6
Нямцоy з’явiyся y Верацеях напрыканцы лета 1939 года. Нiхто яго не ведаy, вяскоyцы толькi пасмяялiся з дзiвака, якi заняy пусты, непрыстасаваны для жылля дом збяднелых шляхцiцаy Пурхiневiчаy i аб’явiy сябе iх родзiчам. Людзi памяталi нашчадка Пурхiневiча, царскага афiцэра, якi апошнi раз наведваyся сюды падчас Грамадзянскай вайны. А гэты белы як лунь чалавек быy больш падобны на валацугу i нiчым не нагадваy шляхцiца. Адразу y вёсцы пачалi прападаць куры, i сiвагаловага куралова спаймалi на крадзяжы. Паддаyшы «шляхцiцу» добрых кухталёy, верацееyскiя мужыкi выгналi злодзея з вёскi, але праз тыдзень ён быy тут як тут, ды не адзiн, а з цэлай ротай чырвонаармейцаy – пачалося yз’яднанне Усходняй i Заходняй Беларусi. Нямцоy зноy засялiyся y стары дом i нейкi час хадзiy з высока yзнятай галавой. Мужыкi пабойвалiся помслiвых зласлiвых агеньчыкаy, што заyсёды, быццам якая хвароба, iскрылiся y вачах сiвога, i, каб не наклiкаць на сябе бяды, талакой адрамантавалi шляхцiцаy дом, зашклiлi вокны, узнавiлi плот. Усе чакалi, што Нямцоy будзе нейкiм начальнiкам пры новай уладзе, але той зрабiy нечаканае – пайшоy у царкоyныя старасты. З гэтага часу жыy цiха i непрыкметна, да yлады ставiyся насцярожана, нават з бояззю, што асаблiва падабалася yпаyнаважанаму старшыне мiлiцыi Шаyчуку, якi, здавалася, нiколi не злазiy са спiны чорнага танканогага жарэбчыка i, праязджаючы мiма пакорлiва схiленай паставы царкоyнага старасты, ганарлiва адказваy на прывiтанне.
Толькi ж канфуз з уладай адбыyся, як Нямцоy нi стараyся быць непрыкметным. I yсё праз Тузiка, невялiкага, але зласлiвага рудога кудлача з адным вухам. Другога вуха не было, ад яго застаyся толькi пакалечаны агрызак, па yсiм вiдаць, сабака згубiy яго y бойцы. Гэты Тузiк некалi прыбiyся да хаты Нямцова, ды так i застаyся, пашкадаваy аднавухага царкоyны стараста, не прагнаy. Дый самому стала жыць весялей. А адбылося вось што. Неяк прыехала y Верацеi раённае начальства агiтаваць за yступленне y калгас. У школьным двары праходзiy сялянскi сход, i Нямцоy не вытрымаy, таксама прышкандыбаy паслухаць, а следам прысунуyся i Тузiк. Начальства, як i належыць, сядзела за доyгiм сталом, сярод iх быy начальнiк НКУС Купрэеy. Людзi з раёна yсхвалялi калгасы, гаварылi прыгожа i шмат, а верацееyцы толькi згодна кiвалi галовамi ды пераглядвалiся мiж сабой, i калi прапанавалi падаваць заявы, мужыкi запанурылiся, прыцiхлi, засмалiлi махорку. Цiшыня над школьнай палянай зацягвалася, рабiлася грознай, трывожнай, нават злавеснай. Спахмурнела начальства, асаблiва Купрэеy: сядзiць надзьмуты, што iндык, i толькi зыркае, спапяляе цяжкiм, затоена-лютым позiркам верацееyскiх мужыкоy. I невядома, чым скончылася б гэтая маyчанка, каб не аднавухi кудлач. Ён з самага пачатку неадчэпна круцiyся пад сталом, ля ног начальнiка НКУС, i, калi Купрэеy бесцырымонна адпiхваy, усё роyна вяртаyся, назойлiва абнюхваy боты, якiя бударажылi сабачую нюхаyку. Калi раптам на паляне yсталявалася мёртвая цiшыня, Кудлач расцанiy гэта па-свойму i yпэyнена yзняy лапу на блiскучы хром… Дружны выбух смеху yзняy з вясковых могiлак у неба чорную хмару варання, людзi за сталом, нiчога не разумеючы, паyскоквалi са сваiх месцаy. Першым ачомаyся Купрэеy. Ён з усёй моцы садануy Тузiка нагой, аж той падляцеy у паветра, i не паспеy аднавухi прызямлiцца, як грымнуy стрэл…
«Вось што чакае ворагаy народа!» – крыкнуy Купрэеy i, хаваючы y кабуру наган, руля якога яшчэ дымiлася, шматзначна, прыдзiрлiва паглядзеy на верацееyцаy. А калi начальнiк НКУС даведаyся, чый сабака, то прыгразiy i Нямцову.
