Так i абсыпалiся апошнiя ягады, не дачакаyшыся пакуль на iх хто-небудзь зверне yвагу.
Зяць у перспектыве
З самога ранку Сяргей тупаy па хаце без настрою. Адпачынак толькi пачаyся, а яго yжо цягнула на працу. I yсе з-за жонкi, з-за гэтай, хай таму павылазiць, хто сказаy лепшай паловы жыцця! I чаму гэта нашы жонкi чакаюць выхадных альбо адпачынку, каб загрузiць нас працай, i тым самым сапсаваць настрой на yвесь астатнi час? Хiба на гэта не iснуе буднiх дзен? Дык не! Толькi збярэшся на рыбалку, вырашыш паваляцца y ложку да абеду, цi проста навесцi парадак у сваiх жалезках i думках, як жонка навыдумляе розных спраy, якiя анi y якiм разе нельга адкласцi на потым, якiя неабходна зрабiць менавiта зараз, у гэтую хвiлiну. Ну i дзе тут не будеш злавацца? А яна, як назло, будзе yвесь час верашчаць над вухам, выдумляючы yсе новые справы i даючы процьму карысных парад, якiя на самой справы анiякай карысцi i не маюць.