Оценить:
 Рейтинг: 0

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі

Год написания книги
2016
1 2 3 4 >>
На страницу:
1 из 4
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Нацыянальныя i дзяржаyныя сiмвалы Беларусi
Леанiд Уладзiмiравiч Спаткай

У кнiзе аналiзуецца працэсс станаyлення беларускай сiмволiкi. Адрасавана шырокаму колу чытачоy, у першую чаргу тым, хто цiкавiцца геральдыкай, вексiлалогiяй i гiсторыяй Беларусi.

Нацыянальныя i дзяржаyныя сiмвалы Беларусi

Леанiд Уладзiмiравiч Спаткай

© Леанiд Уладзiмiравiч Спаткай, 2017

ISBN 978-5-4483-1875-7

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Сцяг i герб з’яyляюцца важнымi сiмваламi дзяржаyнага суверэнiтэту i як толькi краiна дабiваецца незалежнасцi, яна yрачыста заяyляе пра свае сiмвалы: герб i сцяг.

Сцягi лунаюць над дзяржаyнымi yстановам i падчас афiцыйных мерапрыемстваy, а таксама на флагштоках караблёy. У большасцi сваёй сцягi – гэта прамавугольныя палотнiшчы, аднакаляровыя або састаyленыя з рознакаляровых палос, на некаторых з iх маюцца геральдычныя выявы або надпiсы.

Правобразамi сцягоy былi ваенныя знакi y выглядзе шастоy з рознымi фiгурамi на вяршынях, часта yпрыгожаныя каляровымi стужкамi. Такiя знакi выкарыстоyвалiся са старажытных часоy, напрыклад, вядомы iх выявы на рэльефах Старажытнага Егiпта i Асiрыi. У Старажытным Рыме да шастоy сталi мацаваць каляровыя палотнiшчы. Рымляне называлi такiя знакi словам «вексiлумм». Менавiта гэта слова i стала асновай для назвы дапаможнай гiстарычнай дысцыплiны – вексiлалогii, якая вывучае флагi i сцягi (Уласна сцягi падраздзяляюцца на дзве вялiкiя групы, якiя y рускай мове маюць назвы «флаги» i «знамена». У беларускай мове yсе яны называюцца «сцягi», што не зусiм тоеснае, таму, каб пазбегнуць блытанiны, слова «сцяг» далей будзе yжывацца як тоеснае рускаму «знамя»).

У старажытнасцi больш распаyсюджанымi былi сцягi. Іх мелi вайсковыя падраздзяленнi, рамеснiцкiя цэхi, гандлёвыя кампанii, каралi i iмператары, бо правiлы класiчнай геральдыкi дазвалялi любому yладальнiку герба мець i сцяг (гербавы штандар) аналагiчнага малюнка.

Флагi ж раней выкарыстоyвалiся y асноyным на флоце, бо маракам было важна здалёк вызначыць прыналежнасць сустрэчнага карабля. Затым паступова флагi «перакачавалi» на сушу.

Найбольш важнымi i шануемымi з’яyляюцца дзяржаyныя i нацыянальныя флагi. Нацыянальны флаг – гэта сiмвал нацыi, якi y монанацыянальных краiнах, як правiла, выкарыстоyваецца y якасцi дзяржаyнага. Ува yсiх краiнах да сваiх нацыянальных i дзяржаyных флагаy адносяцца з вялiкай павагай i пашанай, а за iх абразу можна атрымаць буйны штраф або iншае суровае пакаранне. У некаторых краiнах у знак вялiкай пашаны да флага просты чалавек можа вывешваць ля свайго дома толькi маленькi сцяжок або вымпел нацыянальных колераy i то толькi па вялiкiх святах, напрыклад, у Дзень незалежнасцi.

Многiя флагi yяyляюць сабой спалучэнне палос розных колераy, размешчаных вертыкальна або гарызантальна. Таму палосы на флагу прынята пералiчваць зверху yнiз або ад дрэyка да вольнага боку. Напрыклад, флаг Францыi правiльна называць «блакiтна-бела-чырвоны».

Пры вертыкальным вывешваннi палотнiшча, якое складаецца з гарызантальных палос, яго верхняя паласа павiнна размяшчацца злева ад гледача, а нiжняя – справа.

