Вялiкае княства Лiтоyскае i беларускi нацыянальны мiф
Яyген Аснарэyскi
У кнiзе расказваецца пра тое, хто такiя русiны, лiтвiны, лiтвiнiсты i iнцэптабеларусы, а таксама пра тое, хто насамрэч стварыy ВКЛ. Цi быy захоп лiтоyцамi гарадоy Панямоння? Цi з'яyляyся Навагрудак сталiцай краiны? Цi iснавала старабеларуская мова i цi маюць беларусы права на спадчыну Княства, i калi так, то як гэта пераканаyча даказаць? Гэтыя пытаннi, як i многiя iншыя, аyтар разглядае y дадзенай працы, абапiраючыся пры гэтым на дакладныя крынiцы.
Вялiкае княства Лiтоyскае i беларускi нацыянальны мiф
Яyген Аснарэyскi
© Яyген Аснарэyскi, 2022
ISBN 978-5-0059-0901-5
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
З гiсторыi Княства
Пралог, або кароткi аповед пра гiстарычныя мiфы
Мiфы атачаюць аматараy гiсторыi з усiх бакоy, бо нават цалкам адданыя акадэмiчнай навуцы, сур'ёзныя аyтары, нярэдка выкладаюць на старонках сваiх кнiг самыя натуральныя байкi, запушчаныя кiмсьцi з калег, прычым часам тымi з iх, хто тварыy дзясяткi, а y асобных выпадках i сотнi, гадоy таму. Гэта паказвае, што некаторыя гiстарычныя мiфы надзвычай жывучыя.
Зразумела, у дадзенай кнiзе мы сканцэнтруемся на мiфах, звязаных з Вялiкiм княствам Лiтоyскiм, бо паказаныя y гiстарычных працах карцiны жыцця гэтай даyно знiшчанай, але yсё яшчэ такой важнай, дзяржавы, утрымлiваюць шмат выдумак, пералiк якiх можна пачаць ад уяyных партрэтаy уладцаy (цi ведалi вы, што вядомыя партрэты Вiтаyта толькi выдумка мастакоy, якiя не бачылi яго) i скончыць прычынай смерцi апошняга вялiкага князя.
Зрэшты, у кнiзе мы y асноyным засяродзiмся на самым раннiм перыядзе iснавання дзяржавы, якi, у той жа час, з'яyляецца i самым загадкавым, як i самым мiфалагiзаваным.
Аyтар не пазiцыянуе дадзеную кнiгу навуковым адкравеннем. У ёй не прадстаyлены сенсацыйныя матэрыялы Полацкага летапiсу, знайсцi якi мараць многiя спецыялiсты па гiсторыi ВКЛ, цi iншыя неверагодныя знаходкi. Тут мы разгледзiм больш-менш вядомыя звесткi, але затое разгледзiм максiмальна непрадузята.
У дадзенай кнiжцы, напiсанай дастаткова лёгкай мовай, мы паспрабуем абыйсцiся без дэманстрацыi фантазiй пад маскай навуковых фактаy, а замест гэтага зоймемся разбурэннем звыклых, але непраyдзiвых клiшэ, якiя даyно yжо сталi вельмi шырока вядомымi нават у асяроддзi людзей далёкiх ад гiсторыi.
Разбурацца будуць як мiфы лiтоyскай гiстарыяграфii, так i беларускай, ды i yвогуле yсе, што трапiлi пад гарачую руку аyтара дадзенай кнiгi.
Вядома, крушэнне стэрэатыпаy можа выклiкаць непрыемныя адчуваннi y некаторых чытачоy, але ж, мабыць, лепш бачыць факты y святле рэальнасцi… Цi yсё ж не?
Так цi iнакш, кнiга пiсалася дзеля стварэння аб'ектыyнай карцiны, i аyтар не дазволiy сабе «перацягваць коyдру» на чый-небудзь бок, кiруючыся пры гэтым, скажам так, нацыянальнымi сiмпатыямi, а y такiм «сiмпатыйным» ключы часцяком працуюць аyтары публiкацый пра раннюю гiсторыю ВКЛ.
Яшчэ адной важнай задачай, пасля разбурэння гiстарычных мiфаy, будзе асэнсаванне праблемы нацыянальнага мiфа беларусаy i нават, у пэyным сэнсе, яго канструяванне.
Так-так, дарагiя чытачы, мы разбурым адны мiфы, каб стварыць iншы – як жа iнакш.
Такiм чынам, у кнiзе расказваецца пра тое, хто такiя русiны, лiтвiны, лiтвiнiсты i iнцэптабеларусы, а таксама пра тое, хто насамрэч стварыy ВКЛ.
Цi быy захоп лiтоyцамi гарадоy Панямоння? Цi з'яyляyся Навагрудак сталiцай краiны? Цi iснавала старабеларуская мова i цi маюць беларусы права на спадчыну Княства, i калi так, то як гэта пераканаyча даказаць? Гэтыя пытаннi, як i многiя iншыя, аyтар разглядае y дадзенай працы, абапiраючыся пры гэтым на дакладныя крынiцы.
Цаглiна з гродзенскага замка Вiтаyта з геральдычным знакам Калюмны.
Аб некаторых перадумовах стварэння ВКЛ i першых этапах яго iснавання
Першапачаткова Вялiкае княства Лiтоyскае будавалася па прынцыпе аб'яднання старажытнарускiх княстваy Панямоння з землямi лiтоyскiх уладароy. Станаyленне княстваy Русi адносна нядрэнна прасочваецца па пэyных крынiцах, дзякуючы захаванасцi (хай i y выглядзе копiй) старажытнарускiх летапiсаy.
Дзяржаyтваральныя працэсы y лiтоyскiх землях, з-за адсутнасцi yласна лiтоyскiх летапiсаy перыяду X—XIII стагоддзяy, пакрытыя цемрай i фактычна апiсваюцца на падставе yрыyкавых, скупых згадак, якiя дапаyняюцца дадзенымi ад спецыялiстаy дапаможных гiстарычных дысцыплiн.
Часцяком лiтоyскiя плямёны X – XII стагоддзяy, у межах беларускай гiстарыяграфii, малююцца вельмi адсталымi y сваiм развiццi y параyнаннi з жыхарамi мясцовых славянскiх гарадоy Кiеyскай Русi. Хоць гiсторыкi не могуць, на падставе вядомых крынiц, даказаць, на гэтым адрэзку развiцця старажытных лiтоyцаy, наяyнасць у iх каменнага дойлiдства i пiсьменства, тым не менш дадзеныя археалогii, атрыманыя y вынiку вывучэння аднаго з найцiкавейшых археалагiчных помнiкаy Лiтвы, Кернаyскага гарадзiшча, кажуць аб iснаваннi там дастаткова буйнога паселiшча, жыхары якога карысталiся немалым наборам найбольш патрэбных бытавых рэчаy i нават прадметамi раскошы.
Лiтоyскiя гiсторыкi нярэдка спрабуюць абвясцiць Кернаy першай сталiцай iх дзяржавы, цi нават сталiцай Мiндоyга, хоць якiя-небудзь неабвержныя цi хаця б важкiя доказы, для гэтага меркавання, адсутнiчаюць.
Так цi iнакш, варта падкрэслiць, што для таго, каб празмерна прымяншаць узровень развiцця лiтоyскiх плямёнаy насамрэч няма падстаy.
Упрыгожваннi y музеi Кернава.
Са старажытнарускiх летапiсаy вядома, што лiтоyскiя плямёны актыyна прыцягвалiся мясцовымi Рурыкавiчамi, якiя кiравалi на тэрыторыi будучай Беларусi, да ваенных аперацый падчас паходаy славянскiх дружын, у тым лiку i барацьбе старажытнарускiх князёy памiж сабой.
Уцягнутасць лiтоyцаy у ваенную справу iх больш высокаразвiтых суседзяy, як можна меркаваць, мела пазiтыyнае значэнне y плане развiцця баявых навыкаy балцкiх воiнаy i прыводзiла да павелiчэння ваеннага патэнцыялу лiтоyскiх уладароy.
З дакладных крынiц вядома, што y перыяд максiмальнай слабасцi i феадальнай раздробненасцi старажытнарускай дзяржавы лiтоyскi нобiль Мiндоyг змог засяродзiць у сваiх руках уладу над значнымi лiтоyскiмi тэрыторыямi, вiдавочна, атрымаyшы даволi сур'ёзныя ваенныя рэсурсы, дастатковыя нават для супрацьстаяння са славянскiмi гарадамi-дзяржавамi.
Менавiта Мiндоyг прыступае да актыyнай кансалiдацыi балцкiх i славянскiх земляy Панёмання.
Тэрыторыя, дзе здаyна адбывалiся балта-славянскiя кантакты з'яyлялася цалкам зручным плацдармам для стварэння балта-славянскай дзяржавы, хаця Мiндоyг, як слушна адзначае беларускi даследчык Алесь Краyцэвiч, аналагiчна iншым сярэднявечным валадарам, павiнен быy iмкнуцца y першую чаргу да пашырэння yласнай магутнасцi i замацавання кароны за сваiмi нашчадкамi.
Мiндоyг. Уяyны партрэт, XIX стагоддзе.
Мiндоyг, як вядома з дакладнага дакумента, булы Папы Рымскага Аляксандра IV, датаванай 6 сакавiка 1255 года, захапiy нейкiя землi «Рускага каралеyства», якiмi, тэарэтычна, маглi быць землi Навагародка. Дадзеныя звесткi, у спалучэннi з паведамленнямi старажытнарускiх летапiсаy, пацвярджаюць спробы лiтоyскай экспансii на Русь, але дакумент не называе прама, захопленыя землi, пакiдаючы прастору для самых розных гiпотэз.
У гэты ж перыяд дакладна вядомы прыклад мiрнага вакняжання лiтоyскага феадала Даyмонта y Пскове. Мiрны характар, як можна меркаваць, насiла i з'яyленне лiтоyскага князя Таyцiвiла y Полацку.
Скупыя летапiсныя сведчаннi не дазваляюць спецыялiстам дакладна растлумачыць, як менавiта Мiндоyг з'явiyся y Навагародку i асвяцiць пытанне стаyлення мясцовых жыхароy да балцкага князя.
У любым выпадку, у перыяд 40-х i 50-х гадоy XIII стагоддзя пад уладай балцкага yладара апынуyся Навагародак i iншыя старажытнарускiя гарады рэгiёна.
Галоyнымi ворагамi Мiндоyга, без усялякага сумнення, былi галiцка-валынскiя князi i крыжакi. Супрацьстаяння з другiмi Мiндоyг спрабаваy пазбегнуць, прыняyшы каталiцкае хрышчэнне, а з найболей, мабыць, сур'ёзным сваiм супернiкам, валынцамi, князь дамовiyся, аддаyшы землi Панямоння сыну галiцка-валынскага князя Данiiла, Раману Данiлавiчу.
Нават скупыя звесткi летапiсаy дазваляюць абмаляваць партрэт Мiндоyга, дзёрзкага i актыyнага кiраyнiка, не пазбаyленага здольнасцi думаць тактычна, а таксама здольнага, на шляху да yлады, распраyляцца нават з уласнымi сваякамi.
Адзiн з дзёрзкiх фiнтоy адзiнага лiтоyскага караля i стаy для яго фатальным. Мiндоyг забраy жонку y будучага пскоyскага князя Даyмонта, якi счакаy зручны момант i забiy Мiндоyга, разам з яго малодшымi дзецьмi.
Манета Пскова. Лiчыцца, што на ёй адлюстраваны князь Даyмонт.
Аднак створаная Мiндоyгам дзяржава, цi, хутчэй, нейкi яе волкi правобраз, не загiнула i змагла праiснаваць да самага канца XVIII стагоддзя.
Аб тым, якiя yладцы насамрэч стварылi ВКЛ
Зразумела, што найбольш часта згадваецца y якасцi заснавальнiка Вялiкага княства Лiтоyскага першы i апошнi лiтоyскi кароль Мiндоyг. Не варта адмаyляць ролю гэтага князя, якi заклаy вектар аб'яднання балцкiх i славянскiх паселiшчаy пад уладай балцкiх валадароy, якi, зрэшты, быy намечаны яшчэ раней, дзякуючы саюзу мясцовых Рурыкавiчаy i лiтоyскiх дружын.
Аднак адразу пасля гвалтоyнай смерцi Мiндоyга яго дзяржава яшчэ глыбей пагрузiлася y бездань усобiц.
Пасля yзыходжання на прастол сына Мiндоyга, Войшалка, той фактычна ператварыyся y васала (паводле iншага меркавання, роyнага па статусе суправiцеля) галiцка-валынскiх князёy.
Накладка на Лаyрышаyскае Евангелле. Мяркуецца, што гэта партрэт Войшалка.
У гэты смутны час валадаром ВКЛ паспеy пабываць нават адзiны за yсю гiсторыю iснавання дзяржавы Рурыкавiч, а менавiта Шварн, сын Данiлы Галiцкага, хаця роля Шварна i яго рэальная yлада служыць прадметам дыскусii, у якой князя часам аб'яyляюць «субманархам» i нейкiм фiктыyным вялiкiм князем, стаyленiкам Войшалка.