Оценить:
 Рейтинг: 0

Нязніклыя

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 >>
На страницу:
4 из 7
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Пасля хвiлiннага маyчання, дзяyчына напала на ежу. А Мiкалай, стаy адказваць на пастаyленыя пытаннi.

– У тую ноч, у першы чорны месяц, да таго, як адбылося нешта дзiyнае, я падпрацоyваy у бары. Першы час, усё было, як звычайна: грала музыка, шумелi наведвальнiкi, прыходзiлi замовы. Ну а праз гадзiну…людзi застылi. Усе, акрамя мяне… Яны каля хвiлiны стаялi нерухома, я спачатку разгубiyся, а потым выйшаy у залу. І людзi, як табун, усе хутка выбеглi на вулiцу. Нiбы iх хтосьцi паклiкаy або спалохаy. Яны не штурхалiся, не крычалi. Без панiкi маyклiва адышлi. Калi y бары застаyся толькi я…я адчуy неспакой, не адпускаy пустую шклянку з рук. Я пайшоy следам за iмi. Хацелася паглядзець, куды yсе yцяклi. «Можа нешта на вулiцы здарылася?», падумаy я. Але там нiчога i нiкога. Пусты горад. Начныя лiхтары згаслi y раз. Не праглядальная цемра акружыла мяне. Цiшыня палохала. А над горадам навiс месяц, дакладней, яго контур. Як кальцо. Магчыма, зацьменне цi нейкая iншая з'ява закрывала яго тады. Карацей, была такая ж цёмная ноч, як учора цi тыдзень таму. Толькi бляклае святло месяца, у абрысе круга, i не адной зоркi. Сувязi не было. Электронiку yсю выключылi. Я правёy пры свечках усю ноч у бары. Ну а пад ранiцу, гарадское святло хаатычна замiгцела. Вулiцы, дамы, зайгралi святлом, як навагоднiя гiрлянды. Потым святло ацiхла… Але y горадзе па-ранейшаму не душы. Я пабег дадому. Праз пару кварталаy пачуy шматлiкiя сiгналы машын, а пасля yбачыy людзей, якiя спяшалiся кудысьцi, уцякалi ад чагосьцi. Тым днём рабiyся хаос, нiхто не адказваy мне, куды яны з'язджаюць. Толькi крычалi на мяне: «Ратуйся! Ратуйся!» Ад чаго? Я не разумеy. Як зараз, памятаю iх страх у шалёных вачах i yвесь спалох унутры сябе. Я не змог дазванiцца да родных, нiякай сувязi не было. Я не ведаy, што мне рабiць…гэта жудаснае замяшанне палохала мяне… Халера, цяжка y душы, цяжка нават цяпер пра гэта казаць…

Палiна пакiнула ежу i, адчуваючы сум, сказала:

– Мне гэта знаёма. Пасля той ночы, у першую ранiцу, я страцiла сувязь з бацькамi i з сястрой. Калi муж шаптаy пра нейкае выратаванне, я трымала дачку за руку i не адпускала тэлефон…мы селi y машыну адправiлiся y бацькоyскi дом, але там нiкога не было, толькi адчыненыя, насцеж, уваходныя дзверы. Мы вярнулiся y аyтамабiль, працягвалi кудысьцi ехаць, а затым спынiлiся, трапiлi y скопiшча машын. Я не ведала, куды мяне вязе муж, ён паводзiy сябе вельмi дзiyна, часта шаптаy нешта. Я yключыла мясцовае радыё, якое чамусьцi яшчэ працавала, жаночы голас усё паyтараy пра самавыратаванне, пра тое, што трэба хутчэй з’язджаць з горада. Я з раздражненнем, у страху, абдымала дачку. Мы прастаялi y дарозе цэлы дзень, амаль не ехалi. Муж не хацеy пакiдаць машыну i пешшу пакiдаць горад. Потым вечар. І так хутка сцямнела, за iмгненне вулiцы сталi чорнымi. У той момант я перастала чуць, мае вушы заклала, а цела i зусiм перастала слухацца мяне, быццам ператварылася y жэле. Я перастала адчуваць, гаварыць. Больш не адчувала дотык дачкi. Тады, у цемры, я страцiла яе, сваю дачку Марыю… Было пакутлiва страшна, хацелася крычаць, шукаць дзiця, але… Я праседзела на заднiм сядзеннi аyтамабiля да ранiцы. У вынiку мой муж, мая дачка, як i yсе, хто быy побач, знiклi. Гэта было жудасна… Я адна засталася стаяць у здзiyленнi, сярод кiнутых машын… Я страцiла яе…сваю маленькую прынцэсу… – Палiна недагаварыла, слёзы хутка скацiлiся з счырванелых вачэй па яе далiкатнаму твару.

Мiкалай апусцiy галаву, пачухаy рыжае шчацiнне на левай шчацэ. Ён успомнiy пра бацьку, аб адзiным родным чалавеку. Палiна выцерла сумныя вочы ад вiльгацi, ёй хацелася хутчэй пагаварыць пра нешта iншае, i яна спытала:

– А ты адкуль?

Хлопец падняy галаву, паглядзеy на Палiну.

– Я жыy у далёкiм раёне, у Валатаве. А бар быy у цэнтры. А асноyная праца была тут, у гэтым памяшканнi…

– А чаму ты застаyся тут, а не дома? Твой дом стаy разбурацца?

– Ды не, на пачатку, горад жа не знiкаy. Але там ужо было небяспечна, было шмат iстот, гэтых стварэнняy. Мне здавалася, што я толькi адзiн выжыy, не ператварыyся y слiзкую, гiдкую iстоту. Я yцёк i схаваyся тут. А там, дома, я прабыy дзесьцi тыдзень i звалiy. Набраyся я тады розных прыгод. Не ведаю, як я яшчэ выжыy. Але, як толькi я абжыyся тут, я здабыy хоць нейкi спакой. Толькi зрэдку стаy наторкацца на няyдачы. І yяyляеш, да нашага знаёмства, дзесьцi сем дзён я быy упэyнены, што я дакладна апошнi, хто выжыy з нашага горада. Я так думаy, шчыра кажучы, пакуль не сустрэy цябе.

– Пачакай, а пра каго ты казаy? Тады, раней, i вось зараз пра iх згадаy, пра якiх iстот? Я цябе не разумею.

– Ты што не сустракала нiкога да мяне?

– Жывёл толькi, хворых жывёл… Ты першы чалавек, якога я сустрэла за гэты доyгi месяц.

Зноy замiгцела святло y невялiкiм памяшканнi. Палiна трохi адцягнулася, а затым сказала:

– Дзiyна, што за гэтыя днi я так нiкога не сустрэла… Хоць я абышла yвесь горад. Дарэчы, я ж i тут была, каля твайго новага дома. Я хадзiла тут у першы тыдзень пасля таго, што здарылася, мабыць, таму мы з табой размiнулiся. Ты быy яшчэ там, на iншым канцы горада… А ты ж не пра жывёл казаy, калi згадваy iстот?! Той страшэнны крык, гэта былi яны, пра iх ты кажаш?

– Так, пра iх. Дзiyна, што ты не сустракала iстот. Я б сказаy, што табе пашанцавала. Не, ну калi б я сустрэy цябе хоць бы на другi тыдзень, то мне б пашанцавала… А вось iстота, гэта жудасць. Непрадказальная, моцная, бясстрашная. Яна ростам, як я цi ты, але выглядае непрыемна. Я спрабаваy прыдумаць ёй iмя, а потым, як бы прывык называць па-простаму – iстота. Я не сустракаy iх занадта шмат, бачыy i бiyся з iмi не толькi y першы тыдзень. Яны, то па адным, то па двое хадзiлi y маiм мiкрараёне. Потым натоyпамi, акупавалi раён, i я перабраyся сюды. Уладкаваyся, змiрыyся з адзiнотай i выжываннем. Тут нiколi не было iстот, у гэтай частцы горада. Але, я сустракаy iх, хiба толькi адышоyшы далей ад свайго прытулку, калi шукаy прадукты. Крамы з прадуктамi станавiлiся yсё далей i далей. Сёння, ты знайшла мяне, а iстота yжо побач. Магчыма, яна сачыла за табой…

– Мне падалося, што ты абвiнавачваеш мяне, у тым, што я прывяла да цябе…iстоту, якую я i y вочы не бачыла?!

– Ды мне пляваць на iстот. Я цябе нi y чым не абвiнавачваю, проста кажу аб тым, што яны цяпер захоплiваюць увесь горад.

– Я амаль месяц блукала па горадзе, але толькi сёння yпершыню пачула крыкi i даведалася пра iстот. Дзiyна гэта yсё… У цябе тут так светла. А адкуль электрычнасць? За першы ж тыдзень усе адключылася.

– Тут, каля чыгуначнага вакзала, яшчэ ёсць электрычнасць. Праyда збаiць yжо, якi дзень. Нават радыё працуе, шыпiць часам, але бывае, што грае музыка, паyтараецца толькi адна песня. Вось лiтаральна yчора, яно зашумела, затрашчала, а затым зноy змоyкла. А пасля маyчання, скрозь перашкоды, загаварыy малады мужчынскi голас. Я блiжэй падышоy да хрыпаты. Хтосьцi казаy. Казаy, быццам на iншай мове. Але я прыслухаyся i разабраyся, пачуy зварот, якi гучаy неяк так: «Увага! Усе хто чуе гэта! Усе хто выжыy! Чакаем вас у Бабруйску. Увага! У Бабруйску! Бабруйск – горад для тых, хто выжыy!» Учора блiжэй да ночы яшчэ паyтаралася гэтае паведамленне. І сённяшнiм ранкам. Зараз, уключу табе, сама паслухаеш.

Мiкалай дастаy з-пад падушкi маленькае чырвонае радыё. Падключыy яго да разеткi i тут жа затрашчаy круглы чорны дынамiк. Затым хлопец выцягнуy доyгую антэну i паставiy прадмет на палiцу, як мага вышэй. Зайграла песня:

«…І не звяртаючы yвагi грому,

Хачу я бачыць твае прамянi!

Каб апынуцца каля дому

І цалавацца ля ракi…»

Мiкалай усмiхнуyся i паглядзеy на дзяyчыну радаснымi вачыма. Палiна павольна yстала з-за стала, калi пачула першыя радкi.

– Я нiколi раней не чула гэтую песню, – сказала яна i падышла блiжэй да хлопца.

Яе вусны yздрыгнулi. Музыка расслабiла душу, былое напружанне знiкла на некалькi хвiлiн. Яна не думала больш пра недавер да Мiкалая, не думала пра iстот. Палiна вызвалiла шкодныя думкi з пасткi памяцi, прыслухоyвалася да выканаyца. Унутры з'яyлялася цеплыня.

Радыё перапынiла цiшынёй мужчынскi голас выканаyца, змоyклi музычныя iнструменты. Нi слоy, нi гукаy. Дзяyчына паглядзела на Мiкалая, у яе карых вачах адбiвалася цёмная думка. Палiна замерла y чаканнi пачуць нейкiя словы ад хлопца. Пачуць ад яго, што зараз прагучыць зварот. Але Мiкалай адразу паказаy незадаволены твар, адвярнуyся i з прыкрасцю вымавiy:

– Ну, вось. Цяпер зусiм сцiхла…

Хлопец пакруцiy антэнай. Зноy зашыпела радыё, як гук залевы. Пачуyшы толькi шум i трэск перашкод, Палiна стала яшчэ больш прыслухоyвацца, чакала той самай аб'явы, пра якую так шчыра i жыва казаy Мiкалай. Толькi шыпячы фон, нiбы рой пчол, нiчога больш не выдаваy. Дзяyчына адышла ад радыё, вярнулася да стала з засяроджаным позiркам. Яна yспомнiла пра дачку, вельмi моцна паверыла y надзею яе адшукаць.

– Гэта дакладна! Мы не апошнiя людзi. Мы ж знайшлi адзiн аднаго, значыць i iншыя аб'ядналiся. Нам трэба y Бабруйск! А што калi яна там?! Не, яна дакладна там! Мая дачка Марыя. Мы павiнны, як мага хутчэй, накiравацца да яе, у Бабруйск! Мне трэба туды, – задуменна, з вялiкiм iмкненнем казала Палiна, папраyляючы свае мокрыя валасы.

Мiкалай прыглушыy радыё, затым выключыy яго. Ён бачыy, як ззяла дзяyчына ад таго, што з'явiлася надзея. Прачытаy па яе выразе твару, што яна поyная рашучасцi пакiнуць Гомель, нават больш, чым ён сам. Хлопец прамаyчаy, прапусцiy усе пытаннi Палiны i прысеy на ложак, пагладзiy сабаку. Затым, ён зноy паглядзеy у ажыyленыя вочы дзяyчыны i сам заразiyся яе yпэyненасцю. «Вось яна, магчымасць вярнуцца да людзей!» – падумаy ён i вымавiy у слуг iншыя словы:

– Нам трэба прыдумаць, як дабрацца да Бабруйска. Патрэбен план. Я не раз падумваy пра тое, што наш горад можа зусiм знiкнуць…i што я буду рабiць потым?! Мне y галаву прыходзiлi думкi перабрацца куды-небудзь, паглядзець, што робiцца за межамi Гомеля. Але я yсё адкладаy, спадзяваyся, што yсё гэтае невытлумачальнае трызненне спынiцца. Але неяк сур'ёзна я не разглядаy свой сыход, баяyся, што за горадам будзе яшчэ горш, чым тут, баяyся загiнуць хутчэй, чым дабяруся куды-небудзь. Але калi я пачуy па радыё зварот, гэта стала для мяне, як першы крок да выратавання. Я вырашыy усё добра прадумаць, час у мяне быy. Запасы i дах пакуль таксама ёсць. Гэта ж трэба будзе пераадолець дзесьцi палову краiны. А гэта не малая адлегласць, ад Гомеля да Бабруйска…

– Так, ты маеш рацыю. Трэба yсё добра абдумаць, а галоyнае, хутчэй. Бо калi мы будзем марнаваць час, то паветра можа стаць яшчэ бруднейшым. А ежа, яшчэ хутчэй стане знiкаць з палiц, будзе псавацца… Вунь, шматпавярховыя дамы, таксама бурацца. За гэтую ноч адразу некалькi паверхаy знiкла, прама нада мной. І, як ты казаy, iстот тут становiцца больш. Можа вось ён, наш шанец пакiнуць горад?! У цябе ёсць карта? Пашукаем у ёй самы кароткi шлях.

– Няма. Няма папяровай. Была электронная, але сама разумееш, батарэйкi y першыя ж днi хутка страцiлi свой зарад, ператварылiся y парашок. Я абышоy усе крамы электронiкi, што былi паблiзу, хацеy нешта змайстраваць, але няма такой батарэi, што трымала б зарад. Сёння я планаваy прайсцiся па аyтамабiлях, знайсцi нешта вартае, а затым наведаць чыгуначны вакзал… Дарэчы, там дакладна павiнны быць карты з паперы. Зараз я туды схаджу, пакуль не сцямнела. Я yжо бываy там, таму, я хутка, – захапiyся планам Мiкалай.

– А як жа твой квадракоптар? Я бачыла, як ты яго запускаy сёння ранiцай. Як ён мог працаваць? – пыталася Палiна.

– Гэта быy груган, кружыy над мной. Прыстаy. Куды я, туды i ён. Але потым адстаy ад мяне, калi я схаваyся ад яго y будынку. Атрымлiваецца, ты мяне знайшла дзякуючы птушцы?!

– Не зусiм. Я i твой сiлуэт бачыла, – казала яна, – Я хачу з табой пайсцi, па карту!

Хлопец ужо стаяy ля выхаду. Ён збiраyся i рэфлекторна, злёгку yсмiхаючыся, глядзеy на Палiну.

– Не! Не варта, – казаy ён, спяшаючыся да вакзала. – Заставайся тут. Адпачнi. Я не ведаю, дзе i як ты правяла мiнулыя днi, але табе варта застацца тут. Паклапацiся пра Яшу цi хутчэй, ён пра цябе паклапацiцца. Пазнаёмiцеся блiжэй. Бяры тут што хочаш, еш, што хочаш. Усё роyна нам сыходзiць. Так што, збiрай сумкi, шукай усё неабходнае. Я yпэyнены, ты не з тых, хто будзе рабаваць мяне, не з тых, хто задумаy дрэннае. Заставайцеся тут. Так будзе бяспечней для цябе.

Мiкалаю хацелася спадабацца дзяyчыне, таму ён гатовы быy дзялiцца з ёй усiм i iсцi на рызыкоyныя подзвiгi.

Палiна трывожна паглядзела на сабаку, затым падняла вочы на хлопца i сказала:

– Асцярожна…

Мiкалай быy ужо y чорнай вопратцы. Ён схаваy сваю лёгкую yсмешку пад маскай, абаранiy вочы будаyнiчымi шырокiмi акулярамi. Хлопец кiyнуy i хутка выйшаy з памяшкання.

Яша y той жа момант ускочыy, падбег да дзвярэй, сеy насупраць iх i стаy чакаць гаспадара.

– Спадзяюся, ён вернецца. Тут жа недалёка… – спакойна сказала Палiна гледзячы на адданага сабаку, нiбы казала гэта яму.

Яша сядзеy смiрна, ён не паварочваyся на звонкi голас, толькi злёгку паварушыy левым чорным вухам.

IV

У гэтую гадзiну сонца толькi злёгку кранала сваiмi прамымi прамянямi галаву Мiкалая, усё больш цёплае святло растваралася y цяжкiм паветры, у прахалодным парыве шкоднага ветру, якi быy змрочным i непрадказальным. Да сярэдзiны дня летнi цёплы вецер яшчэ больш узмацнiyся. Ён раззлавана гнаy шэры пыл ва yсе бакi, шумеy i гарэзаваy на кожным вуглу, хаваy усю дробязь, што yпала да самай зямлi. Грозны вецер лётаy, нiбы страцiy увесь свой спакой i злаваyся толькi на аднаго Мiкалая. Ён дражнiy хлопца моцнымi парывамi, калi той толькi з'явiyся на вулiцы. Шчодра абсыпаy яго цела дробнымi пясчынкамi.
<< 1 2 3 4 5 6 7 >>
На страницу:
4 из 7

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич