Оценить:
 Рейтинг: 0

Нязніклыя

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 >>
На страницу:
5 из 7
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Шэры сухi пясок, мяккi, як бавоyна, хутка абхапiy i схаваy у сабе чаравiкi Мiкалая. Выйшаyшы з хованкi, хлопец усiм сваiм целам прыняy на сябе бушуючую гарадскую буру. Адчуy, як адзенне yшчыльную прыцiснулася да цела. Моцная дробязь, нiбы yраган пустэльнi, атакавала яго. «Хутка ж памянялася надвор'е», – нядобра падумаy Мiкола i паглядзеy налева. У ахоyныя празрыстыя акуляры жвава паляцеy ледзь прыкметны пыл. Рот i нос пры гэтым быy прыкрыты чорнай тканiнай, якая чысцiла, не прапускала змешаны кiсларод, давала беспраблемна дыхаць хлопцу. Пры такiм надвор'i, трэба было значна часцей замяняць тканiну на новую, чым ранiцай цi ж у вечар. Усе астатнiя часткi цела, ад плячэй i да пятак, адчувалi больш густое зборышча шэрага парашка, якi быццам штурхаy хлопца на першы крок. Мiкалай спачатку пiльна разгледзеy вулiцу, а затым пайшоy у бок вакзала. Ён дастаy пiсталет i yпэyнена iшоy наперад. Справа не заканчвалiся легкавыя аyтамабiлi, якiя мiльгалi, хавалiся y лятучых пясках. Спачатку, злева, моцна дзьмуy вецер, ён iмчаyся з боку пустой прасторы i перашкаджаy Мiкалаю. Але як толькi хлопец дайшоy да першага пяцiпавярховага будынка, якi страцiy толькi шэры дах i частку сцен верхняга паверха – стала спакайней, але ненадоyга. Хлопец спяшаyся, хуткiмi крокамi кароцiy цяжкi шлях. Абышоyшы паркоyку, дзе спалi аблезлыя жоyта-белыя кузава маршрутных таксi, ён павярнуy да палаца культуры i тут жа, праз дарогу, замiльгаy чыгуначны вакзал.

Мiкалай падняyся на ганак палаца. Прыцiснуyся да белай сцяны, каля yваходных зачыненых цёмных дзвярэй. Стаяy пад белым маленькiм балконам i нервова глядзеy, цi няма за светлымi, высокiмi, архiтэктурнымi калонамi бадзяжных жывёл. Прыслухоyваyся да шуму ветру, выяyляy староннiя гукi. Але крыкi i выццё не рэзалi голас пясчанай завеi, хлопец выдыхнуy. Сэрца стала стукаць ледзь цiшэй i павольней. Акрамя шэрай гуляючай буры няма нiчога i нiкога. Мiкалай думаy пра тое, як за адну ранiцу змянiлася яго жыццё пасля сустрэчы з Палiнай. Яшчэ yчора ён баяyся адзiноты, песiмiстычна думаy пра паход у далёкi горад, думаy, што y горадзе больш не засталося нармальных людзей. А yжо сёння, у яго ёсць Палiна, а з ёй: з'явiлася матывацыя, адвага, няма чалавечай адзiноты, няма ляноты i апатыi. Яму хацелася хутчэй адправiцца y падарожжа, пакiнуць гэты апакалiптычны горад i пакiнуць усе перажываннi. Ён спадзяваyся, што на фiнiшы iх чакае лепшае жыццё. Ну а пакуль, гэта не зусiм засланяла яго хвалюючы стан душы. Бо зараз яго больш турбавала дрэнная бачнасць. Ён не быy упэyнены y бяспецы. Не хацелася сустрэць наперадзе свайго шляху або на зваротнай дарозе нядобрую iстоту, а потым змагацца з ёй у пясчанай ценявой буры. Хлопец працёр акуляры, збiраyся yжо сыходзiць з-пад балкона, падумваy зрабiць некалькi павольных крокаy, як затрашчала высокая цылiндрычная калона перад iм – Мiкалай зараз жа выбег на ходнiк, як баязлiвы кот. Яго цяжкiя чаравiкi прыцiскалi, рассыпалi i yздымалi яшчэ больш сыпкага пяску. Вецер заyзята падхоплiваy шэрасць i выносiy яе далей. Архiтэктурная калона прыхiлiлася, легла на сцяну палаца, нiбы з-за знямогi вырашыла задрамаць.

Рудавалосы хлопец хутка пакiнуy звязанае з рызыкай месца. Ён прайшоy праз дарогу, памiж пакiнутымi аyтамабiлямi, i падышоy да вакзала. Хлопец з трывогай зайшоy унутр будынка. Тонкi пласт сухога парашка з бетону i цэглы, быy паyсюль. На падлозе хаатычна ляжалi сумкi i чамаданы рознай велiчынi. Разбiтая люстра ляжала там жа, толькi y цэнтры. Памiж першым i другiм паверхам, на лесвiчнай пляцоyцы, бязрукая скульптура Ленiна, чыя правая рука вялiкiмi кавалкамi разляцелася па прыступках. Усе кiёскi, крамкi, заставалiся такiмi, як да знiкнення жыхароy. Вецер разносiy пыл ад незашклёнага акна з боку чыгункi да выхаду y горад i па iншых памяшканнях. Мiкалай паглядзеy уверх. Дах будынка быy у маленькiх дзiрках, над галавой праглядалася чыстае блакiтнае неба. Хлопец дакладна ведаy, дзе яго чакае папяровая карта з найблiжэйшымi вялiкiмi гарадамi, з мяжуючымi суседнiмi краiнамi. Ён хутка накiраваyся туды. У кiёску, сярод газет i часопiсаy, акуратна ляжала рознакаляровая дарожная карта яго роднага горада i карта yсёй краiны. Як толькi хлопец узяy у рукi невялiкi вертыкальна складзены кавалак тоyстай паперы, ён зноy падумаy пра Палiну. Прадставiy яе мiлы твар, прыгожую yсмешку, як пры яго вяртаннi, яна будзе рада яго адважнаму подзвiгу. Затым, прыемныя думкi адпудзiy звонкi стук. Нiбы хтосьцi выпусцiy тонкую жалезную пасудзiну на мармуровую падлогу. Сэрца зноy забiлася хутчэй. Хлопец насцярожыyся, прыжмурыyся, агледзеyся. Побач нiкога. Мiкалай схаваy карту пад адзеннем у вобласцi грудзей, пасля памяняy тканкавую маску на твары i павольным крокам стаy рухацца да цэнтральных дзвярэй вакзала. Як раптам, у лёгкiм скуголеннi ветру прагучаy цвёрды скрыгат. За спiной пачуyся дрыготкi гук. Мiкалай развярнуyся i накiраваy пiсталет на чалавечую скульптуру, на галаве якой, сядзела маленькае, крылатае, чырвонае стварэнне. Незразумелая, бязперая жывёла моцна yчапiлася зубамi y помнiк i гучна згрызала цвёрды матэрыял. Хлопец уважлiва разглядаy раней нябачаную жыyнасць, якая больш нагадвала яму кажан, чым нешта iншае. Яркая афарбоyка быццам паказвала на небяспеку. У гэты ж момант ля параднага yваходу гучна закрычала iншая iстота, ды так, што хлопец на пару секунд аглух. Цiха загуло y вушах. Мiкалай ад нечаканасцi стрэлiy у скульптуру. Чырвоная пляма yзляцела i рэзка схавалася y бушуючай буры. Тады ж, хлопец павярнуyся на звонкi крык i yбачыy недалёка ад сябе бледны высокi сiлуэт, якi хаваyся y бескантрольным дробным пяску. Па невыразнай ценi сiлуэту можна было падумаць, што Мiкалай сустрэy чалавека, гарадскога жыхара. Але з-за моцнага знаёмага крыку, якi прыносiy жах, Мiкалай не сумняваyся, што перад iм быy вораг. Для яго гэта была чарговая сустрэча з iстотай. Пасля двух начэй, калi рэзка памянялася жыццё горада, хлопец пачаy сустракаць iх. Зараз жа iстота не падыходзiла да Мiкалая, а сам хлопец нерухома стаяy з выцягнутымi рукамi, якiя трымалi баявую зброю. Ён не змог дакладна разгледзець мiгатлiвы цень у пясчанай буры, але yяyляy ужо знаёмае непрыемнае аблiчча iстоты. Дзе на гладкай блакiтнай скуры былi белыя yзоры, як тонкiя крывыя лiнii, якiя перапляталiся y знакi. Пры цiхiм надвор'i твар iстоты быy чыстым i ледзь вiльготным. На круглявай галаве не было валасоy, а на белым фоне вочнага яблыка толькi маленькi сiнi круг. Цёмна-шэрыя вусны. Злёгку згладжаныя абрысы носа i вушэй. Істота насiла вiльготнае патрапанае чалавечае адзенне.

Мiкалай успомнiy усе непрыемныя сустрэчы з iстотай. Ад адной, ад самай трагiчнай, з'явiлiся халодныя дрыжыкi, якiя прабеглiся па yсiм яго дужым целе. Вочы хлопца злёгку напоyнiлiся вадой i смуткам. Цэлiyшы y галаву, ён адразу ж стрэлiy. Затым зрабiy яшчэ два стрэлы y бок iстоты. Мiкалай выпусцiy усе тры кулi y худое цела цёмнага сiлуэту. І калi ля yваходу заставаyся стаяць толькi ён, тады хлопец паспяшаyся пазбавiцца ад глыбокiх усхваляваных пачуццяy. Ён зняy чорную пальчатку i выцер вочы, затым роyна задыхаy. Шаптаy: «Гэта была iстота, не чалавек…iстота…я yсё правiльна зрабiy i y гэты раз… Цяпер трэба данесцi карту!» Хлопец хутка выйшаy з вакзала. На хаду, ён правёy сур'ёзным позiркам тое месца, дзе стаяy сiлуэт. Ля yваходу нiкога не было. Цяпер для хлопца галоyным было хутчэй вярнуцца y свой прытулак. Абабягшы палац культуры, Мiкалай чуy далёкiя крыкi iстот, якiя даносiлiся з боку вакзала. Ён не рабiy нiякiх прыпынкаy, бег, спяшаyся, моцна сцiскаy пiсталет. Бура супрацiyлялася, iшла y супрацьход, нiбы змагалася з iм, забiрала сiлы. Калi Мiкалай падышоy да дзвярэй, за якой яго чакалi Палiна i Яша, ён не спяшаyся нацiскаць на кнопку. Хлопец прыжмурыyся счырванелымi вачыма, скрозь мокрыя рудыя вейкi ён выглядваy iстоту. Ён не жадаy, каб у яго новы дом уварвалiся чужыя. Дрэнная бачнасць не сказала яму нi слова, ён нацiснуy на кнопку каля дзвярэй i цвёрдым голасам вымавiy:

– Адчыняй!

Дзверы адчынiлiся. Напалоханы Мiкалай ускочыy у памяшканне, трасучы пыльнай вопраткай, сарваy маску з твару.

– Як ты? У цябе атрымалася? – паспяшалася з пытаннямi Палiна.

Хлопец моyчкi выцягнуy правую руку, не падпускаy да сябе дзяyчыну. Ён хацеy аддыхацца, перш чым нешта сказаць. Спачатку Мiкалай паглядзеy на Яшу, якi рады быy яго вяртанню. Потым зiрнуy на Палiну, на яе прыгажосць. Убачыy: як доyгiя чорныя кучаравыя валасы прыгожа ляглi на плечы, як яны атачалi сабой яе мiлы белы тварык; як хвалююча бегалi цёмныя вочы; як пяшчотна варушылiся яе пухленькiя ружовыя вусны.

– Ты y парадку? – спытала дзяyчына.

– Так. Добра… Я знайшоy карту. Зараз… – сказаy Мiкалай i зняy з сябе брудную вопратку, працягнуy дзяyчыне карту. – Вось. Вось што нам трэба.

– Выдатна! Прабач, але я y цябе тут знайшла шмат чыстага адзення i вырашыла пераапрануцца y зручнае. Цi не занадта вялiка на мне сядзiць. Яшу падабаецца. Ты ж не будзеш пярэчыць? Дарэчы, адкуль у цябе столькi ваеннага адзення?

– Табе пасуе, – з усмешкай адказаy ён, – Тут, непадалёк была крама з вайсковым адзеннем. Вось я вырашыy на yсялякi выпадак узяць з запасам. Я зараз прыбяру пыльныя рэчы, а ты пакуль разгарнi карту.

Палiна з азартам раскiнула паперу на стале. Вадзiла тонкiмi пальцамi па жоyтых лiнiях дарог, шукала вачамi патрэбны маршрут.

Святло замiгацела, задрыжала вельмi хутка, бiла па вачах. А праз хвiлiну згасла, затым праз секунду зноy уключылася, але yжо без асаблiвых адрозненняy. Гэта крыху напружыла i прымусiла задумацца, асаблiва Мiкалая, якi стаy уяyляць свой план не гледзячы y карту. Ён у задуменнасцi падышоy да дзяyчыны, зладжваy у галаве няпросты паход. Палiна зiрнула на яго занадта сур'ёзны твар i спытала:

– Мiкалай, як усё прайшло, як ты схадзiy? Ты, дарэчы, хутка вярнуyся…

– Хутка, але не спакойна. Будынкi руйнуюцца на вачах. Пачвары нейкiя лётаюць, якiх я яшчэ не бачыy. Потым, наткнуyся на iстоту i атакаваy яе першым. Але мне было нескладана дастаць карту. Я i больш складаныя вырашаy праблемы.

– Істота?! – цiха, з нейкай горыччу сказала Палiна.

Унутры дзяyчыны yзнiк неспакой i страх, яна баялася сустрэць нябачаную iстоту. Яна не магла yявiць сабе яе сапраyдны вобраз, затое з лёгкасцю yяyляла i прыдумляла сабе yсякае.

– Глядзi! – паказаy на карту Мiкалай. – Мы не пойдзем па гэтай дарозе, занадта адкрытая мясцовасць… Гэта ж колькi яшчэ па горадзе крочыць. Не, гэта для нас небяспечна. Мы не зможам выйсцi за межы Гомеля. Я прапаную, скарыстацца момантам, пакуль ёсць электрычнасць, i выехаць з горада на электрычцы. Я шмат разоy быy на вакзале, але не адважваyся паспрабаваць завесцi электрычку, праверыць яе. Але яна там сапраyды ёсць! – сказаy ён i стаy вадзiць пальцам. – Вось адсюль мы выедзем, як мага далей, прадоyжым шлях па гэтым кiрунку. Але ёсць адно «аднак»…стрэлкi на чыгунцы могуць згуляць не на нашу карысць.

– Так мы можам спынiць састаy у любы момант i пайсцi пешшу… – дадала Палiна.

– Так. Усё так… Добра. Возьмем за аснову план з электрычкай.

– Дык, а калi будзем выходзiць?

– Ты хочаш зараз выйсцi? Не спяшайся. Трэба сабраць рэчы i старанна yсё абдумаць. Нават калi мы з горада выберамся, нас чакае доyгi, i не думаю, што бяспечны шлях.

Яны яшчэ доyга размаyлялi аб сумесным падарожжы. Пасля доyгiх роздумаy i выстройвання лепшага маршруту – адразу быy пабудаваны план. Якi-нiякi, але yсё ж план, якому яны павiнны будуць строга прытрымлiвацца, каб не губляць час i не натрапiць на складанасцi.

На карце чырвоным маркерам былi пастаyленыя тоyстыя кропкi папаyнення запасаy ежы i пiцця, а таксама абведзеныя месцы адпачынку, начлегу. Адна няроyная чорная лiнiя малявала самы кароткi i лепшы шлях да Бабруйска. Другая лiнiя, была даyжэйшай, была на выпадак правальнай iдэi рухацца па чыгунцы – служыла планам «Б». Кожны з будучых падарожнiкаy, падчас абмеркавання, уносiy свае пажаданнi. Пажаданнi Мiкалая не былi дрэннымi для абодвух, менавiта ён вырашаy, як будзе праходзiць маршрут. А вось пажаданнi Палiны патрабавалi зменаy, больш часу y дарозе. Дзяyчына вельмi хацела yнесцi больш кропак для прывалаy, больш адпачынку, разбiць на адрэзкi вельмi доyгiя дарогi. Гэта б дазволiла ёй не прыгнятаць свой арганiзм, а yпэyнена iсцi наперад. Яна хацела ацалець, быць заyсёды моцнай, на той выпадак, калi прыйдзецца бiцца з iстотай. Гэтае пытанне, аб унясеннi яе змяненняy, патрабавалi большага пераканання. Мiкалаю не хацелася марнаваць час, ён уяyляy дадатковую складанасць, небяспеку не толькi для сябе, але для yсiх. Лiшнi прыпынак мог б прывабiць непатрэбных гасцей, небяспечных ворагаy. Але гледзячы y выдатныя вочы Палiны, якiя замiлавальна прасiлi паслухаць яе, Мiкалай нiбы растаy i yсё ж даy слабiну. Цяпер яны павiнны будуць зрабiць больш прыпынкаy да Бабруйска, чым планаваy Мiкалай.

Раней, калi на Палiну навалiлася вялiкае гора, калi надышоy дзень застацца адной у шэрым халодным горадзе, калi яе сэрца балела аб знiкненнi родных, калi прыйшла думка пэyнасцi таго, што яна адзiны чалавек – яе матывацыя згасала з кожным трагiчным днём. Надзея пра жывых сваякоy тлела i yсё больш упэyнена аддалялася ад яе. Цёмныя думкi неyзабаве ахiнулi яе галаву, парушалi розум. Першыя днi яе адзiноты былi цяжкiмi, яна не прымала рэчаiснасць, яна замкнулася y сабе. Яна не пераставала думаць пра дачку. Не адпускала думка пра яе жывым iснаваннi. Неyзабаве, прыняyшы трагедыю, з'явiлася жаданне зазiрнуць за межы горада, каб даведацца цi ёсць яшчэ людзi. Але страх хутка спынiy i адкiнуy гэтую iдэю. Палiна блукала з смуткам, з стратай i са сваiм згасаючым выжываннем адшукаць дачку. Усё было так, пакуль яна не сустрэла Мiкалая, сапраyднага чалавека. Тады зноy ажыла яе надзея на сустрэчу з роднымi, што яны жывыя.

Мiкалай астыy ад думкi, што яго сваякi i сябры яшчэ жывыя, у яго была на тое прычына так думаць. Перад Палiнай ён яшчэ не адважваyся раскрыць гэты сакрэт. Ён адчуваy яе напорыстасць у голасе, бачыy, як гарэлi яе вочы ад маленькай надзеi, што адрадзiлася. Таму, ён проста пагадзiyся з Палiнай, не жадаючы мяняць яе настрой.

Цяпер трэба было збiраць рэчы i маральна рыхтаваць сябе да сур'ёзных выпрабаванняy. Рыхтаваць сабаку да паходу.

Усiм было страшна i няyтульна ад думкi, што наперадзе можа здарыцца yсё што заyгодна. Але y адрозненне ад Палiны, Мiкалай ужо наглядзеyся на розныя новыя iстоты змяняючага свету. Ён быy гатовы бегчы як мага далей ад iх у бяспечнае месца i думаy пра тое, што будзе гатовы да yсяго, што сустрэнецца на шляху, будзе гатовы даць адпор любой перашкодзе.

Выходзiць вырашылi заyтра, ранiцай. Трэба было добра выспацца, але як можна добра спаць, калi заyтра цябе чакае няпростая дарога? Думкi аб ёй мiмаволi лезлi y галаву. Хваляванне, перажыванне i yяyленне гоняць сон. Нават сабака не змыкаy сваiх рудых вачэй, адчуваy неспакой людзей.

Ноч была маyклiвай, доyгай. Толькi y яе сярэдзiне двое змаглi заплюшчыць вочы.

Ранiцай, завадны гадзiнны механiзм звонка затрашчаy, закрычаy, як шалёны, аб тым, што пара падымацца. Гэта казала, што малазнаёмыя людзi i адзiн сабака, адправяцца y новыя прыгоды. Мiкалай хутка заглушыy раздражняльны гук, двое лянiва yставалi на ногi. Праз гадзiну, добра прачнуyшыся, ужо yсе былi сабраныя. Палiна накiнула на сябе свой невялiкi шэры заплечнiк набiты рэчамi i падышла да радыё. Уключыла яго y апошнi раз. Прыемны мужчынскi голас разборлiва спяваy пра пачуццё суму, лiрычная музыка ахiнала словы спевака, станавiлася сумна на душы. Песня нiбы клiкала да сябе. Здавалася, што яе жыyцом спяваюць у Бабруйску i адтуль транслююць на yвесь свет. Цёпла i меладычна было y памяшканнi некалькi хвiлiн, пакуль радыё iмгненна не змоyкла. У тую ж гадзiну, i святло згасла. Быццам хтосьцi апусцiy рычаг рубiльнiка i электрычнасць знiкла. Дзяyчына yбачыла лёгкае святло, якое прабiвалася скрозь закрытыя вокны, i, з неспакойным пачуццём, адышла y бок, блiжэй да дзвярэй. Мiкалай у гэты час дастаy светлавую палачку з хiмiчным святлом, сагнуy яе i кiнуy у цэнтр памяшкання. Светла-зялёнае святло дапамагло iм бачыць адзiн аднаго. Хлопец пасадзiy Яшу y спецыяльную сумку-пераноску, а затым спiной павярнуyся i накiнуy яе на сябе. Чорны заплечнiк, у якi змясцiлiся толькi самыя патрэбныя рэчы, хлопец павесiy спераду. Рыжую валасатую галаву ён схаваy чорным шырокiм капюшонам ад талстоyкi, якую ён надзеy на голае падкачанае цела. Нiжэй, на доyгiх нагах, нагавiцы цёмны хакi з тонкай шчыльнай тканiны i светлыя, цялеснага адцення, чаравiкi.

У хлопца было два пiсталеты, чатыры абоймы, ён мог падзялiцца з дзяyчынай, але гэтага не зрабiy. Мiкалай быy не гатовы даверыць зброю чалавеку, з якiм правёy так мала часу. Цi yмее яна наогул карыстацца пiсталетам? Якое мiнулае y яе? Як яна выжыла y такi цяжкi i незвычайны апошнi месяц? Ён не дапытваy Палiну, не цiснуy на яе, бо баяyся аддалiць яе ад сябе. Не ведаy, як адрэагуе на яго пытаннi Палiна i цi будзе адказваць на iх толькi праyдай. Мiкалай лiчыy, што будзе лепшым рашэннем пакiнуць зброю пры сабе, а па дарозе даведацца пра дзяyчыну: у паводзiнах, у размове. Сама ж Палiна меркавала, што хлопец знайшоy зброю y мiлiцэйскiх участках i, не турбавалася аб тым, што y яе няма такой абароны.

Усе стаялi перад дзвярамi, накрылi галаву тканiнай. Мiкалай накiнуy капюшон, а вусны i нос схаваy пад чорнай маскай. Дзяyчына прыгожа абматала сабраныя валасы y зялёную тканiну i таксама схавала нiжнюю частку твару пад чорнай маскай. Мiкалаю было цяжка пакiдаць свой бяспечны куток, пакiдаць яго з пачуццём, што ён больш нiколi не вернецца y родны горад. А Палiна, наадварот, спяшалася выйсцi на вулiцу, пакiнуць памiраючы горад i дабрацца да месца, дзе яе чакаюць.

– Ты гатовая? – спытаyся Мiкалай у дзяyчыны.

– Так. Давай жа хутчэй адчынем дзверы, – упэyнена адказала Палiна.

Раптам, непрыемна i звонка, па-новаму заспявала радыё сваiм трэскам. Усе двое тузанулiся ад нечаканасцi. Святло лямпаy замiргацела вельмi хутка. Сабака толькi павярнуy галаву на музыку i паварушыy вушамi. Пасля чаго, хлопец рэзка павярнуyся, падышоy да радыёпрыёмнiка i вырваy вiлку з разеткi. Шум абарваyся.

– Цяпер мо, пойдзем? – спытала дзяyчына.

Палiна шукала новыя прыгоды. Яна была з тых людзей, якiя не сядзелi на адным месцы, не любiлi маркотных i аднастайных дзён. Нават у такi змрочны час, ёй хацелася рухацца, адправiцца y паход. Менавiта таму яна блукала па горадзе не толькi думаючы пра дачку, але i y пошуках чагосьцi новага. І сустрэyшы Мiкалая, яна нi y якiм разе не хацела спыняцца. Бо побач з iм, яна станавiлася яшчэ храбрэй, была гатовая зазiрнуць далей гарадскiх будынкаy. У гэты момант, Палiна, нiбы зусiм забылася пра мiнулае цi ж не хацела yспамiнаць пра яго. Трымала yсё y сабе, ёй так было прасцей.

– Палiна, зараз, калi выйдзем. Ты iдзi за мной, трымайся мяне. Рабi yсё аб чым я цябе прасiy учора. Усё тое, што датычыцца нашай бяспекi…калi ласка, моyчкi рухаемся да вакзала. Нi слоy, нiякiх глупстваy, нiякiх рухаy у бок без асаблiвых прычын ты не робiш. Усё разумееш? – звярнуyся хлопец i сур'ёзна паглядзеy на мiлую дзяyчыну.

– Слухаюся, камандзiр, – хiтра yсмiхнулася яна.

– Добра, iдзем ужо…але строга па плане, – настойваy Мiкалай.

– Мг, – добрая yсмешка не пакiдала яе вуснаy. – Адчыняй ужо.

«Будзе цяжка!» – падумаy ён i адвёy вочы. Адчынiy, расхiнуy дзверы.

Двое ступiлi на вельмi дробны шэры пясок.

V

Ранiца была зацiшная, бясхмарная, цёплая. Пыл спакойна ляжаy унiзе, нiбы яшчэ не прачнуyся, а працягваy цiха спаць. Вялiкiя шэрыя пяшчаныя насыпы яшчэ больш накрылi сабой увесь праспект пасля yчорашняй буры. Зусiм не вiдаць колаy машын, салоны поyныя yсякiм здробненым смеццем. Усё што перашкаджала ветру вольна гуляць па горадзе, сабрала перад сабой масу дробнага сухога пяску. Быццам, як зiмой, пранеслася снежная завiруха i загнала снежную пудру ва yсе вуглы. За мiнулую ноч высокiя будынкi зусiм не змянiлiся, яшчэ больш не сцерлiся, усё гэтак жа, як i yчора, стаялi без дахаy або верхнiх паверхаy. Нi на сантыметр не зменшылiся.

Мiкалай першым ступiy на мяккую паверхню, якая ад кожнага яго кроку абуджалася. Падымалiся i забаyлялiся парушынкi, а пасля хутка асядалi. Хлопец неспакойна азiраyся, кiдаy пiльны погляд па баках. За iм упэyнена iшла Палiна, якая падымала пыл усё вышэй, да сваiх каленяy. Яе чорныя кеды з белымi палосамi i новыя цёмна-зялёныя мужчынскiя нагавiцы, якiя дзяyчына знайшла y часовым доме Мiкалая, хавалiся y гарэзлiвым роi пясчынак. Свае халодныя пальцы рук Палiна схавала y кiшэнi сiняй кофты. З больш спакойным пачуццём яна глядзела на горад, на раскiданыя жоyтыя плямы ранiшняга сонца. Усё вакол грэлася. Дзяyчына прыемна прымала прамянi i думала толькi пра бяспечны шлях. Побач не было тых цёмных ценяy, па якiх маглi блукаць вар'яцкiя звяры. Падумаyшы пра гэта, Палiна паглядала на Яшу, якi бесклапотна сядзеy за спiной Мiкалая. Чорны сабака не вадзiy носам, толькi прыжмурваy вочы, быццам збiраyся заснуць.

Яны iшлi да чыгункi па апусцелай вулiцы. Усю дарогу маyчалi. Кожны думаy аб сваiм. Праходзячы мiма палаца культуры, Палiна кiнула свой погляд на ацалелыя калоны ля yваходу, прыyзняла вочы i паглядзела на iх самы верх, як яны яшчэ моцна трымалiся за апошнюю бэльку даху. Пасля чаго вярнула свае вочы на Мiкалая. А хлопец, трывожна iшоy наперад, ён зусiм не звяртаy увагi на прыгожы будынак, не yспамiнаy той выпадак з падзеннем адной калоны. Ён толькi пачухаy канапаты нос i працягваy у думках разважаць над тым, што чакае iх наперадзе. Але калi б Мiкалай хоць на секунду адвёy вочы на палац, i yбачыy, што yсе калоны роyна стаяць перад iм, гэта б яго трохi напалохала. Закiнула б яму y галаву яшчэ некалькi пытанняy, на якiя ён не адразу б змог адказаць.

Калi яны падышлi да чыгуначнага вакзала, было падазрона цiха. Шырокi галоyны будынак, з ледзь пацёртым дахам, амаль не прапускаy сонечнае святло yнутр, схаваy унутры сябе yсе памяшканнi y халоднай ценi. Іншыя будынкi, якiя знаходзiлiся побач, адкiдалi адлюстраванне цемры i не давалi прамога сонечнага бяспечнага праходу памiж iмi. У ценi, у будынках або каля iх, маглi папросту хавацца драпежнiкi або тыя, каго больш баяyся Мiкалай, тыя каго яшчэ не сустракала Палiна – iстоты. Было вiдавочным рашэннем хлопца не праходзiць па падземным пераходзе да чыгункi. А таксама, небяспечна было прабiрацца па версе, па высокiх лесвiцах, якiя злёгку сцерлi свае вострыя вуглы. Менавiта цяпер Палiна перастала адчуваць нейкую лёгкасць, прыгнятальная абстаноyка прывяла да хвалявання. Яны абышлi вакзал з левага боку, выйшлi на першую платформу.
<< 1 2 3 4 5 6 7 >>
На страницу:
5 из 7

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич