Любi блiжнiх! Шануй i людзей, i сябе,
Хай роyнай для yсiх будзе твая дабрачыннасць,
Хворым нясi дапамогу y патрэбе,
Хрысцiянiна кожнага ёсць то павiннасць,
Хай яна вызначае твой кожны yчынак,
У сэрцы хавай гэты мацi тваёй напамiнак![44 - Strate Ojca uczciwszy zaloba i lzami,Dzis zastapic Go mozesz, wyszedlszy na czleka,Matka w lata idaca, slabemi siostramiTwoja sie z czasem pewnie zaprzatnie opieka.Synu mоj! juz przydatnym zostales dla swiataNiesiesz cierpiacym ulge, pocieche, ratunek,W tak szlachetnym zawodzie przepedzajac lataPewnam, ze cie nie spotka bieda ni frasunek.Nasladuj cnoty Ojca, pracuj, mysl o slawie.Nie odmawiaj pomocy, gdy wezwie ubogi,Bоg cie poblogoslawi, jak ja blogoslawie,Opatrznosc do fortuny ukaze ci drogi.Kochaj bliznich! Szanujac i ludzi i siebie.Niech twa dla wszystkich bedzie rоwna dobroczynnoscCierpiacym najskwapliwiej nies pomoc w potrzebie,Jest to chrzescjanina prawego powinnoscNiech ja stwierdza krok kazdy, kazdy twоj uczynek,Chron w twem sercu ten Matki czuly upominek.]
Прайшла палова стагоддзя… І слёз выцекла не мала. Закончылася жыццё мацi, якая запiсала гэтыя словы y альбом. Потым прынёс ён вершы да дачок. А праз год бедны самотнiк памёр. Ён сам упiсаy у маю кнiгу для памятных запiсаy некалькi iмправiзацый i сентэнцый па-польску i на лацiне. У гэтых вершах хваравiтая мiзантропiя разам з рэдкiм досцiпам. Напрыклад:
Глянь, як ад людзей уцякае,
Ужо схаваyся y цемры глыбiнях
Чаму ж Тымон гэта чынiць?
– Бо чалавека ён знае.[45 - Patrz jak od ludzi ucieka,Juz sie skryl w ciemnej jaskini.Dlaczegоz Tymon to czyni? – Niestety poznal czlowieka.]
Атмасфера паэзii тады, з 1810 па 1830 г. i далей, напаyняла Вiльню. Шыдлоyскi i Расалоyскi рэпрэзентавалi дзве сучасныя плынi. Шыдлоyскi – халодны крытык, добра ведаy лацiнскую i грэцкую мовы i трымаyся старажытных формаy, а y рэформу Мiцкевiча, у так званы рамантызм не верыy. Расалоyскi, гарачы энтузiяст, не крытык i не празаiк, меy моцны творчы пачатак i, пачаyшы з перакладаy старых лацiнскiх майстроy, закончыy Байранам i Мурам[46 - Томас Мур (1779—1852), англiйскi паэт-рамантык. – Л. Л.]. Уласных твораy пакiнуy няшмат.
Расалоyскi быy доктарам медыцыны, некалi адным з лепшых студэнтаy унiверсiтэта i тытул доктара-паэта, нададзены яму грамадскасцю, не зашкодзiy яго медыцынскай практыцы.
Калi наша мацi y 1848 г. памяняла кватэру, бедны сп. Станiслаy быy вельмi хворы. Паправiyшыся, прыслаy вялiкi торт, да якога быy пракладзены лiст з вершам:
Доyга ад вас адапхнёны
І людзьмi прыгнабёны.
Пры жыццi затрыманы воляй
Святога наканавання,
Пасля свайго вяртання
Вiтаю вас хлебам i соллю.
І падзякаваyшы Богу,
Стаю ля вашага парога.[47 - Dlugo od Was oddalonyI przez ludzi umorzony,M zatrzymany przy zyciu,Swietej Opatrznosci wola,Po swem napowrоt przybyciuWita Was z chlebem i solaI zlozywszy dzieki BoguStaje dzis na Waszym progu.]
Расалоyскi i Шыдлоyскi былi таксама i сябрамi Манюшкi, разам з Манюшкам мы iх абодвух i пахавалi. Потым над Вiслай спачыy i аyтар «Галькi», а я, самотны, пакiнуты старымi сябрамi, усё яшчэ блукаю над Вiлiяй…
А y канцы снежня хавалi двух сяброy, людзей светлых i папулярных у Вiльнi, шляхетнага доктара Станiслава Вiкшэмскага i заслужанага выдаyца кнiг Адама Завадскага[48 - Завадскi Адам (1814—1875), вiленскi выдавец. У 1846 г. выдавецтве Завадскага выйшла першая кнiга В. Дунiна-Марцiнкевiча «Сялянка». – Л. Л.].
1874. У лiпенi генерал-губернатар Патапаy[49 - Патапаy Аляксандр Львовiч (1818—1886), генерал-ад'ютант, на пачатку 1860-х гг. обер-палiцмайстар Масквы, начальнiк штаба корпуса жандараy i кiраyнiк III аддзялення. З 1864 г. памочнiк вiленскага генерал-губернатара, з 1868 г. генерал-губернатар. – Л. Л.] атрымаy пасаду шэфа жандараy, а на яго месца быy прызначаны генерал Альбядзiнскi[50 - Альбядзiнскi Пётр Паyлавiч (1826—1883), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, вiленскi генерал-губернатар у 1874—1880 гг. – Л. Л.]. Амаль што шасцiгадовае кiраванне Патапава было справядлiвым i чалавечным, але нi рускiя, нi палякi не былi задаволены. Пераход ад бяспраyя да панавання права быy не лёгкiм.
«У Лiтве беззаконне i жахлiва разбэшчаныя чыноyнiкi» – сказаy манарх генералу, графу Баранаву[51 - Баранаy Эдуард Трафiмавiч (1811—1884), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, вiленскi генерал-губернатар у 1866—1868 гг. – Л. Л.], калi y 1866 г. пасылаy яго y Вiльню i дадаy: «Мураyёy i Каyфман[52 - Каyфман Канстанцiн Пятровiч (1818—1882), генерал-маёр свiты, з 1861 г. дырэктар канцылярыi Ваеннага мiнiстэрства, у 1865—1867 генерал-губернатар Паyночна-Заходняга краю i камандуючы войскамi Вiленскай вайсковай акругi. – Л. Л.] iх разбэсцiлi». Хутка граф выправiy з нашага краю 12 зверхруплiвых «апосталаy» i «народнiкаy». Але паколькi граф Баранаy заставаyся на пасадзе толькi паyтара года, руская прэса яго не заyважыла i за высылку yсiх неспакойных элементаy накiнулася на аднаго Патапава.
Як раней граф Баранаy цытаваy мне словы цара пра разбэшчанасць чыноyнiкаy, так зараз генерал Патапаy мне iх паyтарыy i расказаy пра тое, як цар прагне «прымiрэння» i якiм вымушаным крокам было прызначэнне Мураyёва, якi нават ужо зняты з пасады, сам, замест Каyфмана, падпiсаy загад ад 10 снежня 1865 г.[53 - Указ ад 10 снежня 1865 г. забараняy «палякам», г. з. католiкам, купляць маёнткi. – Л. Л.]
Куратар Бацюшкаy стаяy на чале iнтрыгi супраць Патапава. Калi iнтрыга не yдалася i Бацюшкаy у Вiльнi страцiy пасаду, дык быy пераведзены y Маскву i там расказаy сваiм сябрам Каткову i Аксакаву[54 - Аксакаy Іван Сяргеевiч (1823—1886), публiцыст, паэт, грамадскi дзеяч, адзiн з лiдэраy славянафiльскага руху. – Л. Л.]
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: