у маiм нутры
мора
там тоне караблiк
я больш не yратую
нiкога
Каралi
Яна давала y яго нырца. Два, тры, чатыры разы на дзень.
– Плюх-шабулдых!
– Плюх-шабулдых!
“Салдацiкам”, спiнай наперад, куляючыся, з разбегу, з месца, звiваючыся – давала нырца y ягоныя вады, заyзята свiдруючы ягоныя глыбiнi.
Яна была гладкая i адважная, яе рухi былi вывераныя, так – гладкая, смелая i трапная.
Там, пад вадой, у ягонай тоyшчы, яна шторазу iмкнулася сягнуць дна.
Спярша y яе нiчога не выходзiла. Ягонае дно глыбока-глыбока. Ён выштурхваy яе на па паверхню, выганяy, выцiскаy яе з сябе. А яна – знову, толькi згусала кроy з вушэй – давала нырца, раз за разам.
– Ну што ж яна, нашто яна так! – думаy ён, – Хай бы плавала, проста плавала, я ж не супраць, але на дно не пушчу, iх нельга на дно.
О, якая yпартая была яна! Яна брала y рукi цяжкое каменне, i каменне цягнула яе да дна, а яна цягнула жылы.
Але i каменне не дапамагала.
І тады яна задумалася – пра тое, кiм ён зрабiyся, i пра тое, кiм не зрабiлася яна. І калi яна думала пра гэта, думкi ейныя зрабiлiся цяжкiя, нагэтулькi цяжкiя, ажно ёй раптам не спатрэбiлася анi каменне, анi iншыя хiтрыкi – цяпер яна iмгненна апускалася на самае ягонае дно.
А на дне, сярод цёмных шчупальцаy-водарасцяy, ляжалi аграмадныя ракавiны. І яна расчыняла ракавiны – проста там, на дне, i зiхценне дзiвосных перлiнаy асвечвала змрочную глыбiню, i тады думкi ейныя рабiлiся лёгкiя-лёгкiя i y iмгненне вока выцягвалi яе разам з перлiнамi на паверхню.
Гэтак – дзень пры днi, яна пазбаyляла ягонае дно перлiнаy, а ён вiраваy, пенiyся, уздымаy аблачыны глею, труцiy яе усiмi сваiмi каракацiцамi i акуламi, крабамi i амарамi, аднак усё было марна.
Яму заставалася адно адчуваць яе вёрткае загарэлае цела, што церабiла тоyшчу ягоных водаy, i адзначаць, як адна за адной знiкаюць ягоныя перлiны. І вось надышоy дзень, калi ейны нож раскроiy апошнюю ракавiну i апошнюю перлiну была паднятая на паверхню.
Яна сядзела на ягоным беразе i нанiзвала пярлiны на нiтку. Ён цiхутка дыхаy, абмываючы ейныя босыя ногi цёплым прыбоем, гэтак лiжа боты скуралупа, канаючы, сабака – не спадзеючыся на лiтасць, не y змозе yкусiць, згасаючы, даруючы yсё.
І вось каралi былi гатовыя. Яна надзела iх на шыю i yстала. Перад ёй распасцiраyся ён, цяпер ужо зусiм iншы, на многiя кiламетры яна бачыла ягоныя мёртвыя воды, цяпер ужо не сiнiя, не блакiтныя, а слепа-чорныя. Анi хвалi, анi рабiзны на вадзе.
Сыходзячы yверх па выдмах, яна колькi разоy памахала яму рукою.
Выцiнанка
Выцiнаю з музыкi гукi —
папрацiналi ж
наскрозь.
Выцiнаю з восенi любоy —
Пажоyкла ж.
*
На чорным-чорным падваконнi
сядзела чорная-чорная котка.
i маyчала.
*
Выцiнаю з жыцця танцы —
не бязногае ж.
Выцiнаю са здымка вочы
не пакiнуць жа ж.
*
На чорны-чорным стале
ляжала чорна-чорная котка
i маyчала.
*
Калi yсё, што павыцiнала,
наляпiць на мёртвага вожыка,
вожык ажыве.
Калi yсё, што павыцiнала,
выцiнаць салаyiнай ранiцай,
пасмiхнуцца маладыя дойлiды.
Калi yсё, што павыцiнала,