Лейтэнант ведаy гэтую гiсторыю, яе «па сакрэце» пераказвалi yсiм, хто прыязджаy служыць пад камандай Купрэева, але цяпер, iдучы з вiнтоyкай напагатове, ён ухвалiy маёраву прадбачлiвасць, бо царкоyны стараста i сапраyды аказаyся ворагам народа, агiтуе сялян супраць савецкай улады i калгасаy. А пра тое, што ён варожы агiтатар, стала вядома з пiсьма, праyда, непадпiсанага, якое атрымаy начальнiк НКУС. I вось цяпер яны выконваюць загад арыштаваць царкоyнага старасту Нямцова.
Сяржант прыставiy карабiн да сцяны i, калi нахiляyся да шыбы, стукнуy брылём фуражкi аб шкло. Чалавек у пакоi адразу паменшыy святло y газнiцы, замiтусiyся, вялiкi цень захiстаyся па падлозе над знятымi дошкамi, пачуyся металiчны звон.
«Вось дурань!» – вылаяyся y думках сяржант i садраy з галавы фуражку, але ад акна, праз якое прабiвалася палоска святла, не адышоy. Яго ахапiла нервовая yзбуджанасць, ён раптам усёй сваёй iстотай адчуy, што павiнна адбыцца нешта вельмi важнае, надзвычайнае. Глуха бiлася y грудзях сэрца, ажно аддавалася y скронях, у кончыках пальцаy, а y роце перасохла, неймаверна хацелася пiць.
У гэты момант лейтэнант грукнуy у дзверы, i адразу цень на падлозе спынiyся, зрабiyся напалову меншым. «Сеy на табурэтку», – здагадаyся сяржант i намацаy халодную рулю карабiна. Чалавек у пакоi сядзеy нерухома yсяго якую хвiлiну, потым ён павялiчыy святло, ужо не тоячыся, закашляyся, гучна затупаy па падлозе, i y наступны момант сяржант убачыy парослыя чорным валассём рукi, якiя паднялi яшчэ адну дошку падлогi i апусцiлi y схованку нейкую скрынку. Мiльганула сiвая галава царкоyнага старасты i знiкла y чорнай зяпе падзямелля. Дзе i калi Нямцоy вылез са схованкi, сяржанту не было бачна, але раптам дошкi, быццам пад уздзеяннем невядомай чароyнай сiлы, адна за адной ляглi на сваё месца, па iх некалькi разоy туды-сюды прайшлася рука з венiкам. А яшчэ праз хвiлiну на гэтым месцы сталi стол i дзве табурэткi.
Лейтэнант нецярплiва загрукаy у блiжэйшае да сяржанта акно, але Нямцоy азваyся толькi пасля таго, як замаскiраваy схованку.
– Хто там? – нарэшце нервова спытаy царкоyны стараста, спадзеючыся, што гэта хто-небудзь з тутэйшых.
– Адчыняй, Нямцоy! – кляцнуyшы затворам карабiна, пагрозлiва крыкнуy сяржант, якi yжо стаяy побач з лейтэнантам.
– I без глупства, хата акружана, – успомнiyшы, што ён тут галоyны, пайшоy на хiтрасць лейтэнант. – Калi што якое задумаy – страляем без папярэджання.
На нейкi момант запанавала цiшыня.
– Няма куды мне yцякаць, – скiдваючы цяжкую засоyку, прабурчаy Нямцоy, – i баяцца няма каго, даyно перажыy свой страх…
Нарэшце дзверы расчынiлiся, i на парозе yзнiкла сутулая постаць Нямцова з учарнелай газнiцай у прыyзнятай правай руцэ. Ён, прыжмурыyшыся, адначасова з надзеяй i страхам сiлiyся разгледзець няпрошаных гасцей, але, убачыyшы людзей у НКУСаyскай форме з вiнтоyкамi напагатове, паспешлiва адвёy позiрк i, унiкаючы глядзець на «гасцей», паволi павярнуyся i пашкандыбаy у хату. Пры святле газнiцы Нямцоy выглядаy гадоy на семдзесят, хаця паyгода таму яму споyнiлася шэсцьдзесят. Асаблiва y гэтую хвiлiну старыла ссутуленая спiна, але y прыземiстай, шырокай постацi адчувалася насцярожана-ваяyнiчае напружанне, ён, быццам лясны звер, адчуваy небяспеку кожнай клетачкай арганiзма. Гэтае напружанне перадалося i лейтэнанту, якi раптам уявiy, што Нямцоy можа y любы момант крутнуцца i запусцiць у яго газнiцай. Нават у носе непрыемна заказытаy прыкры пах газы. Ён, канешне, паспее стрэлiць, але што, як загарыцца адзенне?
Лейтэнантава трывога быццам перадалася сяржанту.
– Стой, дзед! – рэзка скамандаваy ён i, калi ссутуленая постаць спынiлася, скоса зiрнуyшы на yсхваляванага начальнiка, выдыхнуy: – Кругом!
Адна смертаносная чорная руля yперлася Нямцову y грудзi, другая y жывот. Ад гэтага дотыку гаспадар хаты знерухомеy, халодныя, лiпучыя мурашы хваляй прабеглi па спiне, перахапiла дыханне.
– Стаy газнiцу на падлогу, – працягваy камандваць сяржант.
Нямцоy няспешна, па-старэчы крактануy, паставiy лямпу i, перасiльваючы сябе, паблажлiва yсмiхнуyся:
– Што гэта вы, хлопцы, раптам замiтусiлiся?
– Пагавары y мяне… – сяржант балюча тыцнуy руляй карабiна Нямцову y жывот. – Ураз у распыл…
– Цяпер рукi yгору i два крокi да сцяны, – урэшце yспомнiy пра свой начальнiцкi абавязак лейтэнант i, калi Нямцоy падпарадкаваyся, кiyнуy сяржанту: – Абшукай.
– Ха-ха-ха! Кулямёт у штанах! – нервова рагатнуy царкоyны стараста, i гэты грудны смех быy больш падобны да рыку загнанага y пастку звера.
«Пяць гадоy iшоy сюды, – адчайна шукаючы выйсця, думаy Нямцоy. – Перажыy усё, што толькi можа вынесцi чалавек. Вужом круцiyся, лiсiцай звягаy, абы толькi выжыць i дайсцi. I на табе, у апошнi момант гэтыя зялёныя смаркачы тыцкаюць зброяй… Патрапiлi б вы да мяне гэтак гадоy дваццаць таму, я б вам паказаy, дзе ракi зiмуюць… А Пурхiневiч маладзец, перад смерцю не схлусiy… Эх, каб не была хата акружана, я гэтых смаркачоy разарваy бы рукамi, жылы б выцягнуy… Але супакойся, вазьмi сябе y рукi, яшчэ не yсё згублена, нiчога на мяне няма… Прыкiдвайся i yлагоджвай, чакай зручнага моманту, глядзiш, Божа i не пакiне… Адных сутак не хапiла… Учора трэба было даваць лататы, у-чо-ра!..»
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: