– Я i сам толькi потым зразумеy, што мацi сама вiнаватая, старая, даyно за семдзесят перакулiла, – вынес ён свой прысуд.
У гэты момант нечакана сцямнела, наляцеy вецер, захiсталiся, зашамацелi дрэвы, моцна бразнулi незачыненыя веснiчкi, i адразу буйныя кроплi дажджу, спярша зрэдку, нясмела, бы спрабуючы на моц шкло, сыпанулi па шыбах. Смаляк i Шашок, як па камандзе, павярнулi галовы i, утаропiyшыся y вакно, колькi хвiлiн маyчалi, думаючы кожны пра сваё. А дождж з кожнай хвiлiнай мацнеy, i yжо не кроплямi, а суцэльнай сцяной лiy з неба. Раптам чорныя хмары напалам рассекла крывулiстая страла-маланка, i yслед грамыхнула раз, другi, трэцi i пакацiлася па небе i зямлi Перунова каляснiца, ды так, што, здалося, рассыплецца на дробныя кавалачкi гэтая веранда i yвесь дом.
– У мiлiцыi мне сказалi, што яны вядуць следства, – быццам мiж iншым зазначыy Шашок i сеy у крэсла насупраць Смаляка.
Следчы разумеy, да чаго вядзе гаворку субяседнiк, i адказваць не спяшаyся, быццам i не чуy. Ён паволi дастаy з кiшэнi пачак цыгарэт.
– Можна?
– Смалiце, – абыякава махнуy рукой Шашок i, выцягнуyшы з шуфляды стала попельнiцу, упершыню yсмiхнуyся: – Сам не смалю, а для гасцей трымаю.
– Ведаеце, Станiслаy Мiкалаевiч, – афiцыйным тонам прагаварыy госць, – пасля таго як Казiмiра Францаyна трапiла y аварыю, мяне не пакiдае пачуццё вiны.
– А Вы тут пры чым? – адразу насцярожыyся Шашок.
– У тым уся i закавыка, што быццам бы i нi пры чым, – разважаy Смаляк, – але ж у аварыю яна трапiла y той жа дзень пасля размовы са мной.
– Ну y Вас i работка! – з палёгкай выдыхнуy Шашок. – Так можна абвiнавацiць сябе ва yсiх злачынствах, якiя здзейснiлi людзi, што да таго сустракалiся з вамi…
– У нечым Вы маеце рацыю, але ж у дадзеным выпадку Вы, паважаны Станiслаy Мiкалаевiч, прымусiлi мяне засумнявацца y раней прынятых рашэннях.
– Я ж казаy, што y бальнiцы на мяне найшло нейкае насланнё, не памятаy сябе, як казалi медыкi, стрэс… Разумееце? – амаль закрычаy Шашок.
– Вы супакойцеся, я не пра тое, – прыпальваючы цыгарку, вёy сваё Смаляк. – Проста мне прыйшлося на пэyныя сiтуацыi паглядзець пад iншым вуглом, напрыклад, пераасэнсаваць сам факт паступлення y пракуратуру ананiмкi i заявы, у якiх сцвярджаецца, што Альховiк памёр не сваёй смерцю. А пляменнiкi нябожчыка б’юць у званы, ужо i вiнаватага знайшлi – Вярбiцкую.
– I што з таго? Мы тут нi пры чым.
– Я y гэтым таксама yпэyнены, але калi дапусцiць, што Казiмiра Францаyна нешта ведае? – Смаляк наyмысна зрабiy невялiкую паyзу: – Мог жа Альховiк перад смерцю ёй нешта даверыць?..
– Нiчога яна не ведае! – ускочыy на ногi Шашок. – Не yблытвайце нас у гэтую справу! – кiнуy ён i, разважаючы аб нечым сваiм, мiтуслiва затупаy па верандзе. – Усё, што здарылася з мацi, – недарэчнасць, так склалiся абставiны. Следчы з мiлiцыi паказваy мне таго Цвiркуна, я яго бачыy: рукi трасуцца, тузаецца, бы ненармальны, балбоча чортведама што i yвесь час плача. Хiба такi можа забiць? – ён плюхнуyся y крэсла i yпершыню без боязi паглядзеy Смаляку y вочы. – Не, не здольны такi чалавек на забойства!
– А Вярбiцкая? – насцярожана спытаy Смаляк.
– Вярбiцкая? – недабразычлiва перапытаy Шашок.
– Так, Таццяна Фёдараyна.
Пасля гэтых слоy надоyга запанавала цiшыня. Смаляк не прыспешваy субяседнiка, цярплiва чакаy, што ён скажа, якую дасць характарыстыку. Нарэшце Шашок, быццам вiнавацячыся, паглядзеy на следчага, кашлянуy у кулак i шматзначна, па-блазенску усмiхнуyся:
– З выгляду яна, канешне, жанчына ладная, як кажуць, усё пры ёй… Толькi… – ён зноy замаyчаy, вiдавочна збiраючыся з думкамi i падбiраючы патрэбныя словы. – Толькi занадта крутая.
– Не разумею, – падаy голас Смаляк, – што гэта азначае?
– А азначае тое, што свайго Вярбiцкая не yпусцiць, хоць бы yзяць гэтага старога скнару Альховiка, акруцiла, як хлопчыка.
– Вы яе добра ведаеце? – губляючы цярпенне, незадаволена спытаy Смаляк.
– Зусiм не ведаю, толькi са слоy мацi, i бачыy разы два, не болей.
Смаляк зразумеy, што размовы не атрымаецца. Ён устаy, прайшоyся па верандзе, прыпынiyся ля дзвярэй i падставiy далонь пад струмень дажджавой вады, што сцякала з даху.
– Вось i пагаварылi, мне пара.
– Куды y гэткi лiвень, перачакайце, – паспешлiва прагундосiy Шашок i, крыху памаyчаyшы, дадаy: – Я тут прыгадаy, як Вярбiцкая на другi цi трэцi дзень пасля пахавання Альховiка вельмi крута, – ён з непрыхаванай злосцю вымавiy апошняе слова, – узялася гаспадарыць, узарвала ва yсёй хаце падлогу, вырашыла пераслаць. Але не паспела, наляцелi пляменнiкi нябожчыка, прывезлi чалавека з суда i справу з рамонтам прыпынiлi. Я да таго, што не бабская гэта справа, старая падлога яшчэ б сто гадоy праслужыла. Я, праyда, хацеy перакупiць тыя дошкi, дык не прадала, сказала прадасць пасля таго, як стане законнай гаспадыняй, пасля суда, значыцца.
Раптам Шашок спынiyся на паyслове i гучна паклiкаy дачку. Дзверы з веранды y хату адразу рэзка прачынiлiся, быццам дзяyчынка толькi i чакала, калi бацька яе паклiча, i на парозе з’явiлася Кацярына, адной рукой трымаючыся за дзвярную ручку, а другой адхiнуyшы жаyтаваты цюль. Яна моyчкi, панура i непрыязна з-пад iлба глядзела на бацьку.
– Мы нiкуды не едзем, – пiльна yзiраючыся y твар дачкi, глуха скамандаваy Шашок.
Ён хацеy яшчэ нешта сказаць, але дзверы рыпнулi, i дзяyчынка гэтак жа хутка знiкла, не сказаyшы нiводнага слова. Шашок устрывожана паглядзеy на Смаляка i, убачыyшы здзiyленне следчага, пачаy паспешлiва i блытана апраyдвацца.
– Пасля няшчаснага выпадку з бабуляй Кацярына стала як не свая, ёй трэба змянiць абстаноyку. Сёння хацеy адвезцi на вёску да цешчы, але ж пасля такога дажджу дарогi, пэyна, развязло, не даеду.
– Пакiну Вам сваю вiзiтоyку, – згаджаючыся, кiyнуy галавой Смаляк, – магчыма, спатрэбiцца, – у гэты момант позiрк зачапiyся за бальнiчны клунак, i ён вярнуyся да стала. – Мне б яшчэ агледзець рэчы Казiмiры Францаyны.
Шашок адразу замiтусiyся, хутка развязаy клункi i пачаy выкладваць перапэцканае крывёй i пяском матчына адзенне. Смаляк расчынiy невялiкую чорную сумачку з адарваным рамянём i перакулiy. На стол вывалiлiся падрапаны карычневы кашалёк, насоyка, выкарыстаны квiток на праезд у гарадскiм транспарце i самапiска. На квiтку дрыготкай рукой зялёным колерам былi напiсаны лiчбы, па yсiм бачна, тэлефонны нумар. Следчы склаy рэчы y сумачку i яшчэ раз пашкадаваy марна патрачаны час.
5
Цiхая чэрвеньская ноч усяго на некалькi гадзiн асланiла зямлю шэрым, цёмным пакрывалам i, як толькi зрэдку наляцiць непаслухмяны вятрыска, адразу зашамацiць лiсце, загойдаюцца вершалiны дрэy старога лесу. Нечакана над самай галавой вухне пугач, недзе непадалёк трэсне пад нагамi невядомага звера галiнка, i тады насцярожыцца, застрыжэ вушамi белы канёк, што запрэжаны y фурманку. А праз хвiлiну зноy цiшыня – адно дробны прыглушаны тупат па мяккiм пяску ды аднастайны шоргат колаy на лясной дарозе. У фурманцы двое. Разгледзець iх немагчыма, i толькi калi адзiн зацягваецца папяросай, на iмгненне пакажуцца чорныя невялiкiя вусы, асвечаныя чырвоным агеньчыкам, у другога месяц добра высвечвае за плячыма вiнтоyку. На абодвух вайсковыя фуражкi. Яны едуць моyчкi. Лес пакрысе радзее, вось ужо i палявы пералесак. Фурманка казачным прывiдам выплывае з цемры i адразу трапляе y бялюткi хiсткi туман, якi цягнецца з лугавiны.
– Хутка будзем на месцы, – па-начальнiцку гаворыць той, у якога за плячыма вiнтоyка, i адразу, бы пацвярджаючы ягоныя словы, недзе yперадзе забрахаy сабака. Другi, што кiруе фурманкай, сонна кiваецца i, хутчэй па звычцы, цмокае на каня, якi не звяртае yвагi на гэтыя «цмокi», бо звыклы да начных вандровак.
– Сяржант, прачнiся, – сiпiць чалавек з вiнтоyкай i груба пiхае вазнiцу y бок. – Спецыяльна праз лес кругаля далi, не хапае яшчэ праспаць хату папоyскага прыхвасценя.
– Нам з Буланком усё адно, адкуль заязджаць, – незадаволена буркнуy сяржант i, пстрыкнуyшы пальцамi, выкiнуy недакурак. – Служба такая, можна сказаць, начная, – расцягваючы словы, дадаy: – Прывозiм… Адвозiм…
– Пагавары y мяне, – зласлiва шэпча чалавек з вiнтоyкай, – ураз Купрэеву далажу.
Сяржант нiчога не адказаy, быццам i не чуy, толькi крыху мацней нацягнуy ляйчыны i фурманка спынiлася. Ён лёгка саскочыy на зямлю.
– Вазьму каня за цуглi, цiшэй будзе i надзейней, – цвёрда прагаварыy сяржант i выцягнуy з-пад шыняля, што ляжаy у фурманцы, караткаствольны карабiн, закiнуy на плячо. – А Купрэевым мяне, таварыш лейтэнант, не запужаеш, справай нашай мы моцна звязаны… I, каб Вы ведалi, ён мяне тыдзень таму прадставiy да yзнагароды. Як пiць даць, ордэн атрымаю… А царкоyнага старасту не праспiм, я паскуду добра ведаю…
Лейтэнант, убачыyшы сяржантаy лёгкi карабiн, каторы раз пазайздросцiy. Ягоны асабiсты табельны наган учора ранiцай на стрэльбах пачаy даваць асечкi, давялося здаць у рамонт. I вось цяпер ён, лейтэнант НКУС, iдзе на баявое заданне з цяжкай трохлiнейкай, якую yпёр яму Купрэеy.
Нечакана туман скончыyся, i непадалёк, злева ад дарогi над кустамi навiс гмах доyгай будынiны. Сяржант спынiy каня, звёy з дарогi, прывязаy да дрэва i, кiнуyшы добры ахапак свежаскошанай канюшыны, паспяшаyся да лейтэнанта, якi, да нечага прыслухоyваючыся, стаяy ля плота.
– Сабакi няма, – па-свойму зразумеy лейтэнантава напружанне сяржант, – тры днi таму сам начальнiк НКУС пусцiy у распыл…
– Нехта y хаце ходзiць, чуеш? – прапусцiyшы мiма вушэй словы падначаленага, прашаптаy лейтэнант.
I сапраyды, недзе y сярэдзiне вялiзнай будынiны рыпнулi дзверы, i адразу y вакне мiльганула жоyтая палоска святла. НКУСаyцы пераглянулiся i, тоячыся, наyпрасткi па высокай някошанай траве сiганулi да хаты. Вакно было шчыльна завешана з сярэдзiны, i толькi y адным месцы, ля самага падваконня, танюсенькай палоскай лiлося слабае святло. Сяржант першы прылiп тварам да шкла, але, як нi сiлiyся, нiчога не yбачыy, акрамя некалькiх дошак падлогi ля самай печы, адна з якiх, знятая, зверху ляжала на астатнiх. Потым паглядзеy i лейтэнант. Вiдавочна, гаспадар быy у пакоi, бо y нейкi момант з глыбiнi хаты данёсся прыглушаны сутаргаваты кашаль, i yсё зноy сцiхла.
Лейтэнант пацягнуy сяржанта за рукаво гiмнасцёркi i, адышоyшыся далей ад хаты, зашаптаy у самае вуха:
– Я грукну y дзверы, а ты цiкуй, што будзе рабiць папоyская морда. Убачыш зброю, страляй на паражэнне, пажадана па нагах.
Сяржант згодна кiyнуy, паправiy на плячы карабiн i, прыгнуyшыся, сiгануy да акна. Лейтэнант, крадучыся, вярнуyся да брамкi i па ледзь прыкметнай сцяжынцы, ужо не тоячыся, пайшоy да дзвярэй хаты. У ягонай афiцэрскай сумцы ляжаy ордэр на арышт ворага народа Нямцова. Як сказаy начальнiк НКУС Купрэеy – ворага з цёмным i таямнiчым мiнулым.