Оценить:
 Рейтинг: 0

Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі

Год написания книги
2016
<< 1 2 3 4 >>
На страницу:
2 из 4
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Вялiкi князь Ягайла таксама меy уласны герб з выявай шасцiканцовага крыжа, з пашыраючымiся канцамi.

Менавiта такi крыж быy змешчаны на Дзяржаyным гербе Рэспублiкi Беларусь, прынятым у 1991 г. Але yсе названыя крыжы адрознiваюцца ад падвоенага тым, што або маюць перакладзiны рознай даyжынi, або гэтыя перакладзiны размяшчаюцца на рознай адлегласцi ад вяршынi i падножжа; у падвойным жа крыжы yсе канцы аднолькавай даyжынi i адлегласць памiж перакладзiнамi аднолькавая з канцамi крыжа.

Так, як i Пярун, паступова было выцеснена са свядомасцi нашых продкаy i другое паганскае бажаство – Ярыла. Яго «замянiy» святы Георгiй Пераможац, якога y нас часцей за yсё называюць святы Юры. Гэтаму y немалой ступенi паспрыяла як падабенства iх iмёнаy (Ярыла = Юры – Гюргi – Георгiй), так i супадзенне дня святога Юрыя з Ярылавым днём (6 мая – пачатак вясны, першы выган статка y поле. «Да Юр’я павiнна сена хапiць i y дурня», – кажа народная прымаyка).

Як сведчаць хрысцiянскiя крынiцы, святы Юры—Георгiй – гэта рэальна iснаваyшая асоба. Вядома, што Георгiй нарадзiyся y Кападокii, служыy у рымскiх легiёнах пры iмператару Дыяклетыяне (каля 243—313) i стаy знатным кападакiйскiм военачальнiкам, меy заслужаныя пашану i славу, але адрокся ад тытулаy, знатнасцi i багацця, прыняyшы хрысцiянства. За выкрыццё паганства i распаyсюджванне хрысцiянства Георгiй зведаy жорсткiя пераследы i страшныя катаваннi. Вядома, што y 303 г. ён быy закатаваны насмерць пасля васьмiдзённых здзекаy. За свае мукi i мужнасць, непахiсную веру y Збавiцеля Георгiй быy кананiзаваны. Лепшыя якасцi святога Георгiя праявiлiся y яго подзвiгах, адным з якiх было выратаванне iм царэyны Аi (Аны) ад дракона. Мiтрапалiт Макары у Вялiкай Мiнеi (XVI ст.) так апiсвае гэты подзвiг: «У палесцiнскiм горадзе Гавале пасялiyся y возеры вялiкi змей, якому жыхары павiнны былi аддаваць на з’ядзенне сваiх дзяцей. Калi чарга дайшла i да царскай дачкi, святы Георгiй з’явiyся ёй ля возера, дзе яна стаяла, прынесеная y ахвяру, i загадаy ёй, абвязаyшы драконаву галаву сваiм пасам i аброццю каня, завесцi яго y горад. Царэyна выканала загад Перамаганосца, i калi яна прывяла пачвару y горад, святы Георгiй адсек яму галаву мячом i такiм чынам звярнуy у хрысцiянства iдалапаклоннiкаy Гавальскiх». Гэтаму апiсанню адпавядаюць выявы подзвiгу святога Георгiя y заходнееyрапейскiм жывапiсу i на праваслаyных iконах, толькi на iконах святы Георгiй не з мячом, а з кап’ём.

Царква абрала святога Георгiя нябесным апекуном рыцараy – удзельнiкаy крыжовых паходаy супраць мусульман i паганцаy. Выява святога Георгiя y выглядзе коннага рыцара мае глыбокi сэнс: белы (срэбны) колер вершнiка i яго каня сiмвалiзуе чысцiню хрысцiянства i вернасць запаветам Хрыста, меч – сродак барацьбы за веру, чырвоны колер – поле, залiтае крывёю ворагаy хрысцiянства. Шмат якiя знатныя людзi i цэлыя народы лiчылi святога Георгiя сваiм нябесным апекуном i абаронцам. Напрыклад, выява коннага воiна на княжацкiх пячатках i гербах полацкiх i маскоyскiх князёy – сведчанне iх паходжання ад агульных продкаy – кiеyскiх князёy, нябесным заступнiкам якiх лiчыyся святы Георгiй, бо дакладна вядома, што пачынальнiкам роду полацкiх князёy Iзяславiчаy з’яyляецца князь Iзяслаy – сын Вялiкага князя кiеyскага Уладзiмiра i полацкай князёyны Рагнеды.

