Сьвятло Эyфрасiньнi
У гэтым жа 1101, калi памёр Усяслаy Чарадзей, у Полацкiм княстве y сям'i малодшага сына Усяслава Чарадзея Сьвятаслава-Георгiя нарадзiлася дзяyчынка, якой наканавана было стаць знакавай постацьцю для yсяго сьвету. Праyда, гiсторыкi падаюць розныя даты нараджэньня yнучкi Чарадзея- i 1104, i 1110, i 1120… Дзяyчынку назвалi крывiцкiм iмем Прадслава. Калi ёй споyнiлася дванаццаць гадоy i сталi сватацца жанiхi, Прадслава таемна ад бацькоy прыйшла y манастыр i пад iмем Эyфрасiньнi прыняла пострыг, каб служыць Богу i свайму народу. І yсё жыцьцё яна выконвала гэтую службу. Вымольвала y Бога прабачэньне для яе народу, перапiсвала Бiблiю, перакладала кнiгi, адчыняла вучэльнi, манастыры, храмы, вучыла дзетак… У «Жыцii…» апавядаецца, што y сьне Эyфрасiньнi зьявiyся Анёл, як i за руку прывёy яе y прадмесьце Сяльцо i сказаy «Тут належыць быць табе». Эyфрасiньня перасялiлася y Сяльцо i заснавала y iм жаночы Спаса-Эyфрасiньеyскi манастыр.
Тут па даручэньню Эyфрасiньнi меркавана памiж 1152 i 1159 гадамi дойлiд Іаан за трыццаць тыдняy будуе Спаса-Перамяненскую царкву, якую лiчаць вяршыняй дойлiдзтва Полаччыны. У кельлi гэтай царквы прайшла значная частка жыцьця Эyфрасiньнi Полацкай i яе сястры.
Зьнешнi выгляд храма не захаваyся. У 1833 яго перабудавалi да непазнавальнасьцi. У 2015 годзе археолягi yстанавiлi, што храм у першапачатковым выглядзе быy значна большы. У свой час да яго былi прыбудаваны галерэi, а з боку yваходу знаходзiyся крыты ганак – экзанартэкс.
Спаса-Эyфрасiньнеyскi Полацкi манастыр. Сучасны выгляд. Марка пошты Расеi, выдадзеная y 2004
5 студзеня 2001 выйшаy у абарачэньне паштовы блёк «900 гадоy з дня нараджэньня Эyфрасiньнi Полацкай».
Блёк «900 гадоy з дня нараджэньня Эyфрасiньнi Полацкай», выдадзены поштай Беларусi y 2001
На адкрытай старонцы словы з кнiгi «Жыцiе Эyфрасiньнi Полацкай»: «Прыйдзiце yсе, хто жыве ангельскiм жыцьцём у пустэльнях…». Працяг гэтага сказу такi: «i y гарах: старыя – адкiнуyшы немач, маладыя – скачучы, быццам аленi, – сыдзiцеся yсе. Хачу бо даць вам трапэзу з такiх страваy, каб, паеyшы, узьвесялiлi вы свае душы. Бо гэтая трапэза ад страваy нятленных – не тая, што дае асалоду гартанi i чэрава насычае, але тая, што душу весялiць i розум умацоyвае на добрыя дзеi». «Жыцiе Эyфрасiньнi Полацкай» узьнiкла y канцы ХІІ цi y першай палове ХІІІ стагодзьдзя i зьяyляецца асноyнай крынiцай зьвестак пра дзейнасьць i лёс славутай Полацкай асьветнiцы, нябеснай заступнiцы Беларусi. Аyтар Жыцiя невядомы. Справа ад партрэту Эyфрасiньнi сучасны выгляд Спаса-Перамяненскай царквы.
Белпошта яшчэ двойчы прысьвяцiла свае маркi Спаса-Перамяненскай царкве.
Спаса-Перамяненская царква на марках пошты Беларусi, выдадзеных у1992 i 2000
Храм расьпiсаны yнiкальнымi фрэскамi, якiя на 90 працэнтаy захавалiся. Усе роспiсы выкананы y тэхнiцы па сырой вапнавай тынкоyцы, што забяспечыла захаванасць роспiсу. Дзякуючы фрэскам вядомы першапачатковы выгляд царквы i верагодны партрэт Эyфрасiньнi.
Пошта рэспублiкi Беларусь у 2000 сумесна з поштамi Украiны i Расеi выпусьцiла блёк «2000-годзьдзе Хрысьцiянства». На адной з трох марак блёка (пасярэдзiне) знаходзiцца рэпрадукцыя дэталi фрэскi Спаса-Перамяненскай царквы Дэiсус (Дээсiс або Дэiзiс) Хрыстос у Велiчы або Хрыстос Пантакратар на троне з кнiгай.
2000-годзьдзе хрысьцiянства. Блёк сумеснага выпуску поштаy Беларусi, Ураiны i Расеi y 2000
У кастрычнiку 2017 года поштай Рэспублiкi Беларусь быy выпушчаны марачны блёк у гонар 1025-годзьдзя Полацкай эпархii, якi заняy 6-е месца на сусьветным конкурсе марак у Аyстрыi, а яго yрачыстая прэзэнтацыя адбылася y Сафiйскiм саборы y Полацку. Блёк уключае тры маркi, на якiх намаляваны тры праваслаyныя храмы – Сафiйскi сабор i Спаса-Перамяненская царква y Полацку i Дабравешчанская царква y Вiцебску.
На полi блёку фрэскi з Спаса—Перамяненскай або Спаса-Эyфрасiньнеyскай царквы y Полацку, узьведзенай у XII стагодзьдзi. У нiжнiм левым куце Апосталы. Дэталь кампазыцыi Уваход Гасподнi y Іерусалiм. Уверсе – Дэiсус (Дээсiс або Дэiзiс, Хрыстос у Велiчы або Хрыстос Пантакратар на троне з кнiгай i побач Дзева Марыя i Сьвяты Ян Хрысьцiцель). Фрэска y кельлi прападобнай Эyфрасiньнi. Правы нiжнi кут – Сьвятая Эyхарыстыя, Прычашчэньне хлебам (дэталь).
1025-годзьдзе Полацкай эпархii. Блёк, выпушчаны поштай Рэспублiкi Беларусь у 2017
Для Спаса-Перамяненскай царквы свайго манастыру Эyфрасiньня заказала y полацкага ювэлiра Лазара Богшы Крыж-каyчэг. Крыж быy створаны y 1161 i стаy ня толькi прыкладам высокага ювэлiрнага мастацтва, але сымбалям Сьвятасьцi i Дзяржаyнасьцi старажытнай Беларусi.
Крыж Эyфрасiньнi Полацкай. Першая паштовая марка Незалежнай Рэспублiкi Беларусь, выпушчаная y абарачэньне 20 сакавiка 1992
АЛягiчна, што, калi пачала працаваць пошта Незалежнай Беларусi, першай выдадзенай маркай стала марка з выявай Крыжа Эyфрасiньнi Полацкай..
Крыж Эyфрасiньнi Полацкай зьяyляецца Крыжом-каyчэгам, бо y падпiсаных гнёздах Крыжа знаходзяцца найкаштоyнейшыя хрысьцiянскiя рэлiквii: кавалачак Крыжа, на якiм быy расьпяты Хрыстос, з кроплямi крывi Ісуса i драбок каменю ад дамавiны Божай Мацi.
Падчас знаходжаньня нашай краiны пад Расейскай акупацыяй у 1941 годзе, калi iшла Другая Сьветавая вайна, савецкiмi yладамi быy дадзены загад вывезьцi Крыж з Беларусi. У вынiку Крыж бясьсьледна зьнiк. Да гэтага часу пошукi Крыжа не далi плёну. У 1992 кiраyнiкi краiн СНД падпiсалi пагадненьне аб вяртаньнi гiстарычных каштоyнасьцяy дзяржавам iх паходжаньня. Гэта абудзiла надзею. Але Расея не прызнала гэтага пагадненьня, а y 1997 Дзярждума Расеi прыняла Закон аб рэстытуцыях, якi адмаyляе вяртаньне yкрадзеных каштоyнасьцяy iх уладальнiкам. Таму y 1992 па iнiцыятыве Згуртаваньня Беларусаy Сьвету (ЗБС) «Бацькаyшчына» прымаецца рашэньне аднавiць Сьвятыню, стварыць матэрыяльны вобраз.
Крыж Эyфрасiньнi Полацкай. Наддрукоyка тэксту «адноyлены i асьвечаны y верасьнi 1997» i новага намiналу «3000» на марцы №1. У звароце з 8 сьнежная 1997
Крыж, узноyлены па вобразу i падабенству yзьвiжальнага Крыжа Эyфрасiньнi Полацкай мастаком – ювэлiрам Мiколам Кузьмiчом, 6 сьнежня 1997 хросным ходам быy унесены на спрадвечнае месца Сьвятынi-у Спасаyскi храм.
«Сьвятынi сыходзяць, калi мы становiмся нявартымi iх, i вяртаюцца, калi Душы iмкнуцца да навяртаньня, сьвятла i волi…».
21 сакавiка 2011 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь выпускае y абарачэньне два паштовыя блёкi i КПД «850-годзьдзе стварэньня Крыжа Эyфрасiньнi Полацкай».
Уверсе блёку малюнак Эyфрасiньнi Полацкай з Крыжам у правай руцэ i храмам Спаса – у левай.
850-годдзьдзе стварэньня Крыжа Эyфрасiньнi Полацкай. Блёк пошты Беларусi, выдадзены y 2011
Беларускi блёк «850-годзьдзе стварэньня крыжа Эyфрасiньнi Полацкай» увайшоy у лiк дзесяцi лепшых марак сьвету на штогадовым мiжнародным конкурсе «Вялiкi прыз выставы WIPA».
Калi 8 лiпеня 1993 у Менску y будынку Тэатра опэры i балету пачаy сваю працу Першы зьезд Беларусаy сьвету, то Белпошта адгукнулася на гэту падзею выданьнем паштовай маркi з вiдарысам эмблемы зьезду з стылiзаванай фiгурай Эyфрасiньнi Полацкай. Акрамя маркi з эмблемай зьезду быy выдадзены канвэрт i картмаксiмум з адпаведным штэмпэлем.
Картмаксiмум, прысьвечаны Першаму зьезду Беларусаy Сьвету, выдадзены поштай Беларусi y 1993
Пра дзейнасьць Эyфрасiньнi Полацкай, пра яе заслугi перад нашай нацыяй i yзьдзеяньне на нашы душы лепш, чым напiсана y «Жыцii Эyфрасiньнi Полацкай», сказаць нельга: «Была яна дапамогай пакрыyджаным, суцяшэньнем смуткуючым, распранутым – адзеньнем, хворым – наведаньнем цi, проста кажучы, – для yсiх была yсiм. Эyфрасiньня сэрца сваё паiла Божаю мудрасьцю. Эyфрасiньня – незьвядальны квет райскага саду. Эyфрасiньня – арол, што, лунаючы y небе, праляцеy ад захаду i да yсходу, як промень сонечны, прасьвятлiy зямлю Полацкую».
Полацкае княства yваходзiць у склад Вялiкага Княства Лiтоyскага (1307)
На пачатку XIII стагодзьдзя y Полацку i Лiтвы зьявiyся агульны вораг – крыжакi. Крыжакi заснавалi крэпасьць Рыгу (1201), чым перакрылi палачанам гандлёвы шлях да Скандынаyскiх краiнаy. Адтуль пачалася экспансiя крыжакоy у сфэру yплыву Полацку. У 1208 крыжакi захапiлi Кукенойс, у 1209 разрабавалi i спалiлi Герцыке. Нiжняе Падзьвiньне перайшло да крыжакоy. У такiх умовах палачане yсё часьцей выступалi супраць крыжакоy разам з лiтоyцамi. У 1262 Полацкае веча запрасiла на княжаньне Лiтоyскага князя Таyцiвiла. Полацк уваходзiць у склад Вялiкага Княства Лiтоyскага.
Вялiкi Князь Лiтоyскi Вiцень (1295—1316). Марка пошты Летувы, выдадзеная y 2023
Датай уваходжаньня лiчыцца 1307 год, калi y Полацку пачаy княжыць брат Вiценя Воiн.
P.S.
Ваенны паход унука Чынгiсхана Батыя на захад пачаyся y 1235. Русь у першай палове трынаццатага стагодзьдзя не yяyляла такой ваеннай сiлы, як у папярэднiя стагодзьдзя. Падзел, зьдзейсьнены Яраславам Мудрым у 1054 годзе, прывёy да поyнага палiтычнага распаду рускiх зямель. Адсутнасьць адзiнства значна yскладняла сутыкненьне з пагрозай, якую прадстаyлялi манголы. Прайшоyшыся па Русi, спустошыyшы найбуйнейшыя цэнтры, манголы скрупулёзна зьбiралi зьвесткi аб Заходняй Эyропе: пра эканамiчнае, палiтычнае, сацыяльнае становiшча Эyропы таго часу. Да эyрапейцаy жа даходзiлi толькi чуткi пра манголаy, якiя распавядалiся бежанцамi.
Заваяваньнi манголаy. Блёк пошты Бенiну, выдадзены y 2018
У 1241 манголы захапiлi Польшчу, Вэнгрыю. Затым манголы yварвалiся y землi Букавiны, Малдавii i Румынii. Улетку 1241 года Субудай распрацоyваy пляны yварваньня y Італiю, Аyстрыю i Германiю. У канцы сьнежня перадавыя атрады манголаy перайшлi Юлiйскiе Альпы i накiравалiся y Паyночную Італiю, а разьведчыкi падышлi па Дунайскай раyнiне да Вены.
Правадыром усiх галоyных ваенных заваявальных заходнiх паходаy мангола – татараy ва Усходнюю Эyропу быy унук заснавальнiка Мангольскай iмпэрыi Цемучына (Чынгiсхана) хан Батый, заснавальнiк велiзарнай Залатой Арды, якая распасьцiралася ад Іртышу да Дунаю са сталiцай у Сарай-Бату на yсходнiм беразе Волгi.
Хан Батый. Блёк пошты Манголii, выдадзены y 2013
Раптам з сталiцы Вялiкай Мангольскай iмпэрыi з далёкага Каракаруму да Бату-хана прыбыy ганец i прынёс вестку пра тое, што памёр сын i пераемнiк Чынгiсхана Угэдэй. Закон абвяшчаy, што пасьля сьмерцi кiраyнiка yсе нашчадкi роду, дзе б яны нi знаходзiлiся, павiнны вярнуцца y Манголiю i прыняць удзел у выбарах новага хана. Так, у ваколiцах да сьмерцi перапалоханых Вэнэцыi i Вены мангольскiя тумены вымушаныя былi разгарнуцца i рушыць назад у Каракарум. Сьмерць Угедэя выратавала Эyропу. Ды перад сiламi манголаy першапачаткова была пастаyлена задача правесьцi выведвальны паход (падобна паходу на Русь 1223), а канчатковае заваяваньне меркавалася ажыцьцявiць пазьней.
Тураyскае княства
Паyднёвы камень нашай дзяржаyнасьцi
Тры пранароднасьцi – продкi сучасных Беларусаy крывiчы, дрыгавiчы i радзiмiчы заснавалi першыя дзяржаyныя yтварэньнi, якiя лiчацца Беларускiмi: Полацкае княства крывiчаy, Тураyскае княства дрыгавiчоy i Смаленскае княства крывiчаy. Радзiмiчам гэтага зрабiць не yдалося, бо яны yвайшлi y склад Чарнiгаyскага (украiнскага) княства. Тураyскае i Смаленскае княствы з 10 па 12 стагодзьдзi трапiлi y залежнасьць ад Кiеyскiх князёy. З сярэдзiны ХІІ стагодзьдзя Тураyскае княства становiцца самастойнай зямлёй-дзяржавай. Пры князю Гедымiну Турава-Пiнская зямля yвайшла y склад Вялiкага Княства Лiтоyскага (ВКЛ). І Тураyскае i Смаленскае княствы таксама наша спадчына. Цi паштовыя маркi могуць нешта паведамiць пра iх?
Тураy – сталiца княства yпершыню yзгаданы y «Аповесьцi мiнулых гадоy»: «А Рагвалод прыйшоy калiсь з-за мора, i меy уладу сваю y Полацку, а Туры – у Тураве, ад яго ж i тураyцы празвалiся». Да 980 Тураyскае княства яшчэ было самастойным. У яго склад уваходзiлi вядомыя па летапiсах гарады Пiнск, Берасьце, Слуцк, Клецк, Чартарыйск i Дубровiца. У 1005 у Тураве была заснавана эпiскапская катэдра. Аб адкрыцьцi катэдры паведамляецца y артыкуле (Устаyной грамаце), якая зьмяшчаецца y Кiеyскiм Патэрыку 17 стагодзьдзя рэдакцыi архiмандрыта Язэпа Трызны пад назвай «Тураyскай эпiскапii запавет блажэннага Уладзiмiра». Сярод гарадоy, якiя першапачаткова yваходзiлi y межы Тураyскай эпархii, называюцца: Пiнск, Берасьце, Гародня, Ваyкавыск, Зьдзiтаy, Навагародак, Слуцк…
Але маркi нам апавядаюць толькi пра Кiрыла Тураyскага (1110—1182). Менавiта вяршыняй культурнай спадчыны Тураyскай зямлi зьяyляецца шматграннае творчасьць гэтага вялiкага кнiжнiка, паэта i прамоyцы, выбiтнага царкоyнага дзеяча, рэлiгiйнага асьветнiка, набожнага прапаведнiка, якi заслужана названы «Златоустом, просиявшим паче всех на Руси».
Кiрыла Тураyскi. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 1996
Творы вялiкага мысьляра на працягу стагодзьдзяy перапiсвалiся, уваходзiлi y склад розных зборнiкаy i дзякуючы разьвiцьцю кнiгадрукаваньня сталi шырока распаyсюджвацца па yсёй Эyропе y другой палове XVI стагодзьдзя. Прапаведнiк быy дарадцам i настаyнiкам многiх выбiтных людзей свайго часу. У 1984 годзе выбiтны асьветнiк, фiлёзаф, мысьляр быy прылiчаны да Сабору Беларускiх Сьвятых i дзень яго памяцi адзначаецца штогод 11 траyня.
11 траyня 2013 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь выпускае y зварот паштовы блёк «Выдатныя асобы Беларусi. Кiрыл Тураyскi».