Оценить:
 Рейтинг: 0

Эксгумацыя

Год написания книги
1997
Теги
<< 1 2 3 4 5 >>
На страницу:
2 из 5
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Казiмiра Францаyна, – афiцыйна прагаварыy следчы, – вось Вы прыгадалi Шчэрбаy…

– А хто гэта? – запытальна yскiнулiся на Смаляка хiтраватыя вочы кабеты.

– Ну як жа, гэта ж пляменнiкi Вашага суседа-нябожчыка, – стрымана, прадчуваючы, што шчырай размовы не атрымаецца, зазначыy Смаляк.

– Вам лепей знаць, мне што за дзела? – насцярожана адказала Шашок i, крыху памаyчаyшы, працягвала: – Ужо пасля смерцi суседа yвалiлiся yтрох у хату, дык пузатых Альховiкавых пляменнiкаy пазнала, а вось трэцi напужаy. Вяртлявы, насаты, усё мiтусiyся, мянцiy языком, бы памялом, ды вочкамi так i шастаy, так i шастаy, грэшнай справай, падумала, цi не злодзей? Ажно адвакатам аказаyся.

Старая замаyчала, азiрнулася, некага шукаючы, i, убачыyшы yнучку, якая стаяла зводдаль i yважлiва прыслухоyвалася да iх размовы, гукнула:

– Кацярына, iдзi абяры парэчкавы куст, што ля агурэчнага парнiка.

– А якая патрэба прывяла iх да Вас? – паспешлiва пацiкавiyся Смаляк, шкадуючы, што гаспадыня перапынiла yспамiн.

– Iх i Вярбiцкую турбавала адно – тастамент.

– А Вы не маглi б расказаць падрабязней? – настойлiва дапытваyся следчы, якому раптам здалося, што старая вагаецца, вырашае, расказваць усё, што ведае, цi, як падчас першай сустрэчы, прамаyчаць, спаслаyшыся на старасць i склероз. – Справа звычайная, жыццёвая, – падбухторваy ён, – не могуць людзi спадчыну падзялiць, вось i пiшуць, а мы разбiрайся, быццам iншых спраy няма. Зноy прыйдзецца Вас выклiкаць у пракуратуру.

– Я вось што скажу, – крыyдлiва загундосiла старая, – пiшыце цяперака, бо не пайду y вашыя кабiнеты, хворая я, калi трэба, i доктар пацвердзiць.

– То ж i я пра гэта, – паспрабаваy усмiхнуцца Смаляк.

Жанчына вiдавочна захвалявалася, бялёсыя, крыху рудаватыя вейкi нервова задрыжалi, быццам яна збiралася заплакаць, на шыi праступiлi пунсовыя плямы, пальцы на руках штохвiлiнна yздрыгвалi. Смаляк не мог зразумець гэтай раптоyнай перамены, узбуджанасць i хваляванне перадалiся яму.

– Казiмiра Францаyна, калi нешта не так, я прыйду другiм разам, – спачувальна прагаварыy ён.

– Што тут кожны дзень хадзiць? – запраyляючы сiвыя валасы пад выцвiлую, незразумелага колеру хусцiнку, хмыкнула старая i, цяжка yздыхнуyшы, дадала: – Ад вас не адчэпiшся, праyду людзi кажуць, што лепш не звязвацца.

– Можа, яны Вам пагражалi?

– Каго мне цяперака баяцца? – больш спакойна зазначыла Казiмiра Шашок i паглядзела Смаляку y вочы. – Нiхто мне не пагражае, а цiкавiлiся яны Альховiкам, Вярбiцкай i жанчынай, што складала другi тастамент, не ведаю, як яе назваць па-вучонаму. Першы раз сусед адпiсаy маёмасць пляменнiкам, а за тыдзень да смерцi Вярбiцкая прывезла тую дзеyку з паперамi, паклiкала мяне за сведку i праз дваццаць хвiлiн – справа зроблена, усё стала ейнае. Якая лоyкая, шэльма! Тут усё жыццё гарбееш, укалваеш, а яна за дваццаць хвiлiн атрымала yсё гатовае…

Смаляк толькi цяпер зразумеy сапраyдную прычыну змены настрою жанчыны, што яе так раптоyна выбiла з каляiны.

– Явiлася, не запылiлася, прынцэса! – распалялася старая. – Я пяць гадоy завiхалася вакол яго: «Фёдар Кузьмiч, грыбнога супчыку не жадаеце?.. Фёдар Кузьмiч, вось блiнчыкi са смятанкай…» Цьфу, стары дурань! Не спакусiyся б на ведзьму – жыy бы па сённяшнi дзень, – субяседнiца раптам замаyчала, на вачах праступiлi слёзы. – Вы гэта не пiшыце, лiшняе кажу, – яна зноy замаyчала, усхлiпнула, капрызна шморгнуyшы носам, быццам дзiця, у якога адабралi любiмую цацку, i крыyдлiва працягвала: – А вяртлявы, што прыходзiy з пляменнiкамi, больш дапытваyся пра Альховiка: што гаварыy, сядзеy цi ляжаy, калi падпiсваy тастамент, цi трэслiся рукi, мо падчас гэтай працэдуры засынаy альбо не разумеy таго, што адбываецца. А потым i зусiм спытаy бязглуздзiцу: цi мог ён сам схадзiць у прыбiральню… Адзiн з пляменнiкаy пацiкавiyся, цi пры сваiм розуме быy дзядзька, калi падпiсваy паперы. Я акурат думаю, што страцiy Альховiк розум, калi падпусцiy да сябе Вярбiцкую, так i адказала, але нiчога не падпiсвала, няхай самi разбiраюцца.

– Казiмiра Францаyна, да нас зноy паступiла заява, у якой сцвярджаецца, што Альховiк памёр не сваёй смерцю, i прычына якраз у завяшчаннi, што Вы пра гэта думаеце?

– Яна y нечым прызналася? – паспешлiва, з лiслiвасцю y голасе перапытала жанчына, i яе бляклыя, выцвiлыя вочкi ажывiлiся, запрамянiлiся радасцю, але толькi на iмгненне, бо y наступны момант яна зноy стала сур’ёзна-заклапочанай i збянтэжана цi то спытала, цi то пацвердзiла: – Гэта пiшуць Альховiкавы пляменнiкi?!

Смаляк згодна кiyнуy, i старая адразу неяк сцiшылася, абмякла i, прыплюшчыyшы вочы, задумалася.

Пальма увесь час, выструнiyшыся, сядзела каля будкi i цiкавала за Смаляком. Нарэшце гэты занятак ёй надакучыy, яна пазяхнула, лянотна пацягнулася i, не выбiраючы месца, разляглася y цяньку, заплюшчыла вочы, i толькi вострыя напружаныя вушы гаварылi пра тое, што яна добра памятае свой вартаyнiчы абавязак.

Смаляк разумеy, чаму Шчэрбы i iх адвакат задавалi Шашок такiя блытаныя i, на першы погляд, незразумелыя пытаннi. Каб давесцi справу да суда, абавязкова трэба даказаць, што Альховiк падчас змены завяшчання на карысць Вярбiцкай быy недзеяздольны. Калi yлiчыць, што яны цяпер, не тоячыся, абвiнавачваюць Вярбiцкую y смерцi дзядзькi, iм гэта yдалося.

– Казiмiра Францаyна, – парушыy маyчанне Смаляк, – у чым канкрэтна Шчэрбы абвiнавачвалi Вярбiцкую?

Старая неяк машынальна страсянула галавой, быццам вызваляючыся ад нечага цяжкага, i задумлiвым, разгублена-неспакойным позiркам паглядзела на следчага.

– Яны толькi пагражалi вывесцi зладзейку на чыстую ваду…

Смаляк з палёгкай уздыхнуy. Нiякiх «нявысветленых абставiн па справе», на што спасылаyся пракурор, не yзнiкла, вiдавочна толькi, што Шчэрбы i Вярбiцкая будуць праз суд дзялiць маёмасць нябожчыка. Заставалася iх дапытаць, i можна ставiць кропку. Але y душы Смаляк быy незадаволены, не было yпэyненасцi, што справу Альховiка зноy не выцягнуць на белы свет. Яму вельмi карцела ведаць яшчэ аднаго зацiкаyленага чалавека – таго «дабрадзея» з гарадской пракуратуры, якi дапамагае Шчэрбам i робiць уцiск на Кучкуна.

3

У панядзелак, па старой завядзёнцы, Смаляк прыйшоy на працу раней звычайнага. Выхадныя ён разам з жонкай i сынам правёy на прыродзе, ля возера, i цяпер, праглядаючы аператыyную зводку здарэнняy, не-не, ды i прыгадваy цёплую ласкавую ваду, з якой на сонцапёк не хацелася вылазiць, як падсек на вуду кiлаграмовага ляшча, як палiлi вогнiшча i варылi юшку. Нагадвалi пра адпачынак i чырвоныя свярбучыя пухiры, якiя пакiнулi на целе неадчэпныя прылiпалы-камары. Усе былi задаволеныя, асаблiва сын Дзiмка. Ён, атрымаyшы y падарунак маску з трубкай для падводнага плавання i ласты, назбiраy з дна возера паyвядра ракаy.

Раздзел дарожна-транспартных здарэнняy Смаляк звычайна не чытаy, хапала i крымiнальных злачынстваy, але сёння, хутчэй па звычцы, перагарнуy некалькi старонак i yжо хацеy адкласцi гэты занятак, як позiрк зачапiyся за знаёмае прозвiшча. Следчы засяродзiyся i прачытаy:

«У пятнiцу дваццаць першага лiпеня 1995 года а дзевятнаццатай гадзiне на вулiцы Талбухiна, супроць дома нумар чатырнаццаць, аyтамашына замежнай вытворчасцi AUDI-100, дзяржаyны нумар 21–44 МI, якой кiраваy грамадзянiн Цвiркун Анатоль Iванавiч, здзейснiла наезд на грамадзянку Шашок Казiмiру Францаyну. У вынiку здарэння пацярпелая Шашок К. Ф. атрымала цяжкiя цялесныя пашкоджаннi i шпiталiзавана».

Ад нечаканасцi y Смаляка ажно перахапiла дыханне, непрыемны хваравiты халадок слiзгануy па нагах, спiне i сцiшыyся недзе y патылiцы. Iнтуiцыя падказвала, што гэта не звычайнае дарожнае здарэнне, не выпадковае.

«Хто такi гэты Цвiркун? Што ён гаворыць? Чаму менавiта пасля размовы са мной Шашок апынулася за пяць кварталаy ад сваёй хаты? Яна ж, наколькi я памятаю, нiкуды не збiралася».

Смаляк, спадзеючыся пачуць адказы на свае пытаннi, рашуча набраy нумар тэлефона начальнiка дзяржаyтаiнспекцыi раёна i, моцна прыцiскаючы слухаyку, з хваляваннем чакаy. Трубку доyга не падымалi, i, калi нарэшце пачуyся прыемны барытон Шаyцова, следчы адрэкамендаваyся i, стрымлiваючы нецярпенне, папрасiy удакладнiць абставiны наезду на Шашок.

– Радавое здарэнне, – адразу yпэyнена адказаy Шаyцоy i катэгарычна дадаy: – Жанчына сталага веку пераходзiла дарогу y забароненым месцы i трапiла пад колы машыны. Мы правялi следчы эксперымент i вiны вадзiцеля не yгледзелi, у такiх абставiнах пазбегнуць наезду было немагчыма.

– А што гаворыць сама Шашок?

Смаляк разумеy, што гэтае пытанне лiшняе, трэба самому ехаць у бальнiцу i там шукаць адказы.

– З жанчынай кепска, – з жалем у голасе адказаy Шаyцоy. – Яна з моманту аварыi знаходзiцца y коме i нiякай надзеi на тое, што застанецца жыць.

– Я хачу прысутнiчаць на допыце Цвiркуна.

– Справу вядзе следчы Канаплянiк, ён вас папярэдзiць, – запэyнiy Шаyцоy.

Праз паyгадзiны Смаляк быy у бальнiцы i адразу падняyся на чацвёрты паверх у рэанiмацыйнае аддзяленне. Загадчык аддзялення Адам Пятровiч Зайцаy, трыццацiпяцiгадовы маладжавы мужчына, з якiм Смаляк быy даyно знаёмы, пачуyшы прозвiшча Шашок, толькi развёy рукамi.

– Надзеi анiякай, – i, каб пацвердзiць сказанае, паспешлiва загартаy паперы, што ладным стосам высiлiся на стале. – Ага, вось яе гiсторыя… Вы толькi паслухайце: разрыy печанi i селязёнкi, пералом чацвёртага i дзевятага пазванкоy, адкрыты пералом правай рукi, чэрапна-мазгавая траyма цяжкай ступенi.

– Цi можна яе yбачыць? – не губляючы надзеi, спытаy Смаляк. Ён раптам зразумеy, што ехаy сюды з адным намерам – убачыць старую.

– Трэба, дык зойдзем, – хаваючы акуляры y чорны футарал, спахмурнеy Зайцаy. – Недаверлiвыя вы, следчыя, да yсяго хочаце сваiмi рукамi дакрануцца… Ну, але ж зразумела, справа крымiнальная!

– Чаму крымiнальная? – насцярожыyся Смаляк. – Звычайнае дарожнае здарэнне.

Доктар прыпынiyся на выхадзе з кабiнета i з засяроджана-разгубленым выглядам пачаy корпацца y вялiзных, адтапыраных, здавалася, бяздонных кiшэнях халата, выцягваючы нейкiя вяроyкi, бруднаватыя анучы, мноства рознакаляровых таблетак, спiсаныя i чыстыя, але аднолькава пакамечаныя бланкi рэцэптаy i нават гiпсавы злепак зубоy. Вось белы свет пабачылi рыбацкiя прычындалы: чырвона-белыя паплаyкi, жылка, кручкi, i нарэшце з самага бяздоння Зайцаy дастаy аyтамабiльныя ключы на восем, дзесяць i дванаццаць.

«Засталося яшчэ выцягнуць дамкрат!» – падумаy Смаляк, але yслых з нарастаючай злосцю прагаварыy:

– Адам Пятровiч, ключы ад кабiнета, мабыць, як заyсёды, у дыпламаце…

– Кажаце, звычайнае дарожнае здарэнне?! – не гледзячы на Смаляка, цi то пытаючыся, цi то сцвярджаючы, працягваy сваё доктар. Ён засунуy «кiшэннае багацце» на месца i хуценька крутнуyся да стала, каля якога стаяy таyставаты стары дыпламат. Шчоyкнулi замкi, i Зайцаy, падкiнуyшы на далонi звязку ключоy, радасна yскрыкнуy: – Ваша праyда, Васiль Мiкалаевiч, – i, хiтравата прыжмурыyшыся, паглядзеy Смаляку y вочы. – А вось сын пацярпелай Шашок чамусьцi yпэyнены, што быy замах на жыццё мацi. Такi скандал тут закацiy, што прыйшлося супакаiцельны yкольчык зрабiць. I яшчэ адно: з якiх гэта часоy пракуратура пачала цiкавiцца звычайнымi дарожнымi здарэннямi?..

Смаляк не адказаy. Ён выйшаy у ярка асветлены калiдор, сцены якога былi нядаyна пафарбаваныя. Чамусьцi пах свежай фарбы, пытаннi доктара, ягоныя бяздонныя кiшэнi раздражнялi, недзе y глыбiнi душы варухнулася непрыязнасць, нават варожасць: «Што табе да маiх спраy? – стрымлiваючы сябе, каб не сказаць нешта абразлiвае, падумаy Смаляк. – Ты вунь у сваiх кiшэнях парадку не маеш, а мяне вучыш!» Ён да гэтай хвiлiны не хацеy прызнацца самому сабе, што не пошук iсцiны прывёy яго y бальнiцу, а хутчэй закранутае самалюбства, як кажуць людзi, гонар мундзiра. Што, калi i сапраyды y справе Альховiка яго хтосьцi водзiць за нос, абувае y лапцi?
<< 1 2 3 4 5 >>
На страницу:
2 из 5

Другие электронные книги автора Виктор Правдин