Оценить:
 Рейтинг: 0

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 11 >>
На страницу:
4 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

У 1981 годзе пошта Вялiкабрытанii выпусьцiла сэрыю марак «Каляды вачыма дзяцей». На адной зь iх Язэп i Марыя наблiжаюцца да Вiфлеему

Ад Назарэту да Вiфлеему было болей двухсот кiлямэтраy. Такое падарожжа y тыя часы патрабавала некалькi дзён праз гарыстую цяжкую для падарожжа, нават здаровым i сiльным, Самарыю. Якая адважная была Марыя!

На марцы Новай Зэляндыi, надрукаванай у 2000 годзе, цяжарная Марыя на осьлiку y суправаджэньнi Язэпа вандруюць па Самарыi да Вiфлеему. Галаву Марыi ахiнае нiмб, Язэп пяшчотна глядзiць на жонку

Мастак Пiтэр Брэйгель (Нiдэрлянды, Фляндрыя) у 1566 г. намаляваy карцiну «Перапiс у Вiфлееме» (Брусэль. Каралеyскi музэй вытанчаных мастацтваy). Пошта Бэльгii y 1969 г. выпусьцiла марку, на якой вылучыла з карцiны дэталь – Язэп з Марыяй, якiх цяжка знайсьцi на карцiне недасьведчанаму гледачу

Маленькi пахiлены чалавечак вядзе за сабой осьлiка, на якiм сядзiць кабета y зялёнай накiдцы. Нiхто на iх не зьвяртае нiякай увагi. Нiхто не здагадваецца, што тут народзiцца Сын Божы.

І, пакуль сям'я змагла дабрацца да месца, усе дамы былi запоyнены прыйшоyшымi людзьмi. Свабоднай была толькi пячора, куды заганялi авечак у час непагоды.

Пошта Панамы на марцы (1997 г.) адлюстравала, як Марыя i Язэп шукаюць жыльлё y Вiфлееме

Тут у пячоры, уся мэбля якой складалася зь ясьляy з саломай, нараджаецца Збаyца. Слова становiцца целам i пасялiлася мiж намi, Бог становiцца чалавекам. Многа разоy у розныя спосабы Бог прамаyляy да чалавека. Цяпер прамовiy да нас праз Свайго Сына!

Так Бог умiлаваy сьвет, што Сына свайго Адзiнароднага даy, каб кожны, хто y Яго верыць не загiнуy, але меy жыцьцё вечнае.

За сотнi гадоy да нараджэньня Хрыста y Бiблii былi запiсаныя словы прарокаy Ізраiля, якiя прадказвалi Яго прышэсьце. У Старым Запавеце, якi пiсаyся многiмi людзьмi на працягу 1500 гадоy, зьмешчана больш за 300 прароцтваy гэтай падзеi. Першае зь iх выказана з вуснаy Бога y прысудзе зьмею. Гэта быy плян выратаваньня грэшнага чалавека i вяртаньня яму бессьмяроцьця: «І варожасьць пакладу памiж табою i памiж жанчынаю, i памiж семем тваiм i памiж семем яе: яно будзе бiць цябе y галаву, а ты будзеш джалiць яго y пяту» (Быцьцё 3:15).

У 1986 годзе пошта Германii выпусьцiла марку i картмаксiмум з вiдарысам Ортэнбергерскага Алтара (Ortenberger) з 1430 г.

Цудоyны вобраз укленчанай Марыi y цiхiм ушанаваньнi i малiтве перад ляжачым маленькiм Дзiцяткам. Марыя нарадзiла Яго y спосаб надпрыродны i першая аддала yшанаваньне i паклон Дзiцятку, абнятаму прамянiстай Глорыяй, згодна са словамi Сьвятога Пiсьма: «Якога парадзiла i yшанавала…». Дзiцятка, лежачы y ясьлях з правай рукой у жэсьце бласлаyленьня, сымбалiзуе Боскасьць i паyнату розуму ад хвiлi Свайго нараджэньня. Паказаная далей стайнячка, вельмi yбогая, сымбалiзуе руiны дому Давiда, якi калiсьцi быy каралём, i надыход новай эпохi. Бо нарадзiyся Той, Чыё каралеyства будзе «зацьверджана навекi», Якi збудуе «новы дом».

Люстраное адбiцьцё малюнка з маркi Германii мы бачым на выпушчанай у 1998 годзе марцы пошты Польшчыю. Грудзяцкi Алтар (каля 1390 г.), Нарадовы Музэй y Варшаве

Дзень Божага нараджэньня ад IV веку, часу yстанаyленьня гэтага сьвята, стаy днём асаблiва yрачыстым у сьвеце хрысьцiянскiм. Сама падзея нараджэньня Ісуса Хрыста апiсана вельмi суха y Эвангельлях Мацьвея (1:18—25) i Лукаша (2:1—7). Людзкая набожнасьць патрабавала больш шырокага апiсаньня Божага Нараджэньня. Гэта прывяло да шматлiкiх проб адлюстраваньня гэтай тэмы y розных формах мастацтва, пачынаючы з сярэднiх вякоy да цяперашняга часу. Многiя з твораy паслужылi iлюстрацыямi да паштовых марак, якiя выпускаюцца ва yсiх краiнах сьвету. На марках зьяyляюцца вiдарысы твораy Рафаэля i Джота, Дзюрэра i Леанарда да Вiнчы, Мiкеланджэла i Тыцыяна, Батычэлi i Рубенса, Бэрнiнi i Пусэна, Рэмбрандта i Караваджа, Бацiчэлi i Брэгеля, Іванова i Шагала…

Першая марка, прысьвечаная Божаму Нараджэньню, зьявiлася 7 сьнежня 1898 года i дала пачатак новай тэме y фiлятэлii. З таго часу колькасьць марак, прысьвечаных Божаму Нараджэньню, вырасла да тысяч i выдаецца поштамi усiх краiн сьвету.

Божае Нараджэньне на марцы пошты Парагваю з 1971 г. з выявай карцiны Конрада фон Суста (1404 -?) (Konrad von Soest)

У першай палове XV стагодзьдзя асаблiвых рысаy набрала сцэна нараджэньня Хрыста, якая атрымала назву «Ушанаваньне Дзiцяткi». Стала яна адной з найважнейшых iлюстрацый тэмы прышэсьця Ісуса на сьвет.

Карцiна, намалёваная мастаком Антонiа Карэджа (1489—1534) адлюстравана на адным з самых вялiкiх блёкаy (173х235 мм), якi выпушчаны поштай Карэi y 1983 годзе

«Каляды – дзiyныя днi, незвычайныя. Быццам адкрываецца y гэты час неба, адмыкаецца зямля, а yсё тое iншае, нябачнае выпускае на сьвет белы сваiх насельнiкаy». Тацяна Валодзiна.

Першая беларуская марка, прысьвечаная нараджэньню Ісуса Хрыста, надрукавана 23 сьнежня 1997 года. На марцы адлюстраваны звычай калядаваньня на Сьвята Божага Нараджэньня, калi каляднiкi y калядных строях з Вiфлеемскай зоркай абходзяць дамы з Каляднымi песьнямi

Сьвяты час Божага Нараджэньня злучае нашы думкi i сэрцы, аб’ядноyвае нас сiлаю мiласьцi Бога да чалавека i чалавека да Бога, напаyняе радаснай удзячнасьцю, якую прыносiм Айцу за Яго неабсяжную мiласьць да людзей, каторую абьявiy у сваiм Сыне. Адбываецца гэта пры адной умове: мы павiнны гэтага моцна хацець.

«Нарадзiyся голы, гаворыць Бог, каб ты мог вырачыся самога сябе.

Нарадзiyся yбогi, каб ты мог лiчыць Мяне адзiным багацьцем.

Нарадзiyся y стаенцы, каб ты навучыyся асьвячаць кожнае месца.

Нарадзiyся слабы, каб ты нiколi Мяне не баяyся.

Нарадзiyся з любовi, каб ты нiколi не yсумнiyся y Маёй любовi.

Нарадзiyся ноччу, каб ты паверыy, што магу асьвяцiць усялякую рэчаiснасьць, ахутаную цемрай.

Нарадзiyся y аблiччы чалавека, гаворыць Бог, каб ты нiколi не саромеyся быць сабою.

Нарадзiyся як чалавек, каб i ты мог стаць сынам Божым.

Нарадзiyся, церпячы перасьлед з самага пачатку, каб ты навучыyся прымаць усялякiя цяжкасьцi.

Нарадзiyся y беднасьцi, каб ты быy просты y адносiнах да людзей.

Нарадзiyся y тваiм чалавечым жыцьцi, гаворыць Бог, каб усiх людзей прывесьцi да дома Айца».

Пастухi – першыя наведвальнiкi Ісуса

Вакол Бэтлеема раскiнулiся прасторныя пашы, дзе y час нараджэньня Ісуса пастухi ноччу вартавалi свае статкi, каб якi зьвер каб якi зьвер не yбiyся y статак i не нарабiy шкоды. «Раптам зьявiyся iм анёл Гасподнi i слава Гасподняя апраменiла iх; i спалохалiся страхам вялiкiм. І сказаy iм анёл: ня бойцеся; я yзьвяшчаю вам вялiкую радасьць, якая будзе yсiм людзям: бо сёньня нарадзiyся вам у горадзе Давiдавым Збаyца, Якi ёсьць Хрыстос Гасподзь; i вось вам знак: вы знойдзеце Дзiця y пялюшках, Яно ляжыць у ясьлях» (Лукаша 2:8—11).

Так гэта падзея адлюстраваная марцы Грэнады, выдадзенай у 1977 годзе i на марцы Гiшпанii, выдадзенай у 1972 г.

Так пастухi сталi першымi.

«І раптоyна зьявiлася з анёлам шматлiкае войска нябеснае, славячы Бога iзаклiкаючы: слава y вышынях Богу, i на зямлi мiр, i y людзях добрая воля» (Лукаша 2:12,13).

«Войска нябеснае» на марцы Сэнт Вiнсэнта (1997 г.) i Грэцыi (2000 г.)

Людзi па прадказаньню прарокаy з нецярпеннем чакалi прыходу Мэсii. Таму не дзiyна, што пастухi, пачуyшы такую навiну, пакiнуyшы статак, пабеглi y Бэтлеем.

«Калi анёлы адышлi ад iх на неба, пастухi сказалi адзiн аднаму: хадзем у Бэтлеем i паглядзiм, што там сталася, пра што абвясьцiy нам Гасподзь. І пасьпяшаyшыся, прыйшлi, i знайшлi Марыю i Язэпа, i Дзiцятка, Якое ляжала y ясьлях» (Лукаша 2:14,15).

«Сьвятая сямья». Карцiна Тыцыяна на марцы Новай Зэляндыi (1963 г.)

Сцэны зьяyленьня анёла i нябеснага воiнства пастухам i наведваньня пастухамi Дзiцяткi адлюстравана многiмi мастакамi y сваiх творах, што, у сваю чаргу, надрукавана на паштовых марках розных краiн.

У глыбiнi карцiны, калi прыгледзецца, убачым анёла, якi абвяшчае добрую навiну пастухам, а на пярэднiм пляне адзiн з пастушкоy ужо падзiyляе Дзiцятка.

Пошта Аyстралii на прыгожым блёку y 2013 годзе адлюстравала карцiну мастака Пола Ньютана, на якой пастухi – першыя наведвальнiкi Ісуса падзiyляюць Дзiцятка

А калi yбачылi, то расказалi yсiм, адкуль яны даведалiся, што нарадзiyся Хлопчык. Усе, пачуyшы гэта, былi вельмi зьдзiyленыя тым, што пастухi расказалi iм. А Марыя захоyвала yсе гэтыя словы, складаючы y сэрцы Сваiм. Вярнулiся пастухi да свайго статку, славячы i хвалячы Бога за yсё, што яны чулi i бачылi, у адпаведнасьцi з тым, што iм было сказана.

Пастухi – першыя наведвальнiкi Ісуса на марках Мадагаскара (1984 г.) i Ауцiтакi (1988г.)

Сцэну наведваньня пастухамi Дзiцяткi намаляваy у сваёй працятай трапятаньнем карцiне Карэджа (1489—1534) iтальянскi жывапiсец Высокага Адраджэньня. Немаyля Хрыстос азорвае карцiну чароyным сьвятлом, сьвятлом гэтак яркiм, што жанчына ля яго прымушана засланяць вочы ад гэтага асьляпляльнага зьзяньня. Кiй пастуха вядзе погляд гледача y глыб кампазыцыi, накiроyваючы яго yгару да анёлаy, якiя y сваю чаргу, паказваюць унiз на Немаyля.

У 1967 годзе пошта Англii таксама выдала марку з яскравым малюнкам, прысьвечаным наведваньню пастухоy

Палюбуемся блёкам пошты Мiкранэзii (1996 г.) з выявай карцiны Антонiса Ван Дэйка. Арыгiнал карцiны «Пакланеньне пастухоy» знаходзiцца y царкве Прасьвятой Багародзiцы y Дэдэрмундзе (Бэльгiя). Незвычайна, што адзiн з пастухоy жанчына

«Пакланеньне пастухоy» адлюстравалi на марках пошты Злучаных Штатаy Амэрыкi (1971 г.) i Рас – эль – Хаймы (1972 г.)
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 11 >>
На страницу:
4 из 11