Оценить:
 Рейтинг: 0

Белорусский дневник – 2022

<< 1 ... 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
9 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Ты, з лютняю! Дарма куткi вачэй
Штораз Жыццём i Радасцю паyнелi?
Ты, сонца! І сузор’i yсiх начэй!
Вы толькi гэтай Радасцю святлелi».

І стомлены трывогай чалавек
З паглядам зоркiм, зыркiм i халодным,
Ідзе y агонь. «Памерлы y рабскi век —
З бяссмерцем абвянчаецца y свабодным!

Я памiраю – смерцi я хачу.
Развейце, каты, прах мой па планеце!
«Салют Сусвету, Сонцу!..» – я крычу…
Мне жыць нязгаснай думкай у Сусвеце!»

    (1906)

Андрэй Дзяменцьеy

Прыцемкi

Давай памаyчым.
Зоркi зноy нас паклiкалi.
Такiя цудоyныя прыцемкi выпалi!
Забылася yсё,
Што помнiць не хочацца:
І крыyды твае, i маё адзiночанне.

Душа, як куточак жыцця халасцячага, —
Нi позiркаy любых,
Нi пiску дзiцячага.
Завалена кнiгамi плошча кватэрная,
Як словамi сэрца,
Цяпер не патрэбнымi.
Ах, гэтыя словы, як лiсце апалае.
І слёзы, на сэрца запознена yпалыя.

Не плач…
Тут сустрэча з табой —
Не праводзiны.
Наiyныя y наша юнацтва yваходзiны.

Давай памаyчым.
Зоркi зноy нас паклiкалi.
Такiя цудоyныя прыцемкi выпалi!

Алена Круглова

Зацвiтае лiпа. Лiпа зацвiтае!
Водар свой мядовы y косы мне yплятае.
Самы час i сэрцу закахана бiцца,
І пра yсё на свеце з радасцю забыцца.
Валасы густыя па плячах рассыпаць,
Плакаць i смяяцца, i цвiсцi, як лiпа…

Лiпавая квецень. Мара залатая.
Зацвiтае лiпа. Лiпа зацвiтае…

Вiкторыя Ветрава

Ты выйдзеш моyчкi y калiдор,
Сцiскаючы мiж пальцаy цыгарэту.
Ты ведаеш усе мае сакрэты…
А праз цямнечу чорных штор
Прасочыцца спадзевам месяц,
На мой убор, не зняты, упадзе,
Скрозь мае вейкi ты, як цень, iдзеш.
Я не магу скрануцца з месца.
І раптам сярод ночы стаy, глядзiш…
Навошта выпадковая сустрэча?
Нiбыта знiкну я навечна
І застанешся ты адзiн.

Вера Кабзар

Мiне самота, будзем жыць на свеце
З палёгкай, проста… І, адчуyшы моц,
Хiсне бярозку залатую вецер,
Закружыць лiсце восень-ягамосць.

Стамлёны дождж пральецца на паляны,
Зямля натолiць смагу да вясны…
І паплывуць асеннiя туманы,
Як светлыя i радасныя сны.

Пабачыць неба зазiмкавым раннем
Над цёплай хатай верхалаз-дымок.
Сняжынкам першым будзе вельмi рада
Шчаня – жывы, прычэпiсты клубок.

І ранiцою, велiчна i роyна,
Уздоyж старога плоту, за дваром,
Прагнаyшы сон, бабулечка Пятроyна
Да студнi пройдзе, звонячы вядром.

Наталля Драздова

Сняжынка

Яна y парыве радасным ляцела
<< 1 ... 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
9 из 10