Коль рыбка мала, не равi на кiта!
Дык Татар
Дык Татар быццам Дык Чэйнi.
Просты хлопец з Амерыкi, шаноyны, амаль амбасадар.
Чамусьцi, чамусьцi, чамусьцi, у краiне гэтай не yсе яму рады.
Песня пра начальнiка
Ён зайграе на гiтары,
Для адной прыемнай пары.
Можа скласцi ён санет, згатаваць крута амлет,
разагрэць на кухнi чайнiк.
Хто такi?
Так, твой начальнiк.
Для цябе ён зробiць гэта
калi y лютым будзе лета,
калi Мiша вадалаз, голым пакарыць Каyказ,
калi будзе то i гэта.
Добра, хопiць, песня спета.
Нiхто
А хто там iдзе y той грамадзе?
Хто запальвае агнi?
Хто нясе сцягi i y бубны б'е?
Нiхто…
Сакрэт чыноyнiка
Моyчкi ты адчынiла комiн.
Гарэy агонь i не ведаy сакрэт,
Што Бранiслаy Аляксандравiч Словiн.
Чыноyнiк, манюка ды iмпатэнт.
7-га лiстапада!
Дзень 7-га лiстапада!
Па чырвонаму нарада!
Дзень пачатку новай моды.
Камсамол, ГУЛАГ, заводы…
На якiх кляпаюць танкi,
Глушаць спiрт, стучаць кiянкай.
У кожнай ямцы па ракеце,
Няма паперы y туалеце.
Вось такiя халi-галi.
Вось якi Саюз прасралi.
Шлях у ЛТП
П«е ён гарэлку i п'е самагонку
П«е ён партвейн ды вiно.
Ён мае мамку на ёйным карку
Ездзiць ужо даyно.
П«е ён гарэлку i п'е самагонку
П«е ён партвейн ды вiно.
Ён п'е i пiва, пасля кефiру
А часам нават пасля эфiру
Дзе нейкiя людзi yсё грозяць свету
Узарваць планету.
Парваць планету.
Ён вельмi любiць,
Праграму гэту.
Любiць ужо даyно.
Была i жонка, раней была жонка.
У гэтага мужыка.
Але, вядома, была нядоyга
Нядоyга яна была.
П«е ён гарэлку i п'е самагонку
П«е ён партвейн ды вiно.
Ён мае мамку на ёйным карку
Ездзiць ужо даyно.
Ён палiць цыгi, шмат палiць цыгi.
Трасецца яго рука.
Сям'i ён быццам бы як вярыгi.
Яны стамiлiся ад хапыгi
Яны чакаюць ужо адлiгi
Даyно чакаюць ужо адлiгi.
Чакаюць адлiгi без б…
Каб здаць яго y ЛТП.
Заяц другi. Сацыяльна-рамантычны
Дэлфi
Дэлфi, нават калi ты робiш сэлфi ты вельмi прыгожая.