***
Зiмою тут стыне многае, нават сэрца маё y вельмi цёплай
кватэры.
***
Ха-ха, як нi дзiyна я рады
І яшчэ палюбiy чорны хлеб i кашу.
Рады…
i ад шчасця крычу як баншы.
Гэта цымес.
Люблю iрландскi фальклор.
Пiва Гiнэс, але не польскае.
Я ж крыху Улiс.
А y мясцовых тут лепшае лiдскае.
***
Нават храмы тут абароннага тыпу,
Як гаворыць адна паэтка мясцовая.
Апропо: мясцовая лiтаратура такая слабая, што нiбыта нават
i клёвая.
***
Я тут зняy кватэру
Жыву i не ною.
1000 лайкаy,
Гартажылстрою.
***
Пра прыроду мясцовую толькi санетам.
***
Як вечар i маркотная каза
Прыемныя палi i нават воды
На шчасце тут не водзiцца гюрза.
О, гэта радасць казачнай прыроды!
Ну, што б мне тут такога напiсаць?
Калi ты yвечары iдзеш дадому y гмах
То дрэвы y дварах даюць пазнаць
Што могуць шолахам наводзiць страх.
Вось так тут лiсце шэпчацца з табой.
Няхай ты не палюбiш цуда-травы.
Ах, можа быць не чутны тут прыбой.
Яго пачуеш, з'ехаyшы y выправы.
Шчэ не нап'юцца тут пустой вадой.
У чорных вёсках горкi вадапой.
***
Ну i зоркi шукаю тут.
Я ж астраном, ясна халера.
Зорка ёсць сапраyды.
Чырвоная! Бах!
Якi цiкавы выпадак!
На каралеyскiм замку.
На шпiлi высокiм
Ну, адным словам…
Калi ты гуляеш з мясцовай паненкай