Трэцяя нядзеля сакавiка
Дмитрий Максимович Акулич
Невялiкi расказ апiсвае шпацыр Максiма Фёдаравiча. У трэцюю нядзелю сакавiка мужчына выходзiць з дому, бярэ сваiх сабак i адпраyляецца y лес. Нядоyгi шлях абмалюе чытачу невялiкую вёску, жывы лес, шырокiя палi, разнастайныя дарогi i спантанныя yспамiны. Сапраyднасць гукаy i вабны пейзаж упрыгожаць праyдзiвую гiсторыю таго дня, тых памятных гадзiн.
Дмитрий Акулич
Трэцяя нядзеля сакавiка
Вясна y вёсцы. Трэцяя нядзеля сакавiка.
Сёння добрае надвор'е, каб выйсцi з дому на вулiцу. У маленькай вёсцы яшчэ пахла ранiшняй прахалодай, лёгкае вiльготнае паветра паступова змешвалася з надыходзячым дзённым цяплом. Няyступлiвая мяккая ранiца нетаропка сыходзiла, а бадзёрае сонца yсё вышэй падымалася, шчодра кiдаючы свае прамянi – насоyваyся поyдзень. У небе па блакiтным палатне павольна цягнулiся белыя хвалiстыя кляксы. Вёска Пратасы yжо даyно абудзiлася, ажыла гукамi, набыла жыццё. Час ад часу, можна было пачуць, як галасiста салiравалi пеyнi з розных двароy. Іх спаборнiцтва y гучнасцi i сiле, перакiдвалася з боку y бок. Брахалi за платамi сабакi. Гулi праязджаючыя машыны: лесавозы, трактары, легкавыя аyтамабiлi. Людскi голас жанчын i мужчын разносiy вецер. На дрэвах, на iх тонкiх вяршынях, меладычна свiсталi шпакi. Чорныя малыя плямы, як сiмвал вясны, старанна спявалi на yсё наваколле. Шчабяталi i вераб'i, што купкамi разляталiся, затым збiралi y дварах, дзе было чым падсiлкавацца. А вось буслы пакуль яшчэ не прыляцелi: не кружылi чорна-белыя птушкi над вёскай, не дзяyблi чырвонымi доyгiмi дзюбамi на вадзяных месцах.
З белага цаглянага аднапавярховага домiка выйшаy Максiм Фёдаравiч, невысокi мужчына пяцiдзесяцi васьмi гадоy. На яго целе была цёмна-сiняя тонкая куртка, цёмныя нагавiцы хакi i чорныя yцепленыя галёшы. Цёплая чорна-шэрая шапка хавала вушы, схавала кароткiя сiвыя валасы. Максiм Фёдаравiч адышоy ад ганка i ступiy на цэментавую дарожку, што была выкладзеная тоyстай плiткай. Ён сам вырабiy гэтыя роyныя шэрыя квадраты з кветкавым узорам. Год таму, мужчына разам з сынам акуратна паклаy iх, сабраy з плiткi дарожку, што легла на старую сцежку i цяпер вяла ад ганка да двара, да дамашняй гаспадаркi. Не паспеy Максiм зрабiць i кроку y бок, як яго здалёк спынiy знаёмы, гучны, пранiзлiвы мужчынскi голас. Недалёка ад Максiмiнага дома знаходзiлася крама, а каля яе, каля доyгага будынка, галасiy дзед Лёня, якi вельмi любiy пагаварыць i прыцягнуць да сябе yвагу. Ён кiдаy словы на тых, хто iшоy па прадукты, хто выходзiy з крамы з пакупкамi. Хтосьцi з жыхароy вёскi моyчкi праходзiy мiма гэтага пажылога гаварлiвага чалавека y сiняй куртцы, а хтосьцi спыняyся i коратка казаy яму нешта y адказ. Хто толькi павiтаецца, а пасля yсмiхаyся i сыходзiy з яго вачэй. Хтосьцi з добрымi словамi заводзiy з iм доyгi дыялог. «Хацеy сёння пражыць на цвярозую! Ой! Ды y яе ж было сто грам! Ох! Прыйшлося купiць, аддаць ёй сто рублёy з пенсii!» – казаy дзед Лёня пра цягу да выпiyкi, намякаy пра жонку. Пасля гучных слоy дзеда Лёнi, Максiм Фёдаравiч кiнуy лёгкi погляд у бок крамы, а затым адышоy далей ад ганка, пайшоy па роyнай дарожцы, павярнуy у той бок, дзе чакала яго дамашняя жывёла.
Мiнуyшы няyзараны агарод, гаспадар адчынiy жалезныя веснiчкi i yвайшоy за iх. Тады ж дзве сабакi ласкава загаyкалi, замахалi хвастамi. На звонкую зашчапку чырвона-сiнiх дзверцаy прыбеглi бел-чорныя i рудыя куры. Да ног Максiма падбег i белы певень, якi замахаy шырокiмi крыламi, паказваючы сваю важнасць i сваю велiч. Па звычцы дамашнiя птушкi атачылi чалавека i замерлi y чаканнi смачнага корму, якi часта прыносiла iм гаспадыня Люба, жонка Максiма, заходзячы y двор. І хоць кармушка была з зернем, птушкi па звоне веснiчак кiдалi свае справы i прасiлi хлеба цi макароны. Але да iх няyдачы, на гэты раз у двары з'явiyся гаспадар з пустымi рукамi. Максiм Фёдаравiч паглядзеy на курэй i пайшоy далей, некаторыя птушкi пабеглi за iм. Тут жа, ад руху мужчыны, замiтусiлiся трусы y клетках. Толькi спала адзiнокая шэра-рыжая свiння y вялiкiм хляве. Яе зусiм не хвалявалi далёкiя дваровыя гукi. Яшчэ на свiтанку, Максiм пакармiy усiх сваiх жывёл, а зараз яны чакалi ад яго рознага: хто дабаyкi корму, хто патрэбнай увагi. Перш за yсё гаспадар падышоy да сабак i супакоiy iх, пагладзiy густую цёмную поyсць. Затым мужчына зайшоy пад навес, дзе былi старанна i акуратна складзеныя сечаныя дровы. Каля iх, на высокай дубовай калодцы, ляжала невялiкая сякерка з жоyтай дзяржальняй. Максiм узяy у правую руку iнструмент i накiраваyся з iм у гараж. Ён вырашыy завастрыць лязо, якое затупiлася з цягам працы. Ён запланаваy узяць сякерку з сабой у лес. Праз некалькi хвiлiн мужчына выйшаy з гаража, адклаy лёгкую не новую сякерку y бок, на невялiкую кучу сырых дроy, што былi складзеныя яшчэ восенню ля вялiкай пунi. У гэтым годзе зiма выдалася не вельмi халоднай i снежнай. А тое, што было не спалена, заставалася ляжаць альбо пад дахам навеса, альбо пад адкрытым небам.
Максiм павольна падышоy да сабак i пачаy адчэплiваць iх прывязь дробнага ланцуга. Першым, наблiжэнне свабоды адчуy малодшы чорны сабака Яша. Ён працяжна i гучна забрахаy, заверашчаy пяшчотным пiскам. Яго лагоднае гаyканне падхапiy старэйшы чорна-рыжы Бiм. Тады, ад захопленага брэху двух, з зайздрасцю зашумелi суседскiя сабакi, якiя таксама прасiлi волi. Жывёлам хацелася задаволена i жвава пабегаць, iрвануць да свабоды, расцерцi лапы, разагнаць ва yсiм целе кроy.
Першым пакiнуy, адкiнуy свой ланцуг меншы па росце i малодшы па гадах, сабака Яша, якi адразу ж з вялiкай радасцю падбег да Бiма. Яша прыспешваy гаспадара, круцiyся каля яго. Ён сваiм спрытам, скачкамi, брэхам i стараннасцю, перашкаджаy Максiму хутка адшчапiць доyгi ланцуг ад нашыйнiка Бiма. Пасля таго, калi справа была зроблена i два сабакi з лёгкасцю падбеглi да шэрых драyляных варот, мужчына вярнуy у тоyстыя грубыя пальцы патрапаную ад часу сякерку. Максiм Фёдаравiч павольна падышоy да гадаванцаy, якiя разрывалiся ад шчасця, якiя гатовыя былi з нецярпеннем вырвацца за агароджу, прасiлi хутчэй расчынiць вароты. Максiм нагнуyся, прыyзняy штыр-замок i адштурхнуy правую палову варот ад сябе. Жывёлы неадкладна, спрытна, выбеглi з-за ног гаспадара, быццам хтосьцi даy старт бегавой дыстанцыi. Яша i Бiм рванулi з двара да пясочнай дарогi, якая ляжала непадалёк, за варотамi. Мужчына зачынiy праход, паправiy цёмную шапку, адкрыy шырокi лоб. Халоднае паветра ценi, якое лунала ля паyночнай сцяны высокай пунi, закранула яго круглы твар. Максiм пакiнуy ценявую свежасць i выйшаy на дарогу, якая за гады злёгку абрасла травой, але не хавала адбiткi трактарных колаy. Гэтае месца прагна грэлася сонцам i прыемнае, у меру цёплае паветра, стала абдымаць адкрытыя yчасткi мужчынскага цела, яго раздражнёную, не маладую, скуру. Не робячы прыпынку, Максiм Фёдаравiч перайшоy пясчаную дарогу i апынуyся на тэрыторыi дзiцячай пляцоyкi, дзе калiсьцi быy па-сапраyднаму прыгожы парк. У гэтую ж гадзiну Максiм не yбачыy, не адвярнуyся i не заyважыy свайго суседа Вiктара Іванавiча. Пенсiянер Вiктар моyчкi стаяy за невысокiм драyляным плотам свайго двара i стомленымi вачыма праводзiy сябра y шлях, пазiраy яму y спiну.
У мiнулым парк, а зараз проста сцiплая дзiцячая пляцоyка, пасярод лужка, адчувалася кiнутай. Арэлi i карусель, афарбаваныя вясёлкавымi фарбамi, прачакалi yсю зiму, каб з прыходам вясны iх сонны метал разварушылi пратасаyскiя дзецi. Раней усю дзiцячую пляцоyку атачалi дрэвы: раслi высокiя таполi, размашыстыя лiпы, канадскiя клёны i зялёна-залацiстыя хвоi. Цяпер жа, дзiцячую пляцоyку атачаюць пнi, некаторыя з iх трохi абраслi кустом цi ж наогул, страцiлi жыццёвую энергiю, засохлi. Таму, гэта месца было цяжка назваць паркам, бо тут даyно не было нiводнага жывога дрэва – усё зрэзалi некалькi гадоy таму. Не пасадзiлi нiводнага новага дрэyца i, мабыць, нiколi не пасадзяць. Карусель, арэлi, турнiкi – самотна i холадна, заставалiся часткай мiнулага, сталi напамiнам пра былы зялёны жывы парк.
Каля Максiма Фёдаравiча працягвалi бегаць два сабакi. Бiм, што быy старэйшы за Яшу, то падбягаy да гаспадара, то хутка адбягаy ад яго на невялiкую адлегласць, перабiраючы рыжымi стройнымi лапамi. А вось чорны сабака Яша не падыходзiy да гаспадара, але як толькi Бiм заставаyся адзiн у баку, ён тут жа iшоy за старэйшым. Як вучань, малодшы сабака вучыyся, як правiльна трэба сябе паводзiць на прагулцы. А калi Яшу быy знаёмы маршрут, ён бег наперадзе, паводзiy сябе па-даросламу.
Мужчына iшоy у лес, жывёлы адчувалi гэта. Але вось якi шлях, якi лес абярэ iх гаспадар, якой дарогай пойдзе ён у знаёмыя месцы, яны толькi меркавалi. Таму, сабакi часта падымалi галаву на Максiма, сачылi за яго перамяшчэннем. Але калi Бiм i Яша захоплена адбягалi y бок, палiчыyшы, што гаспадар абярэ iх дарогу, то яны чулi цвёрды знаёмы голас Максiма, чулi сваё iмя i вярталiся, мянялi свой кiрунак шляху.