Оценить:
 Рейтинг: 0

Нязніклыя

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 >>
На страницу:
3 из 7
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Мiкалай павярнуyся да дзяyчыны, блiзка паднёс свае схаваныя за тканiнай вусны да яе левага вуха i цвёрда вымавiy:

– Зараз iдзеш за мной. Толькi не азiрайся. Запомнi! Не азiрайся! – цвёрда, па-мужчынску, – сказаy ён.

Хлопец першым перасёк вузкую дарогу, якую замяло шэрым пяском. Ён накiраваyся y бок закiнутай прадуктовай крамы. Палiна бегла за iм, не азiралася, спрабавала не yяyляць жудасную карцiну, як яе штосьцi схопiць за спiну i пацягне. Але страшныя думкi, ад якiх беглi мурашкi па скуры, усё роyна закранулi яе. Здавалася, што нешта вялiкае i вар'яцкае пераследуе, палюе толькi за ёй. Пры гэтым Палiна адчувала незвычайную трывогу i моцны страх. Было вялiкае жаданне трохi супакоiць свае yяyленнi. Вельмi хацелася паглядзець за спiну i пераканаць сябе y тым, што там усё y парадку. Але рабiць гэтага было нельга. Нездарма хлопец двойчы паyтарыy: «Не азiрайся!». Таму, дзяyчына глядзела толькi на яго спiну, верыла яму, бегла за iм.

Шэрая тоyшча пылу, ад знiклых дахаy i верхнiх паверхаy высокiх будынкаy, змяшалася з ветрам i схавала нiжнюю частку чалавечых целаy. Вышэй пояса, рэдкiм натоyпам лёталi лёгкiя парушынкi, якiя прапускалi праз сябе больш святла i кiслароду.

Мiкалай i Палiна хутка перасеклi дваровую пляцоyку, i выйшлi на Прывакзальную вулiцу. Тут жа, за iх спiнамi, зноy прагучаy адзiн страшэнны нядоyгi вiск. А пасля, дзесьцi з правага боку, пачуyся другi, якi быy блiжэй да iх. З-за жудаснага другога крыку Палiна адчула непрыемны звон у вушах, лёгкае памутненне y вачах. А калi дрэннае самаадчуванне адпусцiла яе, дзяyчына паглядзела на Мiкалая, якi перабiраyся па дахах пакiнутых машын на iншы бок вулiцы. Не раздумваючы, яна хутка yзлезла на першы чорны аyтамабiль i, як толькi вырашыла зрабiць шырокi крок наперад, каб скокнуць на наступны дах, яна зноy адчула непакой. На гэты раз, Палiна адчула невялiкую цяжкасць у дыханнi, яна адчула, як часцiнкi дробнага пылу заляцелi y рот. Дзяyчына закашляла. З-за неачышчанага паветра, аслабла. Выпусцiла металiчную трубку з рук. У празрыстай пластмасавай масцы, насупраць носа, з'явiлася маленькая адтулiна, якая прапускала гарадскi пыл i перашкаджала нармальнаму дыханню.

Мiкалай, апынуyшыся амаль на iншым баку вулiцы, нiбы адчуy, што нешта не так з Палiнай. Павярнуyшыся да яе, ён зараз жа вярнуyся назад. Палiна задыхалася ад з'яyлення yжо новых дробных дзiрак у масцы, кашаль узмацнiyся. Тады хлопец апусцiy сумку, зняy чорную пальчатку з правай рукi i, калi дзяyчына yзняла галаву, ён цёплай далонню закрыy бачныя пашкоджаннi. Мiкалай хутка, трывожным голасам вымавiy:

– Удыхнi паветра, нiбы y апошнi раз. Мы неyзабаве будзем на месцы. Удыхнi i калi я прыбяру далонь, затрымай дыханне. Ты мяне зразумела?

Палiна падняла yверх вялiкi палец правай рукi. Яна глыбока yдыхнула, набрала y сябе, як мага больш, паветра. Затым прыбрала руку хлопца i шырокiмi крокамi пайшла наперад, перайшла вулiцу. Мiкалай таксама спяшаyся. Для абодвух было дзiyным, што маска з моцнага матэрыялу стала падводзiць. Станавiлася яшчэ больш неспакойна. Цяпер Палiне было не важна, куды вядзе яе хлопец – хацелася хутчэй схавацца ад пылу i задыхаць на поyныя грудзi.

Яны перайшлi дарогу i апынулiся ля невялiкай будаyнiчай крамы. Вокны якой былi забiтыя тонкiмi лiстамi фанеры i yсякiм iншым цвёрдым смеццем. Сцены перасталi быць белымi ад прыставучага шэрага пылу, якi абляпiy краму з усiх бакоy. На адным баку, уверсе, ледзь праглядалася рэклама. Моцныя чорныя yваходныя дзверы мелi глыбокiя драпiны. Яны былi надзейна зачынены знутры, а каля ручкi, злева, на сцяне, была чырвоная кнопка.

Да крамы першым падбег Мiкалай, ён спусцiy з твару ахоyную тканiну, нацiснуy на кнопку.

– Яша, дзверы! – выразна, па-камандзiрску вымавiy хлопец.

Затым, вярнуyся жудасны гарадскi крык, i Мiкалай зноy паyтарыy, але на гэты раз больш гучным голасам.

– Дзверы! Яша, дзверы!

Знутры пачулiся пстрычкi, дзверы адчынiлiся i Палiна, куляй, першай увайшла y асветленае памяшканне. Мiкалай зачынiy за сабой дзверы, вярнуy замкi y ахоyны рэжым. Дзяyчына адразу ж зняла пашкоджаную маску, далёка адкiнула яе. І, не заyважаючы вакол нiчога, некалькi разоy глыбока yдыхнула. Затым яна хутка задыхала чыстым паветрам, выраyняла дыханне. Тады, Палiна заyважыла перад сабой невялiкага чорнага сабаку з рудымi лапкамi i з сiнiм аброжкам. Добрая жывёла весела сустракала гаспадара i госцю, шустра махала хвастом. Палiна y той жа момант здрыганулася, тузанулася ад нечаканасцi i прыцiснулася спiной да дзвярэй. У яе памяцi прамiльгнулi yсе дрэнныя выпадкi за гэты апошнi жудасны месяц. Выпадкi былi звязаныя з хворымi, вар'яцкiмi жывёламi, якiя накiдвалiся i гналiся за ёй. Мiкалай заyважыy гэты спалох Палiны i паспяшаyся яе супакоiць. Ён выдатна разумеy, чаго баялася дзяyчына, ад чаго яе невялiкiя вочы сталi шырэй.

– Палiна, усё нармальна! Усё добра! Не бойся. Сабака сапраyдны, правiльны, добры. Яша не шалёны звер. Супакойся. Ён такi ж, як i мы. Як ты i я. Здаровы.

Чорны сабака без перапынку махаy хвастом i па-добраму глядзеy на Мiкалая, затым на госцю, потым зноy на гаспадара. Рудыя круглыя вочы жывёлы былi прыгожымi, неслi ласку i цеплыню.

– Варта было б мяне папярэдзiць, – ажыyлена сказала Палiна.

– Калi? – сказаy Мiкалай, пацiскаючы плячыма.

– Добра, я y парадку… Я звыкнуся.

– Тады пазнаёмся. Гэта Яша – мой адзiны сябар, якi yвесь гэты пракляты час ратуе мяне сваёй прысутнасцю з дня y дзень. Табе няма чаго баяцца, ён добры сябар.

– Добра… – прашаптала дзяyчына i адлiпла ад дзвярэй.

– Цяпер, нам трэба павольна зняць з сябе пыльную вопратку. І кiнуць яе вось сюды, – хлопец паказаy на кардонную вялiкую скрыню. – Як пыл асядзе, я yсё ачышчу. Такiя yжо y нас тут правiлы, – усмiхнуyся Мiкалай i працягнуy, – А пакуль, давай-ка мне сюды свой заплечнiк. Пакiнем яго тут.

Ён дапамог Палiне зняць цяжкi шэры заплечнiк з яе далiкатных плячэй, апусцiy яго yнiз, паставiy каля скрынi. Затым, ён пакiнуy свае сумкi побач, пагрузiy брудную вопратку y скрыню, узяy з свайго заплечнiка некалькi рэчаy i паглядзеy на дзяyчыну.

– Палiна, ты прывыкнеш да Яшы. Давай жа, пакiдай пыл ля дзвярэй i падыходзь. А я пакуль пайду, пакармлю сябра, – адышоy ад Палiны Мiкалай i, не змаyкаючы, спынiyся ля маленькага драyлянага стала, – Сёння я знайшоy нешта асаблiвае, мясныя кансервы. Праyда, толькi тры, астатнiя yжо сапсавалiся, уздулiся. Ну, ты ведаеш, як зараз, з прадуктамi iдуць справы. Палiна, ты мяне чуеш? Не саромейся, размяшчайся. Ведаеш, у мяне ёсць яшчэ кансерваваная садавiна. Ты любiш ананасы?

Дзяyчына працягвала стаяць каля дзвярэй, павольна разглядала yсё памяшканне, не спяшаючыся здымала пыльную вопратку. Унутры, маленькi будынак стаy не падобны на будаyнiчую краму, цяпер гэта быy маленькi yтульны домiк, дзе yсё было акуратна расстаyлена на месцах. Тут, недалёка ад Палiны, на кручках вiсела чыстае адзенне, на палiцах знаходзiлiся важныя i ацалелыя iнструменты, а yнiзе, сумавалi банкi з фарбай i вялiкая колькасць пяцiлiтровых ёмiстасцяy з вадой. Далей, у правага краю, тоyсты матрац з чырвона-сiняй коyдрай i падушкай, тут жа карычневы ложачак для сабакi. Лявей цёмны стол i розныя прадметы: ад дробных дэталяy да вялiкiх рэчаy. Было тут i камп'ютэрнае чорнае крэсла, сiнi чамадан i розныя сумкi. Злева двое белых дзвярэй, што хавалi iншыя памяшканнi. На падлозе было занадта чыста i акуратна. Над столлю, у левым далёкiм куце, шумеy прыбор для ачысткi паветра.

Дзяyчына прыбрала пыльную вопратку y скрыню, паказала сябе y зялёнай тонкай цiшотцы, у зялёных нагавiцах i чорных шкарпэтках. Яна працягвала сцiпла стаяць ля yваходных дзвярэй, бегала вачыма па yсiм памяшканнi.

– Палiна?! Ты чуеш мяне? Падыходзь блiжэй, чаго ты там стаiш?! – сказаy рудавалосы хлопец у сiняй кофце i y цёмных нагавiцах.

– Так. Я проста здзiyленая тваiм сховiшчам. Тут столькi yсяго… Мабыць, ты з першага дня тут.

– Можна i так сказаць. Я раней працаваy тут, у гэтым памяшканнi. Праyда, гэта yжо не назваць крамай… Прыйшлося пераабсталяваць памяшканне. Адаптавацца.

Палiна, не адводзячы вачэй ад сабакi, цiха падышла да хлопца.

– Гэта што атрымлiваецца?! Твой сабака адчынiy нам дзверы?

– Так. Яша добра навучаны. Гэта на той выпадак, каб iншыя не змаглi адчынiць дзверы, уварвацца y мой дом з вулiцы, калi мяне няма. Ты не адказала мне, ты ананасы любiш? У мяне ёсць пару слоiчкаy, – ён адышоy ад стала i адкрыy белыя дзверы, увайшоy у маленькае памяшканне якое нагадвала каморку. – Ёсць яшчэ бульба, праyда яе мала, але мы можам зварыць пару… Ёсць салодкае: цукеркi i шакаладкi. Яны y мяне добра захоyваюцца. Што будзеш?

Хлопец корпаyся y кардонных скрынках, перастаyляy iх, шукаy, чым жа пачаставаць госця. Яму хацелася спадабацца Палiне, ён пералiчваy усё, што знаходзiy. Дзяyчына падышла да дзвярэй каморы i загаварыла:

– Зараз не да ананасаy. Ты казаy пра iншых людзей. Ёсць яшчэ людзi, якiя не знiклi? Тыя, якiя з вулiцы спрабавалi yламiцца да цябе… А тыя жудасныя крыкi, якiя я y першыню пачула…чые яны?

– Давай пазней пра гэта пагаворым. Добра? У нас шмат часу. Табе б спачатку памыцца. Валасы вунь, якiя…y пылу. Прывядзi сябе y парадак. Суседнiя дзверы. Там ёсць вада, я збудаваy невялiкi душ. Ты разбярэшся, што i як там працуе, на самай справе там усё лёгка. Павернеш кран i, вада пойдзе. Там i цёплая ёсць. Толькi не занадта захапляйся, – адказаy хлопец i yзяy у рукi невялiкую папяровую скрынку.

– Ах, крута, што y цябе ёсць душ з цёплай вадой!? Я зараз з задавальненнем яго наведаю. Але, ад размоy, ад маiх пытанняy ты не сыдзеш.

– Нiкуды не дзенуся, адкажу на yсе.

Дзяyчына адчынiла дзверы, зiрнула на душавую. Затым адышла, узяла yсялякiя рэчы з свайго заплечнiка, сярод якiх быy завостраны нож з цёмна-зялёнай рукаяткай. Яна схавала яго y чыстым адзеннi i хутка пайшла за дзверы. Палiна не на yсе сто працэнтаy давярала Мiкалаю, бо яна ледзь ведала гэтага чалавека. Але таксама, яна не змагла выстаяць перад душавой i таму, амаль не думаючы, паспяшалася вымыць цела.

III

Замiргалi лямпачкi над столлю. Мiкалай быy устрывожаны тым, што за два апошнiя днi збоi сталi часцей. Быццам нешта намякае на тое, што святло вось-вось зусiм згасне. «Толькi не зараз.» – падумаy хлопец, упрыгожваючы стол ежай. Святло больш не сваволiчала, пакiнула ззаду yсю трывогу прысутных.

Палiна доyга не выходзiла, яна атрымлiвала асалоду ад цёплай вады, якая награвалася ад электрычнасцi. Яна нiбы ажывала, адчувала свабоду, быццам змывала з сябе yсю цяжкую ношу.

Але калi прыйшоy час выходзiць да Мiкалая, дзяyчына схавала невялiкi нож у кiшэнi чыстых чорных спартыyных нагавiц. Яна адчувала yнутры сябе недавер да яго, пужлiвасць.

Палiна выйшла y чорным спартыyным касцюме, якi добра падкрэслiваy яе стройную постаць i высокiя грудзi. Чыстая цёплая скура твару yмомант адчула прахалоду паветра. Холад, як ток, хутка прабегся па yсiм целе i iмгненна знiк. Чорныя кучаравыя валасы блiшчалi ад белага святла, маленькi акуратны нос злёгку паружавеy з-за цёплай вады. Дзяyчына пасля прыняцця душа адчула асалоду, прыемную слабасць.

Хлопец яе сустрэy з зачараваным поглядам i, захапляючыся яе прыгажосцю, паклiкаy да стала. На маленькай прамавугольнай плоскасцi ляжала неабчышчаная, гарачая, вараная бульба, дзве банкi мясной кансервы, адкрыты слоiк кансерваваных ананасаy, шакалад i адзiн яблык.

Палiна спачатку паглядзела на сабаку, якi адпачываy на ложку з закрытымi вачыма, вiдаць, спаy. Затым дзяyчына асцярожна прысела на адзiнае крэсла, спакойна паклала на стол свой завостраны нож i гэтак спакойна сказала:

– Цяпер расказвай, хто ты такi i цi ёсць яшчэ людзi y горадзе. Адкуль тут электрычнасць? І пра жудасныя крыкi не забудзься.

– Добра. Але ты хоць падсiлкуйся. Ты еш, а я табе yсё раскажу.

– А ты што, сам есцi не будзеш? – апусцiла чорныя бровы Палiна i ледзь прыжмурылася. – Спачатку, ты паспрабуй.

Яна вельмi хацела есцi, i тое, што было на стале, спакушала выдалiць голад.

– Ха, ты мне не давяраеш?! Разумею. З твайго боку гэта правiльна. Але зараз усё выправiм, – адказаy з усмешкай хлопец i патрошку пакаштаваy кожны прадукт.
<< 1 2 3 4 5 6 7 >>
На страницу:
3 из 7

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич