На думку аyтара, Шварн Данiлавiч, падчас свайго сумеснага з Войшалкам праyлення, можа быць названы суправiцелем, цi нават «субманархам», бо Войшалк, паводле паведамлення Галiцка-Валынскага летапiсу (далей ГВЛ) называе Шварна сынам, а сваiм бацькам i гаспадаром галiцка-валынскага князя Васiльку. Аднак пасля смерцi Войшалка, пра Шварна прама гаворыцца, у дакладнай ГВЛ, што ён пачаy уладарыць у Лiтве, што можна разумець, як указанне на яго аднаасобнае кiраванне i цалкам рэальны статус вялiкага князя.
Вядомыя дакументы не дазваляюць даследчыкам абсалютна дакладна высветлiць рэальны аб'ём улады Шварна Данiлавiча i дэталi яго княжання, але вядома, што яно было нядоyгiм.
М. Барвiцкi. Шварн. Уяyны партрэт, 1908 год.
З вялiкiм князем лiтоyскiм з дынастыi Рурыкавiчаy звязаны даволi вядомы мiф, якi iдзе ад лiтоyскiх даследчыкаy. Сцвярджаецца, што yлада пасля Шварна перайшла Тройдзеню, якi нават, верагодна, выгнаy Рурыкавiча, бо нейкiя «лiтоyскiя элiты» хацелi бачыць вялiкiм князем «этнiчнага лiтоyца». Як менавiта «лiтоyскiя элiты» данеслi, праз стагоддзi, дакладную iнфармацыю аб сваёй волi, да даследчыкаy, якiя стварылi мiф, застаецца загадкай, бо абставiны прыходу да yлады Тройдзеня, яго паходжанне i абставiны смерцi, дакладна не вядомыя з пэyных дакументаy. Акрамя таго, «шчыры лiтоyскi язычнiк» Тройдзень, прыхiльнiк «нацыянальных каштоyнасцяy», меy, паводле, пэyнага ГВЛ, праваслаyных братоy. Цалкам пераканаyчай гiпотэзай будзе тлумачэнне праваслаyнага хрышчэння братоy вялiкага князя тым, што яны кiравалi y славянскiх гарадах дзяржавы Тройдзеня.
Хоць Мiндоyг, Войшалк i Шварн ёсць у пералiку вялiкiх князёy лiтоyскiх, фактычна, для таго, каб казаць пра iснаванне нейкага маналiтнага дзяржаyнага апарата, на гэтым адрэзку гiсторыi ВКЛ, у даследчыкаy няма важкiх падстаy.
Дзяржава працягвала фармавацца i працэс гэты быy бурным i спалучаным з мноствам канфлiктаy.
На думку аyтара, уладная чахарда y землях Панямоння некалькi нагадвала сюжэт пацешнай савецкай камедыi «Вяселле y Малiнаyцы».
Цёмныя гады ранняга перыяду iснавання Княства так слаба прадстаyлены y вядомых крынiцах, што, па сутнасцi, канструююцца навукоyцамi па макулiнках, i гэта, зразумела, прыводзiць да моцнай варыябельнасцi гiстарычнай карцiны, што малюецца спецыялiстамi, якiя часта падключаюць да навуковага працэсу фантазiю i будуюць свае працы на дапушчэннях.
Вядома, што некаторыя даследчыкi выводзяць на першы план Войшалка, прадстаyляючы менавiта яго стваральнiкам дзяржавы. У падобнай ролi гэты князь фiгуруе, напрыклад, у Мiкалая Ермаловiча, для якога праваслаyны yладца, якi карыстаецца падтрымкай наваградцаy i пiнчукоy, быy больш хвацкi, у якасцi пачынальнiка дзяржавы, чым з'явiyшыся y Навагародку, пры смутных абставiнах, Мiндоyг.
Варта адзначыць, што падобны погляд на летапiсныя падзеi тых гадоy дэманструюць не толькi падобныя Ермаловiчу прадстаyнiкi рамантычнай гiстарыяграфii, схiльныя да творчасцi y духу фолк-хiсторы, але i некаторыя прадстаyнiкi стражэйшай, акадэмiчнай навукi.
Важную ролю y станаyленнi дзяржавы адыграy i вышэйзгаданы Тройдзень, якi з'яyляyся, на думку аyтара, выдатным палкаводцам, чые ваенныя поспехi дапамагалi yмацавацца ВКЛ, якое працягвала фармiравацца.
Тройдзень. Уяyны партрэт, XVI стагоддзе.
Нарэшце, не варта забываць пра Гедымiна, заснавальнiка адной з самых магутных кiруючых дынастый Усходняй Еyропы, пры якiм была выразна пазначана сталiца дзяржавы – Вiльня, а славянскiя i балцкiя гарады больш шчыльна зблiзiлiся y рамках дзяржаyнага утварэння, якое пачало быць падобным на федэрацыю з дастаткова шырокай аyтаномiяй суб'ектаy, але аднак жа з яшчэ недастаткова развiтым цэнтральным апаратам.
Гедымiн. Уяyны партрэт, XVII стагоддзе.
Аб тым, цi быy захоп продкамi лiтоyцаy земляy будучай Беларусi
Як вядома, тэза аб захопе земляy Навагародскага княства лiтоyскiм нобiлем Мiндоyгам з'яyлялася папулярнай канстантай у савецкай гiстарыяграфii, а пазней, у рамках работ беларускага гiсторыка-рамантыка, Мiкалая Ермаловiча, была перавернута з ног на галаву, у вынiку чаго Мiндоyг ператвараyся з захопнiка Навагародка, якi дзейнiчаy у iнтарэсах лiтоyскiх феадалаy, у захопнiка земляy лiтоyскiх феадалаy, якi дзейнiчаy у iнтарэсах навагародскага баярства.
Варта адзначыць, што акрамя работ Ермаловiча, iснавалi i iншыя публiкацыi аб утварэннi ВКЛ, якiя выводзiлi на першы план менавiта славянскi (чытай: беларускi) фактар. Гаворка тут пра працы гiсторыка-эмiгранта П. Урбана, якi прадэманстраваy беларускiм (i не толькi) аматарам гiсторыi yжо зусiм дзiкi, з пункту гледжання акадэмiчнай навукi, канцэпт лiтоyцаy-лютычаy, здатны для выкарыстання y рамках мастацкай лiтаратуры, але мала прыдатны для рэканструкцыi рэальных працэсаy утварэння ВКЛ.
Аднак менавiта працы Мiкалая Ермаловiча сталi адкрыццём для беларускiх аматараy гiсторыi i запусцiлi зерне, якое вырасла потым у цэлае буйное дрэва сучаснага лiтвiнiзму. Пра з'яву лiтвiнiзму, дарэчы, будзе падрабязна расказана y наступных главах.
Але як жа было насамрэч i што захапiy лiтоyскi yладар? Просты i кароткi адказ, на дадзеную «дылему Мiндоyга» будзе гучаць так: навукоyцам дакладна невядома, як Мiндоyг аказаyся y Навагародку. Таму, калi вы чытаеце катэгарычныя сцвярджэннi аб захопе Навагародка Мiндоyгам цi ж аб яго паступленнi на «пасаду служылага князя» па волi навагародскага баярства, будзьце yпэyненыя, што аyтар, нават калi ён валодае моцным навуковым аyтарытэтам i носiць мноства званняy, проста дае вам недастаткова абгрунтаваную версiю, якая, з той цi iншай прычыны, яму спадабалася.
Калi прыняць маладакладныя, як лiчыцца, звесткi аб праваслаyным хрышчэннi Мiндоyга, то можна цалкам абгрунтавана сцвярджаць, што валадар наyрад цi захоплiваy горад. Выпадак хрышчэння Даyмонта Пскоyскага, якi быy мiрна прыняты пскавiчамi на службу i сапраyды служыy гораду верай i праyдай, стаy бы аналагiчным выпадку Мiндоyга.
Аднак, як сказана вышэй, хрышчэнне Мiндоyга y праваслаyе выклiкае вялiкiя сумневы спецыялiстаy.
У прыхiльнiкаy тэорыi захопу Навагародка ёсць i адносна пераканаyчае пацвярджэнне падобнай пазiцыi. Гаворка пра yжо згаданную булу Папы Рымскага, дасланую да Мiндоyга. У ёй пантыфiк закранае пытанне захопленых Мiндоyгам земляy «Рускага каралеyства», пад якiм можна разумець Галiцка-Валынскае княства. Кiраваy гэтай дзяржавай, каранаваны папскiмi пасламi Данiiл Галiцкi. Папа, у сваiм пасланнi, не пярэчыць супраць таго, каб захопленыя землi былi замацаваны за Мiндоyгам. Аднак некаторыя даследнiкi жадаюць бачыць у гэтых землях маёмасць наyгародскага князя Аляксандра Неyскага, з якiм у Мiндоyга былi канфлiкты. Супраць разумення, пад загадкавым каралеyствам, Галiцка-Валынскай дзяржавы прыводзяць наступны аргумент: папа не мог ухвалiць захоп земляy аднаго каталiцкага караля, iншым каталiцкiм каралём. Існуе таксама версiя аб тым, што «Рускiм каралеyствам» з'яyляецца Полацкае княства. Такiм чынам, названыя без дакладнай прывязкi да якога-небудзь горада, землi, выклiкаюць вялiкiя пытаннi i yскладняюць лакацыю.
Папа Аляксандр IV. Партрэт XV стагоддзя.
Цi iдзе там гаворка пра саму Навагародскую зямлю, цi iншыя землi, да прыкладу, пра Слонiмшчыну, цi Полацкае княства, а можа быць землi аддаленага Вялiкага Ноyгарада?
Нават захоп некаторых земляy валынцаy, зразумела, не азначае, што гэтымi землямi былi менавiта землi Навагародскага княства.
Выклiкае пытаннi i пазiцыя жыхароy Навагародскай зямлi, якiя, у тэорыi, маглi падтрымаць знiшчэнне (або выгнанне) з Навагародка валынскага гарнiзона, бо y мясцовага насельнiцтва, якое жыло y полiэтнiчным Панямоннi, маглi быць свае матывы для збавення ад улады звязаных з татарамi валынцаy.
Абвешчаны Мiкалаем Ермаловiчам статус Мiндоyга, якi паказвае лiтоyскага нобiля толькi служылым князем, узятым, так бы мовiць, на працу, навагародскiм баярствам не знаходзiць прамога пацверджання y вядомых спецыялiстам, дакладных крынiцах. Аднак аналiз паводзiн мясцовай элiты дазваляе зрабiць некаторыя здагадкi аб яе стаyленнi да лiтоyскiх уладароy старажытнарускiх княстваy рэгiёна.
Цiкавае, у дадзеным кантэксце, наступнае паведамленне ГВЛ:
«У год 6755 (1247). Лiтоyцы з Лугвенам ваявалi каля Мельнiцы i yзялi шмат палонных. Данiiл i Васiлька гналiся за iмi да Пiнска. Мiхаiл Пiнскi папярэдзiy лiтоyцаy. Яны сядзелi y лесе за агароджай, а Мiхаiл паслаy iм вестку з Пiнска. А Данiiл i Васiлька праследавалi iх, i дворскi Якаy са сваiмi ваярамi. Лiтоyцы ж не паверылi Мiхаiлу i выйшлi з месцаy сваiх. Па лiтасцi Божай пабеглi лiтоyцы i былi разбiтыя, i палонныя былi адбiтыя, а сам Лугвен збег, паранены».
Такiм чынам, з паведамлення вынiкае, што пiнскi князь чамусьцi вырашыy падтрымаць лiтоyцаy, хаця тыя не паверылi яму. Прычым пiнскi Рурыкавiч падтрымлiвае лiтоyцаy нягледзячы на тое, што iх супернiкi – Рурыкавiчы з iншага княства Русi.
Цiкавае яшчэ адно паведамленне валынскай хронiкi:
«У год 6761 (1253). Таyцiвiл даслаy да Данiiла Рэyбу сказаць: „Пайдзi да Навагародка“. Данiiл пайшоy з братам Васiлькам, i з сынам Львом, i з полаyцамi, i са сватам сваiм Тэгакам, i прыйшоy да Пiнска. Князi пiнскiя затаiлi падман, iх узялi з сабою на вайну супраць iх волi».
І зноy вiдавочны сепаратызм пiнскiх князёy, якiя чамусьцi не жадаюць ваяваць з лiтоyцамi.
Дадзеныя эпiзоды паказваюць пэyныя лiтоyскацэнтрычныя iмкненнi размешчанага даволi блiзкага да Лiтвы старажытнарускага княства.
Зразумела, тлумачыць такiя факты можна па-рознаму, у тым лiку i страхам пiнскiх валадароy перад лiтоyцамi. Тым не менш, у дадзеным кантэксце, паведамленнi летапiсца малююць хутчэй добраахвотны выбар пiнскага князя, якi разыгрывае нейкую палiтычную камбiнацыю, часткай якой з'яyляецца пэyнага роду саюз з лiтоyскiмi феадаламi. Лёгка yявiць падобны саюз у выпадку наваградскiх элiтаy i Мiндоyга, хаця, канешне, гаварыць тут трэба толькi пра гiпотэзу.
З вышэйпададзенага можна зрабiць выснову, што само значэння меркаванага захопу Навагародскай зямлi Мiндоyгам празмерна перабольшана y рамках розных гiстарыяграфiй. Нават калi недаказаны дакументальна захоп меy месца, стаyленне да гэтага факту мясцовага насельнiцтва можа служыць прадметам дыскусii, як i сама форма захопу, якi наyрад цi меy характар татальных рэпрэсiй мясцовага насельнiцтва, а, як можна меркаваць, хутчэй заключаyся y лiквiдацыi валынскага гарнiзона i yвядзеннi на дзядзiнец падуладных Мiндоyгу воiнаy.
Дарэчы, можна вылучыць гiпотэзу аб тым, што князь выкарыстоyваy i славянскую ваенную сiлу. Адзiн з ягоных ваяводаy носiць славянскае па гучаннi iмя Хвал, хоць тут варта заyважыць, што iмёны лiтоyцаy, тэарэтычна, маглi набыць больш славянскiя формы дзякуючы славянскiм складальнiкам летапiсаy.
Пры гэтым вядома, што y лiку паплечнiкаy Мiндоyга знаходзiyся нейкi, згаданы y ГВЛ, Астафiй Канстанцiнавiч з Разанi, што yжо без усялякiх сумневаy супярэчыць тэзе аб нейкiм выключна «нацыянальна-лiтоyскiм» прынцыпе падбору асяроддзя лiтоyскага манарха.
Вядома, што Навагародкам кiраваy сын Мiндоyга, Войшалк. Укняжанне гэтага yладцы, на думку некаторых лiтоyскiх спецыялiстаy, суправаджалася рэпрэсiямi супраць мясцовых жыхароy. Заснавана падобнае сцвярджэнне на паведамленнi летапiсца, аб тым, што Войшалк, будучы язычнiкам, забiваy амаль кожны дзень некалькiх чалавек.
Як апавядае ГВЛ:
«Войшалк пачаy княжыць у Навагародку, i знаходзячыся y паганстве пачаy пралiваць шмат крывi. Забiваy ён кожны дзень трох-чатырох чалавек. А калi y нейкi дзень нiкога не заб'е, вельмi засмучаyся. Калi ж заб'е каго, тады весялiцца. Потым увайшоy страх Божы y яго сэрца, i ён думаy, жадаючы прыняць святое хрышчэнне. І хрысцiyся тут жа y Навагародку, i стаy хрысцiянiнам».
Аднак пра этнiчную прыналежнасць гэтых нiбыта забiтых людзей нiчога не сказана. Чаму новы князь не мог забiваць сваiх жа лiтоyскiх слуг, цi палiтычных супернiкаy, якiмi маглi быць i этнiчныя лiтоyцы i валынцы yзятыя y палон? Акрамя таго, само апавяданне вiдавочна мае рысы стандартнай хрысцiянскай легенды, заклiканай падкрэслiць ашаламляльную змену yладара язычнiка пасля прыняцця хрысцiянства.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: