– 6. Сустрэча ля Залатых Варот.
У 1972 годзе пошта Арабскага Эмiрату Аджман выпусцiла лiст з шасьцi марак, на якiм адлюстраваны рэпрадукцыi апошнiх пяцi фрэсак. Момант сустрэчы ля Залатых Варот Ерусалiма паказаны на чацвёртай i шостай марках
Мастацтвазнаyцы пiшуць, што y гiсторыi мастацтва цяжка знайсьцi твор больш кранальны, чым гэта фрэска. На мосьце перад гарадскiмi варотамi, нiбы сьвятадзейнiчаючы, урачыста i прымiрэнча абдымаюць адзiн аднаго двое старых, але яшчэ дужых людзей. Адчуваючы yзаемную прыхiльнасьць, яны адгадваюць пачуцьцi i думкi адзiн аднаго i адгукаюцца на iх. Тут сплятаюцца не целы, а душы. Па адной з легенд менавiта y гэты момант была зачатая Марыя ад пацалунку мужа i жонкi.
Але радасьць пагадненьня yтойвае y сабе рок у выяве загадкавай жанчыны y чорным, якая стаiць трохi наводдаль ад iншых жанчын, што выйшлi насустрач Ёакiму. Яна перасьцерагае i нагадвае, што бясхмарных радасьцей няма, i што за кожную хвiлiну шчасьця будучыня адгоджвае нягодамi, прадказвае слаyны, але трагiчны лёс Мацi Божай.
Магчыма таму на марцы пошты Кампучыi з 1985 года паказаны толькi гэты фрагмент фрэскi, на якiм адсутнiчаюць Ганна i Ёакiм, а бачым толькi сьведкаy гэтай сустрэчы. Яе дапаyняе марка пошты Італii (2003 г.), на якой паказаная хвiлiна сустрэчы Ёакiма i Ганны i жанчына y чорным. Выданьне прасьвечана 700-сотай гадавiне асьвячэньня царквы Сьвятой Марыi Мiласэрднай у 1303 годзе папам Рымскiм
«Тым часам прайшлi пакладзеныя ёй месяцы, i Ганна y дзявяты месяц нарадзiла i спытала спавiвальную бабку: каго я нарадзiла? Адказала тая: дачка. І сказала Ганна: узвысiлася душа мая y гэты дзень, i паклала дачку. Паз некалькi дзён Ганна паправiлася, i дала грудзi дзiцяцi, i назвала яе Марыя». «Протаэвангельле Якава» (Гiсторыя Якава пра нараджэньне Марыi).
Багародзiца y тысячу разоy часьцей сустракаецца на карцiнах, чым у Бiблейскiх тэкстах. Але марак, прысьвечаных нараджэньню Марыi, адзiнкi. Таму вельмi прыемна, што y 1996 годзе пошта Рэспублiкi Беларусь выпусьцiла Блёк з маркай, на якой разьмешчаны вiдарыс iконы, намаляванай Пятром Яyсеевiчам з Галынца y 1649 годзе «Нараджэньне Мацi Боскай». Ікона зьберагаецца y Нацыянальным мастацкiм музэi Беларусi
Пад сьветлакарычневым балдахiнам з зялёнай на карычневай падкладцы драпiроyкай на пасьцелi пад чырвонай коyдрай, аблакацiyшыся на падушкi, сядзiць Ганна y сiнiм адзеньнi i белай з чырвонымi затканымi палосамi намiтцы. Побач стаяць служанкi з дарамi. Справа сядзiць Ёакiм з кiем у руцэ. На пярэднiм пляне – сцэна купаньня Маткi Боскай дзьвюма служанкамi. Гэта адзiны падпiсаны аyтарам твор сярод твораy 17 ст. на Беларусi. Пётр Яyсеевiч намаляваy этнаграфiчна дакладную карцiну сялянскага быту Магiлёyшчыны. Але будзем памятаць, што Мацi Боская нарадзiлася y Ізраiльскiм горадзе Назарэце. Там прайшло дзяцiнства Марыi.
Частка карцiны Барталоме Эстэбана Мурыльё «Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзiцы» (Люyр, Парыж) разьмешчана на марцы пошты Сьра Леонэ (1994 г.)
Мастак паказаy, што нараджэньне Мацi Божай адбылося y асяродзьдзi бязьмернай любовi, y кругу анёлаy, якiя клапацiлiся пра яе з моманту яе нараджэньня.
«Нараджэньне Марыi». Выданьне пошты краiны Аджман (1972 г.)
У верасьнi, менавiта гэтай залатой парой, адзначаецца Сьвята Нараджэньня Прасьвятой Багародзiцы Марыi як дзень сусьветнае радасьцi. Нараджэньне Багародзiцы наблiзiла прышэсьце на зямлю Царства Нябеснага.
У 1452 годзе Фiлiпiна Лiпi (iтал. Filippino Lippi; 1457/58—18 красавiка 1504) стварае адну з лепшых сваiх карцiн: тонда «Мадона з немаyлём i сцэны з жыцьця сьвятой Ганны» (Флярэнцыя: гал. Палацiна палац Пiцi). На марцы пошты Анцiгуа i Барбуда (1966 г.) фрагмэнт карцiны. Справа Ганьне паказваюць загорнутую y пялёнкi Марыю
Бацькi Марыi Ёакiм i Ганна адносiлiся да яе не толькi як да сваёй дачкi, але i як да скарбу, абяцанага Богу.
На левай сьцяне капэлы дэль Арэна (Скравеньi) у Падуi намаляваная y шасьцi сцэнах гiсторыя Марыi, якая працягвае гiсторыю Ёакiма i Ганны – бацькоy Марыi. Першыя дзьве фрэскi гэта: 1. Нараджэньне Марыi. 2. Уводзiны Марыi y Храм. Яны на марках пошты Арабскага Эмiрату (1972 г.)
Калi дзяyчынцы споyнiлася тры гады, бацькi сабралi родных i знаёмых, адзелi Марыю y сьвяточнае адзеньне i пайшлi y Ерусалiм. Калi яны падышлi да храма, насустрач выйшаy першасьвятар Захарыя y суправаджэньнi iншых сьвятароy. Ганна паставiла Марыю на першую ступеньку i хацела весьцi яе за руку, але yсiм на зьдзiyленьне дзяyчынка сама yзышла па пятнаццацi ступенях храме без дапамогi.
«Увядзеньне Багародзiцы y храм» рэпрадукцыю карцiны Фiлiпа Лiпi на блёку пошты Лесота (1988 г.)
Пошта Балгарыi y 1977 г. у сэрыi iкон IX – XIX ст. на адной з марак адлюстравала iкону «Увядзеньне Багародзiцы y храм»
Першасьвятар зразумеy, што гэта дзiцё незвычайнае i yвёy яе y «Сьвятое сьвятых», куды ён сам мог заходзiць толькi раз у год для ахвяраваньня.
Нараджэньне Дзевы Марыi мацi Ісуса Хрыста не было падзеяй выпадковай, бо ёй была адведзеная важная роля y ажыцяyленьнi Боскай iдэi выратаваньня чалавецтва. Менавiта жанчына i паклала яму аснову i застаецца на yсе часы носьбiткай духоyнасьцi i чысьцiнi.
У храме Марыя навучалася Сьвятому Пiсаньню i рознаму рукадзельлю.
Намаляваy Малалецтва Мадонны мастак Дэ Сурбаран Франсiска (1598 – 1664). Пошта Расii y 1985 годзе выдала марку з рэпрадукцыяй гэтай карцiны
Жыцьцё Прасьвятой Багародзiцы – гэта прыклад любовi да Бога, любовi да блiжняга, духоyнасьцi. Яна – адзiная Дзева, душа якой не была абцяжарана нiводным грахом, нi на адзiн момант. Паломнiкi, пабыyшы y Назарэце, сьведчаць, што неба там асаблiвае, непараyнальнае нi з чым, яркаблакiтнага колеру. Блакiтны колер – сымбаль Божай Мацi, яе чысьцiнi i духоyнасьцi. Таму yсе храмы y яе гонар (асаблiва драyляныя) прыгожага блакiтнага колеру.
Шлюб Найсьвяцейшай Панны Марыi
Калi дзяyчынцы споyнiлася 14 гадоy, першасьвятар сказаy ёй, што настаy час пакiнуць храм, дзе яна правяла 11 гадоy, i y адпаведнасьцi з габрэйскiм Законам павiнна yзяць шлюб.
Сарамлiва i пакорлiва прасiла будучая Мацi Божая, каб дазволена было ёй застацца y храме i служыць Богу, бо паклялася y вечнай чысьцiнi. «Але калi Бог хоча iначай, – сказала яна, – хай спаyняецца Яго сьвятая воля».
Першасьвятар, зьдзiyлены такiм мудрым адказам, пераказаy яго yсiм сьвятарам для прыняцьця рашэньня. Галасы падзялiлiся. Некаторыя лiчылi, што, няма такога звычаю i таму не выпадае каб дзяyчынка засталася y сьвятынi. І, нарэшце, што y Ізраiлi лiчыцца грахом, калi жанчына не дае народу патомства. Другiя былi такога меркаваньня, што нiкога нельга прымушаць да шлюбу, асаблiва гэта датычыцца Марыi, для якой, здаецца, у Бога ёсьць свае пляны. Яшчэ iншыя казалi, што трэба y агульнай малiтве прасiць Бога адкрыць Яго волю. Гэта прапанова yсiм спадабалася, таму yсе сьвятары пачалi малiцца пры yсiх людзях, як раптам пачуyся голас, каб першасьвятар склiкаy усiх маладых людзей з племя Давiда. Кожны зь iх павiнен прынесьцi сухую пальмавую галiнку. Чыя галiнка зазелянее, той павiнен быць нарачоным Марыi.
У 1972 годзе пошта Арабскага Эмiрату Аджман выпусьцiла сэрыю марак, на якiх адлюстраваны рэпрадукцыi фрэсак Джота ды Бандоне. На гэтай марцы маладыя людзi аддаюць свае галiнкi першасьвятару
Па заклiку сабралiся маладыя людзi, кожны напiсаy на сваёй галiнцы яго iмя i аддаy першасьвятару. Першасьвятар сабраy усе галiнкi i паклаy на алтар. Калi прыйшлi назаyтра, то yбачылi, што нi адна галiнка не зацьвiла. Зноy сьвятары сталi малiцца i зноy пачулi голас з Сьвятая Сьвятых, што не хапае яшчэ аднаго yдзельнiка. Доyга шукалi, пакуль не знайшлi, Язэпа, якi на пыньне, чаму не прыйшоy разам з iншымi, адказаy, што не лiчыy сябе годным i, акрамя таго, пастанавiy жыць халастым. Але па загаду першасьвятара ён прыбыy у Ерусалiм. Калi паyторна галiнкi злажылi на алтар, менавiта яго галiнка зацьвiла прыгожай лiлеяй. Акрамя таго на галаву Язэпа села белая як сьнег галубка. Язэп быy вельмi зьбянтэжаны, але павiнен быy паддацца волi Божай. Неyзабаве паклiкалi Марыю, каторая з дзявочым румянцам падала руку нарачонаму. Так у прысутнасьцi сьведак адбылiся заручыны.
У 1982 годзе пошта краiны Антыгуа i Барбуда выдала прыгожы блёк з рэпрадукцыяй карцiны Рафаэля
«Заручыны Марыi» (iтал. Lo sposalizio della Vergine) – так называецца карцiна Рафаэля Санцi, якую ён намаляваy у 1504 годзе для каплiцы Альбiзiнiх (Albizzinich) у касьцёле Сан Франчэска y Сiта дзi Кастэла. Цяпер карцiна знаходзiцца y зборах Пiнакатэкi дзi Брэра.
У сярэдзiне бачым сьвятара, па левай старане – Мадонна i яе сьвiта з пяцi жанчын з далiкатнымi рысамi твару, поyнымi yдзячнасьцi. Справа Язэп з расьцьвiyшай галiнкай i пяцёра мужчын, адзiн зь якiх у роспачы i злосьцi ломiць сваю галiнку праз калена. Карцiна напiсана, калi Рафаэлю споyнiлася усяго 21 год.
Пошта Калюмбii y 1968 г. разьмясьцiла на марцы рэпрадукцыю карцiны Балтазара дэ Фiгуэроа «Заручыны Сьвятога Язэпа з Сьвятой Марыяй». Сьвяты Язэп трымае y руцэ расцьвiyшую лiлеяй галiнку. Над усiмi прысутнымi радасна лятаюць анёлкi
«Заручыны Марыi» Рафаэля Санцi на марцы Вiетнаму (1983 г.). «Заручыны Богамацi». Майстар жыцьцярысу Багародзiцы (Meister Des Marienlebens, 17 ст.). Марка Эмiрату Рас – эль – Хайма.
У 1613—1614 гадах Эль Грэка працуе над сваёй астатняй карцiнай «Заручыны Богамацi».
Пошта Румынii выбрала для сваёй маркi (1966 г.) самую апошнюю працу мастака Эль Грэка «Заручыны Богамацi» (1614г. Мастацкi музей, Бухарэст). Гэта карцiна засталася няскончанай: кiсьць рукi Язэпа, працягнутая y бок Нявесты, засталася недамаляванай…
«Нараджэньне Ісуса Хрыста было так: па заручынах Мацi Яго Марыi зь Язэпам, перш чым сышлiся яны, выявiлася, што Яна мае ва yлоньнi ад Духа Сьвятога.
«…анёл Гасподнi y сьне явiyся яму i сказаy: Язэпе, сыне Давiдаy! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае y Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога» – на марцы Злучанага Каралеyства (2011г.)
А Язэп, муж Яе, будучы праведны, не жадаючы зьняславiць Яе, хацеy употай адпусьцiць Яе. Калi ж надумаy ён гэта, – вось, анёл Гасподнi y сьне явiyся яму i сказаy: Язэпе, сыне Давiдаy! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае y Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога; i народзiць Сына, i дасi Яму iмя: Ісус, бо Ён уратуе людзей Сваiх ад грахоy iхнiх» (Паводле Мацьвея 1:18—21).
Шлюб за звычай адбываyся праз дзесяць – дванаццаць месяцаy пазьней. Пры вялiкай прысутнасьцi людзей у сьвятынi Ерусалiмскай адбыyся гэты шлюб. Язэп ахвяраваy сваёй нарачонай агатавы персьцень на знак вернасьцi. Персьцень гэты i цяпер знаходзiцца y катэдры Пэруджы.
Дабравесьце
Пасьля заручынаy да шлюбу Марыя жыла адна. У той час паслаy Бог Анёла Гаyрыiла y горад галiлейскi Назарэт да Марыi. «Анёл, увайшоyшы да Яе, сказаy: радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; браславёная Ты сярод жанчын. А Яна, угледзеyшы яго, сумелася ад словаy ягоных i разважала, што б гэта было за вiтаньне. І сказаy Ёй анёл: ня бойся, Марыя, бо Ты здабыла мiлату y Бога; i вось, зачнеш ва yлоньнi, i народзiш Сына, i дасi Яму iмя: Ісус; Ён будзе валадарыць над домам Якава вечна, i Царству Ягонаму не будзе канца. А Марыя сказала анёлу: як будзе гэта, калi Я мужа не знаю? Анёл сказаy Ёй у адказ: Дух Сьвяты сыйдзе на Цябе, i сiла Усявышняга ахiне Цябе; таму i вялiкi i будзе названы Сынам Усявышняга; i дасьць Яму Гасподзь Бог пасад Давiда, бацькi Ягонага; i будзе народжанае Сьвятое назавецца Сынам Божым; вось, i Альжбета, сваячка Твая, называная няплоднаю, i яна зачала сына y старасьцi сваёй, i ёй ужо шосты месяц; бо y Бога не застанецца бясьсiлым нiякае слова. Тады Марыя сказала: вось, раба Гасподняя; хай будзе Мне паводле слова твайго. І адыйшоy ад Яе анёл» (Паводле Лукаша 1:26—38).
«Дабравесьце» – малюнак з Армянскага рукапiснага Эвангельля 1280 г. на блёку, выдадзеным поштай Грэцыi y 2001 г.
«Ён для нас людзей i для нашага збавеньня зышоy зь неба i дзякуючы Духу Сьвятому прыняy цела з Марыi Дзявiцы i стаy чалавекам» – абвяшчае урачыста Credo, cфармуляванае на Нiкейскiм i Канстантынопальскiм Саборах у IV веку.
Рэпрадукцыя карцiны «Дабравесьце» з раньнiх работ Рафаэля Санцi на блёку сумеснага выпуску пошты Францыi i пошты Ватыкану, надрукаваным у 2005 годзе
Бог зьвяртаецца да Марыi, каб празь Яе рэалiзаваць свой адвечны плян. Чакае Яе даверу. Дыялёг, якi вырашыy лёсы сьвету, стаy адной з найпапулярнейшых тэмаy у хрысьцiянскiм мастацтве yсiх часоy.
Таямнiца Увасабленьня, пачаткам якога ёсьць Дабравесьце, зьмяшчаецца y сэрцы хрысьцiянства. Адвечнае Слова, Сын Божы, сапраyдны Бог прыймае чалавечую прыроду, каб чалавек меy удзел у прыродзе Бога. Адбываецца гэта праз пасрэднiцтва Жанчыны, адаранай чалавечай свабодай.
«Дабравесьце» на паштовай марцы Польшчы, надрукаванай у 1960 годзе. Дэталь гатыцкага алтара працы Вiта Ствоша y Марыяцкiм касьцёле y Кракаве.
Барталаме Эстэбана Мурыльё, «Дабравесьце» на марцы пошты Выспы Кука 1975 года. Музэй Прада, Мадрыд, Гiшпанiя
«Дабравесьце» на марках краiн Анцiгуа i Барбуда (1991 г.), (Фра Анджэлiка) i Парагваю (1975 г.), (Андрэа дэла Робi)