Сакавiцкiя зайцы
Яyген Аснарэyскi
Кнiга вершаy. Складаецца кнiга з трох частак, цi трох зайцоy. Сацыяльныя i рамантычныя элементы сплятаюцца y вершах утвараючы адзiнае цэлае – паэзiю поyную музычных рытмаy i яркiх вобразаy.
Сакавiцкiя зайцы
Яyген Аснарэyскi
© Яyген Аснарэyскi, 2019
ISBN 978-5-4496-6307-8
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Яyген Аснарэyскi
сакавiцкiя зайцы
Кнiга трох зайцаy. Прысвячаецца Сержу Танкяну i Дарану Малакяну.
© Яyген Аснарэyскi., 2019
Заяц першы. Іранiчна-палiтычны
Грыбы
Усе, вядома, так шукаюць перамены ды
не лiчацца праблемай ператружаныя вены
yсiх прымаючых па схемах галю-галюцынагены,
Гены Гены Гены Гены, Пецi Васi ён жа квасiць!
Ён жа квасiць што? Ён не п'е вiно.
Гэта нiчаго, гэта не Яго,
не геройства, не пазёрства, але гэта што?
На свеце многа разнавiднасцяy грыбоy.
Як i дамоy, ды мужыкоy, ды чужакоy.
На свеце многа разнавiднасцяy грыбоy.
Як i дамоy, ды мужыкоy, ды чужакоy… уладароy.
Усе, вядома, так шукаюць перамены, ды
не лiчацца праблемай, ператружаныя вены
yсiх прымаючых па схемах галю-галюцынагены
Гены Гены Гены Гены, Пецi, Васi, ён жа квасiць…
але што?
Чабурашка-нiндзя
Энi-Бенi, Рыкi-такi.
Бi y ладкi дзеля сабакi.
Ты на плошчы yвесь час.
Ім лавiць цябе як раз.
Энi-Бенi, Рыкi-такi.
Кушай добрыя прысмакi.
Дручок гумы y зубы шмяк!
Ты ахвяра дахадзяг.
Энi-Бенi, Рыкi-такi.
Скачуць злосныя макакi.
Скачуць кошты i каты.
Хто за краты? Можа ты?
Гультавiна
У цябе ёсць трохi грошыкаy?
У цябе ёсць трохi грошыкаy?
У цябе ёсць трохi грошыкаy?
Дай на налог!
Закалоy я свiнню, бо няма чаго есьцi.
Закалоy я свiнню, бо няма чаго есьцi…
нявесце.