"Пара дадому!" – падумаy ён i цяжка пакрочыy да дарогi. Калi Юрый дабiраyся да лясной каляiны, ён адчуy раптоyную слабасць i нежаданы сум. Халодныя дрыжыкi прабеглiся па yсiм целе як маланка. На секунду y вачах пацямнела, кiслява запахла новымi алейнымi фарбамi. Юрыю хацелася прыпасцi да зямлi, але ён толькi працёр вочы i прымусiy сябе выйсцi да лясной дарогi. Такая слабасць здароyя з iм здарылася yпершыню. Гэта палохала мужчыну, нiбы нешта жудаснае гнала яго хутчэй пакiнуць бераг. Ён супрацiyляyся дрэннаму самаадчуванню i супрацiyляyся старасцi. Адчуваючы страх i не адчуваючы халодны пот на лбе, Люты дайшоy да дарожнай каляiны i yвайшоy у лес. І адразу яго неакуратнасць i спешка прывялi да яшчэ большай раздражняльнасцi. На час забыyшыся аб мяккай паверхнi i слiзкай глебе пад нагамi, паспешлiвы Юрый страцiy раyнавагу i yсiм целам упаy на дол. Гразь пацягнула нагу, цела прызямлiлася на бок i на правую руку. Юрый павалiyся на сыры лясны абрус i адчуy цiск i шум у галаве. Ён пацягнуyся да таблетак, якiя заyсёды насiy з сабой. Не гледзячы, выцiснуy адну таблетку з пласцiнкi, закiнуy у рот i праглынуy. Мужчына аслабеy, ляжаy, не спяшаyся yставаць, перастаy сябе падганяць. Ён цяжка глядзеy на воблачнае неба i стройныя зялёныя вяршынi хвой, якiя быццам краналiся аблокаy. Хацелася загiнуць ад слабасцi духу. Нават фантомны боль, што yдарыy у галаву y момант падзення, ужо не дастаyляy злосцi. Ён ацiхне разам з агiдным цяжкiм галаyным шумам, калi падзейнiчае таблетка. Знаходзячыся на зямлi, Юрый глыбока задумаyся. На iмгненне яму здалося, што ён чуе далёкiя i знаёмыя галасы гармат. Стала немагчымым не yбачыць успамiны вайны, якiя вырвалiся з памяцi.
Ішоy другi месяц крывавай вайны. Была ранiца. Красавiк. Да лясных траншэяy, блiжэй да лiнii фронту, перакiнулi некалькi салдат, сярод якiх быy малады сяржант Люты. Юрый толькi нядаyна атрымаy гэтае званне сяржанта за подзвiг у пякельным баi, i цяпер ён больш упэyнена адчуваy сябе сярод радавых. У хвойнiку стаяла нестабiльная цiшыня, зрэдку прабiвалiся адзiнокiя далёкiя воплескi аyтаматаy i гаyбiц. Для перадыслакаванага атрада былi пастаyленыя задачы: выцягнуць параненых пасля начных бiтваy, а таксама даставiць боекамплект пяхоце, якая трымала перыметр у стратэгiчна важным сяле Студзiчы. Без запаволенняy, каманда y цёмных камуфляжах рушыла y дарогу. Ішлi па сырой траншэi, выйшлi з лесу да палёy, далей вузкiя акопы. Сустракалi стомленых салдат: хтосьцi стаяy на пасту перад брустверам, хтосьцi седзячы спаy у адкрытых шырокiх праходах, а хтосьцi незадаволена смалiy. Было холадна, учорашняя дзённая iмжа пакiнула пасля сябе непрыемныя адбiткi вiльгацi. Салдаты iшлi па вязкай глебе, па земляной густой кашы. Ногi грузлi, чаравiкi прылiпалi i хутка пакрывалiся тоyстым пластом бруду. У момант ходу даводзiлася падымацца на паверхню, перабягаць у iншыя траншэi. Жылi з надзеяй, што падчас пераходу вораг не заyважыць руху i не прыстрэлiць снайпер.