Пячатка князя Ізяслава, знойдзеная y Ноyгарадзе y 1953 г.

Гербам Вялiкага князя Вiтаyта быy вiдазменены герб «Трызуб», якi атрымаy назвы «Слупы Гедымiнавiчаy», або «Калоны»:

Ноyгарадскiя манеты з выявай «сабельника» – «саблицы»

Дарэчы, на пячатках i манетах князёy выява вершнiка сустракаецца даволi часта. У рускай сфрагiстыцы пячаткi з выявай вершнiка вядомы з першай паловы XIII ст. У гэты час самым распаyсюджаным сюжэтам пячатак была выява двух святых, якiя азначалi iмя князя i iмя яго бацькi. Так, напрыклад, на пячатках князя Мсцiслава Мсцiславiча (пам. у 1328) – выява вершнiка yправа з дзiдай у руцэ i шасцiканцовым крыжам над плячом. Да гэтага ж часу адносiцца i пячатка князя Усевалада Юр’евiча з выявай вершнiка на яе адваротным баку. А на пячатках Аляксандра Неyскага была выява каранаванага вершнiка yправа, якi трымаy у правай руцэ падняты меч. Падобныя выявы мелi на сваiх пячатках Юрый Даyгарукi, Дзмiтрый Данскi, Барыс Цвярскi, Іван Мажайскi i полацкiя князi. Такiм чынам, вершнiк, узброены мячом або дзiдай, – вельмi распаyсюджаная выява на пячатках князёy. Гэта выява потым з’явiлася i на маскоyскiх грошах XIV – XVI ст.

Падобныя выявы сустракаюцца i на пячатках польскiх князёy: Мешкi Старога, Конрада Мазавецкага, яго сыноy Баляслава i Казiмiра, Пшамыслава Велiкапольскага; чэшскiх каралёy Пшамыслава Отакара i Вацлава II.

Адной з найстаражытнейшых вядомых пячатай з такой выявай з’яyляецца пячатка князя люцiчаy Багуслава, датуемая 1170 г.

А самая старажытная з падобных – са старажытнага Егiпту.

На тыповасць выявы вершнiка y заходнееyрапейскай сфрагiстыцы, нумiзматыцы i геральдыцы, асаблiва з XIV ст., звяртаюць увагу шматлiкiя даследчыкi геральдыкi. Напрыклад, М. П. Сотнiкаy лiчыць, што гэта конная выява святога Георгiя, якi y Вiзантыi лiчыyся патронам iмператара i яго войска. А геральдыст XIХ ст. Б. Кёне лiчыy, што такi тып выяваy iснуе каля 2000 гадоy, – упершыню выява вершнiка сустракаецца на дынарыях рымскага сямейства Фантэя, затым на iмператарскiх манетах – i азначае, што iмператар паражае варожага воiна. З увядзеннем хрысцiянства замест воiна з’явiлася выява дракона i кампазiцыя стала сiмвалiзаваць перамогу хрысцiян над паганцамi.

У наш час падобныя выявы маюць гербы некаторых гарадоy i краiн. Напрыклад, выява Святога Георгiя – Дзяржаyны герб Грузii.

А на старажытным гербе Вялiкага княства Маскоyскага (цяпер – герб Масквы) у чырвоным полi конны воiн у белай (срэбнай) бранi забiвае дзiдай цмока. Як лiчаць некаторыя гiсторыкi, гэты герб адлюстраваy жаданне, а потым i падзею, якая здзейснiлася, – збаyленне рускiх княстваy ад татара-мангольскага ярма.

Не менш старажытны i не менш вядомы i другi герб з выявай святога Георгiя-Юрыя: у чырвоным полi конны воiн у срэбнай бранi з занесеным для yдару мячом у правай руцэ. Гэта старажытны герб крывiцкай, а потым i полацкай зямлi i полацкiх князёy Iзяславiчаy.

Менавiта y сярэдневякоyi, з умацаваннем Полацкага княства i пашырэннем яго межаy, пашыралася тэрыторыя выкарыстання полацкага герба. У любой краiне таго часу герб яе yладара станавiyся гербам краiны; так i герб полацкiх Iзяславiчаy, дзе б нi княжыy князь з гэтага роду, заyсёды змяшчаyся на пячатцы i на вайсковай харугве княства, з’яyляючыся яго дзяржаyным сiмвалам.

Вершнiкi на пячатках полацкiх i навагародскiх князёy

Такiм чынам, прыкладна y 60-х гг. XIII ст. «полацкi» святы Юрый стаy гербам Новагародскага княства, а з 1313 г. – гербам Вялiкага княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага, хаця лiчыцца, што толькi y 1384 г.

Герб Лiтоyскай Русi i герб Чырвоннай Русi. На стужцы: «Святы Георгi заступнiк Русi» (Холмская Русь. Исторические судьбы русского зарубежья. П.Н.Батюшков. С.-Петербургъ. 1887)

Менавiта y сярэдневякоyi, з умацаваннем Полацкага княства i пашырэннем яго межаy, пашыралася тэрыторыя выкарыстання полацкага герба. У любой краiне таго часу герб яе yладара станавiyся гербам краiны; так i герб полацкiх Iзяславiчаy, дзе б нi княжыy князь з гэтага роду, заyсёды змяшчаyся на пячатцы i на вайсковай харугве княства, з’яyляючыся яго дзяржаyным сiмвалам.

Магчыма, што яшчэ тады герб атрымаy сваю кароткую, як баявы поклiч, назву-дэвiз «Пагоня!», што адлюстравала сэнс вайсковай справы лiцвiнскай дзяржавы: дагнаць i адбiць у захопнiка нарабаванае iм дабро i вызвалiць захоплены iм палон, хаця yпершыню зафiксавана назва «Пагоня» толькi y гербоyнiку Б. Папроцкага 1584 г.

Вершнiк з дзiдай – герб князя Жыгiмонта-Карыбута. Малюнак з хронiкi iмператара Жыгiмонта (1443)

У 1539 г. Жыгiмонт ІІ Аyгуст унёс у малюнак «Пагонi» некалькi змен: на шлеме вершнiка з’явiyся султан з пер’я, а на канi – трохраговай гунька з аблямоyкай.

1550—1560 гг. Габелен, створаны па замове Жыгiмонта Аyгуста

На «Вострай Браме» (Вiльня)

Вядома выява «Пагонi» i са «змiем» – цмокам, цi драконам.

Але гэта выява магчыма адносiцца да Ордэну Дракона, заснаванага iмператарам Жыгiмонтам. Членам гэтага Ордэну y 1429 г. стаy Вялiкi князь Лiтоyскi, Рускi i Жамойцкi Вiтаyт-Аляксандр. Згодна са статутам Ордэну, яго чальцы мелi права на размяшчэнне выявы дракона на сваiм гербе, але адзiны парадак размяшчэння – кольцам вакол шчыта, як, напрыклад на гербе Вялiкага князя i караля Уладзiслава-Ягайлы II, быy прыняты не з самага пачатку iснавання Ордэну.

Такiм чынам, герб «Пагоня» з’яyляyся афiцыйным дзяржаyным гербам Вялiкага княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага (Самагiцкага) з XIV ст. i да моманту яго скасавання y канцы XVIII ст. На працягу гэтага часу пячаткамi з выявай «Пагонi» замацоyвалiся yсе важнейшыя мiжнародныя дамовы Вялiкага княства з Тэyтонскiм ордэнам, Маскоyскiм княствам, Швецыяй, Малдавiяй, Свяшчэннай Рымскай iмперыяй, гарадамi Ганзы i iншымi дзяржавамi тых часоy.

