Капернiк у Гарце
Яyген Аснарэyскi
Кнiга вершаy. У выданне yвайшлi паэма «Капернiк у Гарце», аyтарскiя тэксты песень i yнiкальны паэтычны пераклад рыфмаваных подпiсаy да палатна «Танец смерцi» з манастыра брыгiтак у Гродне.
Капернiк у Гарце
Яyген Аснарэyскi
© Яyген Аснарэyскi, 2023
ISBN 978-5-0059-4618-8
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Капернiк у Гарце
Траса была разбiтая
i кажуць у Гарце дарогi пясчаныя.
Халера ясна, як мне забыць выгляд вёскi Зайчаны?
Бум i бам, вось тут i вось там,
Я yжо доyга качуся па yзгорках
Варта прызнаць, што гэты паход
Не абяцае даход.
***
Пах мокрай травы.
Вецер яе калыхае
Быццам бы смок.
Яшчэ адзiн лог.
Шэрага неба баранi рог
Зрабiць назад разварот?
Вярнуцца?
Гатэльчык гiдкi…
Кузьва, куды вас нясе
Пан Мiкалай Капернiк.
Як бы yзяць i прачнуцца?
Усё ж разварот?
Праехалi тысячны ельнiк.
І yсё ж коцiм у горад
коцiм цiхенька y горад.
***
Не! Дарогi y асноyным не з пяску.
***
Я yжо бачыy карцiнкi мясцовых паселiшчаy
І таму раскажу…
Верш пра амаль любы тутэйшы горад
***
Тут на пляцы, што y цэнтры
Жыве бальшавiк
І гэта кажа нам вельмi шмат.
І зараз я i сам думаю, што yжо набыy занадта доyгi язык.
***
Гэта быy бадзёры верш.
Амаль прыпеyка расiйская.
А тут гавораць
Што я на нямецкай павiнен пiсаць
І што я ж зусiм не паляк.
***
І yвогуле, гэта iх справа.