– Ну, прывiтанне, мой сябар! – звярнуyся да ката Юрый, – Я таксама сумаваy! – твар мужчыны павесялеy, цяжар адступiy, – Зараз зойдзем, сагрэемся. Рыжык, я ж табе казаy ранiцай, пасядзi дома. Але ж, захацелася табе на дождж паглядзець. Наглядзеyся? Надыхаyся прахалодаю? Мабыць, увесь гэты час бегаy па вёсцы, птушак ганяy. Паглядзi на сябе, мокры yвесь! Ну, давай, забягай, – з усмешкай вымавiy Юрый, адчыняючы дзверы веранды.
Мужчына зараз жыy толькi з катом. Сем гадоy таму жонка Ларыса падабрала ката на вулiцы i прывезла дадому. У той летнi дзень яна ездзiла y бальнiцу, i калi да аyтобуса заставалася yсяго пару гадзiн, яна прайшлася па вузкiх рынкавых радах, купiла пару рэчаy сабе i мужу. Перад самым ад'ездам у вёску, выходзячы з шумнай гандлёвай плошчы да аyтавакзала, ля yваходнай металiчнай брамы Ларыса заyважыла схуднелага рыжага кацяняцi. Ён выглядаy бяздомным i няшчасным. Натоyп людзей як пчолы, роем ажыyлена гулi y гэтым месцы, праходзiлi мiма, не заyважаючы ля сiняга слупа кiнутую маленькую безабаронную жывёлу. Ларыса адышла y бок, каб не перашкаджаць руху, прысела да кацяняцi, якое было не супраць пазнаёмiцца з усмешлiвай жанчынай. Коцiк, якi стамiyся ад дрэннага жыцця, разгледзеy абарону, прытулак i дабрыню y чалавеку, якi быy насупраць. Таму, сам зрабiy першы крок да сяброyства. Ён прыцiснуyся да тонкiх каленяy, замяyкаy пiсклявым галаском, просячы мiру. Светлавалосая Ларыса прыyзняла кацяня, выпрастала сваё стройнае цела i прыцiснула жывёлу да грудзей. У аyтобусе, кот муркаy на каленях i драмаy усю дарогу, нават не прасiy ежы. Калi грамадскi транспарт даставiy пасажыраy да прыпынку "Боркi", Ларыса выйшла з новым сябрам. Іх сустрэy Юрый, якi быy трохi здзiyлены з'яyленню кацяня, але не пярэчыy супраць новага жыхара y доме. Мужчына заyважаy, як у гэты момант свяцiлiся зялёныя вочы яго каханай, як у iх адлюстроyвалася шчаслiвае жыццё. Менавiта тады ён на секунду забыyся пра яе хваробы, адпусцiy усю трывогу i сам ажыy ад радасцi за сваю жонку. "Гэта Рыжык. Паглядзi, якiя y яго смелыя вочкi. Ён сам знайшоy мяне, зараз прыедзем дадому i я яго, перш за yсё, пакармлю!" – Ларыса пазнаёмiла мужа з кацянём. Юрый забраy з рук жонкi пакет з набытым адзеннем i маленькую чорную жаночую сумачку, у якой, акрамя звычайных жаночых рэчаy, цяпер ляжалi новыя лекi. Ён не пытаyся y Ларысы пра бальнiцу, не задаваy ёй пытанняy аб вынiках абследавання – ён проста атрымлiваy асалоду ад гэтай хвiлiны, калi яго жонка выглядала здаровай i шчаслiвай. Тады ж, ля скрыжавання, стаяла чорная легкавая машына аднавяскоyца Дзмiтрыя Янчанкi, гэта Юрый папрасiy сябра разам пад'ехаць да прыпынку i забраць Ларысу. Кiроyца Дзмiтрый у першую чаргу заyважыy усiмi забытую yсмешку на твары Ларысы, ён даyно не бачыy Ларысу такой светлай i прыемнай. Потым ён разглядзеy кацяняцi, прычыну яе гэтак жыццёвага ладу, i шчыра падтрымлiваy усю лёгкасць, i гармонiю прыемных зносiн. Дзмiтрый быy рады за сяброy, за сям'ю Лютых, якiя на час забылiся пра хваробу Ларысы.
Кот з першага погляду палюбiy Ларысу, нiбы прылiп да яе, як мокры лiст. З iх першай сустрэчы, увесь наступны год, ён быy побач, хадзiy за ёй, ляжаy на руках або каля яе ног. Ён адчуваy слабасць гаспадынi, яе пакуты i смутак, якiя Ларыса спрабавала схаваць ад мужа. У лiпенi Ларыса памерла, i Рыжык у той жа дзень сышоy з дому. Праз тыдзень, кот вярнуyся да Юрыя, худым i слабым.
Для Юрыя Лютага, кот стаy сувязным звяном з мiнулым, калi яго жонка яшчэ была жывая i старалася пражыць як мага даyжэй. Цяпер, калi ён глядзiy на рыжага гадаванца, мужчына мiмаволi yспамiнаy шчаслiвы вобраз жонкi, калi яна адцягвалася ад дрэнных думак, гуляючы з мяккiм i цёплым кацянём з iзумруднымi вачыма, знаходзячы y iм лепшае заспакаенне.
Калi худы на цела Юрый зайшоy у прыбудову, ён зняy свае чорныя чаравiкi i паставiy iх побач з гумавымi ботамi i галошамi. Затым ён павесiy плашч на металiчны шэры кручок, дзе халодныя кроплi, сцякаючы па плашчы, падалi y белы круглы таз. Вада не расцякалася па падлозе, а збiралася y вялiкай мiсцы. Кот Рыжык хадзiy па старым дыване, круцiy галавой i сачыy за акуратнымi дзеяннямi гаспадара, з нецярпеннем чакаючы, калi адчыняцца наступныя дзверы. Калi Юрый вырашыy пакiнуць веранду, Рыжык падбег да карычневых дзвярэй, сеy смiрна i навастрыy вушы, рыхтуючыся праскочыць першым у цёплы дом. Мужчына бачыy нястрымнае жаданне гадаванца i адчынiy дзверы, прапусцiy яго наперад. Затым сам увайшоy у калiдор. У прыхожай было шэра i таямнiча. Юрый працягнуy руку да сцяны i yключыy святло. Заззяла белая лямпачка пад столлю, засвяцiлася люстра, якая па форме была падобная на самотны белы званочак. Асвятлiлiся сцены, выразна паказалiся аранжавыя шпалеры з цагляным малюнкам. Злева вiсела вертыкальнае люстэрка, справа была невялiкая па шырынi вешалка, а пад ёй пара тэпцiкаy. Па чырвона-белым дыване хутка прабег кот i павярнуy направа, на кухню, i знiк з-пад увагi. Стомлены Юрый павесiy цёмна-сiнюю куртку на свабодны кручок вешалкi i зрабiy некалькi крокаy наперад, затым павярнуy налева, зайшоy у прасторны пакой i yключыy святло. У зале, дзе стаялi два крэслы, канапа, шафа i тумба з тэлевiзарам, было чыста. Мужчына акуратна апусцiy пакет на маленькую канапу i зноy выйшаy у калiдор. Не паспеy ён перайсцi з аднаго памяшкання y другое, з залы y кухню, як цiхiя гукi спынiлi яго. Хтосьцi шамацеy у верандзе. Хтосьцi асцярожна i нетаропка, без груку i званка, заходзiy у дом. Адчынiлiся дзверы, i пад яркiм святлом белай люстры y вузкай прыхожай з’явiлася пухлая фiгура пяцiдзесяцiсямiгадовага Дзмiтрыя Янчанкi. Госць пакiнуy брудны абутак на ганку, а празрысты плёнкавы плашч павесiy у верандзе, на той жа кручок, на якiм вiсеy плашч Юрыя. Дзмiтрый Янчанка спынiyся каля люстэрка i цiха вымавiy:
– Прывiтанне, Юрась!
– Прывiтанне, – цяжка адказаy Люты, ён быy трохi здзiyлены раптоyнаму з'яyленню сябра.
– Як справы? – спытаy Янчанка i падышоy блiжэй, – Я y сябе y двары хадзiy, а потым бачу, Арцём Лiс прамчаyся па вулiцы. Дык падумаy, дай праверу, зайду да цябе, можа ён цябе падвёз i ты yжо дома, – мякка казаy круглатвары Дзмiтрый, здымаючы чорную тонкую шапку з жоyтым надпiсам "Спорт".
– Так, Лiс мяне падвёз. Я вось толькi зайшоy у дом. Нават не паспеy ката накармiць, – сказаy Юрый, паказваючы на Рыжака, якi цёрся аб ногi гаспадара, – І гаспадарка яшчэ чакае… Я думаy, ты заyтра зойдзеш, як дамаyлялiся. Ну, тады давай, праходзь на кухню. Я купiy табе тое, што ты прасiy.
Юрый Люты вярнуyся за пакетам, а Дзмiтрый Янчанка прадоyжыy гаварыць:
– Сястра мая, Святлана, з гораду тэлефанавала, казала, што y iх быy моцны дождж з ветрам. А ты, напэyна, прамок там, вецер не зносiy плашч?
– Не прамок, а калi б i прамок, то з роднага боку i варона мiлая! – адказаy Юрый, потым выключыy святло y калiдоры i зайшоy на кухню, – А дождж добры быy, але нядоyгiм, хутка прайшоy, а затым выглянула сонца. А сонца y горадзе iншае. У нас мiльгане i схаваецца на тыдзень, а там яно шчодрае, нават цяплей цi што, у гэтую восень… Не хаваецца хутра за хмары.
У маленькай кухнi справа стаяy белы халадзiльнiк, а побач, пад акном, квадратны стол з засланым шэрым абрусам i тры драyляныя крэслы. Наперадзе газавая плiта, кухонныя тумбы i yмывальнiк, над якiм вiсела шафка. А злева, за перагародкай, хавалася драyняная груба.
– Як там горад? Стаiць? – спытаy Янчанка, папраyляючы рэдкiя светлыя валасы.
– Так, усё будуецца i пашыраецца. Толькi вось халадае, нягледзячы на тое, што там заyсёды цяплей, чым у нас, у сонечныя днi не становiцца больш людзей на вулiцах. Летам, як ты ведаеш, шумiць натоyп. А цяпер, у восень, усе машыны густа цякуць па вулiцах. Сёння дождж, i гарадскiя засталiся y сваiх кватэрах. Яны больш ездзяць, чым ходзяць… Дарэчы, ты не глядзеy надвор'е? Калi ад нас ужо вада сыдзе, калi прымярзаць стане? Хачу y "Круглае" схадзiць, але там жа yсё плыве… Як думаеш, прыйдзецца чакаць да лета? – пытаyся Юрый, паклаyшы на стол шырокi лiст раённай газеты.
Юрый спачатку выцягнуy з пакета мастацкiя пэндзлiкi з рознымi драyлянымi ручкамi, следам, на стол ён паклаy дзве квадратныя пачкi макароны хуткага прыгатавання i адну yпакоyку зялёнай гарбаты, а потым невялiкi пакет малака.
Дзмiтрый Янчанка схаваy шапку y шырокую кiшэню сваёй цёмна-сiняй рабочай вопраткi i прысеy на крэсла. Ён уважлiва сачыy за тым, як паступова з'яyлялiся прадметы на стале i казаy:
– Я глядзеy прагноз надвор'я: заyтра i паслязаyтра дажджоy не чакаецца. Будзе пахмурна. Але потым зноy пойдуць дажджы. Усё, Юрась, пара yжо забыцца пра цёплыя дзянькi. "Бабiна лета" прайшло, а за iм прыйшла пара рыхтавацца да зiмы. Праз месяц можа пайсцi снег… Я yчора бачыy у навiнах, што праз моцныя дажджы yскраiны заходнiх гарадоy затапiла. А яны ж вышэй за нас жывуць. Хоць бы y нас вада не паднялася. Добра, у цябе вада з двара сыходзiць у лес, а y мяне yчастак размешчаны нiжэй. Будзе добра, калi мароз прыйдзе або снегам усё засыпле, а што, калi зiма будзе не зiма? Успомнi, як было летась! Вада стаяла на yвесь агарод i вакол двара разлiлася! У лепшым выпадку, мы зноy будзе саджаць бульбу y канцы траyня! Не, няхай ужо зiма будзе ранняй.
– Дык твой сын жа прыязджаy, рабiy табе нейкi дрэнаж. Ты ж мне паказваy, выхваляyся… Цi я нешта блытаю?
– Так, ён зрабiy. Але, на жаль, не так, як трэба. З-за невялiкiх дажджоy вада не сыходзiць, збiраецца i стаiць на месцы. Ты ж ведаеш яго, ён не слухае мяне. Усё па-свойму хоча рабiць. Калi ён зноy прыедзе, я скажу яму перарабiць, каб гэтым разам было так, як я б хацеy. А то, як нейкi халтуршчык, на хуткую руку yсё. Я казаy яму, трэба капаць вышэй. Баюся, што калi сын не прыедзе, калi пойдуць доyгiя i буйныя дажджы, то я зноyку паплыву. Але ён абяцаy прыехаць.
– Што ж, нiчога пакуль не зробiш… Вось, трымай! Твой заказ, – Юрый падаy Дзмiтрыю кардонную скрыначку, – Усё правiльна купiy, гэта тое, што ты прасiy?
Апошняе, што Юрый дастаy з пакета, была маленькая шэрая скрыначка, усярэдзiне якой ляжала запчастка для аyтамабiля. Юрый перадаy пакупку Дзмiтрыю i дадаy чэк. Затым ён накармiy ката i вярнуyся да сябра.
– Так, выдатна! – сказаy Дзмiтрый, – Тое, што трэба. Добра, што ты сёння з'ездзiy у горад. А то б прыйшлося Галiну прасiць, каб яна забегла y краму аyтазапчастак пасля працы. Усё роyна ж нейкi час яна чакае аyтобус, сядзiць на аyтавакзале. Але ты ж ведаеш яе, калi купiць яна яшчэ не тое, што трэба, я буду яшчэ вiнаваты. І думай потым, як машыну чынiць… А заyтра, дзякуючы табе, я yжо сваiм ходам паеду на работу. А грошы я заyтра yвечар табе занясу, – казаy Дзмiтрый, разглядаючы лiчбы на тонкай паперцы зялёнымi вачамi.
Дзмiтрый Янчанка паклаy скрыначку y кiшэню, устаy з крэсла. Яму вельмi захацелася y гараж, да машыны, i таму ён дадаy:
– Ох, дзякуй табе, Юрась. Пайду я yжо. І табе, мабыць, пара iсцi кармiць сваiх птушак. А я пабег, а то жонка будзе шукаць мяне, калi я затрымаюся y цябе. Сказаy ёй, што ненадоyга да цябе. А то падумае, што я Арцёма сустрэy, ды з iм распiваю, – успомнiy Дзмiтрый адзiн такi выпадак, – А яно мне трэба? Зараз галоyнае, мне за вечар машыну адрамантаваць, – выйшаy ён у калiдор, – У суботу, можа, унукаy пабачу. Сын жа мой "Джыпа" купiy, так хоча прывезцi yсю сваю сям'ю. Цяпер яму будзе прасцей праехаць па гэтай нашай дарозе-кашы. Так што, заходзь у суботу y госцi, пагаворым. Што ты yсё дома сядзiш? Добра, ну, я пайшоy, машына мяне чакае, жонка хвалюецца. Яшчэ раз дзякуй за дапамогу! Я сур'ёзна, ты заходзь у госцi. Ты ж ведаеш, дзе я жыву, не заблудзiшся, – усмiхаючыся, Дзмiтрый Янчанка пайшоy да дзвярэй.
– І ты заходзь, – праводзiy Юрый.
Янчанка абуyся, выйшаy на ганак, накiнуy лёгкi плашч i спусцiyся y двор.
– Вецер падняyся… – спакойна, сабе пад нос, цiха вымавiy ён.
Юрый Люты спынiyся на верандзе. Ён не выходзiy на ганак, стаяy ля адчыненых дзвярэй. Мужчына трохi разгледзеy свой двор, затым кiнуy кароткi погляд на цёмнае неба i адчуy восень. Парывы ветру аддзялялi дробныя кропелькi дажджу ад буйных, iмжа разляталася y бакi. Часцiнкi вады даляталi да цела Юрыя i пяшчотна yрэзалiся y яго адкрытыя yчасткi цела. Люты адчуy новы прылiy сiл. Пасля стомнай паездкi, яму yжо не хацелася легчы на мяккi ложак, з'явiлася жаданне выйсцi пад дождж i хутчэй накармiць сваiх галодных кур. Ён хутка насунуy галёшы, цяжка вярнуy на цела плашч, схаваy галаву капюшонам i выйшаy пад неба, якое, як мора, хутка плыло з-за yплыву гуллiвага ветру.
Дзмiтрый Янчанка тым часам выйшаy з двара i чамусьцi спынiyся. Ён ужо быy на краi дарогi, але надыходзячы шум прымусiy яго адысцi y бок. Па нешырокай жвiровай вулiцы перад Дзмiтрыем цiха праехала чырвона-белая машына хуткай дапамогi. Здавалася, што транспарт дзе-небудзь, ды i yгразне, але дасведчаны кiроyца спраyляyся з няпростай дарогай. Ён ужо бываy тут i ведаy, дзе i як лепш праехаць.
Юрый падышоy да веснiчак i спытаy:
– Да каго гэта?
Дзмiтрый павярнуyся да сябра.
– Ну, у нашай вёсцы yжо yсе y гадах! – адказаy ён.
– Ага. Можа, зноyку да Валянцiны? – цiха спытаy Юрый, не адводзячы блакiтных вачэй ад спалоханага погляду Дзмiтрыя.
– Што? – гучна перапытаy Янчанка.
– Кажу, можа, зноyку да Валянцiны! Ангелiна вымерала цiск, i Валянцiна запанiкавала. Вось не вымярала б, дык жыла б спакойна.
– А калi…нехта памёр?!.. – спытаy Янчанка.
– Не мялi, Дзмiтрый! Не дай Бог! У вёсцы i так усiх па пальцах можна пералiчыць.
– Валянцiна yжо старэнькая, ёй больш нашага… Пайду, разведаю. Калi нешта дрэннае… Патэлефаную табе. Можа, i праyда, у Валянцiны цiск! – сказаy Дзмiтрый i, як пiнгвiн, пакрочыy да свайго дому.
Юрый Люты, развiтаyшыся з сябрам, пакармiy жывёл i вярнуyся y дом. Ён хацеy зняць пратэз i прылегчы на ложак, каб адпачыць пасля насычанага дня, але спачатку ён вырашыy патэлефанаваць сваёй стрыечнай сястры Юлii, якая жыла крыху далей па вулiцы. У гэты вечар Юрый занерваваyся, яму хацелася даведацца, цi не прыязджалi yрачы да яе цi, можа быць, хтосьцi з яе суседзяy выклiкаy хуткую дапамогу. Юлiя Абрамоyская хутка адказала на званок брата. Яна супакоiла yсхваляванага Юрыя, сказаyшы, што нiчога не чула пра бел-чырвоную машыну. Стала зразумела, што машына паехала далей па вулiцы. Пасля размовы пра yрачоy i ад стомы, у галаве Юрыя з'явiлiся сумныя думкi. Ён выпiy адну таблетку i, разважаючы пра адзiноту, паставiy рондаль з вадой на агонь i сеy на крэсла. Яго турбавала, што Дзмiтрый Янчанка зноy не спытаy пра яго творчае захапленне. Адзiны сябар проста не цiкавiyся тым, што было так важна для Юрыя. Люты адчуy сябе пакiнутым, самотным. Сёння, з'яжджаючы y горад з карцiнай, якую ён сам напiсаy, Юрый вярнуyся дадому без яе. Ён прадаy карцiну, двайную экспазiцыю, якую ён скончыy яшчэ y чэрвенi. Той змрочны жывапiс пра вайну i жыццё, якi yчора хвалiy Янчанка, калi прыходзiy да Юрыя i прасiy купiць яму запчастку на аyтамабiль. Тады ж Дзмiтрый выдаy пару слоy пра карцiну, магчыма, з ветлiвасцi, магчыма, яму сапраyды яна спадабалася, Юрый не ведаy дакладна. А сёння yвечары Дзмiтрый нават не yспомнiy пра карцiну, не спытаy, прадаy яе Юрый цi не.
Дзмiтрый Янчанка часта быy пагружаны y свае дамашнiя справы, яму было не да абмеркаванняy iнтарэсаy Лютага або чыiх-небудзь яшчэ. Ён любiy гаварыць пра тэхнiку, надвор'е i сям'ю – гэтыя тэмы былi яму блiжэй. Так здарылася i y гэты вечар. Дзмiтрый хацеy забраць толькi скрынку з новенькай дэталлю i спяшаyся вярнуцца y гараж да сваёй машыны. Ён трохi пагаварыy пра надвор'е, сказаy некалькi слоy пра сваю сям'ю i сыходзiy з думкай: "Потым, пазней, паспеем яшчэ пагаварыць!". А што ж перашкаджала Юрыю першым расказаць пра свае творчыя планы? Перашкодай было тое, што Дзмiтрый не любiy мастацтва i не выяyляy цiкавасцi да яго. Нават дзеля прыстойнасцi ён не мог падхапiць размову на гэтую тэму. Вядома, ён заyсёды выслухоyваy Юрыя, але па яго патухлым твары было бачна i зразумела, што чалавек не меy нiякай цiкавасцi казаць аб творчай працы Юрыя. У адрозненне ад свайго сябра, Юрый Люты yмеy падтрымаць любую размову, умеy адшукваць пытаннi i задаваy iх суразмоyцу.
Калi вячэра была прыгатаваная, Юрый сеy за стол i задумаyся пра машыну хуткай дапамогi, якая заyсёды выклiкала y iм трывожныя пачуццi. Яму было цяжка бачыць яе сёння, бо машыны медыцынскай дапамогi асацыявалiся з чымсьцi непрыемным – нiхто папросту не выклiкае yрача на дом. У вёсцы няма маладых людзей, страшна было yявiць, што да кагосьцi бел-чырвоная машына прыедзе y апошнi раз. Трэба лепш сачыць за сваiм здароyем i менш забiваць галаву благiмi думкамi, каб радзей сустракацца з лекарамi. Але калi табе за пяцьдзесят, усё цяжэй успамiнаюцца прыемныя моманты. Свет становiцца iншым, усё больш збiраецца y чалавеку турбот. Гледзячы на свой жыццёвы доyгi шлях i цяжкi ваенны час, Юрый успрымаy сваю адзiноту як наблiжэнне канца. Ён усё радзей думаy пра добрае, таму стараyся больш часу надаць творчасцi, каб адцягнуцца ад благiх думак. Мужчына даеy вячэру, зiрнуy у цёмнае акно i падумаy пра Валянцiну Пруцiк. Магчыма, сёння yвечары яе аглядалi yрачы. Жанчына yжо была старэнькай i часта турбавалася аб страшных навiнах, якiя паказвалi па тэлевiзары, трывожылася за свой дом, за yсю вёску.
Юрый Люты здаволiy свой голад сытнай вячэрай i прывёy кухню y парадак. Дзмiтрый Янчанка так i не патэлефанаваy яму, мабыць, не было на тое прычын: нiхто не памёр, нiкога не павезлi y бальнiцу. Хуткая дапамога прабыла y вёсцы дваццаць хвiлiн, затым цiха вярнулася назад па той жа дарозе. Юрый не чуy, як вярталася тая машына. Увайшоyшы y спальню, ён прысеy на ложак i, нарэшце, зняy пратэз. Застаyшыся без дамашнiх клопатаy, Юрый з асалодай лёг на мяккi ложак. Яго авальная галава ляжала тварам уверх, худыя ногi выцягнулiся, а рукi ляглi yздоyж цела. Сыты кот хутка yскочыy да яго i, аблiзваючы свае белыя вусы, размясцiy сваё пухлае цела на сцёгнах гаспадара.
У доме Юрыя было чыста i yтульна. Раз цi два на тыдзень прыходзiла дапамагаць прыбрацца Абрамоyская, стрыечная сястра, якая жыла адна пад прозвiшчам мужа. Але, нягледзячы на яе дапамогу, у доме yсё ж не было той прыгажосцi i душэyнага ачага, якi быy пры Ларысе.
Юрый, выцягнуyшыся на ложку, доyга не мог заснуць. Мужчыну спасцiгла страшнае мiнулае. З цяжкiм сэрцам ён зноy успомнiy смерць Ларысы. Юрый глядзеy у столь, быццам не заyважаy яе. Погляд яго быy тужлiвым, у iм адбiвалася роспач i няшчасце. Здавалася, што мозг сканцэнтраваyся толькi на перажываннях. Сённяшняя машына хуткай дапамогi загнала яго y гэты сумны стан. Юрый успамiнаy: як урачы забралi Ларысу з болем у сэрцы, як праз дзень яна памерла y бальнiцы. Сям'я ведала, што яе слабое жаночае сэрца можа раптам спынiцца. І больш за yсiх да гэтага была гатовая сама Ларыса. Хоць яна i спрабавала падрыхтаваць сям'ю да свайго нечаканага сыходу, але яна выдатна разумела, што родныя не хочуць думаць пра тое, што застануцца без яе.
Тонкая душа yдаyца доyга не магла змiрыцца з адзiнотай. Юрый Люты yспамiнаy жонку як радасную, клапатлiвую i пазiтыyную. Ён успомнiy, як яна дапамагла яму пераадолець моцны псiхалагiчны yдар вайны i як пасля перамогi за год палегчыла yспрыманне страшных сноy вайны, мякка супакоiла i прывучыла яго жыць сучаснасцю. Але калi Ларысы не стала, мужчына перастаy быць самiм сабой. У iм закамянела душа, i ён пакацiyся y бездань смутку. Юрый стаy такiм далёкiм i чужым для yсiх: для сяброy, для сваякоy, i, што самае страшнае – для свайго адзiнага дзiцяцi. Нiхто не размаyляy з Юрыем. Доyгiя месяцы i гады ён хадзiy з вялiкiм болем, i нiхто яму не змог дапамагчы. Усе спробы вярнуць Юрыя y разважныя пачуццi не мелi поспеху. Мужчына забiваy сябе алкаголем i кроiy стратай душу датуль, пакуль яму не прыснiлася жонка. Ларыса была такой прыгожай i бесклапотнай, як у апошнюю iх гадавiну. Яркiм летам, цiхая па характары жанчына стаяла y блакiтным сарафане на бетоннай дарожцы спiнай да мужа. Іх зялёны двор быy жывым i квiтнеючым. Ларыса паварочвалася, усмiхалася i казала пра час як пра будучыню, як шмат яшчэ трэба зрабiць i выправiць. Але калi Юрый падышоy да жонкi, за iмгненне яна раптам стала строгай i незадаволенай. Яе распушчаныя светлыя валасы былi yжо сабраныя y хвосцiк. Ларыса хмурылася, з яе круглых вачэй па бледных шчоках беглi кропелькi салёнай вады. З цiхай жанчыны палiлiся гучныя словы. Ларыса адчытвала мужа за яго няправiльнае жыццё, за тое, што ён з здаровага па духу чалавека i з разумнага мужчыны ператварыyся y п'янiцу i дзiкуна. Юрый стаяy перад ёй у сне, яму было сорамна i балюча глядзець у яе зялёныя мокрыя вочы. Ён баяyся дакрануцца да яе, баяyся няправiльна адказаць. У яго не было слоy для апраyданняy. Юрый адчуy сябе здраднiкам, вiнаватым. Ларыса зноy стала мяккай i сказала: "Я мучаюся, каханы! Палюбi жыццё, палюбi мяне! Памiрыся з сынам! Вызвалi мяне ад пакут, каб я была шчаслiвая на нябёсах, гледзячы на цябе!" Яна пагладзiла мужа па шчацэ, затым зайшла y дом i знiкла. Гэты сон для Юрыя быy падобны рэальнасцi. Ён стаy штуршком да цвярозага i разважлiвага жыцця. Мужчына перагледзеy свае погляды i дагэтуль не пiy спiртное. Ён баяyся пакрыyдзiць i засмуцiць Ларысу, бо верыy, што яна прыглядае за iм. Юрый знайшоy заспакаенне y творчасцi, у мастацтве. Стаy пiсаць карцiны. Вярнуy зносiны з аднавяскоyцамi, але нiяк не мог памiрыцца з сынам, Фёдар быy занадта пакрыyджаны i халодны да бацькi.
Юрый Люты павярнуyся набок, выпiy таблеткi i блiжэй да ночы заснуy. Пад дзеяннем лек ён перастаy думаць пра yрачоy, пра жонку, пра yсё на свеце. Думкi i yспамiны хутка згасалi пад уплывам стомленага розуму, а цяжкiя павекi закрывалi вочы. Мужчына пагрузiyся y моцны сон i спакой. Побач цiха драмаy рыжы кот.
2
У календары застаyся апошнi тыдзень кастрычнiка. З самай ранiцы з’явiлася халоднае белае сонца. На цёмных голых галiнках i жоyтай лiстоце вiселi празрыстыя кроплi yчорашняга дажджу. У поyным маyчаннi рухалiся хмары. У нiзiнах тонкiм пластом лунаy густы туман, а жоyтая трава яшчэ больш прыпала да сырой зямлi. Рэдкае чырыканне аселых птушак стала бедным i нязвыклым. Шэрая хвалiстая вулiца быццам яшчэ спала, хоць у старых хатах ужо тапталiся людзi. Цiха, па-асенняму змрочна было y вёсцы.