– Вось i прагульшчык з'явiyся, – заyважыy Юрась, а астатняя каманда засмяялася.
Я моyчкi палез у шурф i пачаy капаць максiмальна хутка, каб адагнаць усе змрочныя думкi. Не прайшло i пяцi хвiлiн, як сёе-тое знайшлося. Аднаго погляду на прадмет было дастаткова, каб зразумець – я сарваy джэкпот беларускай археалогii. Калегаy побач не было. Нiхто не бачыy маю знаходку. І y гэты момант майго прафесiйнага трыумфу, мне y галаву раптам прыйшла дзiyная думка. Рука, як быццам незалежна ад маёй волi, сцiснула y кулаку каштоyную рэч.
Пасля адбою я засеy у палатцы з лiхтаром i пачаy вывучаць свой «Святы Грааль». Гэта быy залаты медальён, з выдатна выкананай выявай жанчыны, на плячы якой сядзеy кот. Пад жаночай фiгурай змяшчаyся надпiс «MEREINA», зроблены гатычнымi лiтарамi. Вiдавочна – мне yдалося знайсцi адзiную пакуль выяву балтыйскай багiнi палявання i лясоy, пра культ якой было вядома вельмi мала.
Не ведаю, як атрымалася заснуць. У сне я бачыy чырвонае неба, такое неверагодна прыгожае, што хацелася крычаць ад захаплення. І на фоне гэтага неба рэзка з'явiлася постаць маладой дзяyчыны. Яна наблiзiлася да мяне. На плячы незнаёмкi сядзеy вялiзны чорны кот. У дзяyчыны былi вялiкiя вочы i доyгiя валасы.
– Ты yсё добра прыдумаy, Генадзь, – сказала дзяyчына. – Дзейнiчай i пакiнь сумневы. Усё будзе добра, i yсё атрымаецца як трэба.
Тут я прачнуyся.
«Гэта ж тая самая багiня з медальёна – Мерэйна». Вось гэта было дзiyным, насамрэч.
З ранiцы нашы курганы завалакло густым туманам. Але днём з'явiлася яркае сонца, i мы пачалi бадзёра капаць, адчуваючы прыемны пах сырой зямлi. Вечарам я адважыyся! Рашэнне было цяжкiм, i я доyга блукаy па лесе, штурхаючы раскiданыя на сцяжынках сасновыя шышкi. Але нават водар жывой iглiцы не мог мяне супакоiць. Выпiyшы для адвагi, я зазваy у палатку Юрася i з выглядам мацёрага змоyшчыка шчыльна зачынiy уваход. Затым я дастаy артэфакт, паказаy яго хлопцу, i прама спытаy:
– Колькi далi б за такi, твае сябры чарнушнiкi, як думаеш?
Юрась зрабiy нявiнныя вочы.
– Ты пра што, наогул?
– Кiнь гэта! Ты ведаеш пра што!
У поглядзе Юрася паступова разгаралася здзiyленне, пакуль ён пiльна глядзеy на артэфакт. Я адчуваy, што Юрка yжо падлiчвае y думках гiганцкую суму, якую можна атрымаць ад продажу медальёна на чорным рынку.
«Так, Юрась, ты не самы сумленны чалавек. І я сам, мабыць, таксама».
– Колькi ты хочаш? – нарэшце прама спытаy ён.
– Тысячу даляраy, – спакойна адказаy я, разумеючы, што рэальны кошт у дзясяткi разоy большы.
– Вось не прагавiты ты, Тарасавец. Дамовiлiся! – iмгненна адказаy радасны Юрась.
Праз месяц я прыехаy да суседкi. У кiшэнi ляжала тысяча даляраy, атрыманая ад Юрася, а дакладней – ад ягоных ценявых таварышаy.
Але y кватэры чамусьцi была пара незнаёмых людзей, а Вера Максiмаyна адсутнiчала. Я пацiкавiyся, дзе ж гаспадыня.
– Яна памерла, – без усялякiх цырымонiй сказаy адзiн з незнаёмцаy.
– Але як гэта? – прашаптаy я, адчуваючы, што гатовы проста сесцi на падлогу пасярод залы.
– Вiталь вунь там, у пакоi. Можаце з iм пагаварыць, калi хочаце.
Аглушаны жахлiвай навiной, я машынальна прайшоy да пакоя. Вiталька сустрэy мяне маyчаннем i злосным позiркам. Я глуха прамовiy:
– Вiталька, я магу купiць табе вазок. Мяне твая матуля прасiла. Грошы я дастаy.
Хвiлiну Вiталька толькi злосна тарашчыyся на мяне, нiчога не адказваючы. Нечакана ён апусцiy галаву i прамармытаy:
– Не! Я не заслужыy. Мацi столькi гадоy са мной мучылася. На пахаванне грошы ёсць, а больш не трэба нiчога. Пакiнь сабе грошы. Або лепш, ведаеш што, – тут ён падняy галаву i паглядзеy на мяне yважлiвым позiркам, – аддай грошы y дзiцячы дом. Мая дачка y дзiцячым доме вырасла. Ужо не паправiш нiчога, яна мяне бачыць не жадае. Але можна iншым дапамагчы. Зрабi так, Гена, калi хочаш.
Я выйшаy з кватэры нi з кiм не развiтаyшыся. У гэты ж дзень я ахвяраваy тысячу даляраy у дзiцячы дом. Праз тры месяцы Юрася злавiлi падчас яго махiнацый i выгналi з працы. Юрка заyсёды быy шчаслiyчык i яму пашанцавала зноy – абышлося без крымiнальнай справы. А яшчэ праз паyгады медальён Мерэйны yсплыy на буйным аyкцыёне. Нейкi ананiмны спонсар купiy артэфакт i, кажуць, мае намер перадаць яго y адзiн з беларускiх музеяy. Напэyна, мой сон быy прароцкiм – усё атрымалася так, як трэба. Вось толькi я да гэтага часу не yпэyнены, што зрабiy як трэба.
Канатус
– Сяргей Арменавiч Лапаткоy? – спытаy мяне Эдуард афiцыйным тонам.
Я адчуy, што мой пухнаты «дварняковы» кот, вялiкi i чорны, зноy вырашыy паджартаваць. Ён звяртаyся да мяне так афiцыйна, калi збiраyся мяне падражнiць.
– Чаго табе, Эдуард? – спытаy я.
– Як чаго? Ты ж сам хацеy пагаварыць пра жыццё пасля эпiдэмii? – спакойна, але не без ценю хiтрай iронii y голасе, прамовiy кот.
– Так? – спытаy я, адчуваючы няyпэyненасць.
– Ну так, – пацвердзiy кот.
– Хм, – сказаy я шматзначна.
– Уся справа y тым, што тут неабходны канатус, – сказаy кот.
– Што-што? – удакладнiy я.
– Канатус гэта патрэба y самаразвiццi. Вось ты, да прыкладу, не скончыш жа развiццё з-за вiруса? Ты будзеш працягваць як мiнiмум таyсцець…
– Гэта яшчэ пытанне хто тут больш таyсцее, – вызвiрыyся я – Вунь ты сам глянь, як на сваiм сухiм карме з вiтамiнамi ад'еyся.
– Не важна, – адказаy кот. – Важна, што ты зможаш зрабiць нарэшце тое, пра што марыy.
– І аб чым гэта я марыy?
– Прачытаць кнiгу Фiхтэ. Памятаеш, табе яшчэ ва yнiверы страшна спадабалася слова «Фiхтэ». Ты яшчэ думаy, што гэтае слова для няветлiвай адмовы.
– Не было такога, – удакладнiy я.
– Было-было, – адказаy кот. – Успомнi лепш, як Машка Волкава на трэцiм курсе сказала табе, што y яе ёсць эпiкантус, а ты адразу закахаyся i yяyляy сабе, дзе гэты эпiкантус y яе знаходзiцца.
Я злёгку пачырванеy, або па меншай меры мне так здалося.
– Ты ж i цяпер яшчэ часам успамiнаеш Машу? Праyда? Вось вазьмi i напiшы ёй неяк у iнэце.
– Ну-у-у-у, – працягнуy я, – я ж жанаты. Як жа Наташа?
– Наташа?
– Так.
– А мы ёй не раскажам, – працадзiy кот i па-злачынску падняy вусы.