Хлопчыкi i дзяyчынкi
Яyген Аснарэyскi
Хлопчыкi i дзяyчынкi – кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод iншых, хлопчык сiрата часоy БНР, беларускамоyны мiлiцыянт, жонка чыноyнiка, настаyнiца лiтаратуры, якую абвiнавачваюць у дзiyным злачынстве, габрэй, што рашае вярнуцца на радзiму продкаy – Беларусь, беглы шызафрэнiк, якi размаyляе з помнiкамi Ленiну, стары дзед з лясной глушы i бяздомная дзяyчына. Усе гiсторыi складзеныя y пазл, i галоyнае тут не персанажы, а краiна, якая вымалёyваецца на iх фоне.
Хлопчыкi i дзяyчынкi
Яyген Аснарэyскi
© Яyген Аснарэyскi, 2019
ISBN 978-5-4496-5845-6
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Яyген Аснарэyскi
Хлопчыкi i дзяyчынкi
2019
iнтро
Неяк я – валасаты фiлосаф Марк, i адзiн просты пiсьменнiк – мой знаёмец, сядзелi на плоце. Нам крыху замiнаy калючы дрот, а над намi тырчала высокая тэлевежа. А вось перад нашымi вачыма маячыла старая машына. Выдатная карцiна, наогул. І вось мой сябар пiсьменнiк пытае мяне:
– Скажы, Марк, чым мы зоймемся сёння? Мы ж не будзем зноyку круцiць твае пэйсы?
– Не, вядома, – сказаy я. – Сёння я раскажу табе восем iстэрый… ой, гэта значыць гiсторый.
– Так гiсторый цi iстэрый?
– Можна сказаць i так, i так, – адказваy я.
– Ну давай, расказвай, – сказаy мне мой сябар просты пiсьменнiк.
Максiмка
Добры дзень, дарагiя мае! Кланяюся yсiм тым, хто чытае гэты сшытак. Завуць мяне Максiмка Багушэвiч. Ад нараджэння мне адзiнаццаць гадкоy, а нарадзiyся я y 1907 годзе, каля Гродна. Тата кажа, што я цямлiвы не па гадах i што мне трэба шмат чытаць i вучыцца прыгожа пiсаць. Часам ён жартуе, што я, можа быць, стану пiсьменнiкам. Мне насамрэч вельмi падабаецца пiсаць i ад таго я вырашыy весцi дзённiк. Для гэтай справы тата даy мне свой сшытак. Ён вельмi добры i вялiкi. Я мяркую, калi-небудзь сшытак гэты хто-небудзь прачытае i таму напiсаy, што кланяюся таму, хто яго чытае.
13 сьнежня, год 1918
Мой тата yжо месяц таму прапаy. Пайшоy у лес па дровы, i не вярнуyся дадому. Іншых родных у мяне няма, таму i адправiлi мяне y прытулак. Прытулак гэты займае манастыр святых Барыса i Глеба. Стаiць ён на гары над самым Нёманам, якi я вельмi люблю. Раней мы лавiлi y Нёмане рыбу з маiм старэйшым братам Лёвушкай. Лёвушка казаy, што Нёман – наш бацька, а потым смешна махаy рукамi i паyтараy вельмi грозным голасам: «Бацька!» Рыбы, бывала, выцягвалi шмат. Аднойчы злавiлi нават велiзарнага шчупака. Казаy Лёвушка, што гэты шчупак паyпуда вагой. Я дык браць яго баяyся. Вельмi yжо y яго была страшэнная морда. А Лёвушка смяяyся з мяне. Лёвушка мой загiнуy на вайне з немцамi. Цяпер у мяне толькi тата.
20 снежня, год 1918
У прытулку yбачыy я сцяг. Белы, а пасярэдзiне чырвоная паласа. Вiсiць ён на самой браме. Нiколi такога не бачыy, але мне ён чымсьцi спадабаyся. У нас ёсць школа, а y ёй выкладае вельмi добрая настаyнiца, якую я клiчу цёткай. Цётка Тэкля Станiшэyская, якая вучыць нас у школе, кажа, што гэта сцяг нашага народа. Я вельмi люблю цётку Тэклю i баюся яе. Адзiн хлопчык сказаy мне, што яна першая настаyнiца, якая вучыць на нашай простай мове. Не ведаю адкуль ён гэта yзяy. Можа быць, хто-небудзь са старэйшых распавёy яму гэта. Мой тата казаy, што я павiнен вучыцца на нашай мове. А мне вось вельмi падабаецца руская мова, але я згодны з татам, што наша мова нам родная да самых касцей, таму што яна ад нашай зямлi i продкаy.
27 снежня, год 1918
Цётка Тэкля казала сёння y школе, што y горад прыехаy важны чалавек i ён будзе цяпер галоyным у краiне, у якой мы самi будзем свабодным народам i гаспадарамi на землях сваiх. Яго прозвiшча Луцкевiч. Я хачу запомнiць гэтае прозвiшча. Цётка кажа, што ён наш вызвалiцель i прарок. Я не вельмi разумею, што такое прарок. Цiкава, што сказаy бы тата.
29 снежня, год 1918
Мы хадзiлi y горад з нашым выхавальнiкам дзядзькам Пашам. Нейкi немец спынiy нас i смяяyся над намi. Ён казаy, што мы маленькi народец i мы павiнны падпарадкоyвацца немцам, а з-за таго, што немцы прайгралi вайну нас цяпер будуць рабiць палякамi. Немец толькi трохi ведаy рускую мову i y яго атрымлiвалiся вельмi смешныя словы. Ды, акрамя таго, ён яшчэ i не вымаyляе р. Дзядзька Паша сказаy нам, што мы не палякi i што ён бы палякаy вешаy, а немцаy усiх да аднаго расстраляy бы. Ён вельмi раззлаваyся, але хутка супакоiyся. У яго ёсць маленькая фляжка, з якой ён п'е самагонку i пасля таго як вып'е – адразу супакойваецца. Мне здаецца палякi нядрэнныя людзi, толькi вельмi ганарлiвыя. Так казаy тата.
1 студзеня, год 1919
Спраyлялi y прытулку Новы год. Я yспомнiy як мы святкавалi з татам i Лёвушкай. Тады тата сам прыгатаваy нам вялiкi пiрог i налiy самаробнага вiна. Я вельмi сумую па таце.
2 студзеня, год 1919
У нас ёсць у прытулку хлопчык, якога завуць Адамас. Прозвiшча яго Казлаyскас. Ён кажа, што хутка Гродна будзе часткай Лiтвы i yсе мы станем лiтоyцамi. Мне ён сказаy, што y яго сапраyднае лiтоyскае прозвiшча i што маё прозвiшча таксама стане лiтоyскiм i я буду звацца Багушавiчус. Дзядзька Паша чуy нашую размову i адказаy, што гэта y мяне сапраyднае лiтоyскае прозвiшча, i што гэта Адамас павiнен быць Казловiчам, а не я Багушавiчусам. Я б не хацеy, каб мяне клiкалi Максiмкас. А мы самi дражнiм гэтага Казлаyскаса мянушкай Мадамас.
15 студзеня год 1919
Мы гулялi з дзядзькам Пашам па набярэжнай ля Старога замка. Там сустрэyся нам нейкi паляк. Яны з дзядзькам Пашам разгаварылiся. Паляк гэты стаy даказваць, што Гродна заyседы было польскiм i хутка зямля гэтая зноy адыйдзе да Польшчы, якая yжо збiраецца з сiламi, каб зямлю гэтую канчаткова забраць сабе. Дзядзька Паша слухаy яго i толькi грозна вырушыy брывамi, а паляк усё казаy нешта. Потым ён стаy размахваць рукамi i нават крычаць, што i Брэст – iх горад, i што Менск – польскi, i далёкi Вiцебск павiнен належаць Польшчы, а не маскалям. А наш дзядзька Паша толькi моyчкi высмаркаyся. Тады паляк стаy казаць, што нiякiх беларусаy няма i што хутка кожны жыхар Гродна павiнен будзе прызнаць сябе палякам, а калi хто не захоча добраахвотна, таго прымусяць. Вось пасля гэтых слоy дзядзька Паша размахнуyся i yдарыy паляка y скiвiцу, ад чаго той адразу yпаy i доyга ляжаy без прытомнасцi. Мы прынеслi з Нёмана вады i вылiлi яму на твар. Хутка пасля гэтага ён ачомаyся. Дзядзька Паша падняy яго пад пахi, даy яму сербануць сваёй самагонкi, сербануy сам, i злёгку штурхнуy паляка y спiну, а той пайшоy па набярэжнай: злёгку хiстаyся i казаy сабе пад нос: «Курва». Пакуль мы iшлi назад у прытулак дзядзька Паша крычаy, што вельмi не любiць палякаy i тады я спытаyся y яго: да якога народу ён сам сябе залiчвае? Дзядзька Паша не адказаy. Тады я спытаy: цi не лiчыць ён сябе беларусам цi тутэйшым? Тады дзядзька Паша сказаy, што ён паляк. Я падумаy: як дзiyна, што дзядзька Паша б'е палякаy i не любiць палякаy, але сам паляк, а ён, як быццам прачытаyшы мае думкi, дадаy, што ён тутэйшы паляк, а гэта нешта зусiм iншае i вельмi адрознае ад паляка.
