Оценить:
 Рейтинг: 0

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства

Год написания книги
2023
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 >>
На страницу:
4 из 9
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Легендарны Усяслаy Чарадзей

Пасьля нечаканай i таямнiчай сьмерцi Ізяслава y 1001 Полацкi пасад заняy трынаццацiгадовы Брачыслаy Ізяславiч (990-я – 1044) – князь Полацкi (1001—1044), сын Ізяслава, унук Рагнеды. Яго княжаньне адзначылася бiтвай на Судоме з родным дзядзькам Кiеyскiм князем Яраславам, якi атрымаy прозьвiшча «Мудры». Вынiкi бiтвы супярэчлiва перадаюцца y летапiсах, але Яраслаy прызнаy самастойнасьць Полацку. У Ісландзкай «Сазе пра Эймунда» распавядаецца, што конунг Эймунд, якi yдзельнiчаy у бiтве, захапiy у палон жонку Яраслава Інгегерду. У якасьцi выкупу Полацк атрымаy у валоданьне Вiцебск i Усьвят, атрымаyшы магчымасьць кантраляваць валокi. Фактычна гэта была перамога.

Яраслаy Мудры на блёку, выдадзеным поштай Украiны y 1999

Існуе меркаваньне, што Брачыслаy заснаваy горад Браслаy, хоць археолягi лiчаць, што Браслаy iснаваy задоyга да гэтай даты.

Браслаy. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2002

Браслаy упершыню згадваецца пад 1065 у «Хронiцы» Мацея Стрыйкоyскага.

З 1001 да 1044 у Полацку валадарыy Брачыслаy, а пасьля ягонай сьмерцi да 1101 найслаyнейшы з Полацкiх князёy сын Брачыслава Усяслаy, якога назвалi Чарадзеем.

Выкарыстаyшы мiрныя часы, Усяслаy узводзiць храм Сьвятой Сафii, каб аддаць пашану Богу i паказаць роyнасьць Полацку з Ноyгарадам i Кiевам. На малюнку канвэрта паказаны выгляд Сафii y тыя часы.

У Полацкай Сафii, пабудаванай у 1044 – 1066, увасобленая моц i yплывовасьць Полацкага княства. Сабор Сьвятой Сафii быy галоyным грамадзкiм будынкам у горадзе. Шмат разоy перабудоyваyся i дайшоy да нас у выглядзе, набытым у ХVІІІ стагодзьдзi.

Усяслаy Чарадзей. Марачны канвэрт, выдадзены поштай Беларусi y 2001

На паштовым блёку Рэспублiкi Беларусь на левай марцы адлюстраваны сучасны выгляд Полацкай Сафii. На полi блёку зьлева выгляд Полацкай Сафii y часы Усяслава Чарадзея; каменны абразок 12 стагодзьдзя з Сьвятымi Канстанцiнам i Аленай, знойдзены археолягамi y Полацку; плян Полацкай Сафii.

Архiтэктура Беларусi. Праваслаyныя храмы. У абарачэньнi з 22 лютага 2012

Белпошта зьдзейсьнiла некалькi выданьняy паштовых марак з выяваю Полацкай Сафii. У тым лiку маляyнiчы блёк, выдадзены y 2016.

Сафiйскi Сабор у Полацку. Блёк пошты Беларусi, выдадзены y 2016

У 1065 мiрнае жыцьцё закончылася. Князь з дружынаю зьдзейсьнiy паходы на Пскоy i Ноyгарад, вёy шматлiкiя бiтвы з Кiеyскiм княствам. 3 сакавiка 1067 адбылася Бiтва на Нямiзе, адна з самых крывавых у нашай старажытнасьцi. З гэтым зьвязана першае yпамiнаньне пра Менск, як пра горад Полацкага княства. Летапiсны збор «Русь» i «Аповесьць мiнулых гадоy» апавядаюць пра разгром горада падчас ваеннага паходу трох Кiеyскiх князёy Яраславiчаy на землi Полацкага князя Усяслава i пра Бiтву на рацэ Нямiзе памiж Кiеyскiмi i Полацкiмi дружынамi.

3 сакавiка 2017 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь выпусьцiла y абарачэньне паштовы блёк «950 гадоy з часу першага пiсьмовага yпамiнаньня Менску». У аснове маркi – мiнiяцюра Радзiвiлаyскага летапiсу «Бiтва на рацэ Нямiзе». У аснове спэцштэмпэля – пячатка першага Менскага князя Глеба Усяславiча.

Нямiгская бiтва глыбока yразiла не толькi сваiх суайчыньнiкаy. Рэха яе праз 120 гадоy адбiлася y «Слове пра паход Ігараy» вобразам жудаснай крывавай малацьбы:

«На Нямiзе голавы сьцелюць снапамi,
харалужнымi малоцяць цапамi,
жыцьцё кладуць на таку зьлюцела,
веюць галаву ад цела.
Нямiгi крывавыя берагi
не збожжам былi засеяны зноy —
засеяны косьцьмi рускiх сыноy» (Пераклад Рыгора Барадулiна).

950 гадоy з часу першага пiсьмовага yпамiнаньня Менску. Блёк пошты Беларусi, выдадзены y 2017

Ілюстрацыяй да радкоy з «Слова пра паход Ігараy» добра адпавядае карцiна Мiхася Фiлiповiча «Бiтва на Нямiзе».

Бiтва на Нямiзе (1922). Мiхась Фiлiповiч (1920—29). Нацыянальны мастацкi музэй Рэспублiкi Беларусь. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2002

Вераломна захоплены y палон Усяслаy Чарадзей цудоyным чынам становiцца на чале Кiеyскага княства, але пакiдае высокую пасаду i вяртаецца y родны Полацк. Але i y родным Полацку спакою князь не знайшоy. У тым жа годзе Ізяслаy прымусiy яго зьбегчы з гораду. Толькi y 1071 вярнуy ён сваё княжаньне y Полацку i зноy стаy гаспадаром Полаччыны. Кiеyскiя князi не пакiдалi i далей Усяслава Чарадзея y спакоi, але сiл вярнуць Полацкiя землi y iх не хапала, а Усяслаy на Кiеyскi прастол не прэтэндаваy. Да самай сьмерцi yладарыy ён у родным княстве. Дзякуючы вайсковаму майстэрству i мудраму кiраyнiцтву Ўсяслава з 1084 да самай яго сьмерцi (1101) Полацкае княства iснавала бяз войнаy. Доyгае, больш чым паyвекавое, валадарства гэтага князя было пэрыядам эканамiчнага i палiтычнага росквiту Полацкiх зямель. Акрамя сталiцы Полацкая зямля налiчвала паyтара дзясятка гарадоy: Вiцебск, Менск, Орша, Заслаyе, Барысаy… Улада Усяслава i яго наступнiкаy, а ён пакiнуy пасьля сябе 6 сыноy, пашырылася ад Нiжняга Падзьвiньня да Балтыйскага мора.

У сярэднявечнай гiсторыi Ўсходняй Эyропы цяжка адшукаць больш велiчную, загадкавую i таямнiчую постаць, чым Полацкi князь Усяслаy Брачыславiч. Таму дата яго сьмерцi зафiксавана y «Слове (Песьнi) пра паход Ігаравы»:

«У год 6609 (1101) памёр Усяслаy, князь Полацкi, месяца красавiка y 14 дзень, у 9 гадзiн дня y сераду. Сумна стала на нашай зямлi. У гэты дзень яна разьвiталася з адным са сваiх лепшых сыноy». («В лето 6609 преставися Всеслав, Полоцкий князь, месяца априля, в 14 день, в 9 час дне, в среду»).

Сотню гадоy пазьней з захапленьнем пiсаy аyтар «Слова пра паход Ігараy» пра Ўсяслава Чарадзея:

«Усяслаy-князь людзям чынiy суды.
радзiy князям гарады,
а сам уночы ваyком рыскаy,
З Кiева пасьпяваy да пеyняy да Тмутараканя,
Хорсу вялiкаму шлях перацiнаy.
Яму y Полацку пазвоняць ютрань рана
y званы сьвятое Сафii.
а ён той звон чуе y Кiеве.
Хоць i вешчую меy душу y дзёрзкiм целе,
Ды часта ад бедаy цярпеy ён».
(Пераклад Рыгора Барадулiна).

800-годзьдзе Слова пра паход Ігараy. Марка пошты СССР, выдадзеная y1985

1 верасьня 2007 адбылося yрачыстае адкрыцьцё першай коннай статуi y Беларусi – помнiка Усяславу Брачыслававiчу (Чарадзею). Аyтары кампазыцыi – скульптары Аляксандр Прохараy, Сяргей Ігнацьеy, Леанiд Мiнкевiч i архiтэктар Андрэй Сакалоy.

Скульптура yяyляе сабой воiна на канi са скурай ваyка на сядле, а побач зь iм ляцiць паляyнiчы сокал. Гэтыя атрыбуты сымбалiзуюць старажытную легенду пра тое, што Усяслаy Брачыслававiч мог пераyвасабляцца то y ваyка, то y сокала, то y аленя. Адлiты помнiк з бронзы, а яго вышыня каля 3,5 мэтраy.

7 мая 2012 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь выпусьцiла y абарачэньне канвэрт з арыгiнальнай маркай «1150-годзьдзе першага летапiснага yпамiнаньня Полацку».

Канвэрт з арыгiнальнай маркай «1150-годзьдзе першага летапiснага yпамiнаньня Полацку», выдадзены y 2012

На марцы Крыжаyзьдвiжанскi Сабор Сьвятога-Эyфрасiньнеyскага манастыру. На канвэрце: помнiкi Усяславу Чарадзею, Эyфрасiньнi Полацкай, крывiчам; герб гораду, выгляд Сафiйскага Сабору y XI стагодзьдзi, фрагмэнт гравюры сярэднявечнага Полацку.

Змаганьне з Кiеyскiм княствам

Пасьля сьмерцi Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваy. У шасьцi зь iх княжылi сыны Усяслава, якiя вялi памiж сабой барацьбу. Пасад у Полацку ачолiy старэйшы сын Чарадзея Барыс Рагвалод.

У 2002 Пошта Рэспублiкi Беларусь выпусьцiла y абарачэньне марачны канвэрт «900 год. Барысаy». На марцы вiдарыс князя Барыса Усяславiча i год 1102, калi Полацкiм князем быy заснаваны горад Барысаy. На полю маркi знаходзiцца малюнак Рагвалодавага каменя, якi цяпер ляжыць ля Полацкай Сафii. На каменi каля шасьцiканцовага крыжа высечаны словы: «ХС. Нiка. Гi (Госпадзi) помозi рабю своему Борiсу».

«900 год. Барысаy». Марачны канвэрт пошты Беларусi, выдадзены y 2002

Паступова на ролю лiдэра на нашых землях пачало вылучацца Менскае княства. Менскi князь Глеб, паставiyшы мэту пашырэньня межаy сваiх зямель, уступае y супрацьстаяньне з Кiеyскiм князем Уладзiмiрам Манамахам.

Уладзiмiр Манамах (1053—1125). Блёк пошты Украiны, выдадзены y 2003

Падчас паходу на нашы землi y 1119 Манамах захапiy Менск. У вынiку гэтага горад быy далучаны да Кiеyскiх уладаньняy ажно да сярэдзiны ХІІ – пачатку ХІІІ стагодзьдзяy. Глеб Усяславiч, трапiyшы y палон, быy вывезены y Кiеy, дзе y палоне памёр.

Пасьля сьмерцi Манамаха y 1125 на Кiеyскi пасад заступiy старэйшы сын Мсьцiслаy Уладзiмiравiч (1076—1132). Змаганьне з Кiеyскiм княствам працягвалася. Асаблiва вызначыyся 1127 год, калi Кiеyскi князь з хаyрусьнiкамi вялi наступ з чатырох бакоy. Палачане прызналi вяршэнства Кiева. Але гэты акт замiрэньня i падпарадкаваньня так i не вырашыy дынастычных супярэчнасьцяy. Калi y 1229 Мсьцiслаy намерыyся выступiць супраць полаyцаy, то зьвярнуyся да палачанаy супольна выступiць у паход. Насуперак чаканага, Полацкiя князi «з лаянкай» адмовiлiся. У адказ пасьля пасьпяховага паходу супраць качэyнiкаy, Мсьцiслаy накiраваy на Полаччыну сваiх ваяроy. У гэты крытычны пэрыяд Полацкае веча не стала баранiць сваiх князёy i пагадзiлася на мiрнае вырашэньне канфлiкту. Практычна yвесь род Полацкiх князёy быy вывезены y Кiеy, дзе адбыyся сымбалiчны суд Рускiх князёy над Полацкiмi Ізяславiчамi. Паводле выраку, усе прадстаyнiкi дынастыi разам з сем'ямi, былi сасланыя y Бiзантыю, дзе былi прызначаныя на службу y войску.

Сьвятая Сафiя. Марка пошты Турцыi, выдадзеная y 2007

Пакараyшы Полацкiх князёy, Мсьцiслаy атрымаy магчымасьць падпарадкаваць Полацкае княства. Але яго сьмерць у 1132 зноy зьмянiла палiтычную сытуацыю на карысьць Полацку.
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 >>
На страницу:
4 из 9