Сеньня, сьвяткуючы Эвангельле, паyсюдна бачым шопкi – iдылiчную, салодкую карцiнку, якая паyтараецца y шматлiкiх сцэнках Раства, якiя паказваюцца падчас Калядаy. Гэтыя iнсцэнiроyкi iдэальна падыходзiць для сьвяточнага настрою, у якiм мы знаходзiмся y гэты тыдзень. Цi не губляем мы аднак таго, што адбылося y рэчаiснасьцi? Габрэi чакалi на працягу стагодзьдзяy (i яшчэ чакаюць) на прыход Мэсii. Ад Дабравесьця адбывалiся падзеi, якiя паказвалi, што гэта не звычайнае Дзiця. Калi Яно нарадзiлася, анёл паслаy да яго пастухоy, кажучы iм, што адбылося. Яны пайшлi, знайшлi Дзiцятка, расказалi iншым, што адбылося. Складаецца такое yражанне, што нечага, пры апiсаньнi гэтай падзе y Бiблii, не хапае. Як бы штосьцi прапушчана. Чаму навiна не распаyсюдзiлася па yсiм Бэтлееме?
У 2005 годзе пошта Бразiлii выпусьцiла прыгожы блёк з рэпрадукцыяй карцiны мастака Оскара Пэрэйры да Сiльва. Пастухi падзiyляюць Дзiцятка y ясьлях
На полi блёку бачым Бэтлеемскую зорку i трох вандроyнiкаy, якiя рухаюцца за ёю. Хто яны? У левым куце бачым, што гэта тры каралi, тыя каму належыць наступнымi адведаць Збавiцеля. Над усiмi Сьвяты Дух у выглядзе галуба, i лятаюць навокал вясёлыя i радасныя анёлкi.
Нарадзiyся Збаyца, а большасьць паводзiць сябе як бы нiчога ня здарылася! Напэyна габрэi чакалi, што Мэсiя зьявiцца y залатой каляснiцы, якая спусьцiцца з неба, цi яшчэ y якi дзiyны, алё адпаведны падзеi, спосаб? Народзiны y стайнi нiяк не адпавядалi чаканьням. Цi мы не жывем такiмi самымi пачуцьцямi? Молiмся, просiм Бога дапамагчы i чакаем на цуд, не зважаючы, што Бог пасылае людзей, якiя гатовы нам дапамагчы, але мы на iх увагi, не звяртаем таму, што чакаем анёла? Гэта як у тым анекдоце, калi людзi, уцякаючы ад навадненьня, хочуць забраць з сабой сьвятара. Але ён адмаyляецца, гаворачы, што верыць у Боскую дапамогу. Вада yсё прыбывае, зноy падплываюць людзi i клiчуць сьвятара. Але сiтуацыя паyтараецца. Праз некаторы час вада даходзiць да вежаy храма i новыя людзi, убачыyшы сьвятара, якi чапляецца за званьнiцу, каб не патануць, клiчуць яго да лодкi. Але сьвятар рашуча адмаyляе, бо верыць у цуд. Нарэшце вада затапiла i вежы храма, так што сьвятар патануy. Па сьмерцi стаiць перад Богам i з крыyдаю гаворыць: так верыy у Цябе i што? А Бог на гэта кажа: дурань, тры разы пасылаy табе дапамогу, чаму не скарыстаy?
Ахвяраваньне Дзiцятка Ісуса y Сьвятыню
Калi мiнула восем дзён пасьля нараджэньня Божага Дзiцяцi, сьвятар учынiy на Ім абрад абразаньня. І дадзена было Яму iмя Ісус. Гэтае iмя, падказанае анёлам яшчэ да Яго нараджэньня, азначае: «Бог выбаyляе». Абразаньне было знакам саюзу заключанаму Богам з Абрамам васемнаццаць вякоy перад нараджэньнем Ісуса. Абрам разам з новым iмем Абраам атрымаy ад Бога абяцаньне незьлiчонага патомства.
«Абразаньне». Блёк пошты Грэнады (1987 г.) з выявай карцiны Джаваньнi Бельлiнi
Ад гэтага часу абразаньне сталася вонкавым выразамудзелу y Божым абраньнi yсiх патомкаy Абраама.
Гэтую ж падзею намаляваy Альбрэхт Дзюрэр, а пошта Парагваю зьмясьцiла на паштовай марцы, выпушчанай у 1982 годзе
Дзюрэр зьмяшчае сцэну абразаньня y храме y месцы Сьвятым. Заслону, якая аддзяляе Сьвятая Сьвятых, адхiляе Язэп, бо Хрыстос нарадзiyся i адкрывае людзям прыступку да Айца. Па левай старане сыметрычна постацi Марыi знаходзiцца незнаёмы назiральнiк з сьвечкаю y руцэ. Так аyтар пазначае пункт з якога павiнна назiрацца сцэна. Гледзячы на малюнак, глядач несьвядома атаясамлiвае сябе з гэтым назiральнiкам i становiцца yдзельнiкам сьвятой падзеi.
Такiм чынам, ужо y самым пачатку зямнога жыцьця Збаyцы Бог сьведчыць, што Ісус прыйшоy у сьвет не парушыць Закон, а выканаць яго.
Абрад абразаньня адлюстравалi на сваiх марках пошты Гiшпанii (1969 год, фрагмэнт карцiны Алонса Кано i Лiбэрыi (1983 г., фрагмэнт карцiны Рафаэля)
Згодна Закону Госпада кожны першынец прысьвячаецца Богу. Таму, калi Ісусу споyнiлася шэсьць тыдняy, Яго прынесьлi y раскошны Ерусалiмскi храм, каб скласьцi адпаведную ахвяру як за першынца ды за ачышчэньне Мацi, як сказана y Законе Гасподнiм, двух галубоy альбо двух галубiных птушанят (Паводле Лукаша 2:22—39).
На паштовай марцы Парагваю з 1970 года постацi старца Сымона i прарочыцы Ганны. Гэта рэпрадукцыя карцiны Ганса Мэмлiнга. На блёку Аргентыны, выдадзеным у 1990 годзе, бачым галубiных птушанят у руках Язэпа
Кожная назва y Эвангельлi не зьяyляецца выадковай i адлюстроyвае розныя асьпекты сьвята. Так «Ачышчэньне» азначае выкананьне Закону Майсеевага, бо Закон прадпiсвае жанчыне, што нарадзiла хлопчыка, сорак дзён ачышчацца ад «крывi», а потым адразу прынесьцi щ храм ахвяру за сваё ачышчэньне.
Тут важна разумець, што жанчына ачышчаецца не ад нараджэньня, а менавiта ад крывi, якая суправаджае гэтую падзею, бо само па сабе нараджэньне дзiцяцi ёсьць заyсёды чыстым i блаславёным. Кроy i пакуты, якiя яго суправаджаюць, ёсьць знакам праклёну, якi Бог наклаy на Еву за непаслушэнства i патрабуе ачышчэньня. Багародзiца была пазбаyленая гэтага праклёну паводле Божага Провiду.
Нараджэньне Хрыста было падобным да таго, як Ён пасьля Ўваскрэсеньня прыйшоy да вучняy праз зачыненыя дзьверы, так i тут не парушыy дзявоцтва Сваёй Мацi. Але Яна прыйшла y Храм, каб выканаць Закон, хаця не мела y гэтым патрэбы. Яна прынесла y Сьвятыню Таго, хто выбавiy Яе ад граху i праклёну – Збавiцеля нашага Ісуса Хрыста.
У 1982 годзе пошта краiны Антыгуа i Барбуда надрукавала на марцы рэпрадукцыю карцiны Рафаэля «Ахвяраваньне y храм»
«Ахвяраваньне» – таксама выкананьне Закону Майсея. Паводле яго мужчыны з калена Левiя прызначалiся на службу y Храме, а сваiх першынцаy iзраiльцяне павiнны былi выкупляць. Тое самае зрабiy i Язэп: ён прыйшоy у Храм, каб выкупiць Сына, але адначасова «пасьвяцiць яго Госпаду» – значыць аддаць Богу назаyсёды i поyнасьцю. Выкананьне Закону было знакам дасканалай паслухмянасьцi Богу. Як няпослух старога Адама прывёy да праклёну, так паслухмянасьць новага Адама – Хрыста – сталася збаyленьнем для людзей, пачаткам iх новай гiсторыi жыцьця. І, у рэшце, гэтае сьвята ёсьць «Сустрэча». Збавiцеля не распазнаюць сьвятары, высокапастаyленыя служкi храма… Дзiцятка Ісуса сустракае Ганна-прарочыца. Канешне, яна чакала Збавiцеля, ведала, Хто такi Мэсiя, пазнала Яго y выглядзе Дзiцятка на руках Марыi. Але не толькi пазнала, а як сапраyдная прарочыца распавяла пра Яго yсiм, хто чакаy збаyленьня y Ерусалiме. І y гэтым ёсьць прыклад для нас. Каб нам, калi мы пабачылi Бога цi y асабiстай сустрэчы, цi y Сьвятым Пiсаньнi, цi y Эyхарыстыi, цi y Таямнiцах Царквы, не стацца падобнымi да сьвечкi, якую схавалi пад пасудзiнай, але наадварот – асьвятляць пакой – засьведчыць i прапаведаць Бога сьвету i тым, хто «чакае збаyленьня».
«Ахвяраваньне y храм». Выява карцiны Фра Барталамеа (Fra Bartolommeo) на блёку пошты Гаяны (1994 г.)
Самая ж сьветлая, напоyненая надзеяй сустрэча з Госпадам – у Сымона. Старэнькi сьвятар, якi помнiць яшчэ часы Юды Макавея, прыняy на свае рукi Бога. У час сваёй маладосьцi, чытаючы Сьвятое Пiсаньне, ён патрапiy у непаразуменьне ад словаy прарока Ісаi, якi кажа: «… вось, Дзева ва yлоньнi зачне i народзiць Сына.» Традыцыя расказвае, што ён падумаy, што гэта памылка: «Дзева зачне i народзiць». Сымон узяyся было сьцiзорыкам сьцерцi «Дзева», каб выправiць на «жанчына», але яго спынiy анёл Божы, якi i пацьвердзiy праyдзiвасьць напiсанага, i прадказаy яму, што ён не памрэ, пакуль не пабачыць Мэсiю.
Надышоy гэты шчасьлiвы дзень. Сымон убачыy Хрыста. І што ён кажа да Бога? «Цяпер адпускаеш, Уладар, слугу Свайго y супакоi…“, бо ён пабачыy збаyленьне сьвету, Сьвятло для прасьвятленьня yсiх народаy. Сьмерць з гэтага моманту не так пужае, бо за змрокам – сьвятло i супакой.
Шчасьлiвы дзень Сымона старца. «Ахвяраваньне y храм» на блёку пошты Нiуэ (1989 г.). Выява карцiны Рэмбрандта
Сымбалем гэтага сьвята ёсьць запаленыя сьвечкi. Сьвечка – сымбаль Хрыста, якi прынёс сьвятло вечнай Праyды yсiм народам. А на Грамнiцы сьвечка таксама сымбалiзуе Марыю, пакорную слугу Пана, поyную ласкi, у душы якой заyсёды гарэла сьвятло веры, надзеi i любовi. Яна была першай, якая паверыла, i таму Бог бязьмежна yзвысiy Яе. Але прынёсшы Дзiцятка Ісуса y Сьвятыню, з вуснаy Сымона Марыя пачула прароцтва пра тое, што «меч пройдзе праз Яе душу» (Лукаша 2:34).
Марка пошты Емэну (1969 г.) з сэрыi, прысьвечанай вiзыту Папы. Карцiна «Ахвяраваньня y храм» Гiацынта Дыяна (Giacinto Diana (1730—1803)
Асьвячоныя y дзень сьвята – «Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста» сьвечкi называюць «Грамнiчнымi», бо iх запальваюць у час навальнiцаy, якiя суправаджаюцца моцным ветрам, маланкамi i грымотамi, каб апека Мацi Божай выратавала ад небясьпекi стыхii. Запаленую грамнiчную сьвечку так сама даюць у рукi памiраючаму, каб Найсьвяцейшая Дзева Марыя прывяла яго душу y неба.
Пакланеньне мудрацоy
Вол ведае гаспадара свайго, i асёл ясьлi гаспадара свайго; а Ізраiль ня знае Мяне, народ Мой не разумее. (Ісаi 1:3)
«Калi ж Ісус нарадзiyсяy Вiфлееме Юдэйскiм y днi цара Ірада, вось, мудрацы з усходу прыйшлi y Ерусалiм i кажуць, дзе народжаны Цар Юдэйскi? Бачылi бо мы зорку Яго на yсходзе i прыйшлi пакланiцца Яму. Пачуyшы гэта, цар Ірад занепакоiyся, i yвесь Ерусалiм зь iм. І сабраyшы yсiх першасьвятароy i кнiжнiкаy народных, пытаyся y iх: дзе мае нарадзiцца Хрыстос? Яны ж сказалi яму: у Вiфлееме Юдэйскiм, так бо напiсана праз прарока: «І ты, Вiфлееме, зямля Юдава, нiчым ня меншы сярод ваяводзтваy Юдавых, бо з цябе выйдзе Правадыр, Якi yсьцеражэ народ мой Ізраiля. Тады Ірад, употай паклiкаyшы мудрацоy, выведаy у iх час зьяyленьня зоркi i, паслаyшы iх у Вiфлеем, сказаy: iдзiце, добра разьведайце пра Дзiця i, як знойдзеце, накажыце мне, каб i я пайшоy пакланiцца Яму. Яны, выслухаyшы цара, пайшлi. І вось, зорка, якую бачылi яны на yсходзе, iшла перад iмi, пакуль, прыйшоyшы, ня стала yгары над месцам, дзе было Дзiця. Угледзеyшы зорку, яны yсьцешылiся радасьцю вельмi вялiкай, i, увайшоyшы y дом, убачылi Дзiця з Марыяю, Мацi Яго, i, упаyшы, пакланiлiся Яму; i адкрыyшы скарбы свае, прынесьлi Яму дары: золата, ладан i сьмiрну» (Мацьвея 2:1—11).
«Пакланеньне вешчуноy». У верхняй частцы мiнiяцюры з ангельскай Псалтыры (13 стагодзьдзе) – вешчуны y Ірада. Марка выдадзена поштай Германii y 1987 г.
Нiхто ня ведае, колькi сапраyды было тых мудрацоy. На вельмi старых карцiнах з ІІ i ІІІ вякоy ёсьць iх двое, чацьвёра, шасьцёра i, нават, дванаццаць. Бiблейскае апавяданьне аб мудрацах з Усходу yзбагацiлася многiмi сымбалiчнымi yдакладненьнямi.
Стаyшы на каленi перад Дзiцяткам, мудрацы паднесьлi Яму дары, пра якiя казаy прарок Ісая: «Мноства вярблюдаy пакрые цябе – драмадэры з Мадыяма i Эфы; усе яны з Савы прыйдуць, прынясуць золата i ладан i yзьвесьцяць славу Гасподнюю» (Ісая 60:6).
Рубенс. «Пакланеньне мудрацоy» на блёку пошты Мальтыйскага Ордэну (2005 г.)
Золата як цару, ладан – як Богу i сьмiрну – як чалавеку. Таму прынята, што было iх трое.
У VI в. мудрацоy назвалi каралямi, а y VIII веку далi iм iмёны: Каспар, Мэльхiёр i Балтазар. Гэтыя назвы сталi традыцыйнымi. Так называюць iх i цяпер.
«Пакланеньне мудрацоy» на блёку Парагваю з выявай карцiны Рубенса (1984 г.)
Агульным на гэтых творах зьяyляецца паказ раскошы, падкрэсьленай незвычайнайнасьцю аддзеньня yсходнiх мудрацоy, багацьцем дарагiх дароy. Ва yсякiм разе вiдавочны пачатак Новай Эры, калi Бог становiцца Богам для yсiх народаy сьвету, а не для аднаго абранага народу, як было раней. На Захадзе yжо пачынаючы з IV веку 6 студзеня сталi адзначаць Сьвята Трох Каралёy, якое стала называцца Сьвятам Аб’яyленьня Гасподняга. І ад таго часу y гадавой калейцы дзён ёсьць адзiн асаблiвы дзень, поyны шчасьця. І ёсьць у гэтым днi адна гадзiна бласлаyлёная. Усялякi енк болю замаyкае тады на зямлi, усялякая турбота мiнае, як дым ветрам разьвеяны, усякiя, хоць бы найсмутнейшыя губы расхiляе yсьмешка надзеi. Гэта хвiлiна, калi першы прамень зоркi каляднай з неба да зямлi даляцiць.
«Пакланеньне мудрацоy» на блёку пошты Парагваю: выява карцiны Дзюрэра (1978 г.)
Выява карцiны Тыцыяна «Пакланеньне мудрацоy» на блёку пошты Тэркс i Кайкос (Turks and Caicos Islands), 1988 г
Сцэна паднашэньня дароy мудрацамi стала тэмай для многiх твораy мастацтва, у якiх адлюстроyваюцца y сымбалiчны спосаб розныя iдэi. Так, пачаyшы ад сярэднiх вякоy, каралi становяцца прадстаyнiкамi трох пакаленьняy: юнак, чалавек сталы i старац. Цi трох кантынэнтаy, на каторых галошана добрая навiна: Эyрапеец, Азiят i Негр.
Чаму Сьвяты, зьвязаныя з нараджэньнем Ісуса Хрыста зьяyляюцца такiмi важнымi для нас?
Папершае, гэтыя Сьвяты нагадваюць нам, што Ісус прыйшоy для нас усiх. Першымi вiтаюць Ісуса… пастухi. Але чаму пастухi? Праца пастуха была адной з самых пагарджаных прафэсiй у тыя днi. Такiя пагарджаныя прафэсii ёсьць i сёньня. І хоць нiякая праца не ганьба, але ёсьць прафэсii, у якiх не надта хочуць працаваць. Пастух – адна з такiх горшых прац. Але анёлы сказалi пра нараджэньне з самага пачатку менавiта пастухам. І пастухi былi першымi, каб вiтаць яго.
Блёк пошты Вануату (1982 г.), на якiм мастак адначасова паказаy i анёлаy, якiя абвясьцiлi пастухам Цудоyную навiну, i першых наведвальнiкаy Дзiцяткi – пастухоy, i зорку, якая вяла мудрацоy, i самых мудрацоy ля Сьвятой сям»i
Але гэта яшчэ не yсё. У Эвангельлi ад Мацьвея чытаем, што яшчэ хтосьцi прыйшоy пакланiцца Ісусу. Хто гэта? Вешчуны з Усходу. Вешчуны – поyная супрацьлегласьць пастухоy. Людзi вельмi адукаваныя, вельмi разумныя. У тыя часы гэта Усход быy цэнтрам навукi i ведаy. Былi гэта людзi вельмi багатыя. Яны прыносяць Ісусу золата, ладан i сьмiрну – падарункi каралеyскiя! Раней Вешчуны спынiлiся на двары караля Ірада. Гэта як калi б хтосьцi сёньня спынiyся y палацы прэзыдэнта. Не абы хто можа спынiцца пры двары караля. Толькi высокапастаyленыя асобы, вельмi yплывовыя! Толькi тыя, хто знаходзiyся сярод элiты тагачаснага сьвету.
Значыць Ісус прыйшоy таксама i да багатых i да мудрых! Яны таксама маюць патрэбу y iм у якасьцi Збавiцеля.
Зьвярнiце yвагу, што yсе людзi y Ім маюць патрэбу. Ісус прыйшоy для yсiх: багатых i бедных, адукаваных i неадукаваных, маладых i старых, мужчын i жанчын, беларусаy, палякаy, немцаy, амэрыканцаy – да yсiх людзей. Ісус прыйшоy для yсiх – уключаючы вас i мяне.
Гэта першая прычына, чаму гэтыя Сьвяты радасныя. Яны нагадваюць нам, што Ісус прыйшоy для yсiх нас. Не мае значэньня што мы жывем 2000 гадоy пазьней. Ісус прыходзiць таксама сёньня i хоча зьмянiць да лепшага жыцьцё кожнага.
Калi ж Ісус нарадзiyся y Вiфлееме, рэакцыi былi розныя. Адны хацелi яго забiць. Напрыклад, цар Ірад. Яму не пасавала, што нарадзiyся Ісус. Ён хацеy жыць па-свойму. Сёньня таксама шмат такiх ворагаy Ісуса. Але якiх людзей было найбольш? Абыякавых. Марыя i Язэп iшлi з хаты y хату i прасiлiся на пастой. Людзi iм адмаyлялi. Гэта вобраз абыякавасьцi да Ісуса. І сёньня многiя людзi проста абыякавыя. Часта яны ня дрэнныя, ня злыя, як правiла, вельмi прыстойныя. Ісус стукаецца y iх сэрца. Але кажуць, не цяпер можа быць пазьней. Былi i тыя, хто прывiтаy Ісуса з вялiкай радасьцю, прыйшлi яны, каб пакланiцца Яму.
Да якой групы кожны сябе аднясе?
Будзьма як пастухi i мудрацы. Прывiтаем Ісуса! Запросiм у сваё жыцьцё! І тады Калядныя Сьвяты стануць самымi прыгожымi y нашым жыцьцi!