***
Я спрабавала yгаварыць Антошыка таксама вучыць гэтую iх мову. Але ён пакуль упiраецца. Хоць кажа, што i так яе ведае. Я папрасiла яго паразмаyляць. Ён сказаy мне: «Я очань добра владзею мовай майго народа, але счытаю, што патрэбна уважаць правы людзей, якия хочуць гаварыць па рускай, тым больш, што гэт гасударственны язык». Мне здаецца y яго атрымалася не вельмi добра. Так што буду спрабаваць яго прымусiць вучыцца.
***
Антошык купiy мне Victoria’s Secret!!!! А-а-а-а!!!! Я проста шчаслiвая. Сказаy, каб я толькi адчапiлася ад яго са сваёй мовай. Ну так i быць, дзеля такога можна i адчапiцца. Пабягу мераць.
***
Я расчараваная. Гэтыя майты так рэжуць мне азадак, што я проста не магу нармальна хадзiць. Ды i станiк мне замалы. Але яны такiя прыгожыя!!! Што ж рабiць? Як вось вырашыць такiя праблемы? Як крыyдна…
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: