Оценить:
 Рейтинг: 0

Белорусский дневник – 2023

Год написания книги
2024
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
6 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Здавалася, навошта райскi сад? —
І на зямлi мы знойдзем сваё шчасце,
Ды зацягнулi хмары далягляд
І грымнуy гром над лёсам i над часам.

Мы верылi, сумневу не было:
Наш кожны крок наперад – пераможны,
Ды толькi нас жыццё y тупiк вяло,
Бо мы iшлi дарогаю бязбожнай.

Бог беражэ, штодня ратуе нас.
Ён бачыць: ходзiм мы па полi мiнным…
І нам дае на роздум пэyны час
Перад судом за yсе грахi, правiны.

«На вачах свет мяняецца …»

На вачах свет мяняецца —
Не мяняемся мы.
Незалежна ад нацыi,
Ад вясны цi зiмы.

Грымне гром – перахрысцiмся.
Пакуль цiха – грашым.
І гадамi не чысцiмся,
Носiм бруд у душы.
Засвярбела – пачэшамся,
Хiба ж гэта бяда?
Над памылкамi цешымся —
Звянуць, як лебяда.

Чырванеем ад сораму? —
Не пра нас i наш век,
Скiнуy лапцi з аборамi
З ног даyно чалавек.

Значыць, шмат нам дазволена,
Як вясновай траве.
А душа не аголена —
Яна y целе жыве.

Ёй, душы, абыякава
Да таго, як жывеш,
Дачынення нiякага —
Што ты сееш i жнеш.

І кiдаемся фразамi:
«Як i yсе, хлеб жуём.
Мы ж у Бога за пазухай
З нараджэння жывём…»

А душа не змянiлася
Нi на йоту, нi-нi.
Цела, цешся i мiлуйся —
Сыты шанц не мiнi.

І yчынiлi спаборнiцтва:
Хто найбольш украдзе,
Ашукае, цi шкоднiцтва
На каго навядзе.

Што y душы такой вырасце?
Мы сябе, малайцоy,
Не лупцуем нi шчырасцю,
Нi вярбовым дубцом.

Не жыццём мы yсе стомлены,
Не сяyбой, не жнiвом —
Дух наш дзiкасцю зломлены,
Так жылi i жывём.

Пэyна, так i звякуем мы
З поyным мехам правiн.
Бачыць Бог, што бракуе yсiм
Спавядальных хвiлiн.

Апраyданне: «Мы вольныя…
Суд жа будзе пасля…»
Так iстотай жывёльнаю
Можна стаць спакваля.

Вальналюбства аматары,
Падпявалы хлуснi…
Адчуваю, што y аyтара
Паляцяць камянi.

«О, колькi y душах чалавечых плеснi! …»

О, колькi y душах чалавечых плеснi! —
Нiбыта на дрывотнях памiж дроy
Пасля зiмы завейнай напрадвеснi,
Як снег вадою талай збег з двароy.

О, колькi y людзях нарасло каросты
Нахабства, хамства, зайздрасцi, хлуснi! —
Яе, на жаль, не менее з узростам,
А больш i больш у кожным новым днi.

О, колькi y словах чалавечых дзёгця! —
Абмазаць, зганьбiць з галавы да пят
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
6 из 8