Вялiкi i Малы Дзяржаyныя гербы Вялiкага княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага (згодна правiлаy класiчнай геральдыкi)

Пра крывiцка-полацкае паходжанне герба з выявай святога Юрыя – нябеснага абаронцы Белай Русi i заступнiка яе воiнаy – сведчаць многiя гiстарычныя крынiцы. Так, у некалькiх старажытных летапiсах, напрыклад у Густынскiм або y Прыбаyленнi да Iпацеyскага, змешчаны сведчаннi, што «…князь Витень нача княжить над Литвою измысли себе герб и всему князству… печать: рыцер збройный на коне з мечом, еже ныне наречут пагоня». Тут неабходна заyважыць, што слова «iзмыслi» азначае не «прыдумаy» або «выдумаy», а «зрабiy» цi «набыy», гэта слова аднакарэннае з такiмi словамi, як «промысел», «прамысловасць» i г. д. У гэтых жа летапiсах знаходзяцца i сведчаннi таго, што князь Вiцень (1293—1316) – гэта прадстаyнiк полацкага роду Iзяславiчаy, патомак Вялiкага князя кiеyскага святога Уладзiмiра y IX калене.

Гэтыя ж звесткi пацвярджаюць вядомыя расiйскiя вучоныя-гiсторыкi, напрыклад, А. Лакiер, А. Кiркор, якiя карысталiся i iншымi гiстарычнымi крынiцамi, многiя з якiх, на жаль, не захавалiся да нашага часу.

Меy такi герб i полацкi князь Глеб-Нарымунт (1277—1348), аб чым сведчыць яго пячатка, якой замацавана дамова Полацка i Рыгi 1330 г., а таксама «Хронiка Лiтоyская i Жамойцкая»: «Наримонт мел герб, або клейнот… а то такий: в гербе муж сбройный, на коню белом, в полю червоном, меч голый, якобы кого гонечи держал над головою, и есть оттоля названый «Погоня».

Аб тым, што гербам Полацкай Русi здаyна быy вершнiк белы y чырвоным полi, якi трымаy шаблю (меч) перад сабой, гаворыцца i y гiстарычных даследаваннях расiйскага вучонага-гiсторыка В. М. Тацiшчава: «Древнейшие манускрипты всю сию страну… Белая Русь именуют… И для сею… герб древнейший: всадник в белом платье… а Черной Руси, которой литовские князи похитили, в черном, киевский, или малороссийский, в красных одеждах были… Герб Белыя Руси издревле был всадник белый в красном поли, саблю имеюсчий пред сабой».

Аднак, некаторыя даследчыкi сцвярджаюць, што герб «Пагоня» з’явiyся y вынiку дамоyленасцi лiтоyскiх князёy з рыцарамi Лiвонскага ордэна. Так, напрыклад, польскi сярэдневяковы гiсторык С. Акольскi лiчыy, што герб з выявай срэбнага шасцiканцовага крыжа y чырвоным полi быy падараваны Вялiкаму князю Мiндоyгу магiстрам Лiвонскага ордэна ад iмя Папы Iнакенцiя IV (1243—1254) у знак удзячнасцi за саюз з Ордэнам i прыняцце хрысцiянства. У сувязi з гэтым, адзначаy гiсторык, Мiндоyг абяцаy не yмешвацца y дзейнасць Ордэна y Прусii i Жамойцii, у адказ крыжаносцы абяцалi Вялiкаму князю сваю вайсковую дапамогу.

Іншыя гiсторыкi сцвярджаюць, што князь Нарымонт (1277—1348) атрымаy гэты герб ад магiстра Лiвонскага ордэна Флядэра, на дочках якога былi жанаты князь i яго брат Даyмонт. Але больш верагодна, што Нарымонт i Даyмонт абралi сабе герб полацкiх князёy яшчэ да жанiцьбы на дочках магiстра, а неабходнасць абрання гэтага герба была прадыктаваная палiтычным разлiкам – трэба было паказаць, што Нарымонт i Даyмонт маюць старажытны герб i паходзяць са старажытнага роду, а таму яны лiчаць сябе роyнымi, а магчыма, i вышэйшымi за магiстра ордэна. Дарэчы, такiм жа чынам паступiy i князь Аляксандр Яраславiч, якi запазычыy герб полацкiх князёy, ажанiyшыся на дачцэ полацкага князя.

Найбольш падрабязнае апiсанне герба «Пагоня» прыведзена y летапiсным спiсе пачатку XVII ст. (захоyваецца y бiблiятэцы iмя М. Я. Салтыкова-Шчадрына y Санкт-Пецярбургу), якi з’яyляецца копiяй старажытнага летапiсу: «Пишуть наши кройники руские, и Наримунт был першим автором гербу або клейноту великого князства литовского: в гербе муж збройный, на коню белом в полю червоном, мечь голый, яко бы кого гонячи держал над головою, и есть оттоля тот названный погоня».

На працягу наступных некалькiх стагоддзяy уладарамi Вялiкага княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага заставалiся полацкiя Ізяславiчы: брат Вiценя – Гедымiн (княжыy у 1316—1341 гг.), сын Гедымiна – Альгерд (княжыy у 1345—1377 гг.), яго пляменнiк Вiтаyт-Аляксандр (княжыy у 1392—1430 гг.), яго сын Ягайла-Уладзiслаy (княжыy i быy каралём Польшчы y 1377—1434 гг.).

Пячатка Ягайлы – «Божжай мiласцю караля Лiтвы» (1380)

Малюнак з хронiкi iмператара Свяшчэннай Рымскай iмперыi Жыгiмонта (1443), якi пасрэднiчае мiж Тэyтонскiм ордэнам i каралём Ягайлам (пад «Пагоняй»)

Дарэчы, вялiкi князь Альгерд, трэцi сын Гедымiна ад першай жонкi, князёyны Марыi Вiцебскай, меy пяць сыноy, якiя былi ахрышчаны паводле праваслаyнага абраду: Андрэй (князь Полацкi), Дзмiтрый (князь Бранскi), Канстанцiн, Уладзiмiр i Хведар; ад другой жонкi – князёyны Улляны Цвярской, меy сем сыноy, якiя былi ахрышчаны паводле каталiцкага абраду: Ягайла-Уладзiслаy, Скiргайла-Іван, Карыбут-Дзмiтрый, Лiнгвен-Сямён, Карыгайла-Казiмiр, Вiгунт-Аляксандр i Свiдрыгайла-Баляслаy.

Таксама вядомы пячаткi i гербы выявамi, падобнымi «Пагонi», якiя yжывалiся y некаторых дзяржаyных утварэннях, iснаваyшых на тэрыторыях, не yваходзiyшых у склад Вялiкага княства Лiтоyскага.

Магчыма, герб Вялiкага княства Цвярскога

(вершнiк з сокалам?)

Гербы Ноyгарада Вялiкага i Вялiкага княства Цвярскога (Альбомъ Мейерберга. Виды и бытовыя картины Россiи XVII века. Рисунки Дрезденскаго альбома, воспроизведенные съ подлинника въ натуральную величину съ приложенiемъ карты пути цесарскаго посольства 1661—62 гг. Изданiе А. С. Суворина. 1903)

Татарская Пагоня

Канчатковае юрыдычнае афармленне «Пагонi» было зроблена Статутамi Вялiкага княства 1566 i 1588 гг., дзе сказана i аб абавязковым ужываннi выявы герба на пячатках i харугвах ваяводстваy i паветаy цяперашнiх этнiчных беларускiх тэрыторый (Статут ВКЛ 1566 г., частка 4, артыкул 10; Статут 1588 г., частка 4, артыкул 12): «Теж мы господар даем под гербом того панства нашего Великого Князства Литовского, Погонею, печать до кождого повету».

Трэцi Статут ВКЛ (1588)

Выява герба Вялiкага княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага на сцяне каралеyскага палацу (Вавель, Кракаy) – найбольш поyны: утрымлiвае гербы з выявамi «Пагонi» дзевяцi ваяводстваy (першая i другая часткi першай чвэрцi, другая, трэцяя i чацвёртая часткi другой чвэрцi; усе чатыры часткi трэцяй чвэрцi), гербы Жмудзi (трэцяя частка першай чвэрцi), Кiеyскага (першая частка другой чвэрцi) i Смаленскага ваяводстваy (чацвёртая чвэрць), а у «сэрцы» – радавы герб Гедымiнавiчаy «Слупы»

Герб Вiцебскага ваяводства з гербамi iншых ваяводстваy Вялiкага княства.
<< 1 2 3 4 >>
На страницу:
2 из 4