Сучасны герб Вiцебская вобласцi
Гербам жа Жамойцii, гiстарычным нашчадкам якой з'яyляецца Рэспублiка Лiтува, быy чорны мядзведзь (локiс), стоячы на заднiх лапах. Першая вядомая выява гэтага герба датуецца 1492 г., калi яго выява была змешчана на кубку, вырабленага для Вялiкага князя Аляксандра II.
Першае апiсанне герба Жамойцii, або Жмудзi датуецца 1584 г. У выдадзеным у гэтым годзе гербоyнiку Бартоша Папроцкага паведамляецца, што мядзведзь чорны y чырвоным полi, на шыi мядзведзя – ашыйнiк. Згодна правiлаy геральдыкi ашыйнiк сiмвалiзуе пакору, скарэнне. Магчыма такiм чынам было адлюстравана yключэнне Жмудзi y склад вялiкага княства.
З 1669 г. выява герба Жмудзi, як аднаго з тэрытарыяльных гербаy Вялiкага князства, пачала змяшчацца на Вялiкай Дзяржаyнай пячатцы Вялiкага княства.
Герб Жамойцкага староства ВКЛ
Выява герба Жмудзi ёсць таксама i y гербоyнiку 1578 г., на некаторых манетах вялiкага княства. Аб iм пiсаy паэт-лiтвiн Адам Мiцкевiч у паэме «Пан Тадэвуш», кажучы аб паyстаннi супраць расiйскiх акупацыйных улад: «Хай тут, пачуyшы заклiк, заржэ „Пагоня“, зараве „Мядзведзь“ у Жмудзi…».
Такiм чынам, гiстарычны герб Жмудзi – мядзведзь. Аднак ён не стаy гербам нi губерняy Расiйскай iмперыi, што былi створаны на тэрыторыi цяперашняй Рэспублiкi Лiтувы, нi створанай у 1919 г. незалежнай Рэспублiкi Лiтувы.
Наогул, гербы Сувалкаyскай i Ковенскай губерняy, зацверджаныя, адпаведна 25 лютага 1869 г. i 5 лiпеня 1878 г., напэyна былi пладамi фантазii чыноyнiкаy расiйскай герольдыi: у залатым полi першага – на чорным пагорку зялёная елка, па якой два хвалiстых блакiтных пасы; у блакiтным полi другога – срэбны помнiк, узведзены y Коyна на yспамiн вайны 1812 г., якi yпрыгожаны залатымi iмператарскiмi арламi i yвянчаны залатым рускiм, з двума перакладзiнамi yверсе, крыжом. Кожны герб акружаны залатымi дубовымi галiнкамi, перавiтымi блакiтнай Андрэеyскай стужкай i увянчаны залатой iмператарскай каронай.
Гербам жа yтворанай у жнiyнi 1919 г. незалежнай Лiтувы стаy «Вiцiс».
На самой справе, гэта герб Вялiкага княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага, а дакладней – старажытны герб Полацкага княства, «Пагоня». Аднак у лiтувiскай мове няма дакладнага слова для перакладу лiцвiнска-беларускага слова «Пагоня», то для назвы герба быy выкарыстаны прапанаваны y 1845 г. лiтувiскiм гiсторыкам С. Даукантасам лiтувiскi варыянт слова «вiцязь» – «рыцар» i y Канстытуцыях Лiтувы 1922 г., 1928 г. i 1938 г. яе дзяржаyны герб апiсваецца, як «у чырвоным полi белы (срэбны) Вiцiс». Аднак эталон гэтага дзяржаyнага гербу нiколi не быy зацверджаны, таму варыянтаy выяваy герба iснуе мноства.
Вокладка аднаго з першых выданняy тэкста, якi потым стаy нацыянальным гiмнам Лiтувы (1908)
Толькi y 1925 г. скульптарам Юозасам Зiкарасам была створана выява гербу, якая затым да 1940 г. ужывалася на манетах, знаках i некаторых пячатках Лiтувы.
Аднак яшчэ y перыяд iснавання першай рэспублiкi, шмат якiя палiтыкi i грамадскiя дзеячы Лiтувы выказвалi прапановы аб прыняццi y якасцi дзяржаyнага гербу Лiтувы замест «Вiцiса» другога, створанага на аснове сiмвалаy гiстарычных земляy. Так, напрыклад, у 1935 г. прэм’ер-мiнiстр Тубалiс, выступаючы y сойме, афiцыйна заявiy аб «нелiтувiскiм» паходжаннi «Вiцiса» i аб тым, што распачата праца па стварэнню новага дзяржаyнага гербу на аснове гiстарычнага гербу Жмудзi.
На жаль, праца гэта не была скончана з-за yстанаyлення y Лiтуве y 1940 г. савецкай улады. Таму малюнак «Вiцiса, створаны y 1925 г. скульптарам Юозасам Зiкарсам, быy выкарыстаны i y якасцi эталона дзяржаyнага гербу Лiтувы, зацверджанага пасля аднаyлення незалежнасцi краiны 10 красавiка 1990 г. Але y хуткiм часе на гербе Лiтувы колер шчыта вершнiка з чырвонага, што не адпавядала гiстарычным колерам «Пагонi», быy зменены на блакiтны, а крыж застаyся залатым, бо амаль да канца XVIII ст. шчыт вершнiка «Пагонi» быy блакiтны, а крыж – залаты.
З 1386 г., калi памiж Польшчай i Вялiкiм княствам была заключана yнiя, «Пагоня» стала часткай агульнага дзяржаyнага герба.
Першапачаткова i «Пагоня», i польскi арол, займала толькi па адной частцы герба, а y астатнiх знаходзiлiся гербы iншых уладанняy, а асабiсты цi радавы герб караля размяшчаyся, згодна правiл еyрапейскай геральдыкi, «у сэрцы» – сярэдзiне Дзяржаyнага гербу.
Гербы зямель, знаходзiyшыхся y складзе Рэчы Паспалiтай
у час кiравання Аляксандра
Габелен, належыyшы Жыгiмонту Аyгусту, з выявай поyнага герба Рэчы Паспалiтай, якi складалi гербы Польшчы, Вялiкага княства, Кiеyскай Зямлi, Валынi i Жмудзi, а «у сэрцы» – радавы герб Сфорцаy (каля 1548 г.).
Але yжо з 1501 г. выкарыстоyвалiся i выява герба, дзе y чатырохчаствовым шчыце знаходзiлiся толькi гербы Польшчы i Вялiкага княства.
Малы герб Рэчы Паспалiтай на дукаце
Жыгiмонта III Вазы (1617)
Жыгiмонт III Ваза (1587—1632). Мiхаiл Вiшнявецкi (1669—1673)
Герб Рэчы Паспалiтай у часы Жыгiмонта III Вазы
Габелен з выявай герба Ганны-Кацярыны-Канстанцы
(1619—1651) – дачкi Жыгiмонта III Вазы (1630—1640)
Дарэчы, нароyнi з выявай аб’яднанага гербу Рэчы Паспалiтай у некаторых гербоyнiках i iншых крынiцах сустракаюцца выявы, дзе «Пагоня» i польскi арол знаходзяцца побач, што, напэyна, больш дакладна адлюстроyвае канфедэратыyны строй гэтага дзяржаyнага yтварэння.
Плакат, выдадзены y гонар Крэyскай унii (1861)
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалiтай на частцы тэрыторыi цяперашняй Беларусi, якая апынулася y складзе Расiйскай iмперыi, былi yтвораны новыя адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi – намеснiцтвы, гарадам якiх у хуткiм часе iмператрыцай Кацярынай ІІ былi «дараваны» гербы.
Медаль «Въ память присоединенiя западно-русскихъ областей къ Россiи» («Сборник документов, касающихся административного устройства Северо-Западного края при императрице Екатерине II (1792—1796). Вильна. 1903»).
Так, 21 верасня 1781 г. былi «дараваны» гербы з выявай «Пагонi» гарадам Полацкага намеснiцтва: Велiжу, Вiцебску, Гарадку, Дзвiнску, Дрысе, Люцыну, Невелю, Полацку, Рэжыцэ, Себежу i Суражу:
«21 сентября 1781 года.
Высочайше утвержденный доклад Сената. Об утверждении гербов городам Полоцкого Наместничества.
Доклад.
По Именному Вашего Императорского Величества указу, учреждено Полоцкое Наместничество и к оному приписаны города; но как те приписные города гербов не имели, то по приказанию Сената правящим должность Герольдмейстера, Действительным Статским Советником Волковым, городам, сие Наместничество составляющим, гербы сделаны и с описанием их представлены Сенату.
Сенат, рассмотрев, осмеливается всеподданнейше предоставить оные на Высочайшую Вашего Императорского Величества конфирмацию, и просит Высочайшего указа».
На гэтым дакладзе Сенату маецца рэзалюцыя императрыцы: «Быть по сему».
Цiкавым дакументам з’яyляецца «Описание гербам городов Полоцкого Наместничества»:
«I. Полоцк. Щит разрезан на двое: в верхней части онаго в золотом поле Российской Империи половина Государственного герба двуглавого орла, а в нижней части в серебряном поле старый Полоцкий герб, на коне воин, держащий в правой руке саблю, а на левой руке надетый красный щит с двойным на оном крестом. Герб Государственный, поставленный над гербом Полоцким, означает подданство к России сего города с принадлежащими к Полоцкому Наместничеству городами.
А как прочие сего Наместничества города особливых гербов в Польское владение не имели, а употребляли только знамена с изображением такового же конного воина, как и город Полоцк, и различались одним цветом знамен своих; что и взято в основание, и гербы сделаны всем городам одинакие, и различаются между собой только разных цветов щитами, а именно:
II. Дрисесский. Золотое поле.
III. Себежский. Голубое поле.
IV. Невельский. Зеленое поле.
V. Динабургский. Пурпуровое поле.
VI. Резицкий. Горностаевое поле.
VII. Люцинский. Черное поле.
VIII. Витебский. Красное с серебром полосатое поле.
IX. Велижский. Шахматное поле серебряное с красным.
X. Городецкий. Полосатое голубое с золотом поле.
XI. Суражский. Разделенное на четыре части: красное, золотое, серебряное и голубое поле».