Усё блiжэй падбiраyся фронт. За спiнамi салдат цяжкi груз, у руках аyтаматы, на галаве каскi. Сяржант Люты знаходзiyся y цэнтры рухаючай групы. За iм было двое, а наперадзе iшлi больш вопытныя салдаты i старшы лейтэнант. Трывожна грукатала сэрца, яно адганяла сваiм стукам усю стомленасць. Цяжка, няхай i павольна, але група прабiралася да мэты. Частка невялiкага ляснога масiву, якая пачыналася i заканчвалася yздоyж палёy, абстраляная варожай артылерыяй, ужо заставалася ззаду, цяпер адкрываyся шырокi yчастак голай зямлi. Наперадзе толькi голае чорнае поле, пакрытае глыбокiмi варонкамi, а за iм, то самае вялiкае сяло, дзе чакалi эвакуацыi параненыя салдаты.
У полi пахла халоднай зямлёй, ранняй вясной, нiбы yчора мяккую цёмную глебу yзаралi плугам. Ідучы па вузкай траншэi, сяржант Люты хцiва дыхаy, рыхтуючы сябе да цяжкасцяy, уяyляy, якi яго чакае бой. Ён глядзеy з спачуваннем i смуткам на салдат, якiх сустракаy на шляху. Ён не хацеy, каб нехта з iх не вярнуyся дадому. Як толькi поле скончылася, атрад дабраyся да цагляных руiн, да першых разбураных дамоy, ад якiх амаль нiчога не засталося. Салдаты аглядзелiся. Траншэя тут скончвалася лёгкiм невялiкiм уздымам да паверхнi. Застаyся адзiн рывок, трэба было перабегчы частку сяла да блiндажу. Салдаты расцягнулiся перад выхадам на шырокай частцы траншэi, адкуль кожны мог убачыць, што чакала iх наперадзе. Пад шэрым пустым святлом не было нiводнай жывой пабудовы. Паyсюль ляжала колатая белая цэгла i бытавыя рэчы, якiя калiсьцi разляцелiся ад снарадаy. Юрый не адразу разгледзеy сярод разбурэнняy бяздушныя целы цывiльных, што ляжалi па yсёй вулiцы нiбы лялькi. Ён нiколi яшчэ не бачыy такой жорсткасцi. Трупамi была асыпаная сельская вулачка. Дарослыя i дзецi ляжалi y гразi з чамаданамi ля згарэлых машын. Вораг адступаy, уцякаy рассыпаючы кулi па мiрных людзях. Узрываy усё, не пакiдаючы нiчога пасля сябе. Тырчалi кавалкi плоцi пад цаглянымi плiтамi, тых, хто спрабаваy схавацца ад варожых салдат, ад беглай бамбардзiроyкi. Сiнiя твары перадавалi жах вайны. У гэты момант Юрый Люты не думаy пра сябе, ён напружана думаy пра свой пасёлак. Яму хацелася верыць, што ён ацалеy, што вораг не пайшоy да балот, а абышоy iх. Няхай у Борках i прайшла эвакуацыя, але за роднае месца было трывожна. Сяржант Люты пазiраючы наперад, трывожыyся за бацькоy. Цяжка, балюча было думаць пра жонку i дзiця y такiя хвiлiны. Варожыя ракеты ляталi па yсёй краiне.
Хай з гэтага сяла быy выбiты вораг, але яно yсё яшчэ моцна абстрэльвалася, i вывезцi мёртвых цывiльных было цяжкай задачай. Карцiна, дзе жыццё ператварылася y развалiны, не пакiдала абыякавасцi – нарастала iмкненне перамагчы гэты кашмар, адпомсцiць за yчыненае, за пакуты.
Скрозь нежывое пралягала сцяжынка да патрэбнага акопу. Салдаты, згорбiyшыся, сагнуyшыся, адзiн за адным, па камандзе шустра перабягалi сцежку. Яны беглi хутка, як ценi, i паляцелi па iх варожыя кулi. У адно iмгненне ад стральбы yсе салдаты ачулiся, сапраyдны страх ускалыхнуy iх душы. Юрый бег за сваiмi, маячыy позiркам, спрабаваy абхапiць вачыма сваё асяроддзе. Сцежка абрывалася шырокай ямай, i, калi yсе кiнулiся y варонку, каманда адразу ж апынулася y патрэбным акопе i адразу ж накiравалася да блiндажу. У гэтыя хвiлiны сяржант Люты нiбы адключыyся ад вайны, яго захапiла важнае пытанне: "Можа, мне здалося?"
Старшы лейтэнант пра нешта гаварыy у блiндажы з iншым афiцэрам, але да Юрыя не даходзiлi яго словы. Тады ж, салдат Люты распiхаy вайскоyцаy i блiжэй падабраyся да свайго камандзiра са словамi:
– Старшы лейтэнант! Можна звярнуцца?
– Што y цябе? – павярнуyся кiрпаты камандзiр.
– Я заyважыy у сяле дзiця!
– Што? – апусцiy белыя бровы старэйшы па званнi, паправiy каску, – Паyтары!
– Дзiця! Там, ля царквы! Мне здаецца, я бачыy дзiцяцi, жывога дзiцяцi! – хутка, але няyпэyнена вымавiy Люты.
Салдаты заварушылiся, але не змаглi пацвердзiць або абвергнуць словы сяржанта Лютага. Нiхто не бачыy таго, што yбачыy ён.
– Ты yпэyнены? – спытаy афiцэр грубым тонам.
У размову yлез невысокi салдат, абаронца сяла.
– Тут няма жывых, няма жывых цывiльных! Мы б заyважылi! – сказаy ён.
– Але я бачыy худога хлопчыка! – больш упэyнена вымавiy Люты цiхiм голасам.
Юрый i праyда бачыy сярод руiн худое, аслабленае цела, якое сядзела каля чырвонай царквы i круцiла галавой, але яму нiхто не паверыy. Спачатку Люты сам сабе не паверыy, але за той час, пакуль iшла размова, ён пераканаy сябе y адваротным. Было страшна памылiцца i не праверыць, страшным было пакiнуць дзiця y зруйнаваным сяле.
– Лейтэнант, як даyно вы тут? – пацiкавiyся старшы лейтэнант штурмавога выратавальнага атрада, разумеючы, што час iдзе супраць яго, супраць параненых у блiндажы.
– Тры днi! Тут няма нi дзяцей, нi дарослых. Усё праверана! – далажыy салдат.
Каманда адразу ж выгрузiла боекамплект, а Люты застыy у сваiх думках. "Трэба праверыць царкву. Ён быy там!"
– Вы двое, узялi параненага! І вы бярыце на насiлкi другога! – перадаваy загад старшага лейтэнанта худы салдат з пазыyным "Хмурны".
Параненыя yжо ляжалi на моцнай тканiне. Адзiн – з акрываyленай нагой, на правай назе быy зацягнуты жгут, другi салдат – з перавязанай галавой i параненай левай рукой. Юрый Люты быy адным з тых, хто павiнен быy узяць насiлкi, але ён хутка адышоy. Ён адчуy нядобрае, нахлынула пачуццё незваротнасцi. Тут жа загудзелi снарады, успыхнулi агнём i зямлёй выбухi. Салдаты яшчэ нiжэй прыселi. У такой сiтуацыi мала верылася y лепшае. Пяхота, якая трымала сяло, прыцiскалася да сцен, салдаты штогадзiнна падвяргалiся шматлiкiм нападам. Вораг бiy шчодра, яго мучыла адступленне, ён хацеy вярнуць пад свой кантроль стратэгiчна важнае сяло. А маладыя i больш дарослыя нашы байцы былi супраць iх мэтаy, нiхто не хацеy аддаваць i метра сваёй зямлi.
Падчас абстрэлу побач з Юрыем апынуyся невядомы яму салдат, якi быy змучаны боем i абмазаны брудам. Люты зiрнуy на яго счырванелыя, шырокiя вочы i цiха вымавiy:
– Дзiцяцi патрэбна мая дапамога. Я абавязаны яго выратаваць.
– Не гуляй з жыццём, сяржант! Хутка вораг у атаку пойдзе! – ляпнуy па плячы стомлены радавы з лёгкiм шчацiннем на выцягнутым твары i густымi чорнымi вусамi пад авальным носам, ён не разумеy, пра каго казаy Люты i выказаy здагадку, што той хоча дадому, – Ты патрэбны тут!
"А што калi на месцы таго хлопчыка апынуyся б мой сын? І хтосьцi, зараз быy бы замест мяне. Ён бы проста пакiнуy яго?"
Юрый глядзеy на хлопцаy, якiя выцягвалi параненых, i думаy пра свае далейшыя дзеяннi. Затым ён стаy павольна адыходзiць да варонкi.
– Давайце ж, хутчэй! Пакуль танкi не пайшлi y атаку! – падганяy старшы лейтэнант сваю групу.
– А дзе сяржант, дзе Люты? – нехта спытаy з натоyпу.
– Вось жа зараза! – сказаy камандзiр i сцiснуy зубы.
Юрый Люты не паслухаyшыся загаду yжо yзбiраyся па цяжкай друзлай глебе, выбiраyся з сырой глыбокай варонкi наверх. Сяржант высунуy галаву i паглядзеy у бок узарванай царквы: чырвоная цэгла, чорныя званы i ламаныя iконы. Не было вiдаць дзiця. Пад шум выбухаy, Юрый адважна выбраyся на паверхню. Ён думаy толькi пра свайго сына, гэта надавала яму смеласцi. Бясстрашнасць гнала наперад. Салдата зусiм не хвалявала, што будзе з iм потым i што будзе з iм у сучаснасцi. Ён выразна i напорыста хацеy толькi аднаго – адшукаць безабароннага дзiцяцi. Перабягаючы праз вулiцу, непадалёк ад сяржанта, нядобра блiснула разрывам снарада. Асколкi разляцелiся y бакi, як велiзарная падпаленая зграя крумкачоy. Тады ж металiчны асколак зачапiy плячо Лютага i збiy яго з ног. Юрый упаy, лёг каля мёртвай жанчыны i, ад болю i страху, парывiста i коратка вылаяyся. Ён прыyзняyся, пабег далей, дабраyся да руiн царквы. Апынуyшыся на месцы, салдат агледзеy ламаныя сцены, але не сваю рану. Потым зайшоy за кучу цэглы i, сагнуyшыся, прайшоy крыху наперад. Юрый усё круцiy галавой, шукаy дзiця, але яго нiдзе не было. Адчуваючы расчараванне, ён перастаy чуць гучныя гукi, няправiльныя думкi глушылi галаву да таго часу, пакуль на вочы не трапiлiся пыльныя дзверы падвалу са свежымi адбiткамi дзiцячых рук. Сяржант без вагання расчынiy жалезныя дзверы. Яркае дзённае святло yварвалася y цёмны падвал i асвятлiла маленькае захламленае памяшканне. Страшнымi вачамi адтуль глядзелi мурзатыя дзецi: дзесяцiгадовы хлопчык i шасцiгадовая дзяyчынка. Брат i сястра прыцiснулiся адно да аднаго i з асцярогай думалi пра салдата. Вакол iх было шмат раскiданых фанцiкаy i бляшанак ад рознай ежы, святло таксама асвятлiла раскладушкi. Гэта маленькае бамбасховiшча ратавала дзяцей ужо не першы дзень. Юрый не ведаy дакладна, колькi часу цярпелi iзаляцыi бедныя дзецi. Гледзячы на iх худыя целы i на бледныя твары, якiя дзiка i напалохана накiравалiся на яго, хацелася хутчэй вызвалiць iх з палону.
– Падымайцеся! Хутчэй! – загадваy Люты.
Салдат адсунуy аyтамат за спiну, каб не палохаць хлопчыка, якi чамусьцi глядзеy толькi на зброю. Юрый не хацеy залазiць у сховiшча i сiлком выцягваць дзяцей. Улавiyшы дзiцячыя спалоханыя погляды, здавалася, што траyмiраваныя дзецi яго наблiжэнне расцэняць як пагрозу, i салдат толькi дадасць болю i злосцi y iх маленькiя сэрцы.
– Я вас уратую! Не бойцеся! – угаворваy ён дзяцей, – Вось бачыце, на грудзях сцяг наш. Я свой. Смялей. Ну!
Юрыю Лютаму шанцавала, што варожая артылерыя ссунула цэль, бiла крыху далей.
– Давайце ж, сюды, – спакойна казаy Юрый, баючыся яшчэ больш напалохаць дзяцей, – Я вас адвяду ад выбухаy, – працягнуy ён руку.
Каравокая дзяyчынка y брудных жоyтых нагавiцах i сiняй кофце заплакала, яшчэ мацней схапiyшыся за брата. Хлопчык нешта сказаy ёй на вушка, i сястра, не перастаючы лiць слёзы, забралася яму на спiну. Яны выбралiся наверх па жалезнай лесвiцы.
– Я yратую вас, даверцеся мне! – казаy Юрый сiнявокаму хлопчыку y цёмнай вопратцы, – Добра?
Старэйшае дзiця адважна кiyнула галавой. Яно больш не моргала пры выбухах, толькi хутка аглядала тэрыторыю. Сяржант адсунуy аyтамат, прыбраy яго са спiны, цяпер ён вiсеy пад рукой.
– Залазь мне на спiну i моцна, з усёй сiлы, схапiся за мяне. А дзяyчынку я вазьму на рукi, – хутка казаy салдат хлопчыку, – Толькi заплюшчыце вочы i не адкрывайце, пакуль я не скажу, – падмiргнуy ён дзецям.
Юрый падняy дзяцей, i цяпер iм трэба было прабiцца праз руiны, затым па траншэi праз поле i схавацца y лесе. Салдат нават не думаy пра свой атрад, ён нават не меркаваy, дзе яны зараз. Пад рэдкi артылерыйскi агонь Юрый спяшаyся выбрацца з сяла зiгзагамi. Ён моцна трымаy дзяyчынку, прыцiскаy яе да грудзей, адчуваy, як хутка б'ецца маленькае сэрца, чуy, як цяжка дыхаy хлопчык, прыляпiyшыся да спiны. Цагляныя абломкi перашкаджалi yпэyнена рухацца наперад, ступню падварачвала, а злавесныя выбухi глушылi вушы i пагражалi yсёй сваёй моцаю. Калi Юрый выбраyся да поля, то заyважыy удалечынi варожую групу, якакя iшла y атаку: танкi i салдаты iшлi на чарговы штурм сяла. Злосць не сцiхала, Юрый схаваyся y траншэi. Адзiн з танкаy стрэлiy у бок сяржанта з дзецьмi. Падняyся белы дым, цяжкая зямля абсыпалася на жывыя целы. Усе ацалелi. Ногi пад яшчэ большым грузам патаналi y гразi, цяжка i доyга iшоy Юрый да лесу. Абстаноyка распалялася яшчэ больш, станавiлася яшчэ горш. Здавалася, што з усiх бакоy выбухае зямля. Бруствер падлятаy, глеба падала то ззаду, то спераду. Салдаты адважна стаялi y траншэях i акопах, адбiваючыся ад варожых нападаy. З цяжкасцю бегалi па вязкаму дну салдаты з пераноснай супрацьтанкавай зброяй, мiжволi заyважаючы сяржанта з дзецьмi. Крок за крокам, i Юрый убачыy зламаныя галiнкi i зялёныя хвойныя iголкi пад нагамi, па краях гарэy i дымiyся край лесу. Пакутлiвымi сталi перабежкi i змена курсу пры выбухах, даводзiлася спыняцца, каб аддыхацца, перш чым выбягаць з адной траншэi y iншую. З апошнiх сiлаy iшоy наперад Юрый. Ён, аддаляючыся ад фронту, ужо не разумеy, якой рызыцы падвяргалася жыццё дзяцей.
Сяржант Люты, нягледзячы на yсе цяжкасцi, дабраyся параненым i змучаным да бяспечнага месца, выцягнуyшы дзяцей жывымi. Многiя людзi хвалебна ацанiлi яго геройства, але кiраyнiцтва вырашыла па-iншаму, пакараyшы па статуце салдата за парушэнне загаду.
Падчас адбыцця арышту Юрый Люты меy магчымасць выказаць здагадку i абдумаць у цiхiм месцы, чаму дзяцей не знайшлi раней. Магчыма, у момант налёту ворага на сяло менавiта бацькi схавалi сваiх дзяцей у надзейным месцы, i, калi акупанты сталi адступаць, жорстка i празмерна yжываючы тактыку "выпаленай зямлi", жыхары акупаванага сяла ляглi сярод абломкаy. Ад выбухаy разляцелiся yсе будынкi, упала yся маскiроyка падвалу, таму дзверы бункера сталi бачнымi. На шчасце, на iх не yпалi цяжкiя бэлькi або цэгла. Напалоханыя дзецi пасля акупацыi i грукату баёy спазналi шок. З-за псiхалагiчнай траyмы яны не разумелi, дзе чужыя салдаты i дзе свае. Ім вельмi пашанцавала, што снарад не yдарыy прама y сховiшча. На вайне yсiм страшна, што yжо казаць пра дзяцей, якiя значна цяжэй успрымаюць жах пераменаy i боль страты.
Пасля месяца, пакаранне сяржанта Лютага змякчылi i хутка вярнулi салдата на фронт.
Сышоyшы ад успамiнаy, Юрый працягваy ляжаць на сырой лясной дарозе. Ён бязмэтна глядзеy на халоднае неба i цiхiя хвоi. На iмгненне мужчына адчуy сябе дзiцём: кiнутым, страчаным, слабым. Не было yжо той адвагi да подзвiгаy i iмпэту да жыцця, з гадамi yсё сцiхла. Услед за слабасцю духу, адзiнокай хваляй коратка плюхнуy фантомны боль. Юрый Люты тут жа праверыy пратэз, цi не пашкодзiyся ён пасля падзення yсiм целам. Ён нагнуyся, памацаy рукамi, нiякiх пашкоджанняy не заyважыy. Без жадання, прымушаючы сябе, Люты з цяжкасцю падымаyся з зямлi. Што б ён нi думаy, а трэба было рухацца далей, iсцi дадому. Ад сырога надвор'я можна застудзiцца, i Юрый ведаy пра гэта. Ён цяжка пераносiy прастудныя захворваннi, i таму аптэчка y доме заyсёды была забiтая лекамi. Ён лячыyся i народнымi спосабамi. Купляy у Пятра журавiны, замарожваy iх цi варыy i закручваy у слоiкi, каб потым варыць кампот. Бывала, Пятро Жук прыносiy лясны мёд, такую прадукцыю добра прымалi yсе жыхары. Юрый дадаваy ягады i мёд у гарбату. Валянцiна Пруцiк вельмi добра разбiралася y лекавых травах i дапамагла Юрыю, дзялiлася з iм ведамi. Цяпер мужчына сам збiраy на лузе карысныя раслiны, сушыy i заварваy гарбату.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: