Усе людзi спярша добрыя i yсе дзецi спярша неyмiручыя.
І вочы спярша – ненаглядныя.
Спярша yсё – нiшто.
Ішоy па лесе грыбнiк навобмацак, варушачы бровамi над крывавымi чорнымi дзiрамi.
Ішоy, мусiць, вiдаць, магчыма дадому.
У цёплым iмху на yзлеску плакала блакiтнае пяшчотнае вока.
zimna wojna
(З альбому “Dead Europe FM”, 2009)
graniczymy
tylko raz —
rozporkami
graniczymy
tylko raz —
ranami warg
ranami warg
korkociagami
kregoslupоw
graniczymy
beznamietnie
relaks
orgazm
barter
zmeczenie
i znоw —
dwa ponure
mocarstwa
lezace obok
siebie
wydalaja
dyplomatоw
wysylaja
szpiegоw
graniczymy tylko raz
*
idzie snieg
idzie zimna
wojna
*
jest luty
Як было да Вялiкага Прамянiстага
Аднойчы y Ампетыянii не yзышло сонца.
Усе былi вельмi занятыя сваiм жыццём i гэтага зусiм не заyважылi.
Працавалi станкi, адразаючы трошачкi больш працоyных пальцаy, чым зазвычай, гадзiншчыкi мружылiся крыху мацней, у дзяцей хованкi перасталi карыстацца папулярнасцю. Ампетыянскiя вытворцы слюдзяных пляжных акуляраy збанкрутавалi.
І цеплаходы плылi, гiнучы часцей. І неyпрыкмет шрыфт Брайля зрабiyся нацыянальным алфавiтам.
Глядзець тэлевiзар i не глядзець тэлевiзару зрабiлася абое-рабое.
Але нiхто не заyважыy, што сонца не yзыходзiла.
І было так датуль, пакуль не нарадзiyся Вялiкi Прамянiсты.
Але адгэтуль у Ампетыянii мудрыя людзi кажуць: “Пераначуем – менш пачуем”.
+ + +
хлопчык, укушаны ветрам