7 лютага, год 1919
Мы хадзiлi з дзядзькам Пашам на Сянны рынак. Там рабiy выступ нейкi жыд у фуражцы з чырвонай зоркай. Ён казаy, што месца беларусаy у адзiнай сям'i народаy Расiйскай Імперыi, i што цяпер, калi гэтая iмперыя развалiлася, сапраyдную yладу атрымаy просты рабочы народ. Ён махаy рукамi i крычаy: «Мы славяне! Нас не знiшчыць клас рабаyнiкоy-паноy!» Людзей было шмат, але яны yсе адыходзiлi ад жыда далей i рабiлi выгляд, што яго не заyважаюць.
19 лютага, год 1919
Сёння самы шчаслiвы дзень майго жыцця! Вярнуyся мой тата! Аказваецца, калi ён быy у лесе, на яго напалi немцы марадзёры i сталi патрабаваць грошай, а калi ён сказаy, што y яго нiчога няма, яны яго збiлi, парэзалi нажом i знялi з яго yсю вопратку i абутак. Тата думаy, што памрэ i yжо не yбачыць мяне, але яго падабралi нейкiя людзi з вёскi, якая была побач з лесам. Тата доyга хварэy, а яны яго выходжвалi i цяпер ён нават i не ведае, як iм аддзячыць. Цяпер я yжо не y прытулку. Тата забраy мяне y маленькую кватэру, якую зняy на тыя грошы, што зарабiy да вайны. Аказваецца, закапаy ён iх у нейкiм лесе.
1 траyня, год 1919
Мы з татам жывем цяжка, але з iм мне значна лепш, чым у прытулку. Я б хацеy трапiць на магiлу Лёвушкi, але не ведаю, дзе яна. Цяпер у горадзе кiруюць палякi, а наша радзiма цяпер Польшча.
25 траyня, год 1919
Я бачыy незвычайны сон. Як быццам на месцы манастыра, у якiм быy наш прытулак, пабудавалi дзiyны дом, з крывымi сценамi i статуяй каня над уваходам. Я быy yнутры i бачыy, што гэта падобна на вельмi вялiкi тэатр. Я адзiн раз быy з татам у тэатры i мне спадабалася. Дык вось, у гэтым тэатры выступаy нейкi чалавек, а на сцэне вiсеy вянок з чырвонай зоркай. Чалавек казаy, што галоyнае гэта братэрскi саюз… i тут я прачнуyся…
2 чэрвеня, год 1919
Папа паклiкаy мяне i сказаy, што раз цяпер мы жывем у Польшчы, то павiнны стаць палякамi. Ён быy вельмi маркотны, мне нават здалося, што ён можа заплакаць. Але ён не заплакаy, а стаy гаварыць са мной пра польскую школу. Я не хачу y польскую школу, але раз тата кажа, што мне трэба y яе iсцi, значыць – я так i зраблю!
7 траyня, год 1926
Я знайшоy гэты свой стары дзённiк. Шмат гадоy прайшло з таго часу, як я пiсалэм до него. Тэраз я амаль увесь час гавару на польскай мове. Цо ешчэ я мог бы додаць сюды. Старая настаyнiца мая – Станiшэyская – даyно памерла. Я пасля польскай школы хачу паступiць да польскага унiверсiтэта. Хачу вучыцца y Варшаве. Жывём мы з татам нядрэнна. Польшча паволi yпрыгожвае, на кшталт Еyропы, наш крэсовы гарадок. Я хачу пакласцi гэты сшытак у бутельку i выкiнуць у Нёман. Можа хто-небудзь калi-небудзь знойдзе гэтыя запiсы. Якiмi б не былi тады людзi, i y якой краiне б нi жылi яны, я мам надзею, што яны будуць любiць свае родныя мясцiны.
Андрэйка
(Мой дзёньнiк у якiм няма дат, бо пiшу па памяцi i даты не памятаю)
Дзверы y кабiнет начальнiка заyсёды выклiкалi y мяне роспач. Так-так, адзiн погляд на iх цёмную, вечна бруднаватую паверхню, адразу ж прыводзiy мяне y стан крайняй нервовасцi. Таму я хацеy праскочыць iх як мага хутчэй. Не надта гучна стукнуyшы y ненавiсную перашкоду, два разы, косткамi пальцаy, я нацiснуy на абшарпаную ручку i рашуча yвайшоy.
– Дазвольце, Аляксандр Бранiслававiч? – спытаy я, увайшоyшы y кабiнет.
– Заходзь, Андрэй. Ну чо, змагар? Ужо бачыy?