– Мне поyмяшочка, – гундзела старая. – Валерка заyтра y тым баку будзе, дык абяцаy падмазаць. Помнiк зусiм набок завалiyся. А y магазiне толькi мяшкамi прадаюць. А навошта мне мяшок?
– Чорт яго бяры, гэтага Дразда! – мацюкалася Пятроyна, поyзаючы сярод розных мяхоy, скрынь, каробак i рознага хламу, якi ейны мужык натаскаy з уселякiх сметнiкаy. – Колькi раз казала – выкiнi ламачча вон! Ды дзе там! Усе патрэбна! Усе y справу пойдзе! Кожную жалязяку дамой цягне.
– Гаспадарлiвы, – заyважыла Дуся. – А мой – усе з хаты прэ. Заyчора чугунок дзiравы знес. А я y iм часнок захоyвала.
– Здаецца знайшла! – Пятроyна расчынiла нейкi мех. – Пэyна гэта. Давай свой пакет.
– Мне поyторбачкi. Многа не трэба.
– Ды мне што? Шкада? – Пятроyна нейкай банкай насыпала шэры парашок у пакет. – Нейкi ен дзiyны! Цэмент звычайна цемны, а гэты занадта светлы.
– Мо так i трэба, – Дуся сачыла, каб Пятроyна насыпала паболей.
– А хто яго ведае? – Пятроyна моршчылася ад шызага пылу. – Мо зараз такi цэмент выпускаюць.
– Мо i выпускаюць, – пагадзiлася старая. – Я сама чула, што есць нейкi суперцэмент – нават замест клею можна выкарыстаць.
– Дык гэта i есць клей! – усмiхнулася Пятроyна. – Суперцэмент называецца. Я такi купляла. Толькi yсе хлусня. Акрамя паперы ен нiчога не клеiць. Я тапкi хацела падклеiць – ды дзе там! Развалiлiся на другi дзень.
– Хопiць, родненькая, – Дуся прытармазiла кабецiну. – Разыйшлася. Амаль поyны насыпала. I не данясу.
– Ну высыпаць назад не буду, – Пятроyна закруцiла мех, адкiнула банку i накiравалася на вулiцу.
Дуся патупала следам. Пятроyна паставiла мяшэчак на зямлю i прысела на лаyку. Дуся прымайстрылася побач.
– Дзякуй табе. А то у магазiне кажуць – бяры, бабка мяшок. А навошта мне мяшок? Мне трошачкi трэба – помнiк падмазаць. Валерка заyтра y тым баку будзе – справiць. Я б i сама падмазала, ды не дайду. Дзюжа далека. Я y той бок толькi з музыкай паеду ды з вянкамi.
– Кiнь! – махнула рукой Пятроyна. – Ты яшчэ yсiх нас перажывеш.
Дуся толькi пакiвала галавой.
– Ладна, родненькая, – старая палезла y кiшэнь. – Дзякуй. А гэта табе.
Дуся працягнула некалькi скамячаных паперак.
– Ты што? – абурылася Пятроyна. – Нутка схавай свае грошы! Гляньце на яе – багацейка знайшлася. Схавай грошы, табе кажу, а то больш нiчога не дам.
– Ну дык… – соyгала носам старая. – Вазьмi хоць Дразду на пiва.
– Шыш яму, а не пiва! – Пятроyна yскачыла з лаyкi. – Ен машыну дроy згнаiy, а ты яго пiвам частаваць задумала! Схавай грошы! А то пакрыyджуся!
– Ну калi грошы не бярэш, – старая запiхнула паперкi назад у кiшэню, – тады я табе яек прынясу. Куры, слава богу, яшчэ нясуцца.
– Няyжо y цябе яшчэ i куры есць?
– Есць, – старая цяжка yздыхнула. – Тры курыцы i певень. Валерка кажа – давай на суп заб’ем. Ды мне шкада. Як-нiяк, а гаспадарка. Гарод ужо не саджу. сiл Каровы даyно yжо няма. Вось толькi куры i засталiся.
– А я сваю жыyнасць даyно звяла, – Пятроyна махнула рукой на пусты хлеy. – Карысцi анiякай. У магазiне дзешавей купiць таго мяса цi малака, чым скацiну выгадаваць. Ды i даглядаць трэба. Сена касiць…
– Аблянелi, – Дуся падхапiла мяшочак i патупала да калiткi. – Толькi спаць ды гуляць. Хаця, мо яно так i спакайней. Спiну гнуць не трэба, ды рукi пэцкаць. Ну, пайду я. Дзякуй за цэмент. А яйкi я табе заyтра з унучкамi перадам.
– Не выдумывай! – аднекiвалася Пятроyна. – Абыйдуся я i без яек. У магазiне куплю. Мо памагчы данесцi?
– Не. Я сама датупаю. Спяшыць мне некуды. Ды i свая ноша рук не цягне.
– Ну як хочаш.
Пятроyна праводзiла старую да калiткi. Пастаяла трошкi. Дачакалася, калi старая знiкне за паваротам.
– Не, не хачу да такiх год дажываць, – Пятроyна здрыганулася. – Яшчэ гадкоy дваццаць пажыць i хопiць на мой век. Хаця тут не згадаеш.
Пятроyна паглядзела на неба i зноy кiнулася выкiдваць дровы з хляyчука на вулiцу.
Назаyтра з дровамi гуляy Дрозд. Ен зносiy iх назад у хляyчук i лаяy жонку:
– Казаy жа ей – не чапай! Сам спарадкую. Не – рукi дзяваць некуды! Трэба было дровы павыкiдываць! А калi б дождж пайшоу? Дзе iх сушыць? Ну заплеснелi трошкi. Ну i чаго лямант падымаць? У сараi i не такiя ляжаць. Рабiць мне больш нечага, як дровы з месца на месца перакiдваць.
– Здарова, Дрозд, – ззаду пачуyся нечы голас. – Што гэта ты з дровамi гуляеш?
Дрозд выпрамiyся. Ля калiткi стаяy Валерка.
– А вось размяцца трошкi вырашыy. Надвор’е добрае. Дай, думаю, дровы пакiдаю туды-сюды.
– Ну-ну! – yсмiхнуyся Валерка. – Калi ахвота будзе – прыходзь да мяне. У мяне там два трактары не колатых. I разамнешся, i падсобiш.
– Яны у цябе yжо другi год няколатыя ляжаць.
– А па мне хоць i тры. Я сабе як паравое паставiy, дык дроy зусiм мала трэба. А ты не збiраешся сабе ставiць?
– Што ставiць? – не зразумеy Дрозд.
– Паравое. Калi надумеш, пазавi. Я табе мiгам зраблю.
– Ды мне i печка пакуль не мешае.
– Ну як хочаш! – Валерка накiраваyся прэч.
– Пачакай! – аклiкнуy яго Дрозд. – А ты чаго прыходзiy?
– Да так! Спытаць. Матка y цябе yчора цэмент брала. Дык нейкi ен дзiyны.
– Цэмент? – Пятро не разумеy, пра што iдзе гаворка. – Якi цэмент?
– Ды помнiк трэба было падмазаць. Ды вось, кажу, нейкi незразумелы цэмент. Светлы. Не застывае. Намучыyся. Можа стары быy? Хаця i стары цэмент добра застывае. Дык вось я i рашыy запытаць, што гэта y цябе за трасца такая?
Дрозд непаразумела хлопаy вачыма, потым пагледзеy на сарай, на Валерку, зноy на сарай i зарагатаy.
– Чаго ты? – спалохаyся Валерка. – Крышу знясло?