Оценить:
 Рейтинг: 0

Нязніклыя

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 >>
На страницу:
2 из 7
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Якiя яшчэ сабакi?! – нервова сказаy хлопец. – Істота, яна была тут, недзе вельмi блiзка ад нас. Але зараз ужо цiха, не вiдаць i не чуваць яе.

Хлопец з большай упэyненасцю, што вакол iх няма нiкога, падумваy аб тым, што пара б ужо вярнуцца дадому. Ён крыху супакоiyся. А вось Палiна заставалася y тым жа напружаным стане, дзе думкi блыталiся наконт незнаёмца. Яна зноy вярнулася да развагi аб даверы. Бо перад ёй стаяy дзiyны, узброены чалавек, якi не праяyляy да яе нiякай усмешкi i здзiyлення. Паводзiy сябе так, быццам сустрэча з чалавекам у змрочны час была для яго штодзённасцю. Яна не разумела яго. Але прыцягненне i вялiкае жаданне пагаварыць з хлопцам, iшло процiвагай усяму. Яны абодва на хвiлiну задумалiся. А калi Палiна захацела нешта вымавiць, дык хлопец апярэдзiy яе.

– Ты адна? – хутка спытаyся ён.

Гледзячы y яе карыя палахлiвыя вочы, ён жадаy пачуць ад яе толькi сумленны адказ.

Палiна злёгку хлуслiва yсмiхнулася, але затым адпусцiла yсмешку i трывожна сказала:

– Адна…

– Добра, – ён паверыy ёй i дадаy, – Ідзём. Пакуль iстота не вярнулася. Потым будзем знаёмiцца. Ідзi за мной.

Цiхенька i yтойлiва ён вярнуy пiсталет назад, не хацеy больш палохаць дзяyчыну зброяй. Затым прыкрыy нос i рот тканiнай, пайшоy па легкавых аyтамабiлях за торбай, якую раней давялося пакiнуць. Пасля спусцiyся yнiз да ходнiку, устаy ля шматпавярховага будынка. Паглядзеy на Палiну, падаy ёй руку i дапамог далiкатнай дзяyчыне спусцiцца.

– Ідзi за мной. Калi хочаш выратавацца, то не адставай. Ідзем, – сказаy ён i павярнуyся спiной да дзяyчыны.

Хлопец зрабiy пару крокаy наперад, затым павярнуyся.

Палiна заставалася стаяць на месцы, яна не пакiдала пыльную прастору сярод мёртвых машын i дамоy. Не так яна yяyляла гэтую сустрэчу. Яна насцярожана паглядала на незнаёмца.

– Ідзем жа! Нам трэба, як мага хутчэй, пакiнуць праспект, – сказаy хлопец. – Цi я пайду без цябе!

Палiна не да канца разумела, ад каго i куды яны бягуць. А паводзiны хлопца выглядалi праyдзiвымi. Больш за yсё, дзяyчына баялася зноy застацца адной. Таму, ачысцiyшы галаву ад усялякiх падазрэнняy, Палiна пайшла за iм.

Як па лабiрынце, двое хутка прабiралiся па вулiцы вiляючы y транспартных перашкодах. І як толькi яны выйшлi са стоyпатварэння легкавых аyтамабiляy, хлопец вымавiy:

– Трэба перачакаць. Пераканацца, што нас не пераследуюць. Тут ёсць кавярня, непадалёк. Там адседзiмся.

– Так. Добра, – суха адказала Палiна.

Ён рэдка глядзеy на яе, часцей кiдаy свой погляд на гарадскiя шматпавярхоyкi, на цёмныя вуглы i маленькiя вiхуры гуляючага ветру. Адчуваy сябе, як уцякач.

Яны пайшлi далей. Абыйдучы адзiн вуглавы дом, прайшоyшы праз двор, якi быy пусты ад аyтамабiляy, яны выйшлi на дарогу. Перайшоyшы яе, хутка падышлi да кавярнi, якая размяшчалася на першым паверсе пустуючай шматпавярхоyкi. Тут, у франтальнай частцы кавярнi, былi раскiданыя сталы i крэслы, але сама тэраса ацалела. Каля yваходных дзвярэй нiзкарослыя туi схавалi свае зялёныя сукенкi пад шэрым пылам. Хлопец адчынiy белыя дзверы, не прапускаючы Палiну наперад i не ступiyшы за парог, ён прасунуy толькi галаву i агледзеy прастору. Тут не было свежых слядоy на тонкiм пылу i, хлопец увайшоy унутр. Палiна пераступiла вулiчнае меню i yвайшла yслед за iм.

Маленькае памяшканне было yтульным: на сценах вiселi люстэркi i карцiны. Там жа, ля сцен, стаяла некалькi высокiх канструкцый з палiцамi, на якiх былi акуратна расстаyленыя розныя дробныя прадметы. На падлозе карычневыя канапы, белыя крэслы i драyляныя сталы – усё было на сваiх месцах. Лёгкi пыл атулiy спакоем усю кавярню. Тут не хапала толькi людзей: наведвальнiкаy за сталом, ветлiвых афiцыянтаy, жывых зносiн, цеплынi жыцця. Палiна yяyляла, як яшчэ месяц таму тут усё было iнакш: як за дзвярыма шумеy горад, як шматлюдна мiльгалi за шклом сiлуэты.

