага спынення свайго руху. Ну вось, чыгуначны транспарт спынены, устаy ля самага першага вагона, якi сышоy з рэек. Палiна цяжка yздыхнула i строга паглядзела на хлопца, якi зняy усю ахову з твару, паказаy рудавалосую галаву i незадаволена паглядзеy на перашкоду наперадзе.
– Эх, праклён! – узмахнуy ён рукой, – А дзе той…дзе ён? – быццам пытаyся сам у сябе Мiкалай.
Хлопец круцiy галавой, аглядаy усё, што было наперадзе носа электрычкi. Палiна не разумела, каго ён шукае, каго згубiy Мiкола. Ёй прыходзiла думка, што хлопец i сам не здаровы на галаву. Яна думала так, бо была не толькi напалохана, але i спрабавала гэтым сябе абаранiць. Ды i наогул, пра што толькi не думала Палiна, уяyляць дрэннае i накручваць сябе яна добра yмела. Як толькi яна завяршала адну думку, нараджалася другая.
– Каго ты шукаеш? – спытала Палiна y хлопца.
– Чалавека! Ён жа быy на шляху, перад тым, як я пачаy скiдаць хуткасць. Ты ж бачыла, як ён размахваy рукамi, – сур'ёзна сказаy Мiкалай i стаy збiраць сябе да выхаду.
– Нiкога я не бачыла! – заявiла дзяyчына, працягваючы гучна казаць, нiбы не заyважала, што шум ветру знiк з кабiны.
– Як ты магла не yбачыць? Можа y цябе зрок дрэнны… Ён жа стаяy вось тут, перад гэтым вагонам, насупраць нас. Я бачыy яго ля гэтага цягнiка, у светлым адзеннi. Ён стаяy удалечынi, i размахваy рукамi, размахваy чырвонымi сцяжкамi. Як ты магла не заyважыць гэтага?! Магчыма, ён адышоy у бок. Так, давайце yсе выходзiць. Яша, iдзем, за мной!
Сабака саскочыy з крэсла i таропка пабег за хлопцам. Палiна пастаяла пару секунд, паглядзела наперад, як бы шукала чалавека, а затым склала карту i змясцiла яе y кiшэню шэрага заплечнiка. Яна падышла да адчыненых левых дзвярэй першага вагона, каля якiх, ужо на зямлi, стаяy Мiкалай. Хлопец спусцiy Яшу да зялёнай высокай травы, пасля чаго, дапамог спусцiцца Палiне. Усе трое адчувалi, як праyдзiва, па-летняму, пякло сонца. Дзяyчына адкрыла твар, вызвалiла яго ад празрыстых акуляраy i ад цёмнай тканiны. Зняла з галавы шырокую зялёную тканiну. І, разам з пальчаткамi, прыбрала yсе рэчы y заплечнiк. Яна паправiла чорныя валасы, i карыя вочы засвяцiлiся ад прыемнага дакранання чыстага паветра да яе светлай скуры. Дзяyчына глыбока yдыхнула водар прыроднай свежасцi, ад чаго прыемна закружылася галава. На секунду Палiна здабыла спакой. Усюды было зялёна i ярка, прырода зноy адкрылася людзям. Птушкi сумна шчабяталi, рэдка казалi пра сябе. Нават чорныя плямы, кругi на зямлi, нiяк не псавалi yсю прыгажосць навакольнага асяроддзя.