Правобразы гербаy – розныя сiмвалiчныя выявы, што змяшчалiся на вайсковым рыштунку, сцягах i асабiстых рэчах, выкарыстоyвалiся яшчэ y старажытнасцi. У творах Гамера, Вергiлiя, Плiнiя i iншых антычных аyтараy сустракаюцца запiсы аб выкарыстаннi такiх знакаy. Прычым, уласныя эмблемы мелi як рэальныя, так i легендарныя асобы. Напрыклад, уласнай эмблемай Аляксандра Македонскага быy марскi канёк (гiпакамп), якi yпрыгожваy яго шлем, шлем Ахiлеса упрыгожваy арол, шлем цара Нумiдзii Масiнiсы – сабака, шлем рымскага iмператара Каракалы – арол.

Шчыты таксама yпрыгожвалiся рознымi эмблемамi, напрыклад, выявай адсечанай галавы Гаргоны Медузы. Але многiя гэтыя знакi выкарыстоyвалiся як упрыгожанне, таму часта змянялiся yладальнiкамi, не перадавалiся y спадчыну i iх ужыванне не рэгламентавалiся нiякiмi правiламi.

Большасць старажытных цывiлiзацый мелi y сваёй культуры некаторыя элементы геральдыкi, напрыклад, сiстэму пячатак. У Асiрыi, Вавiлоне i Старажытным Егiпце пячаткi выкарыстоyвалiся, як затым i y сярэдневяковай Еyропе, для пасведчання дакументаy. Таму некаторыя эмблемы дзяржаyных утварэнняy антычнасцi выкарыстоyвалiся на працягу стагоддзяy: на манетах, медалях, пячатках. Многiя гэтыя рэчы захавалiся да нашага часу, дзякуючы чаму вядома, што эмблемай Афiн была сава, Карынфа – Пегас, Самоса – паyлiн, вострава Родас – ружа. З III тыс. да Р.Х. iснаваy «герб» шумерскай дзяржавы – арол з галавой iльва. Эмблемай Егiпецкага царства была змяя, Арменii – каранаваны леy, Персii – арол. Затым арол стаy гербам Рыма, а гербам Вiзантыйскай iмперыi, якая хацела аб’яднаць пад сваёй уладай абедзве часткi былой Рымскай iмперыi, стаy двухгаловы арол, якi затым «пераляцеy» на гербы Албанii, Расii, Сербii i некаторых iншых краiн.

Такiм чынам, розныя геральдычныя знакi i эмблемы iснавалi yсюды i заyжды, але yласна гербы з’явiлiся y Еyропе толькi y X ст. Гэта былi гербы рыцараy, якiя сталi затым радавымi, а некаторыя з iх – i дзяржаyнымi. Так, у аснове амаль усiх дзяржаyных гербаy еyрапейскiх краiн былi радавыя гербы дынастый. Напрыклад, на гербе Данii – тры блакiтных леапарды на залатым полi, усеяным чырвонымi сэрцамi. На гербе Швецыi львы падтрымлiваюць шчыт, яны ж знаходзяцца y другой i трэцяй частках шчыта самога герба. Леy i на гербе Фiнляндыi. На гербах Бельгii, Нiдэрландаy i Люксембурга таксама леy – старажытны герб герцагаy Бургундскiх. Льва можна yбачыць i на гербах iншых краiн. А на гербах Аyстрыi, Албанii, Балiвii, Германii, Інданезii, Ірака, Калумбii, Лiвii, Мексiкi, Польшчы, Сiрыi i многiх iншых краiн прысутнiчае другi старажытны сiмвал дзяржаyнай улады – арол.

Сiмвалы Беларусi не маюць нi выявы арла, нi выявы льва. Тым не менш iх гiсторыя пачынаецца y глыбiнi вякоy амаль адначасова з гiсторыяй беларускага народа. Менавiта аб гэтым i будзе аповед, якi, спадзяюся, будзе карысны не толькi тым, хто цiкавiцца гiсторыяй i геральдыкай, але i yсiм жыхарам нашай краiны i яе суседзяy.

Герб

Першыя гербы, як гербы y поyным сэнсе гэтага слова, з’явiлiся на тэрыторыi сучаснай Беларусi прыкладна y XIV ст. Яны, у адрозненне ад рыцарскiх заходнееyрапейскiх гербаy, мелi iншае паходжанне. З незапамятных часоy нашы продкi балты-лiцвiны i славяне-крывiчы карысталiся рознымi сiмвалiчнымi знакамi, якiя служылi iм не толькi знакамi маёмаснай прыналежнасцi, але i знакамi-абярэгамi, якiя павiнны былi дапамагаць iх уладальнiкам у паyсядзённым жыццi або абаранiць iх падчас вайсковай справы. Выявы гэтых сiмвалаy змяшчалiся як на прадметах бытавога yжытку (упрыгожаннi, жыллё, адзенне i г. д.), так i на прадметах вайсковага рыштунку (зброя, сцягi i г. д.).

Традыцыi гэтыя зарадзiлiся яшчэ y паганскiя часы, а хрысцiянства затым прынесла свае асаблiвасцi: так, напрыклад, у якасцi абарончых сiмвалаy-абярэгаy воiны сталi выкарыстоyваць выявы анёлаy або святых, якiх лiчылi сваiмi нябеснымi заступнiкамi. Вядома вялiкая колькасць разнастайных геральдычных знакаy, якiя таксама выкарыстоyвалiся y якасцi вайсковых сiмвалаy-абярэгаy. У шматлiкiх летапiсах, на фрэсках i барэльефах сабораy i цэркваy, на iконах, у археалагiчных крынiцах знаходзiм звесткi аб гэтых знаках. Часцей за yсё гэта геаметрычныя фiгуры: прамыя або касыя («андрэеyскiя») крыжы, зоркi з чатырма, шасцю або васьмю канцамi-промнямi, радзей – рэальныя або мiфiчныя iстоты.

Таму першыя yласныя гербы таксама мелi просты выгляд. Часцей за yсё гэта былi спалучэннi розных лiнiй, часта выкарыстоyвалiся эмблемы, асновай якiх з’яyлялася выява стралы, мяча, крыжа, падковы або маладзiка.

Знакi Рурыкавiчаy (В. С. Драчук «Дорогами тысячелетий»)

Напрыклад, уласным гербам Вялiкага князя Альгерда (1345—1377) была выява крыжа з джаламi стрэл уверсе i yнiзе.

Пячатка и магчымы герб Вялiкага князя Альгерда

Гербам Вялiкага князя Вiтаyта быy вiдазменены герб «Трызуб», якi атрымаy назвы «Слупы Гедымiнавiчаy», або «Калоны»:

Сам жа «Трызуб» з’яyляецца стылiзаванай выявай пiкiруючага yнiз сокала – радавога знака-татэма даiндаеyрапейскага часу.

Ён адпавядае старадаyняму yяyленню аб сонцы як аб сокалу, што захавалася да нашага часу y загадцы-прымаyцы: «Прыйшоy воyк – народ змоyк, узляцеy ясны сакол – народ вясёл», дзе «воyк» – цёмная ноч, «ясны сакол» – сонца. Сокалападобным быy i старажытнаславянскi бог агню i свету Рарог, i y некаторых славянскiх мовах гэта слова захавалася да нашага часу, напрыклад польскае «rarog» i чэшскае «raroh» у перакладзе – сокал. Стылiзаваная выява пiкiруючага сокала была радавым знакам i летапiснага князя Рурыка, або Рарога.

Гэтыя i iншыя радавыя гербы змяшчалiся на пячатках, грошах, вопратцы, надмагiльных плiтах, будынках i г. д. Прычым самымi характэрнымi колерамi гэтых раннiх гербаy былi белы i чырвоны: або белая (срэбная) фiгура змяшчалася y чырвоным полi шчыта, або наадварот – чырвоная y срэбным полi. Гэтыя колеры шырока выкарыстоyвалiся y сiмволiцы славян здаyна: яшчэ аyтар «Слова аб палку Iгаравым» упамiнае чырвоныя i белыя харугвы i чырвоныя шчыты ваяроy.

Прагеральдычныя знакi нашых продкаy, як i згаданы «Трызуб», у большасцi сваёй адпавядалi або мелi сувязь з паганскiмi божаствамi. Так, галоyным бажаством нашых продкаy быy бог Святла i Сонца Дажбог, цi Купала. Яго колер – чырвоны, а сiмвал яго – васьмiпрамянёвая зорка-кветка. Гэты сiмвал i зараз добра вядомы i папулярны сярод нашага народа: ён сустракаецца y вышываных i тканых нацыянальных узорах i арнаментах, у архiтэктурным дэкоры пабудоy i iнш.

Гэты сiмвал атрымаy шырокае распаyсюджанне i пашану сярод продкаy беларусаy не выпадкова, бо згодна са старадаyнiмi легендамi, свой радавод яны вялi ад самога Дажбога-Купалы, таму аyтар «Слова аб палку Iгаравым» i называе нашых продкаy Дажбожжымi yнукамi.

Даволi часта на прадметах вайсковага yжытку сустракаецца i эмблема бога вайны, грому i маланкi – Перуна: шасцiпрамянёвая зорка, або кола з шасцю спiцамi. Гэты Перуноy знак i сёння можна yбачыць у многiх беларускiх вёсках – ён размяшчаецца на сценах хат i гаспадарчых пабудоy. Гэта выява, па павер’i, абараняе жыллё i пабудовы разам з iхнiмi насельнiкамi ад гневу Перуна – удару маланкай. Выява знака Пяруна знака на шчытах i латах або кальчузе воiна таксама павiнна была захаваць iх уладальнiка ад гневу Перуна – ад паразы y баi.

Задоyга да прыняцця хрысцiянства нашым продкам была вядома i выява крыжа, цi чатырохпрамянёвай зоркi, прычым касы, цi «андрэеyскi», крыж таксама з’яyляyся знакам-абярэгам воiна. Гэты сiмвал абароны i ачышчэння азначаy ачышчальнае ахвярнае славянскае вогнiшча, малiтву, што злучае чалавека з богам.

Прамы ж крыж, цi чатырохпрамянёвая зорка, – гэта сiмвал росквiту i стварэння, сiмвал усёабдымнай сiлы Бога. Разыходзячыся ва yсе бакi свету, яна yяyляе сабой сiмвал квiтнеючага Сусвету.

Не менш за Дажбога шанавалi нашы продкi i бога Ярылу. Па iх уяyленнях, Ярыла – гэта сын Дажбога, юнак, якi верхам на белым канi аб’язджае зямлю. Ён апрануты y белую кашулю, басаногi, у руках трымае жытнiя каласы, на галаве – вянок з палявых кветак. Па слову мацi сваёй, жонкi Дажбога, багiнi Лады, Ярыла адчыняе вароты нябёсаy i з’язджае з неба на зямлю – у гэты час пачынаецца вясна.

Прыняцце хрысцiянства Полаччынай было больш доyгiм па часе i больш мiрным па спосабе, чым гэта было y Кiеyскай Русi, якую «Пуцята хрысцiy мячом, а Дабрыня – агнём», таму y свядомасцi беларусаy хрысцiянства да сённяшняга дня мiрна yжываецца з паганскiмi вераваннямi i звычаямi. У немалой ступенi гэтаму спрыяла i сама царква, служыцелi якой, стараючыся вынiшчыць у паствы паганскiя вераваннi i абрады, прызначалi днi хрысцiянскiх свят на днi паганскiх, а хрысцiянскiх святых «прызначалi» замест паганскiх багоy быць нябеснымi патронамi спраy зямных. У вынiку гэтага yладаром маланкi i грому стаy святы Iлля, ён жа стаy заступнiкам падарожнiкаy i воiнаy. Грамавы знак Перуна (шасцiпрамянёвая зорка, цi кола з шасцю спiцамi) пад уплывам хрысцiянства пераyтварыyся y шасцiканцовы роyны крыж (iншая назва – падвоены крыж), якi таксама лiчыyся знакам-абярэгам воiна на полi бiтвы. Як i маланка на небасхiле, выява гэтага шасцiканцовага крыжа – срэбная (белая) цi, радзей, залатая (жоyтая) на блакiтным цi цёмна-блакiтным полi.

Гэты крыж мае падабенства са старажытным каталiцкiм крыжам «Свечыц» (у яго пашыраюцца канцы), а таксама з праваслаyным патрыяршым крыжам i крыжам Святой Еyфрасiннi Полацкай (iх верхняя перакладзiна карацей за нiжнюю).

Дарэчы, патрыяршыя крыжы прысутнiчаюць у дзяржаyных гербах Венгрыi, Славакii, Лiтувы i некаторых iншых кран.

У еyрапейскай геральдыцы iснуе некалькi назваy падвойнага крыжа: «патрыяршы», «ларанскi», «венгерскi», «архiепiскапскi», «бенедыктынцаy», а таксама «крыж Кiрылы i Мяфодзiя».

Але yсе гэтыя назвы адпавядаюць толькi асобным перыядам гiсторыi, а назва «патрыяршы крыж» сведчыць, што крыж такой формы выкарыстоyваецца y якасцi знака адрознення патрыярхаy царквы.

Калi гэты крыж быy абраны архiепiскапамi царквы y якасцi знака сана – невядома, але y еyрапейскай геральдыцы падвойны крыж вядомы з XV ст. Прыкладна з гэтага часу вядомы i герб Ордэна Бенедыкта: падвойны крыж на трайным пагорку, маючым дэвiз.

У паyднёваславянскiх краiнах падвойны крыж таксама вядомы як крыж Святых Кiрыла i Мяфодзiя i фактычна звязаны з духоyнай асветай славянскiх народаy. Назву ж «ларанскi» падвойны крыж атрымаy у сувязi з тым, што Рэне Анжу, герцаг Ларанскi (з 1431 г.), у 1435 г. стаy каралём Венгрыi, гербам якога быy падвойны крыж.

Несумненна, што падвойны крыж заходнiх i паyднёвых славян паходзiць з Вiзантыi, дзе ён быy вядомы да IX ст. У Вiзантыi iснавала некалькi розных тыпаy выяваy крыжа. Шматлiкiя iконы маюць як выявы простага (лацiнскага) крыжа з распятым Хрыстом – Распяцце, так i выявы падвойнага крыжа, якi yваскрэсшы Хрыстос трымае y сваёй руцэ. Ад гэтага падвойны крыж стаy сiмвалам Уваскрэсення.

З IX ст. заходнеславацкае княства Нiтра стала усходняй часткай Вялiкамараyскай iмперыi на якую iмкнулася распаyсюдзiць свой уплыy Вiзантыйская iмперыя праз распаyсюджанне хрысцiянства. Менавiта таму сюды y 863 г. вiзантыйскiм iмператарам Мiхаiлам III была накiравана мiсiя на чале з манахамi-прапаведнiкамi святым Кiрылам (Канстанцiнам) i яго братам, святым Мяфодзiем. Няма сумнення, што менавiта браты-асветнiкi славян прынеслi y Славакiю выяву падвойнага крыжа i тлумачэнне яго сiмволiкi. У наш час у Еyропе падвойны крыж з’яyляецца сiмвалам трох выдатных рэлiгiйных дзеячаy. якiя аднесены да лiку святых. Гэта святы Бенедыкт – бацька заходнееyрапейскага манаства i святыя Кiрыл i Мяфодзiй – асветнiкi славянскiх народаy. А чырвоны i срэбны колеры крыжа сiмвалiзуюць кроy i цела Хрыста.

У Х-ХІ ст. тэрыторыя Славакii паступова yвайшла y склад Венгерскага каралеyства. што yзнiкла замест Вялiкамараyскай iмперыi. У складзе гэтага каралеyства тэрыторыя Славакii складала Паyночнае княства. Гэта княства y розныя часы мела розны палiтычны статус, што залежала ад таго, хто быy уладаром княства. Так, князь Бэла (1048—1060), брат караля Эндру I, быy амаль самастойным манархам з уласнымi васаламi, войскам i незалежнай знешняй палiтыкай, якая часам была скiраванай нават супраць яго брата-караля. Бэла чаканiy i yласныя манеты, якiя мелi большую каштоyнасць. чым манеты караля. На гэтых манетах i змяшчалiся першыя вядомыя y Славакii выявы падвойнага крыжа y выглядзе вертыкальнай лiнii, якая перасякае дзве паралельныя гарызантальныя. Такiм чынам, ужо y XI ст. у славакаy падвойны крыж з’яyляyся не толькi рэлiгiйным сiмвалам, але i палiтычным – сiмвалам дзяржаyнага суверэнiтэту.

Як вядома, узнiкненне геральдыкi звязана з крыжовымi паходамi. Менавiта для таго. каб адрознiць у клубах пылу на полi бiтвы закаваных у латы сваiх воiнаy ад варожых. рыцары пачалi наносiць на свае шчыты якiя-небудзь простыя выявы.

У якасцi такога знака адрознення y 1189 г. венгерскi кароль Бэла III, якi збiраyся прыняць удзел у Трэцiм крыжовым паходзе. змясцiy на свой шчыт выяву падвойнага крыжа – сiмвала, быyшага к гэтаму часу yжо добра вядомым у каралеyстве. Такiм чынам, падвойны крыж стаy гербам венгерскага караля. а y хуткiм часе i першым гербам Венгрыi. У сучасным гербе Венгрыi ён змяшчаецца y левай палове шчыта.
1 2 3 4 >>
На страницу:
1 из 4