Тады Палiна зачынiла yваходныя дзверы, павярнула зашчапку. Яны знялi свае маскi, адкрылi твары. Хлопец павольна апусцiy свае рэчы на канапу, так, каб не патрывожыць аселы пыл. Цяпер у яго было значна больш часу, каб пазнаёмiцца з дзяyчынай, даведацца пра яе. Трохi пачырванелыя вочы Палiны i яе стомлены выгляд не псавалi yсю прыгажосць яе мiлага твару. Яна моргала чорнымi вейкамi, разгублена думала пра сваё, у яе было столькi пытанняy да незнаёмца, што яна заблыталася y iх. Хлопец некалькi хвiлiн нясмела разглядаy дзяyчыну, а затым спакойна сказаy:

– Можаш ужо кiнуць…

– Што?

– Сваю зброю. Яна вiдавочна будзе бескарысна супраць iстоты.

– Ах, гэта, – яна зiрнула на доyгую чырвоную трубку. – Я знайшла яе на дзiцячай пляцоyцы, калi разламала сваю бiту аб галаву шалёнага хворага звера. І ведаеш, гэта зброя выдатна падыходзiць для барацьбы супраць дробных вар'яцкiх жывёл. Так што, я яе пакуль пакiну.

– Хм…добра. Мяне завуць Мiкалай.

– Палiна.

– Ну, што ж Палiна… – сказаy рудавалосы хлопец i адышоy да столiка, – Я ведаю, табе хочацца абмеркаваць шмат што, як i мне, але давай гэта перанясем на пазней, на iншы час. Пакiнем усе важныя пытаннi на потым. Добра? Мне трэба засяродзiцца, падумаць аб нашым выжываннi.

Хлопец узяy сурвэткi са стала i працёр iмi мяккую канапу, затым стол.

– Можаш сюды сесцi, а я пакуль буду сачыць за вулiцай з акна… – сказаy ён.

Яна прысела на канапу.

– Добра. Але я не разумею, ад каго мы yцякаем. Мiкалай, хiба не прасцей трымацца сонца, яны ж вiдавочна баяцца прамога сонечнага святла?!

– Выкажу здагадку, што ты кажаш зараз пра мутаваных жывёл. Але я зараз кажу не пра iх… Ты вады не хочаш? У мяне y заплечнiку ёсць.

– Вады?! Не, дзякуй. У мяне ёсць свая, – яна здзiвiлася, як хутка змянiлася тэма iх гутаркi. – Можа, ежа ёсць?

– Так. Але прыйдзецца пачакаць…не хвалюйся, хутка паснедаеш… – прамовiy ён.

«Зноy трэба чакаць. Не люблю чакаць!» – падумала Палiна i адвяла вочы на карцiну, што вiсела на адной з сцен.

– Ну, быццам нiкога, – працягваy сачыць за вулiцай хлопец. – Яшчэ дзесяць-дваццаць хвiлiн, для дакладнасцi, i сыдзем адсюль.

– Куды пойдзем? – спытала яна i паглядзела на Мiкалая.

Пасля яе слоy прагучаy гучны, пiсклявы, страшэнны крык за сценамi кавярнi. Быццам дзiця шалёна закрычала ад пакут. Быццам нехта завыy з глыбокага калодзежа, звонка, i y той жа час глуха, данёсся доyгi адчайны вiск.

Палiна здрыганулася, устала з канапы i выйшла y цэнтр памяшкання. Яна нiколi раней не чула гэты жудасны гук. Сёння, яе эмоцыi, нiбы арэлi, якiя гойдалiся ад лёгкага хвалявання да трагедыi.

– Нi слова! – з прыкрасцю прамовiy Мiкалай.

Неадкладна ён кiнуyся да сваiх рэчаy: накiнуy на плячо заплечнiк, падняy сумку. Пасля падбег да дзяyчыны i моцна схапiy яе за руку.

– Ідзем, – ён пацягнуy яе за сабой.

Двое павольна пакiнулi галоyнае памяшканне, iшлi па вузкiм калiдоры да запаснога выхаду. Тут жа Палiна спынiла хлопца i сказала:

– Што гэта, што за гукi? Што за крыкi? Дзесьцi паблiзу ёсць яшчэ людзi, яны y небяспецы?! Мы павiнны iм дапамагчы!

– Маyчы… Не гавары нiчога…цiшэй. Гэта не людзi, – прашаптаy ён i адпусцiy яе руку, выцягнуy пiсталет. – Хочаш жыць, слухайся мяне.

– Мг… – пагадзiлася дзяyчына.

– Ідзем, – цiха, з лёгкай хрыпатой, прашаптаy Мiкалай.

Яны выйшлi на заднi двор. І там жа спынiлiся. Хлопец агледзеyся. Тут стаялi невысокiя дрэвы, якiя лянiва калыхалi цёмна-зялёнымi галiнамi. Зялёная высокая трава прабiвалася скрозь ападкi пылу i цягнулася да святла. Некалькi машын хавалiся y шэрым змроку, хавалiся y шырокай ценi шматпавярховых будынкаy. У цэнтры двара быy адзiн невысокi будынак, якi змясцiy у сябе некалькi крамак. Ён быy яшчэ з ацалелым чырвоным дахам i зашклёнымi вокнамi.

З-за прахалоднага ранiшняга ветру, якi стаy узмацняцца i праяyляць сваю актыyнасць, пыл прыгожа разлятаyся. З кожнай гадзiнай шэрасць падымалася yсё вышэй i вышэй.

Маладыя людзi схавалi твары. Пераглянулiся.
<< 1 2 3 4 5 6 7 >>
На страницу:
2 из 7

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич