Адносна лёсу Бiруты меркаваньнi гiсторыкаy разьдзялiлiся. Напрыклад, Э. Гудавiчус i І. Баранаyскенэ, цвердзяць, што Бiрута была забiтая пасьля сьмерцi Кейстута. Іншыя цьвердзяць, што жыла яшчэ доyга i была акружаная павагай. Яны спасылаюцца на словы польскай дэлегацыi y час спрэчак з Ордэнам.
Сучасьнiкi пакiнулi сьведчаньнi пра Альгерда як пра загартаванага y паходах чалавека, якi вёy суровы лад жыцьця, быy непераборлiвы y ежы i зусiм не yжываy хмельных напояy. Адзiн з маскоyскiх летапiсцаy даy нашаму гаспадару такую характарыстыку: «Ён не пiy нi вiна, нi пiва, меy вялiкi розум i падпарадкаваy шмат земляy. Свае паходы рыхтаваy скрытна, ваяваy не колькасцю ваяроy, а розумам i yменьнем». За часы Альгерда Вялiкае Княства стала яшчэ больш моцным палiтычна i эканамiчна, у гарадах краiны развiваyся гандаль i рамёствы; беларускае праваслаyе займела сваю мэтраполiю; развiцьцё атрымала прабеларуская («руская» цi, другая назва, «лiтоyская») мова, лiтаратура i культура, наша мова выкарыстоyвалася y якасьцi дзяржаyнай. На прабеларускай пiсалiся акты, граматы, статуты, рабiлiся пераклады кнiг.
Альгерд з прыхiльнасьцю ставiyся да хрысьцiян. Ён сам паставiy дзьве царквы y Вiцебску. Абедзьве ягоныя жонкi Марыя i Юлiяна будавалi новыя хрысьцiянскiя храмы. Баярын Альгерда Гаштольд заснаваy колькi каталiцкiх касьцёлаy. У той час Вiльня займела францысканскi кляштар. Але, нягледзячы на гэта, былi выпадкi, пакутаy за хрысьцiянскую веру. Трое такiх пакутнiкаy Ян, Антонiй i Яyстахiй праваслаyнай царквой абвешчаны сьвятымi. Паводле летапiсаy, сам Вялiкi Князь Альгерд незадоyга да сьмерцi прыняy праваслаyную веру i быy пахаваны y царкве Прасьвятой Багародзiцы y Вiльнi.
У Альгерда было дванаццаць сыноy, у тым лiку Ягайла, Свiдрыгайла i Скiргайла, – асобы, якiя y будучым адыграюць значную ролю y гiсторыi краiны, i дзевяць дачок.
Супернiцтва памiж Альгердавiчамi за валоданьне вiленскiм тронам распачалося адразу пасьля сьмерцi Вялiкага князя y 1377. Згодна з воляй Альгерда y Вiльнi yвакняжыyся яго старэйшы сын ад другога шлюбу – Ягайла. У апазыцыю да новага валадара стаy старэйшы сын ад першага шлюбу Андрэй Полацкi. Пасьля ад'езду y Маскву Полацкага князя Андрэя, Ягайла перадае гэтую зямлю брату Скiргайлу. Але палачане не прымаюць стаyленiка Вiльнi. На працягу вясны – лета 1381 яны не дапускалi y горад Скiргайлу, а пасьля прынялi бок Кейстута. Распачалася Грамадзянская вайна 1381—1384 за yладу y ВКЛ. Кейстут, якi ваяваy на баку свайго сына Вiтаyта, паланiy Ягайлу, i быy прызнаны Вялiкiм Князем Лiтоyскiм (1381—82).
Бiрута (1317? – 1382 або 1389). Марка пошты Летувы, выдадзеная y 1932
Аднак, вызвалiyшы Ягайлу, надоyга прымiрыцца зь iм не yдалося. У ходзе мiрных перагавораy Кейстут з сынам Вiтаyтам былi запалонены i перавезены y радавы замак Ягайлы – Крэва i Ягайла пачаy помсту. Сярод прыхiльнiкаy Кейстута быy пакараны сьмерцю брат яго жонкi Вiдзiмонт i шмат iншых баяр. А затым i самога старога Кейстута задушылi y вежы Крэyскага замка па загаду Ягайлы. Вiтаyт ацалеy толькi таму, што пры наведваньнi яго жонкай Ганнай Смаленскай пераапрануyся y адзеньне яе служанкi i yцёк з затачэньня.
Вялiкi Князь Лiтоyскi Вiтаyт ззьбягаез Крэyскага замку 1382). Марка пошты Летувы, выдадзеная y 1932
Існуе легенда, што Вялiкi Князь Вiтаyт у падзяку за тое, што y мясцовых лясах ён уратаваyся ад пагонi Ягайлы, заснаваy Сынкавiцкую царкву.
Сынкавiцкая царква-крэпасьць. Картмаксiмум пошты Беларусi, выдадзены y 2007
З братамi i групай прыхiльнiкаy, князёy i yплывовых баяр, Вiтаyт аддаyся пад заступнiцтва нядаyняга ворага, Тэyтонскага ордэну. Ягайла зноy стаy Вялiкiм Князем, а свайго брата Скiргайлу yладкаваy замест Кейстута y Троках. Вялiкае Княства апынулася па сутнасьцi расшчэпленым на yдзелы, а y Ягайлы не было сродкаy пераадолець гэты стан. Аднак падзеi y суседняй Польшчы надалi гiсторыi Лiтоyскай дзяржавы другое разьвiцьцё падзей.
P.S.
У архiтэктуры Сынкавiцкай царквы – цьвердзi выяyляюцца рысы раманскага i гатычнага стыляy. У Вялiкiм Княстве Готыка набыла своеасаблiвыя рысы, прыладамi якой ёсьць касьцёл у Ішкальдзi, Барысаглебаyская царква y Наваградку, Стары Замак у Гароднi, Наваградзкi замак, Мiрскi замак.
Гатычны архiтэктурны стыль, як i раманскi, зарадзiyся y Францыi y XII стагодзьдзi i распаyсюдзiyся на iншыя рэгiёны да XVI стагодзьдзя. Гатычныя саборы зь iх вышынёй i накiраванасьцю yверх, у неба сымбалiчна паказвалi iмкненьне чалавека да Бога. Найбольш знакамiтыя yзоры Гатычнага стылю – Сабор Нотр-Дам, саборы y Рэймсе, Шартры, Сэн-Дэнi, Амьене.
Сувэнiрны аркуш прысьвечаны 850-годзьдзю Сабору Парыскай Божай Мацi, выдадзены поштай Францыi y 2013
На заднiм пляне аркуша паказаны агульны выгляд Сабору з боку Сены. Дзьве маркi вылучаюць дэталi вiтражу. У храме заключалiся каралеyскiя шлюбы, iмператарскiя каранацыi i пахаваньнi.
Шэдэyрам сталай готыкi i сапраyднай «Акадэмiяй мастацтваy» для сярэднявечных майстроy стаy сабор у Рэймсе. Нягледзячы на працяглыя тэрмiны будаyнiцтва (з 1211 па 1285) i розных архiтэктараy, сабор у Рэймсе захаваy адзiнства задумы: разнастайнасьць талентаy якiя будавалi сабор дойлiдаy зьлiлася y сапраyдную каменную сымфонiю.
Рэймскi сабор. Картмаксiмум пошты Францыi, выдадзены y 1938
Перад уваходным у сабор, адкрываецца велiчнае вiдовiшча. У глыбiню храма сыходзяць урачыстыя калянады, высока над галавой стульваюцца сьпiчастыя скляпеньнi, праз шматлiкiя вокны y сабор льюцца сонечныя прамянi. Велiзарная прастора храму свабодна iмкнецца y глыбiню. Грандыёзныя маштабы iнтэр'еру запатрабавалi ад дойлiдаy немалога тэхнiчнага мастацтва, каб утрымаць у раyнавазе yсю канструкцыю будынка. Але yся гэтая будаyнiчая «кухня» умела yтоена ад наведвальнiка, якому кiдаецца y вочы толькi нязмушаная лёгкасьць усiх архiтэктурных дэталяy сабору.
Ягайла
«…ён дасягнуy трох вялiкiх дароy, якiя яшчэ нi адзiн з сьмяротных не меy разам: хрышчэньне, шлюб i каралеyскае памазаньне». Старажытны Кракаyскi летапiс
У 1374 каралём Польшчы стала дзесяцiгадовая дзяyчынка Ядвiга – дачка Вэнгерскага i Польскага караля Людовiка I Анжуйскага i Лiзаветы Басьнiйскай. Ядвiга афiцыйна тытулявалася КАРАЛЁМ Польшчы, бо законы краiны забаранялi кiраваць краiнай каралеве.
Пад уплывам унутраных i зьнешнiх (сталай пагрозы з боку Тэyтонскага Ордэну i Маскоyскага княства) Кракаyскi двор i Ягайла палiчылi найлепшым выхадам заключыць Лiтоyска-Польскi саюз.
Кароль Польшчы Ядвiга (1906). Мэнцiна Кжэш (1860—1934). Музэй Варшаyскай Архiэпiскапii. Паштовая картка, выдадзеная поштай Польшчы y 2004
Найбольшае супадзеньне агульных iнтарэсаy Лiтвы i Польшчы прывяло да падпiсаньня Крэyскага дагавору (1385). Гэтым Дагаворам Ягайла, сярод iншых абавязацельстваy, абяцаy прыняць каталiцтва i ахрысьцiць Лiтву.
Крэyская Ўнiя азначала yзаемавыгадны хаyрус дзьвюх самастойных дзяржаваy. Ён значна павялiчваy iх вайсковую магутнасьць (найперш у барацьбе з Тэyтонскiм ордэнам), спрыяy пашырэньню эканамiчных i культурных сувязяy памiж нашым гаспадарствам i Польшчай, а таксама iншымi эyрапейскiмi краiнамi.
Ягайла прыбыy у Кракаy, дзе 15 лютага 1386 года прыняy хрышчэньне i прыняy iмя Уладзiслаy, а 18 лютага заключыy у Вавэльскiм саборы шлюб з Ядвiгай i быy каранаваны Каралём Польшчы. Ядвiзе на момант вясельля было трынаццаць гадоy, а Ягайлу каля 30.
Паданьне гаворыць, што Ядвiга, закаханая y другога, не згаджалася на прымусовы шлюб з Ягайлам. Нясчасная Ядвiга звярнулася y малiтве па параду да Хрыста i нiбыта пачула голас: «Ратуй Лiтву!». Каралева прымiрылася са сваiм лёсам дзеля звароту Лiтвы на хрысьцiянскую веру.
Ядвiга (1374—99), Сьвятая, Кароль Польскi (1384—86). Уладзiслаy ІІ Ягайла (1351—1434) Вялiкi Князь Лiтоyскi (1377—92), Кароль Польскi (1386—1434). Шэраг каралёй i князёy польскiх (1890—92). Ян Матэйка (1838—93). Маркi пошты Польшчы, выдадзеныя y 1996
Хрысьцiянiзацыя Лiтвы адбылася y 1387 па iнiцыятыве Караля Польскага i Вялiкага Князя Лiтоyскага Уладзiслава II Ягайлы i яго стрыечнага брата Вiтаyта.
Ягайла i Вiтаyт хрысьцяць Лiтву. Марка пошты Летувы, выдадзеная y 1932
Гэта азначала афiцыйнае прыняцьце хрысьцiянства Лiтвой, апошняй паганскай краiнай Эyропы. У лютым-сакавiку 1387 у Вiльнi была ахрышчана лiтоyская шляхта, потым мяшчане i iншыя жыхары горада.
600-годзьдзе хрышчэньня Лiтвы (1387—1987). Ядвiга з Гербам Польшчы i Ягайла з Гербам Лiтвы. Маркi пошты Салiдарнасьцi, выдадзеныя y 1987
У 1387 у Крэве на yзвышшы каля замка быy узведзены касьцёл пад тытулам Сьвятога Яна Хрысьцiцеля. Заснавальнiкам парафii i фундатарам касьцёла быy сам Кароль Уладзiслаy Ягайла. 7 кастрычнiка 1936 на тым самым узвышшы замест страчанага быy пабудаваны касьцёл Перамяненьня Пана i Мацi Божай Мiласэрнай (Ласкавай). У 1961 касьцёл быy зачынены i зьнiшчаны. Адрадзiyся y 1997 як мураваны пад тытулам Перамяненьня Пана.
Крэва. Касьцёл Перамяненьня Пана i Мацi Божай Мiласэрнай. Паштоyка, выдадзеная y 1936
Каралева Ядвiга yсе свае каштоyнасьцi ахвяравала на аднаyленьне Кракаyскай Акадэмii.
Ягайла, Ядвiга i рэктар Унiверсытэту Кракаyскага. Марка пошты Польшчы, выдадзеная y 1938
Рэктар Кракаyскага yнiверсытэту трымае y руках Акт дару i шкатулку з каштоyнасьцямi. Ля ног Ягайлы i Ядвiгi крыжацкi шлем i два легендарныя мячы з будучай Грунвальдзкай Бiтвы.
Кракаyскi yнiверсiтэт засноyваyся двойчы – спачатку паводле волi Караля Казiмiра Вялiкага ва Ўказе ад 12 траyня 1364, а затым рашэньнем Караля Уладзiслава II Ягайлы, якi выконваy волю Каралевы Ядвiгi, што i адбылося праз год Пасьля яе сьмерцi 26 лiпеня 1400.
Заснаваньне галоyнай школы пераездам у Кракаy (1888—1889 (?). Ян Матэйка (1838—1893). Нацыянальны музэй у Варшаве. На карцiне радам зь Ядвiгай Казiмiр Вялiкi i Уладзiслаy Ягайла. Марка пошты Польшчы, выдадзеная y 1997
За 4 днi пасьля сьмерцi каралеyская дачкi Альжбеты Банiфацыi 17 лiпеня 1399 у Кракаве ва yзросьце 25 гадоy закончылася жыцьцё незвычайнай Каралевы. Пахавана y Вавельскай катэдры. 8 чэрвеня 1997 Папа Рымскi Ян Павал II абвясьцiy Каралеву Ядвiгу Сьвятой.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: