Оценить:
 Рейтинг: 0

Белорусский дневник – 2022

<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
7 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Усёй ваколiцы, блакiт над галавой,
І поклiч вечнага, сустрэчнага кахання,
Надзей загадкавых i светлых мар сувой!

Пяцiгорская дуэль

Страляюць паэты y паветра:
Не могуць у грудзi страляць.
На тое яны i паэты —
Ім сэрцы чужыя баляць.

Ім сорамна цэлiцца y сэрца,
Бо смерць – гэта yжо небыццё.
Паверце паэту, паверце:
Ён цэнiць чужое жыццё!

Не верце Мартынаву, людзi! —
Не варты ён кроплi таго:
Наyмысна ён цэлiyся y грудзi,
У самае сэрца яго.

А мог, як паэт, у паветра
Нацiснуць смяротны курок,
Зрабiyшы насустрач паэту
Без кулi спагадлiвы крок.

Трагiчная повязь абставiн.
На помсце памешаны свет.
А праyда заyсёды святая —
Не мог быць iнакшым паэт.

Ён словам свабодным не песцiy
Нi yладу, нi нават сяброy.
Дарэмна нiкога не бэсцiy
З багатых цi бедных двароy.

Ён збрыдзеy шукальнiкаy славы,
Сляпой ганарыстасцi хмель,
На смелую думку аблавы, —
Таму i пайшоy на дуэль.

Машук здрыгануyся ад болю,
Ад жаху, што ён не yбярог
Паэта, якi сам з сабою
Апошнi тут вёy дыялог.

Счарнелi ад роспачы горы.
Абрынуyся лiвень з нябёс.
І вецер вялiкае гора
Народу Расii панёс.

Нешта будзе…

Колькi помню сябе y гэтым свеце,
Продкi дня не жылi без надзеi.
«Нешта будзе…» – казалi нам, дзецям,
Мы на iх са здзiyленнем глядзелi.

У гады з неyмалотам, няyродам,
З саладухаю ды з лебядою,
Чуyся голас спадзеyны з народа:
«Нешта будзе… Не век жыць з бядою…»

На вяселлях, куляючы чарку,
Маладым шчасця зычылi yволю:
«Абрабляйце сваю гаспадарку!
Нешта будзе… А можа, i болей…»

У днi гора i страт непапраyных
Гналi з сэрца рой думак трывожных
І зацягвалi yздыхамi раны:
«Нешта будзе… Нам Бог дапаможа…»

А калi зямны рай абвяшчалi
І трубiлi аб iм, як аб цудзе,
З вуснаy продкаy зноy цiха гучалi
Словы мудрыя: «Нештачка будзе…»

І цяпер, калi вiрус кавiдны
Ходзiць потайкам, рве жыццi людзям,
Чуем голас, надзеяй спавiты:
«Божа спынiць яго… Нешта будзе…»

Роздум

Не страцiy даверу
да шэпту аеру
i золкага срэбра расы,
да шуму таполi
i жыта на полi —
да yсёй навакольнай красы.

Не страчу нiколi
даверу да болю
нямых курапацкiх крыжоy,
званоy у Хатынi —
магiльных святыняy,
дзе д'ябал пачварны прайшоy.

Няма i прычыны
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
7 из 10